Тэма 3.Творчасць Янкі Маўра. Тэма творчасць Янкі Мара План
Скачать 21.66 Kb.
|
ТЭМА 3. Творчасць Янкі Маўра План: Звесткі з біяграфіі Янкі Маўра. Адлюстраванне дагістарычнага этапу ў развіцці чалавецтва ў першай аповесці пісьменніка “Чалавек ідзе” (1927), стварэнне новага героя ў беларускай дзіцячай літаратуры – чалавека-пераможцы. Заданні: Скласці храналагічную табліцу: “Жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра”; Падумайце, што паўплывала на выбар тэмы першай аповесці пісьменніка “Чалавек ідзе”. Абгрунтуйце свае думкі. Распрацоўка тэмы жыцця дзяцей у іншых краінах у апавяданнях Янкі Маўра 1920-х гадоў "Слёзы Тубі", "Незвычайная прынада", "Лацароні". Вобразы дзяцей у іх. Распрацоўка жанраў прыгодніцкай аповесці "У краіне райскай птушкі", 1928; "Сын вады", 1928; рамана для юнага чытача "Амок", 1929 (прачытаць не меней аднаго твора). Заданні: Выпішыце са слоўніка літарутуразнаўчых тэрмінаў вызначэнне “прыгодніцкая аповесць”; Вызначце і запішыце асноўныя сюжэтныя лініі названых вышэй прыгодніцкіх аповесцей і рамана. Звярніце ўвагу на тое, як розныя па змесце і характары творы прыводзяць сваіх рэцыпіентаў да пастаноўкі і вырашэння важных агульначалавечых праблем. Запоўніце табліцу.
Трансфармацыя сюжэта рабінзанады ў аповесці “Палескія рабінзоны”, 1930 Янкі Маўра. Праблема чалавека і прыроды, іх узаемаадносін у аповесці. Заданні: Знайдзіце элементы трансфармацыі сюжэта рабінзанады, што адрозніваюць твор Д.Дэфо ад аповесці Янкі Маўра (“колькасць рабінзонаў”, першапачатковыя ўмовы існовання, пошукі выхаду з сітуацыі і г.д.). Вывады аформіце ў табліцы. Пейзажныя карціны ў творы поліфункцыянальныя. Падбярыце фрагменты з аповесці, у якіх паказальна б рэалізоўваліся такія функцыі, як абазначэнне месца і часу дзеяння, сюжэтная матывіроўка дзеяння, псіхалагічная, функцыя формы прысутнасці аўтара. Праблема грамадскага і ўласнага ў аповесці “ТВТ”, 1934 Янкі Маўра. Заданні: Вызначце ў аповесці “ТВТ” элементы гульні (напрыклад, загадкавая назва, атмасфера спаборніцтва). Адкажыце, з якой мэтай пісьменнік выкарыстоўвае названыя і іншыя элементы гульнёвага характару. Распрацуйце праект, які можна было б рэалізоўваць з выхаванцамі (напрыклад, “Дапамагаем бацькам”, “Прыбіраем клас”, “Чытаем кнігі”). Спасціжэнне дзіцячай душы ў псіхалагічных апавяданнях Янкі Маўра 1930-х гадоў: "Шчасце", "Бярозавы конь", "Падарожжа вакол дома". Асэнсаванне праблемы “дзеці і вайна” ў апавяданнях “Дом пры дарозе”, “Запіска”, “Максімка”, "Завошта?", “У разведцы”. Заданні: Выпішыце са слоўніка літарутуразнаўчых тэрмінаў вызначэнне тэрміна “псіхалагізм”; У прапанаваных апавяданнях вызначце выдучую рысу дзіцячай душы і свядомасці; Напішыце эсэ на тэму “Маё шчасце”. Спроба Янкі Маўра распрацаваць жанр фантастычнай аповесці ("Фантамабіль прафесара Цылякоўскага, 1954). Значэнне творчасці Янкі Маўра для развіцця беларускай дзіцячай літаратуры. Літаратура Асноўная: Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А.М. Макарэвіч [і інш.]; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мінск : Выш. шк., 2008. – 688 с. (С. 197 – 220). Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапаможнік / А.М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча. – Мінск : РІПА, 2016. – 359 с. (С. 101 – 125) Гурэвіч, Э. С. Янка Маўр : нарыс жыцця і творчасці / Э. С. Гурэвіч ; рэд. П. К. Дзюбайла; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. – 2-е выд., дап. – Мінск : Бел. навука, 2004. – 148 с. Марціновіч, А. Святло чароўнага ліхтарыка: выбр.