Главная страница

Алесь Загорскі прадстаўнікі маладога пакалення. Алесь Загорскі прадстанікі маладога пакалення, звязанага кронымі сувязямі з бацькоскай зямлёй, з Айчынай. Зяуляецца галоным персанажам рамана


Скачать 14.47 Kb.
НазваниеАлесь Загорскі прадстанікі маладога пакалення, звязанага кронымі сувязямі з бацькоскай зямлёй, з Айчынай. Зяуляецца галоным персанажам рамана
Дата17.01.2022
Размер14.47 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаАлесь Загорскі прадстаўнікі маладога пакалення.docx
ТипДокументы
#333761

Алесь Загорскі прадстаўнікі маладога пакалення, звязанага кроўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй, з Айчынай. З’яуляецца галоўным персанажам рамана. Як герой рамана ён увасобіў спрадвечную мару народа аб месіі, збавіцелю, які абудзіць родную зямлю ад доўгага сну, верне яе да жыцця.
Алесь — гэта рамантычны герой, бо ў яго душы спалучаюцца рысы сапраўднага змагара за народнае шчасце і змагара, які выяўляе имкненні ўсіх пакленняў: вольна и свабодна жыць на роднай зямлі.
Вобраз Алеся грунтуецца не толькі на рамантычным, але і на рэальным светаўспрыманні. Алесь выступае як рыцар з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула ўспрымае ўсе беды народа. У сям’і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалавека, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не прыніжацца, беражліва адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў.
(Адным з сімвалаў чалавечай працы і поту быў хлеб. У гэтым плане паказальны той эпізод з рамана, калі юны князь Загорскі падымае кавалак хлеба, які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі “Даруй, Божухна!” )
Алесь не толькі рамантык, (які бачыць у сне белых коней — увасабленне свабоды і светлых ідэалаў), але адначасова і рэаліст, які думае аб самых звычайны, паўсядзённых справах (ролі грошай і матэрыяльнага дабрабыту ў жыцці людзей).
Бацькі Алеся ведали, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае. Вялікую ролю ў гэтым адыграў дзед Алеся. Дзед навучыў Алеся таму, што павінен ведаць сапраўдны грамадзянін: праўду аб прыгоне і парадках, якія панавалі ў Расіі, аб шляхах грамадскага развіцця. І, пазнаючы гэту праўду жыцця, Алесь разумее, што здольны змяніць рэчаіснасць, яле яшчэ не ўсведамляе як. Алесь дае сабе клятву змяніць хаця б нешта, тое, на што ў яго хопіць моцы. Сустрэча з Каліноўскім натхніла Алеся прыкладам адданага служэння справе, за якую ахвяраваць можна не толькі каханнем, але і жыццём. Увабраўшы ў сябе ўсё лепшае ад простага народа і ўзбагаціўшыся веданнем сапраўднай мінуўшчыны, уступае герой у дарослае жыццё, выразна ўсведамляючы цяжкасці на шляху да дасягнення выпакутаванай мэты.


написать администратору сайта