Главная страница
Навигация по странице:

  • Пані Мар’я: - Ну, раскажы мне, Данік за што ты двойку атрымаў

  • Пані Мар’я: - Добра, хлопчык. Чытай, вучыся. Ты пойдзеш далёка… (памаўчаўшы) - А чаму ты ўсіх не прывёў

  • Дэкарацыі. Данік Малец (мочкі ваходзіць)


    Скачать 15.37 Kb.
    НазваниеДанік Малец (мочкі ваходзіць)
    Дата14.03.2022
    Размер15.37 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаДэкарацыі.docx
    ТипДокументы
    #396927

    Дэкарацыі: невялічкі пакой, каля акна, завешанага фіранкай стаіць ложак пані Мар’і. У глыбіні пакоя – стол і крэсла. Побач – этажэрка з кнігамі.

    Данік Малец: (моўчкі ўваходзіць)

    Пані Мар’я: (працягваючы да яго рукі) – А, Малец, гэта ты! Прыйшоў адведаць сваю настаўніцу? Дык ідзі ж ты сюды, павітаемся!

    Данік Малец: (як заварожаны ідзе да ложка пані Мар’і)

    Пані Мар’я: (да Даніка) – Харошы мой! І чаго ж ты так засаромеўся? Ну, сядзь. Вазьмі вунь крэсла, каля стала.

    Данік Малец: (моўчкі бярэ крэсла, падносіць яго да ложка пані Мар’і садзіцца)


    Пані Мар’я: - Ну, раскажы мне, Данік за што ты двойку атрымаў?

    Данік Малец: (усхапіўшыся) – Не двойку, а тры з мінусам.


    Пані Мар’я: - А чаму ты панну Рузю не слухаеш?

    Данік Малец: (запінаючыся) Яна… Яна толькі крычыць.

    Пані Мар’я: А я? (цішэй) Ты не злуеш на мяне? (паказваючы на этажэрку) – Зірні, вунь там кніжка. Таўсцейшая, у чырвоным пераплёце. Вазьмі яе і падай мне.

    Данік Малец: (моўчкі здымае кніжку з этажэркі і падае пані Мар’е)

    Пані Мар’я: (звяртаючыся да Даніка) -А цяпер вазьмі на століку ручку і памачы яе ў чарніліцу.

    Данік Малец: (моўчкі падае ручку пані Мар’е)

    Пані Мар’я: – Дзякую, Данік. (нешта піша ў разгорнутай кнізе, пасля, прамакнуўшы напісанае закрывае яе і падае Даніку) – Вазьмі, Данік. Гэта – табе. Чытаць будзеш дома. І лепш не паказвай нікому. Добра?

    Данік Малец: (апусціўшы вочы, шэптам) – Дзенькуе.


    Пані Мар’я: - Добра, хлопчык. Чытай, вучыся. Ты пойдзеш далёка… (памаўчаўшы) - А чаму ты ўсіх не прывёў?

    Данік Малец: - Яны ў сенях… І на двары

    Пані Мар’я: На двары? Дык пакліч іх!

    Данік Малец: (адчыняе дзверы і выходзіць з пакоя)

    У пакой, як бульба з развязанага мяшка пасыпаліся чацвёртакласнікі.

    Чацвёртакласнікі: (усе разам)

    – Дзень добры!

    – Дзень добры!

    – Дзень добры!

    Пані Мар’я: (са здзіўленнем) – А як павырасталі, а-ёй…

    Дзяўчаты: (акружыўшы ложак настаўніцы, усе разам)

    – Проша пані!

    – Проша пані!

    – Проша пані!

    Данік Малец: (прыціскаючы пад пахай кнігу пані Мар’і, пра сябе) – Лепш за ўсё – зараз жа схаваць яе ў торбу.

    Занавес


    написать администратору сайта