анализ. Аналіз выхаваўчай работы з вучнямі 8 класа ў 2021 годзе і задачы. Аб эфектынасці арганізацыі сацыяльнай, выхавачай і ідэалагічнай работы з вучнямі 8 класа 2020 2021 навучальным годзе і задачы на 202122 год
Скачать 17.33 Kb.
|
Аб эфектыўнасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы з вучнямі 8 класа ў 2020/ 2021 навучальным годзе і задачы на 2021/22 год У пачатку мінулага навучальнага года ставіліся наступныя выхаваўчыя мэты: стварэнне ўмоў для самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнцаў. Задачы: развіваць пазнавальныя інтарэсы навучэнцаў , павышаць іх узровень выхаванасці і культуру паводзін; развіваць здольнасці навучэнца ўсведамляць і змяняць свет вакол сябе, самога сябе, адносіны з іншымі людзьмі, рэалізоўваць сваё “Я” праз мэтанакіраваную творчую дзейнасць; садзейнічаць выхаванню і здароўезберагаючай падтрымцы навучэнцаў. Выхаваўчыя мэты, пастаўленыя ў пачатку мінулага года , з’яўляюцца мэтазгоднымі, так як яны спрыялі выхаванню ўсебакова развітай асобы. Вялікая ролю адводзілася мерапрыемствам, прысвечаным здароваму ладу жыцця і фарміраванню здаровага мікраклімату у школьным калектыве: класныя гадзіны “ЗЛЖ: міфы і рэальнасць”, “Як добра быць здаровым…”; гадзіна зносін “Што такое самакантроль?”; кансультацыі “Прафілактыка агрэсіўных паводзін”, “Цыгарэт, што прыносяць шкоды няма”; жывы дыялог “Маё месца ў калектыве”. Вынікам работы па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін з’яўляецца адсутнасць правапарушэнняў сярод навучэнцаў 8 класа за мінулы 2020/21 навучальны год (жывы дыялог “Флікер –залог бяспекі”, гадзіна зносін “Аварыі на дарогах”, інструктажы аб правілах паводзін у час канікул). Грамадска-патрыятычнаму выхаванню і ідэалагічнаму выхаванню былі прысвечаны: класныя гадзіны “Беларусь у маім сэрцы…”, “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”, “Замкавая Беларусь”, “Я – патрыёт сваёй краіны” ; інтэлектуальная гульня “Святыні зямлі беларускай”; удзел у агульнашкольных інфармацыйных гадзінах ШАГ, Вынікамі працы ў дадзеным накірунку з’яёляюцца: авалодванне навучэнцамі трывалых ведаў аб дзяржаўнай сімволіцы РБ і развіццё гонару і патрыятызму да роднай краіны. Вялікая ўвага надавалася фарміраванню інфармацыйнай культуры навучэнцаў. Разглядалася асноўныя падзеі жыцця краіны, навучанне дзяцей праверцы інфармацыі з розных крыніц. Вучні класа дэманстравалі свае творчыя і спартыўныя здольнасці праз удзел у агульнашкольных мерапрыемствах: святочных канцэртах, прысвечаных Дню настаўніка, Дню Маці, 8 сакавіка, навагодніх святах, дабрачынных акцыях, прадметных тыднях, спартыўных спаборніцтвах. На працягу года ажыццяўляўся ўлік пропускаў вучнямі вучэбных заняткаў – пропускаў без няўважлівых прычын не было. У пачатку і канцы мінулага навучальнага года праводзіўся маніторынг выхаванасці навучэнцаў. Пастаўленыя мэты лічу выкананымі. У новым навучальным годзе плануецца працягнуць работу па вывучэнню дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь і сэнсу ўмоўных знакаў, закладзеных у іх праз сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам; стварыць ўмовы для станаўлення рознабакова развітай асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая адчувае патрэбнасць у творчасці і ў самарэалізацыі, здольнай да свабоднага і адказнага сацыяльнага дзеяння, якая ўмее прымаць рашэнні і адказваць за свае ўчынкі; стымуляваць ініцыятыўнасць і актыўнасць удзелу ў жыцці школы навучэнцаў праз задавальненне іх запытаў у арганізацыі выхаваўчай работы; палепшыць дысцыпліну навучэнцаў праз сістэматычную растлумачальную і выхаваўчую работу ў дадзеным напрамку. У 2021/2022 годзе правесці прафарыентацыйную работу з мэтай дапамогі вучням у выбары будучай прафесіі. Класны кіраўнік С.А. Пашалюк |