Белорусская%20детская%20литература. Васiль Вiтка (19111996)
Скачать 29.83 Kb.
|
Васiль Вiтка (1911–1996) Паэт пра сваѐ маленства, пра настаўнiкаў у жыццi i лiтаратуры. Праца ў рэдакцыях рэспублiканскiх газет i часопiсаў. Шматграннасць таленту. Гiстарычны лѐс беларускага народа, яго мiнулае, сучаснае i будучае, сцвярджэнне народа ў праве на сваю бацькаўшчыну, на сваю нацыянальную годнасць як асноўныя тэмы творчасцi паэта. Далучэнне да дзiцячай лiтаратуры. Гiсторыя стварэння першай казкi для дзяцей «Вавѐрчына гора» (1947). Пафас дзейснай дабраты, узаемадапамогi, калектывiзму, народна-песенная вобразнасць, прыѐм антрапамарфiзму. Казкі «Буслiнае лета» (1957), «Казка пра цара Зубра» (1959), «ППШ» (1962), «Генерал Верабей» (1962), «Дударык» (1962), «Азбука Васi Вясѐлкiна» (1963), «Казкi i краскi» (1984) i iнш. Творчае Выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў. Вершаваныя жанры дзiцячага фальклору (калыханкi, пацешкi, лiчылкi, загадкi, Скорагаворкi) у апрацоўцы Васiля Вiткi (зборнiкi «Дударык» 1964; «Чытанкамаляванка», 1971; «Ладачкi-ладкi», 1977; «Дом, дзе жывуць словы», 1995; «Урокі роднага слова», 2008). Творы з уласна аўтарскiм сюжэтам у кнiгах («Праводзiны снежнай бабы», «3абiякi», «Карусель», «Iванка» i iнш.). Вершы пра птушак (кнiга «Госцi», 1984). Трапна заўважаныя асаблiвасцi выгляду i звычак птушак. Майстэрства Васiля Вiткi як апавядальнiка («Зайчык-вадалаз», «Чмялiны мѐд», «Трывога ў Ельнiчах» i iнш.). Юны герой у розных дачыненнях да людзей i прыроды. Паэма «Беларуская калыханка» (1968) як патрыятычная песня ў гонар мацi Радзiмы i яе бессмяротных сыноў. Умоўнасць i сiмволiка. Высокая паэтычная культура, спалучэнне заснаваных на народна-паэтычнай глебе займальнасцi i пазнавальнасцi як адметныя рысы творчасцi Васiля Вiткi. Выступленнi паэта па праблемах выхавання дзяцей i развiцця дзiцячай лiтаратуры. Кнiгi педагагiчных роздумаў «Дзецi i мы» (1977), «Урокi» (1982), «Азбука душы» (1988). Клопат пiсьменнiка пра садружнасць дзiцяцi i свету прыроды. Выхаванне любовi да слова i адчування яго хараства. Васiль Вiтка — лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат Ганаровага дыплома iмя Г. Х. Андэрсена. Тэма 3.3. Васіль Вітка Кароткі агляд творчасці Васіля Віткі. Адметныя асаблівасці твораў Васіля Віткі для дзяцей: займальнасць і акрэсленасць сюжэта лірычная пранікненасць і даверлівасць тону. Гумар, майстэрскае выкарыстанне фальклорных традыцый. Творы з уласна аўтарскім сюжэтам (“Ваверчына гара”, “Бусліна лета”, “Казка пра цара зубра”, “ППШ”). Жанравая разнастайнасць творчасці Васіля Віткі. Апрацоўка аўтарам беларускіх народных забаўлянак, пястушак, жартоўных вершаў, скарагаворак і г.д.). Вершы аб роднай прыродзе, майстэрскае выкарыстанне гукапісу (“Кнігаўка”, “Салавей”, “Ластаўка” і г.д.). Васіль Вітка як педагог і тэарэтык дзіцячай літаратуры (“Дзеці і мы”, “Урокі”, “Азбука душы”, “Дом, дзе жывуць словы”). Майстэрства Віткі-казачніка. Тэматычная разнастайнасць казак Васіля Віткі (“Вавёрчына гора”, “Дударык”, “Генерал Верабей”, “Казка без канца”, “ППШ”, “Казка пра цара Зубра” і інш.). |