старонкі гісторыі бел. дзіцяч. літ.: у 2 кн. Кн. 1. / А. Марцiновiч. – Мінск: Нар. асвета, 1997. – 176 с. Яфімава, М. Б. Цэлы свет – дзецям : творчы партрэт Янкі Маўра / М. Б. Яфімава. – Мінск : БДУ, 1983. – 136 с. Дадатковая: Ануфриев, Г. Рожденная мечтой : отечественная фантастика пережила свои "вискули" / Г. Ануфриев // Беларуская думка. – 2009. – №3. – С. 110 – 114. Воюш, І. Маўр –Дзя -Дун і Дэздэмона: вывучэнне творчасці Янкі Маўра з выкарыстаннем магчымасцей сеціва / Інга Воюш // Роднае слова. – 2013 – №5. – С. 59-61. Дроздова З. «Капитану наших первых странствий» – 130! Мой Мавр // Нёман : – 2013. – № 5. – С. 208 – 224. Ефимова, М.Таким он был: [120 лет со дня рождения Янки Мавра] / М. Ефимова // Неман. – 2003. –№ 5. –С. 161 – 168. Зубкоўскі Б. Другое чаканне Маўра / Браніслаў Зубкоўскі/ / Беларуская думка. – 2005. – № 5. – С. 172-177. Зубкоўскі, Б. Чалавек як часцінка свету / Б. Зуброўскі // Полымя. – 2014. – № 12. – С. 157-168. Зубкоўскі, Б.А. Янка Маўр: мастацкі матывацыйны вопыт першапраходцы / Бранислаў Зубкоўски // Роднае слова. – 2012. – № 5. – С. 17-21. Кузьміч, Н. Усе мы дзеці прыроды: [апавяданне “Багіра” Янкі Маўра] / Н. Кузьміч // Роднае слова. –2008. – № 5. – С. 5-6. Міцкевіч, Н. Доўгая дарога:(ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа) / Н. Міцкевіч // Полымя. –2012. – № 4. – С. 167-176. — (Заканчэнне. Пачатак у № 3, 4, 5, 7, 8, 2011 г., № 1, 2012 г.). Рунец, П. Чалавек з крылатай фантазіяй / Пятро Рунец. – Мінск, 1983.– 64 с. Садоўская, Л. Капітан нашых падарожжаў Янка Маўр / Л.Садоўская // Бібліятэка прпануе. – 2003. – №2. –С. 11-13. Струк, Т. Вывучэнне аповесцi "У краiне райскай птушкi" Янкi Маўра : iнтэграваны ўрок "Беларуская лiтаратура - геаграфiя" у VI класе / Т. Струк, А. Паклонская // Роднае слова.– 2010 – № 3 – С. 76-78. Яфімава М. Б. Добры і мудры настаўнік: творчасць Янкі Маўра // Роднае слова. – 1993. – № 5. – С. 7. Яфімава, М. Шляхамі роднай Беларусі: [аповесць “Палескія рабінзоны” Янкі Маўра] / М. Яфімава // Роднае слова. – 2008. – № 9. – С. 30-32. Яфімава, М.Б. “Дзіцячым пісьменнікам трэба нарадзіцца…” : Я. Маўр / М.Б. Яфімава // Полымя. – 2008. – № 5.– С. 160–164. Мастацкая: Мавр, Я. В стране райской птицы: Повесть ; Амок: Роман : для старшего школьного возраста / Я. Мавр ; пер. с бел. В.А. Жиженко, А.Е. Миронова ; худож. Ю.К. Зайцев. - Минск : Юнацтва, 1990 – 368 с. Маўр, Я. Дзяўчынка-маці : раман / Я. Маўр ; падрыхтоўка тэксту М. Міцкевіч // Полымя. – 2018 – № 5 – С. 83–109. Маўр, Я. Зборнiк твораў: У 4 т. / Я. Маўр. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975-1976. Маўр, Я. Чалавек ідзе [Тэкст]: аповесці і апавяданні : для сярэд і ст. шк. узросту / Я. Маўр; [аўт. прадм. А.Я. Якімовіч; маст. Н.Э. Калядэнка]. – Мінск : Юнацтва, 1989. – 268 с. http://yankamavr.ru–сайт Янкі Маўра. Віктарына па творчасці Я.Маўра Дапішыце: 1.Назавіце сапраўднае імя Янкі Маўра 2.Кім працаваў Я.Маўр да таго, як пачаў займацца літаратурай? 3.Якія прадметы ён выкладаў? 4.Якую назву насіла першая аповесць, напісаная Маўрам? . 5 Ці лічыце вы, што ёсць што-небудзь агульнае паміж кнігамі Я. Маўра “ТВТ” і А. Гайдара “Цімур і яго каманда”? 6.Хто такія “светлячкі?” 7.Чые гэтыя рэчы: шнурок з чаравіка, лук, карэньчыкі? Што і для чаго змайставалі з іх героі адной аповесці? . 8.Чаму Маўра называюць беларускім Ж. Вернам? Літаратурная гульня “Успомні назвы” Успомніце назвы: Аўтабіяграфічнай аповесці пісьменніка (…) Першага беларускага рамана для дзяцей (…) Твора, у якім Маўр пераконваў чытача, што найцікавейшае – гэта не заўсёды далёкае, што часта мы не бачым па-сапраўднаму цікавага таго, што знаходзіцца побач. Што гэта за аповесць? (…) Краіны, дзе жыве райская птушка (….) Страшнай хваробы яванцаў (…). Дрэва, якое квітнее толькі раз за ўсѐ жыццѐ на 50-м годзе. (….). Аповесці, на старонках якой мы сустракаем апісанне стражатных жывёл –вялізных мастадонтаў, тапіраў і іншых (…). Таварыства, створанага школьнікамі ў аповесці “ТВТ” (….). Аповесці, у якой мы сустракаем такое радыёпаведамленне: “Трэці дзень у нас пурга. Гідролаг Кузьменка пры смерці. Выратаваць можа толькі ўліванне крыві. Група першая. Яе ў нас няма..” (….). |