Главная страница

Реферат. Дэкларацыю аб дзяржаным суверэнітэце бсср


Скачать 16.54 Kb.
НазваниеДэкларацыю аб дзяржаным суверэнітэце бсср
АнкорРеферат
Дата09.12.2020
Размер16.54 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаРеферат.docx
ТипДокументы
#158959

Станаўленне суверэнная беларуская дзяржавы

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР". Адпаведна Дэкларацыі Беларусь - суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі, як і суверэнітэту іншых рэспублік СССР, было пошукам новых формаў сувязей паміж імі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін. Неабходнасць захавання сувязей была пацверджана ў ходзе рэферэндуму аб лёсе Саюза ССР у сакавіку 1991 г. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7 % насельніцтва.

25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі.

19 верасня 1991г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва "Рэспубліка Беларусь", герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг.

8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў гэта пагадненне і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г.

15 сакавіка 1994 г. быў прыняты новы, пяты па ліку, Асноўны Закон. (Канстытуцыі ў Беларусі прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978 гг.). Новая Канстытуцыя карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдніх. Адпаведна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь - унітарная дэмакратычная сацыяльна-прававая дзяржава.

14 мая 1995 г. былі праведзены парламенцкія выбары і рэспубліканскі рэферэндум, на якім беларускі народ падтрымаў прапановы кіраўніка дзяржавы аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, развіцці эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю РБ, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам РБ у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння парламентам Канстытуцыі

24 лістапада 1996 г. адбыўся рэспубліканскі рэферэндум. Большасць людзей прагаласавала за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам; за перанос Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня - дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне; супраць свабоднага, без абмежавання продажу зямлі і адмены смяротнага пакарання.

Замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны 2-хпалатны Нацыянальны сход. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў. Замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны 2-хпалатны Нацыянальны сход. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў.

19 - 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, які зацвердзіў "Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 - 2000 гады". Галоўная мэта, якая вызначаецца ў гэтым дакуменце, - пераадоленне крызісных з'яў у эканоміцы.

11 лютага 2000 г. у РБ быў прыняты новы Выбарчы кодэкс, у адпаведнасці з якім адбыліся парламенцкія выбары 2000 г.

18 мая 2001 г. у Мінску адбыўся 2-гі Усебеларускі народны сход. На ім з дакладам “За моцную, квітнеючую Беларусь” выступіў А.Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі выканання “Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996 – 2000 гг”. Была абмеркавана і ўхвалена Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 – 2005 гг.

9 верасня 2001 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на новы 5-гадовы тэрмін выбраны А.Р. Лукашэнка.

У 2002 г. былі зацверджаны музыка і словы Гімна Рэспублікі Беларусь. Аўтарам музыкі з’яўляецца кампазітар Н. Сакалоўскі, аўтарамі слоў – паэты М. Клімковіч і У. Карызна.

17 кастрычніка 2004 г. адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам рэспубліканскі рэферэндум і выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На 3-м рэспубліканскім рэферэндуме пераважная большасць беларусаў прагаласавала за тое, каб унесці ў артыкул 81 Канстытуцыі РБ змены, сутнасць якіх зводзілася да адмены забароны адной і той жа асобе займаць пасаду Прэзідэнта больш за 2 разы.

2 – 3 сакавіка 2006 г. у Мінску адбыўся 3-ці Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Дзяржава для народа” выступіў А.Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі папярэдняга перыяду і зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006 – 2010 гг. На чарговых прэзідэнцкіх выбарах 19 сакавіка 2006 г. кіраўніком дзяржавы быў зноў абраны А.Р. Лукашэнка.


написать администратору сайта