Главная страница
Навигация по странице:

  • Вучэбна-метадычнае забеспячэнне

  • Абсталяванне

  • Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў.

  • 4. Мэтаматывацыйны этап.

  • Фізкультхвілінка

  • Паведамленне настаўніка “Правіла збору лекавых раслін” (відэа “Купала”).

  • Праверка разумення вывучанага.

  • 8. Абагульненне і сістэматызацыя вывучаннага.

  • 9. Кантроль ведаў і ўменняў. Заданне 48 ( с. 31 рабочы сшытак). Ацаніце сваю работу. Правека.10. Інфармацыя аб дамашнім заданні.

  • 11. Падвядзення вынікаў.

  • Лекавыя расліны. Лекавыя расліны Беларусі. Урок 13. Лекавыя расліны Беларусі


    Скачать 29.56 Kb.
    НазваниеУрок 13. Лекавыя расліны Беларусі
    АнкорЛекавыя расліны
    Дата08.11.2022
    Размер29.56 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаЛекавыя расліны Беларусі.doc
    ТипУрок
    #777505

    Чалавек і свет

    Жывая прырода і чалавек

    Урок №13. Лекавыя расліны Беларусі

    Мэта: Сфарміраваць у вучняў уяўленне аб лекавых раслінах, іх значэнне ў прыродзе і ў жыцці чалавека.

    Задачы ўрока:

    1. Выпрацоўваць уменне распазнаваць лекавыя расліны Беларусі;

    2. Замацаваць веды па тэме “Дзікарослыя кусты”;

    3. Садзейнічаць усведамленню навучэнцамі неабходнасці беражлівага станаўлення да раслін, захаванне правілаў збору лекавых раслін;

    4. Садзейнічаць выхаванню пачуцця здзіўлення і захаплення светам раслін.

    Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: Чалавек і свет. 2 клас: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агул. сяр. адукацыі з беларус. мовай навучання/ Г.У. Трафімава, С. А. Трафімаў. – Мінск : Аверсэв, 2018.-78 с.;

    вучэбны дапаможнік.

    Абсталяванне: аўдыёвідэаапаратура; ілюстрацыі.

    Ход урока

    1. Арганізацыйны момант.

    На фоне гукаў з тэлеперадачы “У свеце жывёл”.

    − Добры дзень, мае маленькія тэлегледачы. У эфіры тэлеперадача “У свеце раслін”. І з вамі я, пастаянная вядучая Ніна Іванаўна. На нашай тэлеперадачы прысутнічаюць медыцынская сястра, карэспандэнт і фотакарэспандэнт газеты “Сонейка”.

    2. Праверка дамашняга задання.

    - Сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па прыродзе.

    - Чытанне падрыхтаваным вучнем верша Л. Дайнека «Прырода вакол цябе».

    - Гутарка аб змесце верша.

    - Але перад тым, як адправімся ў падарожжа вам, трэба атрымаць білет. А для гэтага вам неабходна выканаць заданні па тэме “Дзікарослыя кусты” (рабочы сшытак с. 29-30).

    Ацаніце сваю работу. Праверка тэста.

    1. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў.

    Вы атрымалі білет у падарожжа. А што мы будзем даследаваць, вы даведаецеся з гульні “Чацвёрты лішні”.

    бяроза, дуб, клён, журавіны

    ружа, астра,гваздзіка, маліны

    памідор, бурак, перац, трыпутнік

    4. Мэтаматывацыйны этап.

    - Можа, хто здагадаўся, якая тэма нашага падарожжа? Паведамленне тэмы і мэты ўрока .

    Сцэнка “Па зёлкі”.

    1. Вывучэнненовай тэмы.

    Уступная гутарка “Раслінны свет”. Раслінны свет вельмі  багаты  і разнастайны і, безумоўна,  вельмі цікавы для вывучэння. А яшчэ раслінны свет часта называюць “зялёнай аптэкай”. З даўніх  часоў замест  лекаў  нашы  продкі выкарыстоўвалі  лекавыя  расліны. Многія з такіх раслін і зараз выкарыстоўваюцца ў медыцыне для вырабу  лекаў. А людзей называлі траўнікамі. Вас чакае цікавая праца, і каб з ёю справіцца,  вы павінны ўважліва глядзець  і слухаць. Я ўпэўнена, што ў нашым лесе мы назбіраем поўны кошык чароўных траў.

    Гульня “Так ці не”, у якой мы ўспомнім правілы паводзін у лесе. І так, адпраўляемся ў дарогу.Здагадайцеся, што за расліна першая пападзе ў наш кошык?

