Главная страница
Навигация по странице:

  • АВ: “Развiццё маулення i культуры мауленчых зносiн». Падрыхтавал i

  • Абсталяванне

  • Ход заняткаў

  • Плача коця на кухні, Ад слёз вочы папухлі.— Што з табою, мой каток,Забалеў, мой, жыватокКоцік.

  • конспект бдл. КОНСПЕКТ. Т. А, Юрчанка. Н. Ю тэма Прыгода па мастацкаму твору В. Віткі Задачы


    Скачать 22.35 Kb.
    НазваниеТ. А, Юрчанка. Н. Ю тэма Прыгода па мастацкаму твору В. Віткі Задачы
    Анкорконспект бдл
    Дата22.06.2021
    Размер22.35 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаКОНСПЕКТ.docx
    ТипДокументы
    #220276

    Канспект заняткаў для дзяцей старшай группы

    АВ: “Развiццё маулення i культуры мауленчых зносiн».
    Падрыхтавалi: Сыравацкая.Т.А, Юрчанка.Н.Ю

    Тэма: Прыгода па мастацкаму твору В. Віткі

    Задачы: пазнаёміць дзяцей з часопісам «Вясёлка»;

    - выклікаць у іх вясёлы настрой, цікавасць да мастацкага твора В. Віткі;

    - фарміраванню цікавасці да твораў мастацкай літаратуры;

    -замацоўваць веды аб вуснай народнай творчасцi (казкі, загадкі, лічылкі, прымаўкі);

    -вучыць дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў, правільна карыстацца інтанацыяй.

    Абсталяванне: часопіс «Вясёлка»; лялька Вясёлкіна; касцюмы вавёркі, коціка; малюнкі па казцы «Вавёрчына гора»; два кошыкі, арэхі; партрэт В. Віткі.

    Папярэдняя работа: чытанне беларускіх народных казак, развучванне беларускіх гульняў.
    Ход заняткаў

    В: Дзень добры, дарагія сябры! Дружна адкажыце, як мяне завуць?

    Д: Вясёлкiн!

    В: Так, сапраўды, я — Вясёлкін, і мяне ведаюць усе, хто чытае часопіс «Вясёлка» (паказвае). А зараз давайце пагуляем у гульню «Перакладчыкі». Станавіцеся ўкруг. Я буду вам задаваць па беларуску, а вы адказваць на руском. Вы гатовыя?

    Д: Да!

    Часопіс — журнал.

    Вясёлка — радуга.

    Пісьменнік — писатель.

    Вавёрка — белка.

    Каваль — кузнец.

    Прымаўкі — пословицы.

    Добрай раніцы — доброе утро.

    А ведаеце, як з’явіўся гэты часопіс? Я вам раскажу. Даўно, калі вашы таты і мамы былі такімі, як вы зараз, беларускі пісьменнік Васіль Вітка вырашыў выпусціцьчасопіс, у якім будуць змяшчацца цікавыя і займальныя казкі, гісторыі, вершы, загадкі для дзяцей. І сам прыдумаў яму назву — «Вясёлка». Паглядзіце, калі ласка,на партрэт. Гэта — Васіль Вітка. Здаецца, ён глядзіць на кожнага з нас добрымі вачыма і вітаецца: «Добры дзень, дзеці!». На жаль, яго ўжо няма з намі, але ён пакінуў нам шмат казак, вершаў, загадак, лічылак — усяго не пералічыш. Сёння я прапаную вам успомніць вядомыя творы Васіля Віткі іпазнаёміцца з новымі.Але хтосьці спяшаецца да нас у госці. Здагадайцеся...

    Забалелі ў Вавёрачкі зубкі —

    Не можа раскусіць

    арэхавай шкарлупкі.

    Плача Вера-Вавёрачка:

    Ой, гора маё.

    Горачка...

    (Заходзіць дзяўчынка ў касцюме Вавёрачкі.)

    В: Добры дзень, дзеці! Я — Вера-Вавёрачка. А з якой казкі Васіля Віткі я прыйшла да вас?

    Д: "Вавёрчына гора"!

    В: Правiльна, малайцы! А можа вы яшчэ ведаеце что са мной здарылася?

    Д: Забалелі зубкі.

    Хто мне дапамагаў? (Адказы дзяцей.)

    Ці можаце вы мне дапамагчы?

    Вось тут у мяне на малюнках уся мая казка, але яны пераблыталіся. Калі ласка, раскладзiце іх паслядоўна: ад пачатку да канца.

