Главная страница
Навигация по странице:

  • Арганізацыйны момант. Праверка дамашняга задання. Вуснае выказванне пра ролю кнігі ў жыцці чалавека. Уступная гутарка.

  • Выразнае чытанне твора. Праверка першаснага ўспрымання.

  • Аналіз твора.

  • Абагульненне.

  • 8. Дамашняе заданне.

  • урок 4. У. Ліпскі. Ад роду - да народу. Уладзімір ліпскі. Ад роду да народу


    Скачать 41.5 Kb.
    НазваниеУладзімір ліпскі. Ад роду да народу
    Анкорурок 4. У. Ліпскі. Ад роду - да народу
    Дата11.10.2022
    Размер41.5 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаурок 4. У. Ліпскі. Ад роду - да народу.doc
    ТипДокументы
    #726994

    Тэма ўрока :УЛАДЗІМІР ЛІПСКІ. «АД РОДУ — ДА НАРОДУ».

    Мэты ўрока: Спрыяць фарміраванню ў вучняў усведамлення таго, што кожны чалавёк — выключная, непаўторная асоба, якая наследуе якасці, рысы, прыкметы сваіх бацькоў і дзядоў, свайго роду, што чалавек - маленькая часцінка све-ту – належыць да свайго народа і павінен годна яго прадстаўляць, ведаць сваю гісторыю і ганарыцца ёю, любіць і берагчы родную зямлю; спрыяць фарміраванню ўмення складаць радаводнае дрэва; развіваць звязнае маў-ленне; выхоўваць любоў да сваёй зямлі, народа, мовы, павагу да гісторыі сваёй Айчыны.

    Адкуль мы? Чые мы? I хто мы?

    Скажы мне, зямля, па сакрэту.

    Мне слухаць, не чуючы стомы,

    Агністую музыку свету.

    М. Мятліцкі

    Ход урока

    1. Арганізацыйны момант.

    2. Праверка дамашняга задання.

    Вуснае выказванне пра ролю кнігі ў жыцці чалавека.

    1. Уступная гутарка.

      • Ці ёсць у вас дома фотаздымкі вашых продкаў? Што вы ведаеце пра іх?

      • Як завуць вашых бацькоў, братоў, сясцёр? Як звалі дзядулю, бабулю па лініі маці і бацькі? Ці можаце назваць імёны прадзедаў?

    2. Выразнае чытанне твора.

    3. Праверка першаснага ўспрымання.

      • Чым спадабаўся вам прачытаны твор У. Ліпскага «Ад роду — да народу»?

    • Манерай выказвання аўтара;

    • загадкавасцю і незвычайнасцю размовы з чытачом.

    • Якія малюнкі ўзніклі ў вашым уяўленні, калі вы слухалі апавяданне У. Ліпскага «Ад роду — да народу»?

    1. Аналіз твора.

    • Як вы думаеце, для чаго, з якой мэтай аўтар пачаў сваё апавяданне незвычайна? (Зацікавіць, звярнуць увагу, уздзейнічаць на чытачоў.)

    • Каму адрасаваны наступныя выразы з апавядання У. Ліпскага: «давайце ра-зам намалюем...», «але прызнаем галоўнае...», «давай разам уявім...», «а яшчэ ўлі-чым...», «але прызнаем галоўнае...»? Для чаго, з якой мэтай выкарыстоўвае іх аўтар? Чаму нам важна ведаць гэта? (Выразы адрасаваны юным чытачам. Аўтар выкарыстоў-вае іх, каб чытачы актыўна, плённа працавалі, каб пераканаць, упэўніць іх у выказаных у творы думках.)

    • Паспрабуйце растлумачыць аўтарскія выразы: «Кожны чалавек — Асоба!», «Кожнае чалавечае жыццё — Кніга!», «Чалавек — гэта цэлая планета».

    • Абгрунтуйце думку, чаму дрэвы і іх жыццё параўноўваюцца з жыццём ча-лавека? Пры дапамозе якога мастацкага прыёму аўтару ўдалося дасягнуць дакладнасці і выразнасці створаных малюнкаў? (Параўнанне, метафара.)

    • Прывядзіце прыклады прыказак, афарызмаў, у якіх супастаўляецца жыццё прыроды і чалавека (напрыклад, «моцны, як дуб», «дрыжыць, як асінавы ліст»).

    • У выглядзе якога малюнка можна паказаць жыццё чалавека, яго радавод? Што пра гэта гаворыць нам аўтар твора У. Ліпскі? Знайдзіце ў тэксце адпаведныя радкі, выразна зачытайце іх і пракаменціруйце. (“У кожнага сямейнага радаводу – сваё дрэва. У яго свае карані, ствол, галіны, лісце, насенне, плады”.)

    • Як вядома, пытальныя сказы змяшчаюць у сабе пытанне. Ці сустрэліся такія сказы ў прачытаным творы У. Ліпскага? Да каго звернуты пытанні аўтара? Паспра-буйце на іх адказаць.

    • Вядома, што клічныя сказы перадаюць розныя пачуцці і перажыванні чала-века. Ці ёсць у творы У. Ліпскага такія сказы? Прачытайце іх з адпаведнай інтанацыяй, захоўваючы пры гэтым аўтарскае пачуццё.

    • Як вы думаеце, якія пачуцці авалодалі пісьменнікам, калі ён пісаў апошнія тры абзацы свайго твора? Зачытайце іх. Які тон размовы з чытачом узяў для гэтага У. Ліпскі?

    • Даверлівы і шчыры;

    • стрыманы і спакойны;

    узнёслы і ўрачысты.

    • Кіруючыся прапанаваным планам, акрэсліце эпізод твора, які зможаце пераказаць блізка да тэксту. Падрыхтуйцеся да такога пераказу.

    План

    1. Людзі планеты Зямля.

    2. Радавод Дрэва прыроды.

    3. Сямейны радавод.

    4. Кожны чалавек — Асоба!

    5. Чароўнае кола жыцця.

    6. Хай так будзе!

    • Які ўрывак з тэксту вам найбольш спадабаўся? Растлумачце свой выбар. Паспрабуйце прачытаць тэкст так, каб уздзейнічаць на пачуцці слухачоў. Выберыце з магчымых варыянтаў той, які найбольш адпавядае задуме аўтара.

    • Прачытаю ўрывак як пажаданне нам, нашчадкам;

    • як папярэджанне не забываць свае карані;

    • як перакананне ў тым, што і мы, нашчадкі сваіх продкаў, будзем людзьмі з вялікай літары.

    1. Абагульненне.

    • Абгрунтуйце думку, што назва твора У. Ліпскага «Ад роду — да народу» заключае ў сабе кароткую фармуліроўку яго ідэі. Знайдзіце адпаведныя радкі, якія і з'яўляюцца галоўнай думкай аўтара, выразна прачытайце іх.

    • Падрыхтуйце вуснае апавяданне на тэму «Чаму нам ведаць гэта важна?» Выкарыстайце пры гэтым аўтарскія выразы, выслоўі, радкі М. Мятліцкага, вынесеныя ў эпіграф даўрока.

    • Які ўрок вы атрымалі ад сустрэчы з новым аўтарам і яго творам? Што адкрылі для сябе новага?

    • Разгледзьце фрагмент радаводу Янкі Купалы (па бацькоўскай лініі).

    8. Дамашняе заданне.

    Стар.5-10, скласці радаводнае дрэва.







    написать администратору сайта