Главная страница
Навигация по странице:

  • ІІ Адкажыце на пытанні

  • ІІІ Размяркуйце словы з прапанаванага спісу па краінах

  • АЛІМПІЯДА 5 КЛАС. Алімпіядныя заданні па гісторыі, 5 клас І вызначце правільны варыянт адказу


    Скачать 24.41 Kb.
    НазваниеАлімпіядныя заданні па гісторыі, 5 клас І вызначце правільны варыянт адказу
    Дата18.03.2019
    Размер24.41 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаАЛІМПІЯДА 5 КЛАС.docx
    ТипДокументы
    #70867

    Алімпіядныя заданні па гісторыі, 5 клас
    І Вызначце правільны варыянт адказу:

    1. Першы метал, які стаў выкарыстоўваць чалавек: а) бронза, б) медзь, в) жалеза, г) золата.

    2. Вялікая жывёліна, на якую палявалі першабытныя людзі ў час ледавіка:

    а) мамант, б) тыгр, в) мядзьведзь, г) тур.

    1. Бог навальніцы і маланкі ў Старажытнай Грэцыі: а) Пярун, б) Геркулес,

    в) Зеўс, г) Ахурамазда.

    1. Крылаты конь у старажытнагрэчаскай міфалогіі: а) Логас, б) Пегас, в) Мінатаўр, г) Крон.

    2. Горад Старажытнай Грэцыі, дзе звычайна правілі два цары: а) Афіны, б) Спарта, в) Карынф, г) Мікены.

    3. Старажытны народ, які першы асвоіў жалеза: а) егіпцяне, б) асірыйцы, в) фінікійцы, г) ізраільцяне.

    4. У перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы слова “камедыя” азначае:

    а) песня казлоў, б) вясёлае шэсце, в) песня вясёлых пасялян, г) песня неба.

    1. Адзіная Егіпецкая дзяржава ўзнікла:

    а) каля 1350 г. да н. э., б) каля 1500 г. да н. э., в) 2300 г. да н. э., г) каля 3000 г. да н. э.

    1. Будызм узнік у: а) Кітаі, б) Індыі, в) Міжрэччы, г) Рыме.

    2. Арыстакраты - гэта: а) бедныя і нязнатныя людзі, б) знатныя людзі, в) правадыры дэмасу, г) рабы, якія атрымалі свабоду.

    3. Фінікійскі алфавіт складаўся з:

    а) галосных літар, б) галосных і зычных літар, в) зычных літар, г) іерогліфаў.
    ІІ Адкажыце на пытанні:

    1. Які падарунак пакінулі данайцы траянцам?

    2. Дзе былі вынайдзены шахматы?

    3. Якую сцяну ў старажытнасці называлі самымі даўгімі могілкамі?

    4. Які народ у старажытнасці называлі народам “тысячы багоў”?

    5. Як называлася свяшчэнная кніга старажытных іранцаў?

    6. Якая былая фінікійская калонія стала самым магутным супернікам старажытнага Рыму ў барацьбе за Міжземнамор’е?

    7. Назавіце самую “дасканалую” мову старажытнасці.

    8. У якой краіне працякалі “рака тысячы бедстваў” і “жоўтая рака”?

    9. У час панавання якой дынастыі ў Старажытным Кітаі паўстаў Вялікі шаўковы шлях?

    10. Назавіце галоўнага бога старажытных кітайцаў і яго сына.

    11. Свяшчэнная жывёла альмекаў.

    12. Які храм быў самым знакамітым храмам у Старажытнай Грэцыі?

    13. Колькі калоній заснавалі Спарта і Афіны?

    14. Як называліся рабы-земляробы ў Спарце?

    15. Які від войска ўпершыню сталі шырока выкарыстоўваць у Асірыі.

    16. Пісьменны егіпцянін, які знаходзіўся на службе ў фараона, збіраў падаткі.

    17. Егіпецкі бог, фараон і суддзя ў царстве памерлых.

    18. Незвычайная істота з тулавам ільва і галавой чалавека - ахоўнік пірамід.


    ІІІ Размяркуйце словы з прапанаванага спісу па краінах:

    Егіпет

    Вавілонскае

    царства

    Фінікія

    Палестына

    Асірыя














    Словы: 1- рака Тыгр, 2 - выраб шкла, 3 - калясніцы ў складзе войска, 4 - Аўраам, 5 - алфавіт, 6 - клінапіс, 7 -Біблія, 8 - дэльта самай вялікай ракі, 9 - піраміды, 10 - бог сонца Шамаш, 11 - шадуф, 12 - брама багіні Іштар, 13 -мумія, 14 - “Вароты бога”, 15 - пурпурная фарба, 16 - радзіма хрысціянства, 17 - “Логавішча ільва”, 18 - першыя старажытныя законы, якія былі выбіты ў камені,19 - Неферціці, 20 - ”вісячыя сады”.
    IV Пазнай гістарычнага дзеяча

    1. Цар Акадскага царства, які стварыў не толькі пастаянную прафесійную армію лучнікаў і пешых воінаў, але і моцную дзяржаву.

    2. Знакамітая царыца Егіпта, жонка фараона Эхнатона.

    3. Цар, які збудаваў знакамітыя “вісячыя сады”?

    4. Самым магутны цар Персіі.

    5. Імя афінскага стратэга - героя Саламінскай бітвы.

    6. Цар Вавілонскага царства, стваральнік першых пісьмовых законаў.

    7. Персідскі цар, які кіраваў правальным паходам 480 - 479 гг. да н. э. у Грэцыю.


    написать администратору сайта