Калі б была магчымасць сустрэцца з Еўфрасінней Полацкай. Калі б была магчымасць сустрэцца з Ефрасінней Полацкай, я нават не ведаю што б запыталася яе
Скачать 15.38 Kb.
|
Калі б была магчымасць сустрэцца з Еўфрасінней Полацкай, я нават не ведаю што б запыталася ў яе. Бо размова з такой легендарнай асобай 12 стагоддзя была вельмі каштоўнай, і хацелася б узнаць толькі самае важнае, самае цэннае. Я, як прадстаўнік 21 стагоддзя паразважала б з ёй пра духоўны свет, пра абясцэньванне маральных каштоўнасцяў. Я лічу, што размова была б вельмі цікавая і эмацыйная. Бо чалавек, бачыўшы свет 850 год назад, прыйшоў бы ў жах, убачыўшы яго зараз. Чалавек, які прапагандаваў вечныя хрысціянскія каштоўнасці ўжахнуўся б ад нашага ўспрымання веры і ўсяго таго, што з ёй звязана. Зараз, у 21 стагоддзі, вера не мае цэннасці, а мае цану. Калі гаварыць пра служэбнікаў царквы, то ў наш час вельмі мала тых, хто па-сапраўднаму адданы сваёй працы. Мала тых, хто шчыра адданы веры. Такіх як Еўфрасіння, на маю думку, і зусім няма. Калі ў час жыцця прыпадобнай царква з’яўлялася месцам, дзе людзі працавалі дзеля сябе, дзеля другіх, то зараз яны працуюць дзеля грошай. Я лічу, што гэта няправільна, гэта дрэнна, калі царква ператвараецца ў месца для заробка. Калі б Еўфрасіння гэта ўбачыла, яе б нагнала расчараванне, бо ўсё тое, што яна прапагандавала, чаму вучыла з часам амаль зусім знішчана. Ці жадала б яна ў той далёкі час, каб нашчадкі ўсё схаранілі? Адказ – не. А наконт маральных каштоўнасцяў, я нават не ведаю каго вініць ў тым, што яны дэвальваліся. Ў гэтым віноўныя ўсі. Пачыная з ўлады, заканчваючы простымі людзьмі. Калі б Еўфрасіння пачала параўноўваць сваё пакаленне і сучаснае, агульнага не было б амаль нічога. Усё вельмі змянілася. Зараз чалавека, які б выбраў лёс прыпадобнай, паднялі б на смех, і нават назвалі дурным. Але ў чым дурната? У тым, што чалавек пасвяшчае жыццё веры? У тым, што дзеля сваіх прынцыпаў і поглядаў, чалавек можа зрабіць такі ўчынак? Або ў тым, што ён вырашае служыць Богу да канца сваіх дзён? Я астаўлю гэта пытанне адкрытым для разважання. Што датычыцца мяне, я б наўрад змагла б пайсці на тое, на што пайшла мая размоўца. Бо ў мяна таксама як і ва ўсіх каштоўнасці абясцэнілісь. І на маю думку, каб пачаць рэанімаваць гэты свет, у першую чаргу кожны павінен пачаць з сябе. Са сваіх поглядаў і прынцыпаў. І калі кожны пачне аналізаваць свае ўчынкі, то магчыма мы, усе разам, зможам выратаваць гэты свет ад поўнага знішчэння маралі і духоўнасці. На мой погляд, адэкватны самааналіз, гэта тое, чаму б вучыла Еўфрасіння сённяшніх людзей. |