Главная страница
Навигация по странице:

  • Знакі прыпынку ў канцы сказа.

  • Слоўнікавыя словы.

  • Правапіс галосных Е, Ё, Я.

  • Парныя звонкія і глухія зычныя.

  • Абазначэнне мяккасці на пісьме мяккім знакам.

  • Правапіс галосных пасля зацвярдзелых зычных.

  • Правапіс падоўжаных зычных.

  • Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

  • Правапіс слоў з прыназоўнікам.

  • Правапіс НЕ з дзеясловамі.

  • Знакі прыпынку ў сказах са звароткам.

  • Знакі прыпынку ў складаных сказах.

  • Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.

  • Памятка па рабоце над памылкамі па беларускай мове


    Скачать 30.5 Kb.
    НазваниеПамятка па рабоце над памылкамі па беларускай мове
    Дата07.10.2022
    Размер30.5 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаPamyatka_pa_rabotse_nad_pamyilkam__pa_belaruskay_move.doc
    ТипПамятка
    #719634

    Памятка па рабоце над памылкамі па беларускай мове

    1. Пропуск. Замена літар. Напішы слова правільна, падкрэслі літару, пастаў націск. Запішы слова яшчэ раз, падзяляючы яго на склады. Рабі так: маліна, ма-лі-на.

    2. Знакі прыпынку ў канцы сказа. Напішы сказ, пастаў патрэбны знак прыпынку, падкрэслі яго. Запішы яшчэ адзін сказ з такім знакам. Рабі так: Узняўся вецер. Прашумела навальніца.

    3. Вялікая літара ў словах. Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі вялікую літару.Васіль. Нёман. Мінск.

    4. Перанос слоў. Напішы слова правільна, падзяляючы яго на склады для пераносу. Запішы яшчэ тры словы, падзяляючы іх для пераносу. Рабі так: асі-на, сяб-роў-ка, лі-лея, агу-рок.

    5. Слоўнікавыя словы. Напішы слова правільна, падзялі яго на склады, пастаў націск. Рабі так: медаль, ме-даль.

    6. Правапіс Ў. Напішы слова або словазлучэнне правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі галосную перад ў. Рабі так: маляваў, чытаў, дрэўца. Або: жыве ў лесе, хацелася ўбачыць.

    7. Правапіс галосных О, Э, А. Напішы слова правільна. Запішы, ад якога слова яно ўтварылася, пастаў націск. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла. Рабі так: дамы – дом, гарады – горад, рака – рэкі.

    8. Правапіс галосных Е, Ё, Я. Напішы слова правільна. Пастаў яго ў множным ліку, абазнач націск. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла. Рабі так: сяло – сёлы, вярба – вербы, зямля – землі.

    9. Парныя звонкія і глухія зычныя. Напішы слова правільна, падбяры праверачнае. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла. Рабі так: грыб – грыбы, плод – плады, нізкі – нізенькі.

    10. Абазначэнне мяккасці на пісьме мяккім знакам. Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта првіла, падкрэслі зычную разам з мяккім знакам. Рабі так: вугаль, рысь, канькі. Але: снег, смех, злева.

    11. Правапіс галосных пасля зацвярдзелых зычных. Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай. Рабі так: вожык, жалеза, рака.

    12. Правапіс Д-ДЗ. Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай. Рабі так: дзень, дзеці, адзіны.

    13. Правапіс Т-Ц. Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай. Рабі так: ляцеў, цень, ціха.

    14. Правапіс падоўжаных зычных. Напішы слова правільна, падзяляючы яго для пераносу. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла. Рабі так: гал-лё, на-сен-не, збож-жа.

    15. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа. Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі літары, якія раздзяляюцца апострафам, або літары, якія стаяць перад мяккім знакам. Рабі так: пер’е, вераб’і, сям’я. Або: залью, мільён, Ульяна.

    16. Правапіс слоў з прыназоўнікам. Напішы правільна прыназоўнік і слова, да якога ён адносіцца, паміж прыназоўнікам і словам устаў пытанне або іншае слова. Рабі так: у лес, у (які?) лес, у восеньскі лес.

    17. Правапіс НЕ з дзеясловамі. Напішы правільна дзеяслоў і часціцу не. Запішы яшчэ 2 дзеяслова з часціцай не. Рабі так: не чытала, не гавары, не шуміць.

    18. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Напішы сказ правільна, падкрэслі патрэбныя знакі прыпынку. Запішы яшчэ адзін сказ з аднароднымі членамі сказа. Рабі так: Людзі, жывёлы, расліны хварэюць ад бруднага паветра. Паветра забруджваецца пылам, дымам, газамі.

    19. Знакі прыпынку ў сказах са звароткам. Напішы сказ правільна, падкрэслі патрэбныя знакі прыпынку. Запішы яшчэ адзін сказ са звароткам. Рабі так: Я люблю цябе, Беларусь! Сяргей, ты ўжо падрыхтаваўся да ўрока?

    20. Знакі прыпынку ў складаных сказах. Напішы сказ правільна, падкрэслі патрэбныя знакі прыпынку і злучнікі. Запішы яшчэ адзін складаны сказ. Рабі так: Наліліся сокам спелыя суніцы, паабапал сцежак выраслі грыбы. Вясна была яшчэ ў пачатку, але снягі ўжо раставалі.

    21. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Напішы сказ правільна. Запішы яшчэ адзін сказ з простай мовай. Складзі схемы сказаў. Рабі так: “Ці запісаўся ты ў бібліятэку?”- спытаў у мяне Коля. “П?”- а. Янка Купала пісаў: “Мне сняцца сны аб Беларусі.” А: “П.”


    написать администратору сайта