Главная страница

Тест по орфографии. Фанетыка і арфаэпія


Скачать 32 Kb.
НазваниеФанетыка і арфаэпія
АнкорТест по орфографии
Дата15.10.2019
Размер32 Kb.
Формат файлаdoc
Имя файлаArfajepiya1.doc
ТипДокументы
#90169

Фанетыка і арфаэпія
1. Выпішыце па групах словы, дзе літары е, ё, ю, я, і абазначаюць: 1) галосны гук і мяккасць папярэдняга зычнага; 2) два гукі.

Ідэйны, саўю, капелюшы, ілюзія, вясковец, вечарына, аб'езд, авіятар, раён, панядзелак, сталяр, цётка, ціхенька, акіян, цюбецейка, яблык, энтузіязм, немінуча, пячора, кроільны, паўшар'е, кмен, заінелы, гніллё, бусляня, аер, Івацэвічы, авёс, клёнік, заваёвы, Бялінскі, юнацтва, маёнтак, мураўіны.
2. Прачытайце словы. Ахарактарызуйце пазіцыйныя змены зычных.

а) Прывід,пейзаж,мароз,дуб,гараж,лебедзь,мядзведзь,дождж,агледзь,ромб, гіпноз, калодзеж;

б)прабежка,кладка,дзядзька,салодкі,лыжка,кніжка,грыбкі,нізкі,жэрдка,подпіс,цяжка,гладка;

в) айсберг,малацьба,барацьба,футбол,просьба,касьба,лічба,вакзал, экзамен;

г) смеласць, магчымасць, прывезці, пазней, на прызбе, сведка, бясшумны, Мацвей.
3. Запішыце словы ў транскрыпцыі.

Адчыніць, не парэжся, параіцца з Грышам, пясчаны, горад, купаешся, падцягнуць, з чэмпіёнам, адчапіць, з жыта, дождж, пад'язджаць, па кладцы, футбол, ракетчык, снедаць, праз чатыры дні, пашыць з шоўку, зрабіць з саломы, дарадчык, лётчык, цётчын, ад світання, смяешся, сцежка, сустрэўся з героем, у вопратцы, аб унучцы, дамовіцца з Жэнем.
4. Прачытайце прыметнікі, правільна вымаўляючы выдзеленыя спалучэнні зычных. Вымаўленне перадайце праз транскрыпцыю.

гарадскі нясвіжскі кіргізскі

грамадскі добрушскі інгушскі

заводскі латышскі суседскі
5. Па асаблівасцях вымаўлення спалучэнняў зычных гукаў, што абазначаны выдзеленымі літарамі, вызначце і падкрэсліце ў кожным радзе «лішняе» слова.

Згадзіцца, адзвінець, падзякаваць, падзея.

Абклеіць, памагчы, дзежка, лічба.

Цюрыхскі, французскі, латышскі, варонежскі.

Імкнешся, не парэжся, вучышся, расчэшашся.

Агароджа, паджылкі, ураджай, дрожджы.

Змераць, знішчыць, згінуць, збіць.


написать администратору сайта