айчынная. Айчынная дзіцячая літаратура, факультэт даш.н. .. Беларускі дзяржаны педагагічны ніверсітэт імя Максіма Танка
Скачать 78 Kb.
|
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” ЗАЦВЯРДЖАЮ Загадчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры _______________ І.М. Мішчанчук пратакол . ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ БІЛЕТЫ Рэкамендаваны да выкарыстання ў вучэбным працэсе на пасяджэнні кафедры беларускай і замежнай літаратуры Экзаменацыйны білет № 1 Дзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова Творчасць Максіма Танка для дзяцей. Ідэя жыватворнай сілы мастацтва ў «Казцы пра Музыку». Народная легенда пра музыку ў апрацоўцы Я. Коласа, М. Багдановіча і М. Танка. Услаўленне смеласцi i самаахвярнасцi ў казцы «Сказ пра Вяля». Прачытаць урывак з вершаванага твора М.Танка на памяць. Экзаменацыйны білет № 2 Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, прыгаворкі, песні, лічылкі, скорагаворкі, загадкі). Іх паходжанне, жанравыя асаблівасці, выкарыстанне ў педагагічна-выхаваўчай рабоце. Гуманістычныя матывы творчасці Алены Васілевіч. Вобразы дзяцей, раскрыццё іх унутранага свету ў апавяданнях «Вернісаж», «Сябры», «Геша», «Браты-артысты», «Бабуліны кватаранты», «Калінавая рукавічка». Прачытаць на памяць прыклады лічылак, скорагаворак, загадак. Экзаменацыйны білет № 3 Беларускія народныя казкі як жанр дзіцячай літаратуры. Іх класіфікацыя, паэтыка і стыль. Роля казак у жыцці народа, у выхаванні дзяцей. Тэматычная i жанравая разнастайнасць творчасцi Эдзi Агняцвет (зб. «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя», «Ад зярнятка да вясёлкi», «Хто пачынае дзень?», «Пад сінім небасхілам» і інш.). Прачытаць верш Эдзі Агняцвет на памяць. Экзаменацыйны білет № 4 Першыя навучальныя кнігі «Беларускі лемантар» К. Каганца, «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі. Структура, змест, асветніцкае і выхаваўчае значэнне “Першага чытання…”. Паэтычная апрацоўка Максімам Танкам народных казак «Конь i Леў», «Галiнка i верабей», «Ехаў казачнiк Бай», «Журавель i чапля», маральна-этычныя праблемы ў творах. Прачытаць верш МаксімаТанка на памяць. Экзаменацыйны білет № 5 Тэма дзяцінства ў творчасці Цёткі. Зрабіць цэласны аналіз апавяданняў «Сірата», «Міхаська». Жанравая разнастайнасць паэзii Р. Барадулiна (вершы, калыханкi, пацешкi, жарты, скорагаворкi, лiчылкi, задачкi, загадкi, казкi). Прыёмы стварэння займальнасці твораў. Асаблiвасцi азбук «Азбука не забаўка», «Азбука – вясёлы вулей». Прачытаць верш Рыгора Барадуліна на памяць. Экзаменацыйны білет № 6 «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа. Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце, гуманістычны пафас твораў чытанкі. Аналіз апавяданняў “Дуб і чароціна”, “Два маразы і інш.” Маральна-этычныя праблемы і прыёмы іх увасаблення ў казках Максіма Танка «Мухамор», «Жук і Слімак», «Казка пра Мядзведзя», «Сярод лясоў наднёманскіх» і інш., праблемы таварыскасцi, сцiпласцi ў іх. Прачытаць верш Максіма Танка на памяць. Экзаменацыйны білет № 7 Дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа. Зрабіць цэласны аналіз апавяданняў «Дзеравеншчына», «У старых дубах», «Страшнае спатканне». Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, пацешкі, лічылкі, загадкі, скорагаворкі) у апрацоўцы Васіля Віткі (зб. «Дударык», «Чытанка-маляванка», «Ладачкі-ладкі»). Асаблівасці паэтыкі твораў. Прачытаць на памяць верш Васіля Віткі. Экзаменацыйны білет № 8 Жанр вершаванай казкі ў творчасці Якуба Коласа. Алегарычны змест казкі «Рак-вусач». Працяг паэтам папярэдніх традыцый. Эстэтычнае і пазнавальна-выхаваўчае значэнне казкі.. Тэма «дзеці і вайна» ў беларускай дзіцячай літаратуры. Дакументальныя кнігі «Ніколі не забудзем» і С. Алексіевіч «Апошнія сведкі». Прачытаць на памяць урывак з вершаванай казкі "Рак-вусач" Якуба Коласа. Экзаменацыйны білет № 9 Выхаваўчае і эстэтычнае значэнне пейзажнай лірыкі Якуба Коласа («Ручэй», «На полі вясной» », «На рэчцы зімою», «Песня аб вясне», «Зіма», «На лузе»). Сатырычны верш «Савось-распуснік». 