Главная страница
Навигация по странице:

  • Васіліна .

  • Дзед .

  • 1- е дзіця .

  • 2- е дзіця .

  • 3- е дзіця .

  • Аленка .

  • Васіліна і дзед

  • Дзеці

  • Дзеці .

  • дзіця .

  • Вясна .

  • дзіця .

  • ким сценарий. Васіліна


    Скачать 16.23 Kb.
    НазваниеВасіліна
    Анкорким сценарий
    Дата09.03.2023
    Размер16.23 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаMicrosoft Word Document (5).docx
    ТипДокументы
    #975619

    Васіліна. Добрай раніцы дзядуля

    Дзякуй богу, сонейка ўжо добра свеціць, але яшчэ не грэе. Няма яшчэ сапраўднай вясны і, мабыць, рана я пачала ў хаце прыбіраць ды ўсё прасушваць. Вось, нават рукі змерзлі, хоць рукавіцы надзявай.
    Васіліна.  А што гэта вы так цёпла апрануты, вясну палохаеце, зіму падтрымліваеце?
    Дзед. Ой, яшчэ холадна, суседачка. Ды калі гаварыць аб вясне, то па старому звычаю вясну пазваць трэба. Раней заўсёды так рабілі. Моладзь збіралася ды ішла на сухі прыгорак вяснянкі спяваць, вясну-красну заклікаць.

    Васіліна. Цікава вы, дзеду, расказалі. Дзякуй вам. Пайду дзяцей клікну, паспрабуем і мы вясну-красну пазваць, зімку халодную прагнаць. А «птушак» я з самага ранку напякла дзяцей хацела парадаваць. Міхаська, Аленка, хадзіце хутчэй сюды, да клічце сваіх сяброў, будзем вясну гукаць.!

    1-е дзіця. Дзякуй вам, цётка, за тое, што запрасілі нас вясну гукаць, зімку праганяць.
    2-е дзіця.  . А мы і словы ведаем

    Дазвольце нам, шаноўныя людзі

    Вясну-красну гукаці, Сцюдзёну зімку замыкаці,
    3-е дзіця. 
    Сцюдзёну зімку ў каморачку,
    А цёплае лецечка ды і на вулачку

    Аленка.
    Благаславіце нас вясну гукаці.

    Міхаська.
    Благаславі, Божа, вясну заклікаці,
    Зімачку халодную забываці!

    Васіліна і дзед (благаслаўляюць). Калі ласка! Гукайце. Вясну-красну прыклікайце!!

    Васіліна. Малайцы, дзеткі, шмат чаго вы ведаеце аб гэтым абрадзе.
    Дзед. Выхавальнікам вашым дзякуй, што вучаць дзяцей старым беларускім звычаям. А вось хто ведае песні прысвечаныя для гуканне вясны ?

    Дзеці . Мы ведаем !

    Дзед .Тады давайце разам песню спяваць і карагод вадзіць

    уключаецца музыка, хлопчык спявае астатнія з дзедам водзяць карагод

    Дзед. Ой, як добра пагукалі вясну, аж, здаецца, пацяплела.
    Васіліна. Сапраўды пацяплела. Дзеці, а хто гэта да нас набліжаецца?
    Дзед. Ды гэта ж Вясна! Вясна ідзе!
    Вясна.
    Еду, еду на плужочку,
    Еду, еду на баронцы,
    На залатым еду канёчку,
    Я на вашай, на старонцы!

    Дзеці.
    А мы вароты адчыняем,
    Цябе, Вёсенка, сустракаем!
    дзіця.
    Ой, Вясна-красна, што ты нам прынясла?
    Вясна.
    А дам я вам жменю ячменю,
    Жыта карыта, мерку пшаніцы!
    Вадзіцы з крыніцы.
    (Сыпле зерне, пырскае вадой.)
    дзіця.
    Вясна-красна, што яшчэ прынясла?
    Вясна.
    Маладзенькім па плужочку,
    А старэнькім па кіёчку.
    Маладзіцам-цёткам хаты прыбіраці,
    Ды красёнцы даткаці.
    Дзеткам добрым пагуляці!
    Васіліна. Дзеці і вы, дзеду, пойдзем зараз частавацца «жаваранкамі» з цеста ды Вясну частаваць , што я навыпякала для вас з самага ранку. каб на вуліцы хутчэй пацяплела і мы пачулі спевы птушак.




    написать администратору сайта