    (Дзеці падзяляюцца на дзве каманды і раскладваюць малюнкі, а потым расказваюць, што намалявана).

    ВВ: Дзякуй, дзеці, за дапамогу.

    Вс: А зараз пагуляем. Паглядзім, хто з вас будзе больш спрытны.
    Гульня «Хто хутчэй збярэ арэхі».

    Вс: Вось якія нашы дзеці спрытныя, дапамаглі табе, Вера-Вавёрачка! Яны вельмі добрыя, нікога не пакрыўдзяць.

    ВВ: Дык, можа, яны і коціку дапамогуць, паспачуваюць яму.

    Вс: Гэта ты гаворыш пра коціка з верша Васіля Віткі «Коця і Каця»?

    ВВ: Так (Кліча.) Коцік, ты дзе? Хадзі сюды.

    (Выходзіць Коцік, выцірае лапкай вочы.)

    ВВ:
    Плача коця на кухні,

    Ад слёз вочы папухлі.

    — Што з табою, мой каток,

    Забалеў, мой, жываток?
    Коцік.

    Мяў! — сказаў варкоцік,

    —Не баліць жывоцік.

    У мяне душа баліць

    —Як цяпер на свеце жыць.

    Як мне жыць у хаце,

    Калі хлусіць Каця:

    Смятану злізала —

    На мяне сказала.
    Вясёлкін (падыходзіць да Коціка, супакойвае яго). Не плач, паглядзі, колькі тут дзетак. Яны цябе вельмі любяць і ведаюць шмат вершаў пра коціка.
    1. Застудзіў ён лапку,

    Прыйшоў грэцца ў хатку.

    Недзе коцю дзецца,

    Лапачцы пагрэцца.
    2. Палез на палаткі,

    Спалохаўся бабкі.

    Палез ён на вышкі —

    Там гулялі мышкі,

    Так яны дурэлі,

    Хвост кату ад’елі.
    3. Пайшоў каток у лясок,

    Знайшоў белы паясок.

    Пайшоў каток пад масток,

    Злавіў рыбку за хвасток.
    4. Ці самому з’есці,

    Ці дадому несці?

    Думаў, думаў каток,

    Адкусіў адзін разок

    І панёс дадому

    Дзіцятку малому.
    Вс: Здаецца, я ведаю, хто напісаў гэтыя цудоўныя вершы. А вы ведаеце?

    Д; Васіль Вітка.

    Вс: У Васіля Віткі шмат цікавых вершаў. Ёсць нават і пра мой капялюш. Давайце пагуляем у гульню «Капялюш».Дзеці становяцца ў круг, вядучы —у цэнтры. Дзеці пад словы верша хутка перадаюць капялюш па крузе, надзяваючы яго на галаву. На апошнія словы той, у каго застаўся капялюш, уцякае, вядучы даганяе яго.

    Лепш не кратай, лепш не руш

    Мой дзіравы капялюш.

    Падабаецца — надзень,

    Але толькі на дзень.

    Раз надзень, два надзень,

    Куды хочаш, туды дзень.

    Вс: А зараз я хачу пагуляць з вамі ў гульню «Успомні назву казкi».

    «Эге, мароз не жартуе, — кажа селянін. Злез ён з саней, нагамі тупае, рукамі аб плечы б’е. Прабег так з паўвярсты, аж горача стала».(«Два маразы».)

    «Запрэглі царскія конюхі самых лепшых коней у самую лепшую карэту. Сеў цар у карэту і паехаў. А кот наперадзе пабег — дарогу паказваць». («Кот Максім».)

    «Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць мядзведзь». («Не сілай, а розумам».)

    Вс: Казкі ведаеце добра, а ці ведаеце прымаўкі?(Адказы дзяцей.)

    Адзін у полі не воін.

    Менш гавары, больш пачуеш.

    На яду мастак, а да работы сяк-так.

    Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць.

    Хто пытае, той шмат знае.

    Вс: Шмат ведаеце прымавак. А зараз пагуляем у гульню «Горад — рака».

    Мінск — горад, а Сож…(рака);

    Сож — рака, а Гомель… (горад).

    Гомель — горад, а Прыпяць… (рака).

    Прыпяць — рака, а Рагачоў… (горад).

    Рагачоў — горад, а Дняпро… (рака).

    Малайцы! Ці спадабалася вам наша падарожжа па «Вясёлцы»?Ну вы тут гуляйце, а я пайшоў збіраць у часопіс новыя казкі, байкі, загадкі, прымаўкі, вершы.

    Да хуткай сустрэчы!


    написать администратору сайта