Главная страница

урок беларускай мовы. Урок беларускай мовы ў 3 інтэграваным класекласе. Урок беларускай мовы 3 класе


Скачать 31.69 Kb.
НазваниеУрок беларускай мовы 3 класе
Анкорурок беларускай мовы
Дата03.10.2022
Размер31.69 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаУрок беларускай мовы ў 3 інтэграваным класекласе.docx
ТипУрок
#712135


Урок беларускай мовы ў 3 класе

Інтэграванага навучання і выхавання

Настаўнік Роўбуць Алена Пятроўна

Тэма: Антонімы

(3 клас сярэдняй агульнаадукацыйнай школы)

Тэма: Словы блізкія і супрацьлеглыя па значэнні

(4 клас спецыяльнай агульна-адукацыйнай школы для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасці ў навучанні))

Мэта: валоданне ўменнем падбіраць словы, супрацьлеглыя па значэнні.

Задачы:

стварыць умовы:

для ўвагі, арфаграфічнай пільнасці;

для асэнсавання значнасці роднай мовы;

садзейнічаць:

развіццю арфаграфічнай пільнасці;

развіццю камунікатыўных і рэфлексіўных здольнасцей;

фарміраванню навыкаў групавога ўзаемадзеяння;

развіццю пазнавальных працэсаў (увагі, памяці), аперацый лагічнага мыслення (аналізу, сінтэзу, абагульнення);

фарміраванню навыкаў кантрольна-ацэначнай дзейнасці.

Тып урока: камбінаваны. Абсталяванне: падручнік, карткі.

Мэта: валоданне ўменнем падбіраць словы, супрацьлеглыя па значэнні.

Задачы:

стварыць умовы:

для ўвагі, арфаграфічнай пільнасці;

для асэнсавання значнасці роднай мовы;

садзейнічаць:

выпрацоўцы ўмення падбіраць словы з супрацьлеглым і блізкім значэннем; вучыць знаходзіць сінонімы і антонімы ў тэксце; узбагачэнню лексічнага запасу;

фарміраванню навыкаў групавога ўзаемадзеяння;

Тып урока: камбінаваны. Абсталяванне: падручнік, карткі.

Ход урока:

Арганізацыйны этап.

Прывітанне! Пачынаем урок з гульні. Калі вы са мной згодны, гаварыце “так”.

Мову родную шануем? “Так”

На ўроку не сумуем? “Так”

І выдатна папрацуем? “Так”

Будзем добра працаваць

І не будзем сумаваць!

Настрой у вас добры, і я жадаю вам поспехаў!

Актуалізацыя ведаў.

На працягу апошніх урокаў мы з вамі гаварылі пра слова.

Слова – радасць, слова – чары,

Вобраз вечна юных вёсен.

Ёсць ты ўсюды, у сонцы, у хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Што павінна быць у кожнага слова? (лексічнае значэнне)

Растлумачце значэнне гэтага слова: куфар. Калі не ведаем, да чаго можам звярнуцца?(да тлумачальнага слоўніка)

Дзеці знаходзяць і чытаюць тлумачэнне лексічнага значэння слова.

Для чаго выкарыстоўваецца куфар?(Настаўнік паказвае куфар.)

Сёння на ўроку куфар дапаможа нам глыбей пазнаць родную мову і ў ім мы знойдзем шмат цікавых і пазнавальных заданняў.

Гульня “Запоўні пропускі” (заданне на картках). Вызначце слова па яго лексічным значэнні.




асноўная адзінка мовы.




тое, што абазначае гэта слова.
слоўнік, які тлумачыць значэнне незнаёмых слоў.



Чыстапісанне.

к К Кк Кк кк Ку

(зычны, парны, глухі)

куфар куфар

Арфаграфічная хвілінка.

Сёння на ўрок нашы далёкія продкі прыслалі куфар з асаблівымі каштоўнасцямі – народнай мудрасцю.

Як вы лічыце, што ў гэтым куфары? (прыказкі)

Прачытайце і растлумачце прыказку

Менш гавар.., больш пач..еш.

Устаўце прапушчаныя літары.

Назавіце гукі, пасля якіх устаўлялі літары. (р, ч)

Што можна пра іх сказаць?

Ці ёсць у гэтай прыказцы другія зацвярдзелыя зычныя? (ш)

Прадоўжыце рад: р, ч, ш, ц, дж, ж ( не маюць мяккіх пар гукаў).

Якія галосныя пішуцца пасля іх?

Чым дапаможа гэта прыказка на ўроку?

Пастаноўка тэмы і мэты ўрока.

Работа ў парах. Гульня “Якое слова лішняе?”

Сябар, вораг, прыяцель.

Гарачыня, спякота, холад.

Весялосць, гора, радасць.

Смелы, палахлівы, баязлівы.