    Маленькія паненачкі

    Схаваліся ў цянёк,

    Чырвоныя сукеначкі

    І беленькі пянёк. (маліны)

    Сціслыя паведамленні пра маліны (пра расліны расказваюць дзеці і кладуць расліну ў кошык).

    На балоце там і тут

    Кропелькі чырвоныя растуць.(журавіны)

    Сядзіць на палачцы

    У чырвонай кашульцы,

    Брушка сыта

    Камянямі набіта.( шыпшына )

    Кладзём у кошык.

    Стаяць у полі дзве сястрычкі:

    Жоўтыя вочкі,

    Белыя раснічкі. (рамонкі)

    Калі нешта забаліць,

    Нават звер не выстаіць. 

    З якой жа траўкай піць настой?

    З цуда-траўкай ...(зверабой)

    Зверабой згубна дзейнічае на шкодныя мікраарганізмы. Таму з яго гатуюць лекі, якія дапамагаюць пры самых розных захворваннях страўніка, печані. Нездарма ў старажытнасці зверабой называлі травой ад 99 хвароб.

    Фізкультхвілінка (вучні выконваюць рухі на фоне гукаў прыроды).

    Выступленне медсястры (распавядае і дэманструе фітарасліны).

    Дослед над журавінамі. Работа ў групах. Вучні даследуюць: знешні выгляд, колер, смак. 1 група – будова расліны; 2 група – дослед над ягадай.

    Паведамленне настаўніка “Правіла збору лекавых раслін” (відэа “Купала”).

    Работа ў парах. Складзіце правілы збору лекавых раслін (рабочы сшытак с.32). Знайдзіце правілы нарыхтоўкі лекавых раслін у вучэбным дапаможніку суаднясіце і параўнайце іх з правіламі, якія склалі ў рабочым сшытку. Прэзентацыя работ.

    1. Праверка разумення вывучанага.

    Віктарына “Назаві мяне па імені”.

    - Пры лячэнні прастудных захворванняў выкарыстоўваюць напоі з чаго?..

    - Трава ад 99 хвароб - гэта …

    - Назавіце расліну, якая спыняе крывапацёк…

    - Ягада з кіслінкаю дапамагае пры лячэнні прастуды…

    7. Замацаванне вывучанага.

    • Работа з вучэбным дапаможнікам с. 52. Зачытайце, аб чым гаворыць трыпутнік.

    • Наступная расліна, якая пападзе нам у кошык крываўнік. У перакладзе на рускую мову “тысячелистник”. Што за расліна, дзе расце, пры якіх хваробах выкарыстоўваецца, давайце знойдзем на старонцы 52 і зачытаем.

    • Мы назбіралі поўны кошык траў. Як мы можам назваць гэтыя травы адным словам?

    - Як можна іх выкарыстоўваць?

    - Што мы можам з іх прыгатаваць?

    8. Абагульненне і сістэматызацыя вывучаннага.

    - А вы ведаеце, што такое фітабар? Увожу паняце “фітабар”.

    Зараз і мы з вамі пабываем у фітабары. Кожная група павінна паспрабаваць на смак і адказаць на пытанне: З чаго напой?

    Дзецям прапануюцца напоі: 1група – з маліны; 2 група – з журавін.

    9. Кантроль ведаў і ўменняў.

    Заданне 48 ( с. 31 рабочы сшытак). Ацаніце сваю работу. Правека.

    10. Інфармацыя аб дамашнім заданні.

    С. 51 - 54, паведамленне пра лекавую расліну

    11. Падвядзення вынікаў.

    Гульня “Рэпарцёр” (карэспандэнт і фотакарэспандэнт класнай газеты “Сонейка” бяруць інтэрв’ю).

    • Як можна назваць расліны, якія знаходзяцца ў нашым кошыку?

    • Якія лекавыя расліны прысутнічаюць у нашым класе?

    • Для чаго можна выкарыстаць лекавыя расліны?

    • Што такое фітабар?

    • Як правільна збіраць лекавыя расліны?

    • Аб чым раскажаце бацькам?

    1. Рэфлексія.

    З дапамогай журавінкі ацаніце свае веды, якія вы атрымалі на ўроку.

    Пакладзіце сваю ягадку ў адзін з трох кошыкаў, калі даведаліся:

    сіні кошык - даведаўся новае; чырвоны кошык - прымяню веды ў жыцці; жоўты кошык - калі зможаце расказаць сябру.

    Наша тэлеперадача “У свеце раслін” падыходзіць да заканчэння.( На фоне гукаў з праграмы “У свеце жывёл”).

    Ацэньванне работы вучняў на ўроку.

    Жадаю вам быць здаровымі і ніколі не хварэць! Да новых сустрэч праз тыдзень!


    написать администратору сайта