Патрабаванні да афармлення рэферата
Скачать 25 Kb.
|
Патрабаванні да афармлення рэферата Аб’ём рэферата не меней за 10 старонак. Тэкст рэферата друкуецца на адным баку аркуша белай паперы фармату А 4. Пры гэтым выкарыстоўваецца шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў. Міжрадковы інтэрвал − 1 пт. Абзацны водступ − 1. Тэкставыя водступ і інтэрвал − 0 пт. Усе палі па 25 мм. Нумарацыя старонак даецца арабскімі лічбамі. Нумар выстаўляецца ў версе старонкі без кропкі, выраўніванне па цэнтры. Тытульны ліст не нумаруецца, але ўключаецца ў агульную нумарацыю. На асобным аркушы ў канцы рэферата пішацца спіс выкарыстаных крыніц. Спіс падаецца ў алфавітнай паслядоўнасці. Афармляецца ён у адпаведнасці са стандартамі. Напрыклад, Зразікава, В. А. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для эканамістаў : вучэбны дапаможнік / В. А. Зразікава, А. В. Губкіна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2016. – 383 с. |