Вучні называюць лішняе слова і абгрунтоўваюць свой адказ.

Якія словы называюцца сінонімамі?

Для чаго неабходны сінонімы?

А якія па сваім значэнні да гэтых сінонімаў лішнія словы? (супрацьлеглыя)

Давайце вызначым пытанні, на якія мы павінны атрымаць адказ.

Даведацца, ці ёсць у беларускай мове словы з супрацьлеглым значэннем.

Вызначыць, як называюцца такія словы.

Навучыцца знаходзіць словы з супрацьлеглым значэннем.

Работа са слоўнікавымі словамі

(вучань працуе каля дошкі)

Запішы словы пад дыктоўку ў слупок, да іх падабяры і запішы словы з супрацьлеглым значэннем. Што за словы мы запісалі пад дыктоўку (слоўнікавыя). Ці да ўсіх слоў можна падабраць словы-антонімы? Зрабі вывад.

восеньскі – веснавы

адцвітаць – зацвітаць

гарадскі – вясковы

бутэрброд – ?


Вывучэнне новай тэмы.

- Паўтарыце першую прыказку-параду. (Менш гавары, больш пачуеш.)

- Ці ёсць тут словы, супрацьлеглыя па значэнні?

- Падбярыце свае пары такіх слоў.

-Праверце правільнасць напісання слоўнікавых слоў на дошцы Цімафеем.

- Ці да ўсіх слоў можна падабраць словы-антонімы? Зрабіце вывад.


Работа з заданнем на картках-пайзлах. Сабраць у пары словы з блізкім значэннем, запісаць іх у сшытак парамі

невялікі буквар

азбука малы

дарожка глеба

зямля світанак

раніца сцяжынка

ціхі бясшумны


Работа з падручнікам.

- Чытанне правіла.

- Выкананне практ. 157.

- Праверка. Ацэнка работы вучняў.


Выкананне практыкавання 3 на с. 30

Праверка.

Фізхвілінка.

Мы шмат працавалі, заслужылі сабе адпачынак.

 Зараз мы пагуляем. Я называю словы і кідаю вам мячык, а вы — словы-антонімы і вяртаеце мячык да мяне.

Абуцца-разуцца, вечар-раніца, забараніць-дазволіць, поўны-пусты, дужы-слабы, мір-вайнаі інш…

VIII.Замацаванне.

Работа ў групах.

Добра там жыве(ц, цц)а, дзе гуртам сее(ц, цц)а і жне(ц, цц)а.

Што азначае гэта прыказка?

Здагадаліся, як будзем працаваць далей? (у групах)

Неабходна замяніць выраз адным словам.

На ноч гледзячы (_________). У чорта на кулічках (________).

Трымаць язык за зубамі (________). Ні свет, ні зара (_________).

Рукой падаць (________). Распусціць язык (_________).

- Знайдзіце пары, супрацьлеглыя па значэнні, і злучыце стрэлкамі.


Падбяры і запішы да выразаў пары слоў з супрацьлеглым значэннем

халодная зіма - _______________

позна легчы - ____________

падняцца высока - __________

доўга працаваць - ____________

ціха плакаць - ______

Самастойная работа.

- Уставіць прапушчаныя словы-антонімы да выдзеленых слоў.

Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а _________ вочкі прадзірае.

Лёгка пасварыцца, ________ памірыцца.

Птушка маленькая, акарысць ад яе _________ .

- Растлумачце прыказку. Як вы дапамагаеце птушкам зімой?

Тэст “Так ці не”.

Словы, якія пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму, але маюць аднолькавае блізкае значэнне, гэта антонімы?

Сябар, таварыш, прыяцель – гэта сінонімы?

Антонімы – гэта словы з супрацьлеглым значэннем?

Ці мае слова ворпмы лексічнае значэнне?

Пасля скокаў у Юры шчокі гарэлі.

Слова гарэлі ўжыта ў прамым значэнні?

Вынік урока.

У пачатку ўрока перад намі стаялі пытанні, на якія мы шукалі адказы.

Якія могуць быць па значэнні словы? (блізкія, супрацьлеглыя)

Як называюцца словы з супрацьлеглым значэннем? (антонімы)

Чаму вучылі прыказкі з куфра? (народнай мудрасці)

Выстаўленне адзнак за ўрок.

ІХ. Дамашняе заданне.

Дома вы зможаце праверыць сваё ўменне знаходзіць антонімы і сінонімы на практ. , а каб не памыліцца, у дапамогу правіла на ст.

Дамашняе заданне.

Практ. 4 на ст. 30 .



Рэфлексія.

Ці ёсць у нас такія вучні, у якіх “у адно вуха ўляцела, а праз другое вылецела”?

Тады вы – малайцы! “Добра папрацавалі, разумнейшымі сталі.”





написать администратору сайта