2. Гісторыя, народ, Радзіма ў кнігах «Зямля пад белымі крыламі» У. Караткевіча і «Зямля бацькоў нашых» Я. Пархуты. 3. Прачытаць верш Якуба Коласа на памяць. Экзаменацыйны білет № 10 1 Тэма дзяцінства ў паэме Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды». Майстэрства пісьменніка: сюжэт, мастацкія дэталі, тропы. Функцыя пейзажных малюнкаў. 2 Свет дзяцінства ў апавяданнях У. Лiпскага (зб. «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Каралева белых прынцэс» і інш.). Псіхалагізм, жыццёвасць сітуацый, адметнасць вобразаў. 3. Прачытаць верш Якуба Коласа на памяць. Экзаменацыйны білет № 11 Максім Багдановіч – дзецям. Ідэйны змест казкі «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык». Фальклорныя традыцыі ў творы. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі для дзяцей на сучасным этапе. Аналіз паэтычнай творчасці Алеся Бадака, Міколы Чарняўскага, Уладзіміра Мазго, Міколы Маляўкі і інш. Прачытаць на памяць верш Максіма Багдановіча. Экзаменацыйны білет № 12 Беларуская дзіцячая літаратура 20–30-х гадоў ХХ ст. Выданне беларускіх часопісаў, газет для дзяцей. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Васіля Віткі. Творчае выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў у казках «Вавёрчына гора», «Буслінае лета», «Азбука Васі Вясёлкіна», «Казкі і краскі», «ППШ» і інш. Гісторыя напісання казак. Прачытаць на памяць урывак з вершаванай казкі "Вавёрчына гора" Васіля Віткі. Экзаменацыйны білет № 13 Драматургія для дзяцей пачатку ХХ ст. Казачны сюжэт п'есы К. Лейкі «Снатворны мак». Павучальны змест твора. Выяўленне гуманiстычных iдэалаў аўтара. «Жывыя казкi для дзiцячага тэатру» А. Гаруна. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Ніла Гілевіча (зб. «Сiнi домiк, сiнi дом», «Загадкi»). Свет прыроды i дзяцiнства ў вершах «Вiтаю вясну», «Калi рана ўстанеш», «Дождж-грыбасей», «Добры чалавек», «Казачная зямля» i iнш. (зб. «Шчаслівыя хвіліны»). Прачытаць на памяць верш Ніла Гілевіча. Экзаменацыйны білет № 14 Тэмы, матывы, вобразы паэзіі Янкі Купалы для дзяцей («Сын і маці», «У школу», «А зязюлька кукавала», «Песня і казка», «Мароз», «Бай», «Хлопчык і лётчык», «Юрачка» і інш.). Фальклорны каларыт твораў. Выхаваўчае значэнне апавяданняў Б.Сачанкі «Хлеб», «Кошык малін», «Насцечка», «Бабка Адарка». Зрабіць цэласны аналіз твораў. Прачытаць верш Янкі Купалы на памяць. Экзаменацыйны білет № 15 Рэалістычныя апавяданні Змітрака Бядулі пра лёс дзяцей «Малыя дрывасекi», «Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету?», «Пяць лыжак зацiркi» і інш. Глыбіня псіхалагічнага аналізу ў творах. Тэма аховы прыроды ў вершах Эдзі Агняцвет ( зб. «Рэчка, рэчанька мая», «Хай часцей смяюцца дзеці»). Выхаваўчае значэнне гумарыстычных вершаў ( зб. «Доктар Смех»). Прачытаць напамяць верш Эдзі Агняцвет. Экзаменацыйны білет № 16 Беларускі фальклор у творчасці З. Бядулі. Выхаваўчае значэнне казак «Скарб», «Музыка». Паэзія Максіма Танка для дзяцей 60 – пач. 90-х гадоў (кніга «Блікі сонца»). Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць вершаў «Ёсць такая зямля»,”Хлеб” «Каб дайсці да казкі», «Сняжынкі», «Светлячок», «Чаму птушкі лётаюць» і інш. Прачытаць верш МаксімаТанка на памяць. Экзаменацыйны білет № 17 Філасофская сутнасць аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка” З.Бядулі. Адметнасці вобразнай сістэмы, сюжэтна-кампазіцыйная спецыфіка. Наватарскія пошукі Артура Вольскага ў галіне тэм і жанраў. Аналiз кнiг «Чарнiчка», «Лясныя мастакi», «Еду ў госцi да слана», «Карусель», «Адэльчыны ручнікі» (на выбар). Прачытаць на памяць верш Артура Вольскага. Экзаменацыйны білет № 18 1. Жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра Жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра. Жанравая і тэматычная разнастайнасць творчасці. Вобразы дзяцей у псіхалагічных апавяданнях Янкі Маўра 30-х гадоў і пасляваеннага часу «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка». 