Главная страница
Навигация по странице:

  • 3. Якую вышэйшую навучальную ўстанову скончыў Анатоль Грачанікаў А.

  • Анатоль Грачанікаў тэст. Тэставае заданне 17 Годы жыцця Анатоля Грачанікава. А. 19381991 Б


    Скачать 18.39 Kb.
    НазваниеТэставае заданне 17 Годы жыцця Анатоля Грачанікава. А. 19381991 Б
    Дата05.01.2019
    Размер18.39 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаАнатоль Грачанікаў тэст.docx
    ТипДокументы
    #62592

    ТЭСТАВАЕ ЗАДАННЕ №17

    1. Годы жыцця Анатоля Грачанікава.

    А. 1938—1991;

    Б. 1913—1986;

    В. 1914—1991;

    Г. 1913—1993;

    Д. 1938—1993.

    2. Дзе нарадзіўся Анатоль Сымонавіч?

    А. у в. Еўлічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці;

    Б. у г. Дзяржынску Мінскай вобласці;

    В. у в. Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці;

    Г. у в. Шарпілаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці;

    Д. у в. Мачулішчы крупскага раёна Мінскай вобласці.

    3. Якую вышэйшую навучальную ўстанову скончыў Анатоль Грачанікаў?

    А. Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту;

    Б. Віцебскае мастацкае вучылішча;

    В. Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У.І. Леніна;

    Г. Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут;

    Д. няма правільнага адказу.

    4. Дзе працаваў Анатоль Грачанікаў з 1960 па 1962 гг.?

    А. на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе;

    Б. у Гомельскім абкоме камсамола;

    В. на кафедры беларускай літаратуры БДУ;

    Г. у калгасе;

    Д. нідзе не працаваў.

    5. Дзе Грачанікаў скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы?

    А. у Маскве;

    Б. у Мінску;

    В. у Вільне;

    Г. у Гомеле;

    Д. у Брэсце.

    6. Галоўным рэдактарам якога часопіса быў Анатоль Сымонавіч з 1976 года?

    А. “Бярозка”;

    Б. “Маладосць”;

    В. “Вясёлка”;

    Г. “Чырвоная змена”;

    Д. “Ранец”.

    7. З якога года пачалі друкавацца творы А. Грачанікава?

    А. 1957;

    Б. 1960;

    В. 1958;

    Г. 1949;

    Д. 1971.

    8. Які з пералічаных ніжэй зборнікаў з’яўляецца зборнікам гумару і сатыры?

    А. “Дрыва на выспе”;

    Б. “Магістраль”;

    В. “Грыбная пара”;

    Г. “Верасель”;

    Д. “Школа танцаў”.

    9. Анатоль Грачанікаў шмат пісаў для дзяцей. Якія з кніг для дзяцей з’яўляюцца яго творамі?

    А. “Жывая вада”;

    Б. “Каток–залаты лабок”;

    В. “Зорны палёт”;

    Г. “Такіх кветак не бывае”;

    Д. “Старамодны заяц”.

    10. Якую прэмію атрымаў А.С. Грачанікаў у 1974?

    А. прэмію Ленінскага камсамола Беларусі;

    Б. Дзяржўную прэмію БССР;

    В. прэмію Аркадзя Куляшова;

    Г. прэмію Янкі Купалы;

    Д. прэмію Якуба Коласа.

    Ключ да тэсту:

    1

    2

    3

    4

    5

    6

    7

    8

    9

    10

    А

    г

    А

    А

    А

    В

    А

    Д

    А,В

    А




    написать администратору сайта