Главная страница
Навигация по странице:

  • Пытанні для абмеркавання

  • Пералічыце абавязкі, якімі займаліся чыноўнікі.(кіравалі ў сёлах і гарадах, сачылі за будаўнічымі работамі, збор падаткаў з земляробаў і рамеснікаў)

  • Якую работу выконвалі пісцы(праводзілі перапіс насельніцтва)

  • Хто ўваходзіў у ніжэйшую насельніцтва Старажытнага Егіпта

  • план урока дзяржава фараонаў. 5 клас план урока дзяржава фараонау. 5 клас 10. Дзяржава фараона


    Скачать 20.11 Kb.
    Название5 клас 10. Дзяржава фараона
    Анкорплан урока дзяржава фараона
    Дата28.01.2023
    Размер20.11 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файла5 клас план урока дзяржава фараонау.docx
    ТипПлан урока
    #909851

    5 клас
    §10. Дзяржава фараонаў
    мэты:

    -адукацыйныя:

    спрыяць засваенню вучнямі ведаў аб раскладанні старажытнаегіпецкага грамадства на эксплуататараў і эксплуатаваных, фарміраванні рабаўладальніцкага ладу, узнікненні адзінай дзяржавы ў Егіпце.

    -развіваючыя:

    працаваць над развіццём вуснай мовы; развіваць уменне супастаўляць гістарычны матэрыял, абагульняць, рабіць высновы; развіваць уменне працаваць у калектыве;

    -выхаваўчыя:

    выхаванне ў вучняў пачуцця прыгожага, павагі да дасягненняў чалавечага розуму..

    Тып урока: камбінаваны.

    Абсталяванне: падручнік по гісторыі старажытнага свету пад рэд. У. С. Кошалева (ч. 1)
    План урока

    1. Арганізацыйны момант

    2. Праверка дамашняга задання

    3. Вывучэнне новай тэмы

    4. Замацаванне атрыманых ведаў

    5. Падвядзенне вынікаў


    ХОД УРОКА

    1. Арганізацыйны момант

    Узаемнае прывітанне; вызначэнне адсутных; запіс даты; настрой навучэнцаў на працу, арганізацыя ўвагі; праверка гатоўнасці да ўрока (працоўныя месца, знешні выгляд);


    1. Праверка дамашняга задання

    1. Падрыхтоўка вуснага адказа па картцы № 1.
    Картка № 1

    Падрыхтуй разгорнуты адказ на пытанне: «Якія прыродныя ўмовы Старажытнага Егіпта былі спрыяльныя для земляробства і чым?»

    Для гэтага успомні:

    - Дзе знаходзіцца Егіпет?

    - Які клімат і рэльеф мае краіна?

    - Якую ролю ў жыцці егіпцян адыгрывала рака Ніл?

    - Якія прыродныя змены адбываліся з ракой у пачатку лета?

    - Якія заняткі існавалі ў жыхароў Егіпта?
    Прыкладны адказ вучня

    Егіпет знаходзіцца на паўночным усходзе Афрыкі. У краіне цёплы клімат, дажджы выпадаюць рэдка, вялікую частку года стаіць моцная спякота. На тысячы кіламетраў распасціраюцца пяшчаныя і камяністыя пустыні. З поўдня на поўнач краіну перасякае рака Ніл. У пачатку лета ад моцных дажджоў Ніл разліваўся. У лістападзе вада спадала, пакідаючы чорны ўрадлівы глей. Такая зямля давала добрыя ўраджаі, таму земляробства было галоўным заняткам егіпцян. Акрамя земляробства развівалася ткацтва, ганчарная вытворчасць, ювелірная справа. Такім чынам, праца людзей Зьменьваецца даліну Ніла. З месца, амаль непрыдатнага для жыцця чалавека, Егіпет ужо ў IV тыс. Да н. э. ператвараўся ў густанаселеную краіну.
    2. Работа з класам.

    Даць кароткія адказы на пытанні:

    1. Перадача вады на ўзвышшы, з дапамогай “калодзежных жураўлёў” падчас засухі.

    2. Мяккі і клейкі асадак з часцінак напаўгнілых раслін і горных парод.

    3. Адна з самых вялікіх рэк свету, якая перасякае тэрыторыю Егіпта.

    4. Расліна, з якой атрымлівалі матэрыял для пісьма.

    5. Мора,якое амывае берагі на Егіпта на поўначы.

    6. Урадлівая даліна, якая нагадвае па сваёй форме трохвугольник.


    3. Разгорнуты адказ вучня па картцы № 1.


    1. Вывучэнне новай тэмы


    У канцы чацвёртага тысячагоддзя да н. э. у даліне Ніла утварыліся два вялікія царствы: у дэльце Ніла – Ніжні Егіпет, на поўдні краіны – Верхні Егіпет. Цар Н.Е. насіў чырвоную карону, цар В.Е. – белую. Прыкладна ў 3000 г. да н. э. правіцель паўднёвага царства цар Міна атрымаў перамогу над сваім суседам і аб’яднаў краіну ў адну дзяржаву. Ён стаў насіць двайную карону. Сталіцай дзяржавы стаў горад Мемфіс.

    Уся ўлада належала цару, шанавалі яго як бога. Людзям забаранялася вымаўляць услых імёны сваіх цароў. Яны выкарыстоўвалі слова “пер-о”,але старажытным грэкам падалося слова “фараон”. Ад гэтага і пайшла назва фараон.

    Лічылася, што фараон павінен жыць вечна. Десяткі тысяч людзей будавалі спецыяльныя грабніцы ў форме вялікіх пірамід. Некаторыя з іх захаваліся і да нашага часу.
    Самастойная праца з падручнікам.

    (Вучні самастойна знаёмяцца з пунктам 3 на ст. 39 – 40)

    Пытанні для абмеркавання:

    1. Хто дапамагаў фараону ў кіраванні дзяржавы?(Вяльможы: саветнікі, ваенаначальнікі і чыноунікі)

    2. Як называлі вышэйшага чыноўніка?(Візір)

    3. Пералічыце абавязкі, якімі займаліся чыноўнікі.(кіравалі ў сёлах і гарадах, сачылі за будаўнічымі работамі, збор падаткаў з земляробаў і рамеснікаў)

    4. Якую работу выконвалі пісцы?(праводзілі перапіс насельніцтва)

    5. Як жылі земляробы ў Старажытным Егіпце?(атрымлівалі ад фараона невялікі ўчастак зямлі,на якім вялі гаспадарку. За карыстанне ёю плацілі падатак фараону)

    6. Хто ўваходзіў у ніжэйшую насельніцтва Старажытнага Егіпта?


    Правядзенне фізкульт-мінуткі.
    Егіпцяне шанавалі сваіх багоў і фараонаў. Былі ў іх спецыяльна абучаныя людзі, якія маглі праводзіць богаслужэнне і свяшчэнныя абрады – жрацы і жрыцы.


    1. Замацаванне атрыманых ведаў

    • На якія групы падзялялася насельніцтва Старажытнага Егіпта? (Фараоны, вяльможы, земляробы, рамеснікі, пісцы.)

    • Як называлася першая сталіца Егіпта?(Мемфіс)

    • Як фараоны стараліся ўвекавечыць сваю ўладу і імёны?(будавалі грабніцы ў выглядзе піраміды)




    1. Падвядзенне вынікаў

    Выстаўленне адзнак за ўрок
    Дамашняе заданне: §10, 4 пытанне на стар. 41.




    написать администратору сайта