Главная страница
Навигация по странице:

  • дакумент

  • пісьмовая.

  • Аўтабіяграфія

  • Реферат афицы-стыль. Віды афіцыйнасправавых тэкста (заява, даверанасць, атабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення. Кампазіцыя афіцыйнасправавых тэкста


    Скачать 28.47 Kb.
    НазваниеВіды афіцыйнасправавых тэкста (заява, даверанасць, атабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення. Кампазіцыя афіцыйнасправавых тэкста
    Дата21.12.2021
    Размер28.47 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаРеферат афицы-стыль.docx
    ТипДокументы
    #312736

    Рэферат па беларускай мове на тэму:

    Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення. Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў

    2020

    Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення. Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў.

    Асноўным аб’ектам афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца дакумент як сродак замацавання інфармацыі аб фактах, падзеях, з’явах аб’ектыўнай рэальнасці і мысліцельнай дзейнасці чалавека.

    Дакумент - справавая папера, на якой фіксуецца працэс гаспадарчай, юрыдычнай, эканамічнай дзейнасці, афармляюцца прававыя зносіны. Фіксуючы інфармацыю, дакумент тым самым забяспечвае яе захаванне і накапленне, магчымасць перадачы іншым асобам, паўторны зварот да яе, таму можа выконваць і такія функцыі, як уліковая, прававая, сацыяльная, культурная, кіравання і інш.

    Асноўная форма бытавання афіцыйна-справавога стылю — пісьмовая.

    Дзелавая карэспандэнцыя - адна з формаў пісьмовых зносін паміж фізічнымі ці юрыдычнымі асобамі. Гэта аўтабіяграфіі, дакладныя запiскi, заявы і кантракты, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пагадненні і г. д.

    Заява . Калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю, пішуць заяву.

    У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганізацыі, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

    Зверху ў заяве на ўвесь радок пішацца назва арганізацыі, установы ці пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы; пасля з правага боку на трэцюю частку радка у слупок - прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву. Калі неабходна, называецца яго пасада і адрас.

    Праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішуць слова Заява. 3 чырвонага радка пачынаецца тэкст заявы. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту.

    На заяве ўнізе злева ставяць дату (дзень, месяц, год), а справа -- подпіс.

    Даверанасць -- дакумент, які дае каму-небудзь права дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго. Рэквізітамі даверанасці з'яўляюцца:

    1) указанне ўстановы, якая давярае, або прозвішча, імя і імя па бацьку таго, хто давярае;

    2) пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку таго, каму давяраюць;

    3) што і адкуль трэба атрымаць;

    4) дата і подпіс.

    У тых выпадках, калі даверанасць выдаецца ўстановай, яна падпісваецца яе кіраўніком. Калі ж даверанасць афармляецца прыватнай асобай, яе подпіс павінен быць засведчаны (заверен) ў натарыяльным парадку ці па месцы працы альбо вучобы (у аддзеле кадраў, канцылярыі або дэканаце).

    Распіска -- дакумент, які пацвярджае факт атрымання установай альбо пэўнай асобай важных дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцей (грошай, рэчаў, кніг і інш.).

    У праве распіска з'яўляецца адным з відаў пісьмовых доказаў. Яна -- сродак уліку матэрыяльных каштоўнасцей або сведчанне таго, што пэўны дакумент уручаны ў тэрмін і па прызначэнні. Неабходнымі рэквізітамі распіскі з'яўляюцца:

    1) назва дакумента;

    2) хто атрымаў;

    3) ад каго атрымаў;

    4) што атрымаў (пералік каштоўнасцяў, іх колькасць пішуцца словамі і лічбамі);

    5) з якой мэтай;

    6) дата, подпіс.

    Распіска складаецца ў адным экземпляры і захоўваецца як каштоўны дакумент.

    Аўтабіяграфія -- дакумент, у якім змешчаны афіцыйныя звесткі пра жыццёвы шлях, напісаныя ад першай асобы.

    Агульнымі патрабаваннямі да аўтабіяграфіі з'яўляюцца:

    1) указанне прозвішча, імя, імя па бацьку;

    2) час і месца нараджэння;

    3) сацыяльнае становішча;

    4) кароткі выклад галоўных этапаў жыцця: гады вучобы, працоўнай і грамадскай дзейнасці.

    У канцы тэксту ставіцца дата (злева) і подпіс (справа).

    Афіцыйна-справавому стылю характэрна сцісласць у выкладзе матэрыялу, дакладнасць у перадачы інфармацыі, шырокае ўжыванне ўстойлівых традыцыйных выразаў, канцылярскіх зваротаў (штампаў), фармулёвак. Стыль выконвае інфармацыйную і камунікатыўную функцыі: з’яўляецца сродкам наладжвання афіцыйных і справавых (дзелавых) зносін, з’яўляецца носьбітам дакладнай інфармацыі. Мэта большасці дакументаў — паведаміць.

    У тэксце дакументаў не дапускаецца ўжыванне прастамоўных, дыялектных, жаргонных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Інфармацыя афармляецца такім чынам, каб яе асноўная думка адразу была зразумелая, ясная. Дакументы складаюцца сціслай і простай мовай, без двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, гэта значыць, што справавая мова адпавядае агульналітаратурным нормам. Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца ўстойлівасцю, абмежаваным выбарам сродкаў, наяўнасцю ўстойлівых спалучэнняў і выразаў, таму стварэнне распаўсюджаных дакументаў парой зводзіцца да запаўнення стандартных бланкаў ці па ўстаноўленай форме. Лексічныя і сінтаксічныя сродкі афіцыйна-дзелавога стылю даволі строга рэгламентаваны, што надае адпаведным дакументам аб‘ектыўнасць, лаканічнасць, афіцыйнасць і катэгарычнасць.

    Спiс выкарыстаных крынiц

    1. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. - Мінск, 1996 - 2004.

    2. Арашонкава, Г.У. Кароткі слоўнік беларускай мовы. Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне/ Г.У. Арашонкава, В.П. Лемцюгова. - Мінск, 1994.

    3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Б.І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 1995.

    4. Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М.В. Бірылы. - Мінск, 1987.

    5.https://revolution.allbest.ru/languages/00726143_0.html

    6.https://studfile.net/preview/3352604/page:28/


    написать администратору сайта