Змяненне дзеяслова па асобах і ліках , правапіс канчаткаў.. Тэма Змяненне дзеяслова па асобах і ліках, правапіс канчатка. Мэта
Скачать 16.19 Kb.
|
Тэма: Змяненне дзеяслова па асобах і ліках , правапіс канчаткаў. Мэта: спрыяць паглыбленню ведаў вучняў па тэме і ўдасканальваць уменне вызначаць агульны сэнс, час, асобу і лік, змяняць дзеясловы па асобах і ліках у цяперашнім часе, удасканальваць уменні пісаць канчаткі дзеясловаў; выхоўваць культуру маўлення.Спрыяць выхаванню павагі да працы і да навучання. Ход урока І. Арганізацыйны этап ІІ. Этап праверкі дамашняга задання Адзін з вучняў тлумачыць дамашняе заданне. Другі робіць паведамленне пра дзеяслоў. ІІІ. Этап усебаковай праверкі ведаў Практ 85 Вызначце час, лік, спражэнне. Дэльфінятка Гога не ведаў (………), што яго так завуць (…..) людзі. Як толькі паўкруг яшчэ заспанага сонца ўзнімаўся (…..) над вадой, Гога падплываў (…..) бліжэй да берага. Цікаўным, трохі прыжмураным вокам ён пазіраў (…..) на ярка-зялёныя высокія пальмы, разглядаў (….) бліскучую гальку пляжаў. Ён нецярпліва чакаў (…..) , калі прачнуцца (……) людзі і выйдуць (…..) на бераг. ІV. Этап падрыхтоўкі навучэнцаў да актыўнага засваення ведаў Пазнаёмцеся: адрасат, аер, выган, дол, камета, купал, мачта, метэор, планетарый, поплаў, пушча, сеанс. Куртаты, пунсовы, цыбаты. Сфармуляваць. Напрасткі. Што яны азначаюць? Дапішы дзеясловы ў прыказках. Навука хлеба не …, а хлеб …. (прасіць, даць) За справу … - не … і не … .( брацца, баяцца, хавацца) Пастаноўка задач урока V.Этап засваення новых ведаў 1.Калектыўна. Практ. 86падручніка. VІ.Этап замацавання новых ведаў 1.Практ 87 падручніка індывідуальна каля дошкі 4 вучні. 3.Ад дзеясловаў 3-й асобы адзіночнага ліку ўтварыце дзеясловы 3-й асобы множнага ліку і наадварот. Жадае – жадаюць, лепіць, копіць, просіць, рэжа. Берагуць – беражэ, жывуць, будуюуць, пішуць, плануюць, ачышчаюць. ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА: ФІЗІЧНАЯ ГІМНАСТЫКА 4.Замяніць словазлучэнні дзеясловамі, паставіць іх у цяперашнім ці будучым часе 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку Прымаць удзел – удзельнічаць, удзельнічаеш, удзельнічаеце. Аказаць дапамогу Даць параду Аддаць загад Кінуць погляд Прыняць рашэнне Прыйсці са спазненнем Стаць здаровым Весці гутарку Адносіцца з павагай 5.На адзнаку. Практ. 88 падручніка. Скарбонка алімпіёнка: 1.Хто правільна гаворыць? Ты ясі, ты еш, ты ядзіш. 2.Дапішы канчаткі дзеясловаў. Добра поле ўзар…, хлеба больш збяр… . Хто з кнігаю друж… , той ніколі не туж… . Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія Збор сшыткаў на праверку. Якія новыя словы вы даведаліся? Чаму навучыліся? VІI. Этап інфармацыі навучэнцаў аб дамашнім заданні і інструктаж па яго выкананні. §10, практ. 89 падручніка. |