2. Перыядычны друк для дзяцей на сучасным этапе. Агляд часопіса «Вясёлка»: асноўныя рубрыкі, тэматыка, жанравая разнастайнасць твораў сучасных пісьменнікаў. 3. Прачытаць на памяць верш сучаснага дзіцячага паэта. Экзаменацыйны білет № 19 1. Лёс дзяцей у апавяданнях Янкі маўра 20-х гадоў “Слёзы Тубі”,”Незвычайная прынада” “Лацароні”. Роля эпілогаў у раскрыцці ідэйнага зместу твораў. Майстэрства мастацкай дэталі ў творах. 2. Сучасная літаратурная казка і яе асаблівасці. Прытчавасць і філасафічнасць казак Раісы Баравіковай (“Тайна Прыгажосці”); сюжэтная займальнасць казак Алены Масла (зб. “Таямніцы закінутай хаты”); пазнавальная скіраваннасць казак Анатоля Бутэвіча (“Як акіян з кропелькай барукаўся”) і інш. 3. Зрабіць выразны пераказ апавядання "Слёзы Тубі" Янкі Маўра. Экзаменацыйны білет № 20 Навукова-пазнавальная аповесць Янкі Маўра “Чалавек ідзе». Вызначыць навуковае і мастацкае ў творы 2. Прырода і дзеці ў творчасці С. Шушкевіча. Майстэрства паэта як казачніка. Вобразы беларускай фауны і флоры як скразныя ў кнігах для дзяцей «Лясная калыханка», «Сарочы церамок», «Колькі кіпцікаў у кошкі», «Казёл на верталёце» і інш. Спалучэнне займальнасці і пазнавальнаці ў творах паэта. 3. Прачытаць на памяць верш Станіслава Шушкевіча. Экзаменацыйны білет № 21 1. Жыццёвы і творчы шлях Алеся Якімовіча. Апрацоўка пісьменнікам беларускіх народных казак. Аналіз казак “Каваль Вярнідуб”, “ Казка пра смелага вожыка” і інш. 2. Васіль Вітка аб праблемах выхавання дзяцей у кнігах «Дзеці і мы», «Урокі», «Азбука душы», «Дом, дзе жывуць словы». Васіль Вітка і ідэі наватарскай педагогікі. Агляд кнігі «Урокі роднага слова». 3. Прачытаць на памяць урывак з вершаванай казкі Алеся Якімовіча "Каваль Вярнідуб". Экзаменацыйны білет № 22 1. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў прозе Алеся Якімовіча. Зрабіць цэласны аналіз апавядання “Чарнавочка”. 2. Роля творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка ў выхаванні экалагічнай культуры і цікавасці дзяцей да пазнання прыроды. Аналіз апавяданняў «Жураўлі», «Рак», «Ласка», «Баравік». 3. Прачытаць на памяць урывак з вершаванай казкі Алеся Якімовіча "Каваль Вярнідуб". Экзаменацыйны білет № 23 1. Лёс дзяцей на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў апавяданні Алеся Якімовіча “Апоркі”. 2. Спалучэнне рэальнага i неверагоднага, напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта сучасным зместам у «Быліне пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні» Максіма Танка. Наватарскае засваенне паэтам фальклорных традыцый. 3. Прачытаць верш М. Танка на памяць. Экзаменацыйны білет № 24 1. Творчасць У. Дубоўкі для дзяцей. Гуманістычная накіраванасць, маральна-этычная праблематыка вершаваных казак «Як Сінячок да сонца лётаў», «Чые рукі прыгажэйшыя», «Як унук дзеду дапамог». Асаблівасці паэтыкі. 2. Арыгiнальныя сюжэты, казачная плынь, прыгоднiцкiя элементы ў аповесцях У. Лiпскага. Элементы гульні ў казцы-забаўлянцы «Вясёлая азбука». 3. Прачытаць на памяць урывак з вершаванай казкі У. Дубоўкі "Як сінячок да сонца лётаў". Экзаменацыйны білет № 25 1. Маральна-этычная праблематыка казак У. Дубоўкі «Праўдзівы хлопчык», «Сквапныя мядзведзікі», «Пузыр, Саломіна і Лапаць», «Вожыкаў суд», «Казка пра зачараваную Лілю», «Кветкі – Сонцавы дзеткі». Асаблівасці паэтыкі. Афарыстычныя выслоўі, іх павучальны сэнс. 2. Адзінства дзіцяці і прыроды ў апавяданнях Я. Брыля «Жыў-быў вожык», «Сняжок і Волечка», «Ліпа і клёнік», «Чым накармілі Мішутку?». 3. Прачытаць на памяць урывак з вершаванай казкі У. Дубоўкі. Экзаменацыйны білет № 26 1. Майстэрства Васіля Віткі як апавядальніка. Маральна-этычная праблематыка твораў «Трывога ў Ельнічах», «Стасева падарожжа», «Абнова», «Зайчык-вадалаз», «Першая пяцёрка» і інш. Вобразы дзяцей у іх. 2. Пазнавальны характар і паэтыка празаічных твораў Паўла Місько «Прыгоды Бульбобаў», «Маміна мама», «Прыйдзі, дзень-залацень». 3. Зрабіць падрабязны пераказ аднаго з апавяданняў Васіля Віткі. |