Главная страница
Навигация по странице:

  • Спіс твораў, абавязковых для прачытання А Старажытная літаратура (ХІ- ХVІІІ стст.); Літаратура ХІХ ст і пач. ХХ ст.

  • Францішак Аляхновіч. Аповесць : «У кіпцюрах ГПУ». Міхась Зарэцкі

  • Андрэй Мрый . Апавяданні : «Камандзір», «Няпросты чалавек» (на выбар). Раман «Запіскі Самсона Самасуя». Уладзімір

  • ЛІТАРАТУРА 2-й пал. ХХ ст. Танк М.

  • Панчанка П

  • Макаёнак А

  • Шамякін І.

  • Гілевіч Н

  • Разанаў А

  • Творы

  • Рускамоўная літаратура Беларусі

  • Жаночая паэзія Беларусі 2-й пал. 20 ст.

  • Маладое пакаленне паэтаў

  • Маладое пакаленне празаікаў

  • Наварыч А

  • Крытычныя матэрыялы для самападрыхтоўкі па беларускай літаратуры ХХ ст. Асноўная

  • Бел лит. Змест Тэмы семінара (12) Спіс пытання да экзамену Спіс твора, абавязковых для прачытання (А, Б)


    Скачать 149 Kb.
    НазваниеЗмест Тэмы семінара (12) Спіс пытання да экзамену Спіс твора, абавязковых для прачытання (А, Б)
    АнкорБел лит.doc
    Дата11.09.2018
    Размер149 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаБел лит.doc
    ТипДокументы
    #24404

    Змест



    1. Тэмы семінараў (1-2)

    2. Спіс пытанняў да экзамену

    3. Спіс твораў, абавязковых для прачытання (А, Б)

    4. Крытычныя матрыялы для самападрыхтоўкі


    Тэма 1: ТВОРЧАСЦЬ ЯНКI КУПАЛЫ.
    1. Эпоха, у якую жыў пісьменнік, яго ідэйна-палітычныя погляды і нацыянальна-дэмакратычныя памкненні:

    а) адлюстраванне трагізму эпохі і матывы трагізму ў драматычных паэмах "Адвечная песня" і "Сон на кургане". Сімвалічнасць і філасафічнасць паэм.

    б) творчасць паэта ў 1920-х-30-х гг., імкненне разабрацца ў складанасцях часу, боль за лес «забранага краю»;

    в) узнёсласць і дзяжурны аптымізм вершаў ляўкоўскага цыклу.

    2. Нацыянальная праблематыка ў творчасці Янкі Купалы:

    а) тэма Беларусі ў купалаўскай лірыцы дарэвалюцыйнага часу і першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя (вершы «На сход», «Мая вера», «Беларускія сыны», «Паўстань», «На нашым полі», «Перад будучыняй», «Ворагам беларушчыны», «Роднае слова», «Мая малітва», «Забраны край» і інш.);

    б) пастаноўка праблемы нацыянальнай свядомасці ў трагікамедыі «Тутэйшыя».

    3. Жыццё сялянства, вобраз селяніна і народны ідэал ў творчасці Янкі Купалы:

    а) услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднайменнай паэме, заклік да народнай барацьбы за свае сацыяльныя правы (вершы «Там», «За праўду», «Яшчэ прыйдзе вясна», «Выйдзі» і інш.);

    б) вобраз Сымона ў драме «Раскіданае гняздо», драматызм яго вобразу;

    в) вобраз Паўлінкі ў аднайменнай камедыi як увасабленне лепшых рыс нацыянальнага беларускага характару.

    4. Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы:

    а) погляды Купалы на прызначэнне мастака і мастацтва (на прыкладзе паэмы «Курган»);

    б) паказ трагічнага лёсу народнага паэта ў паэме «Тарасова доля».

    5. Мастацкія вартасці Купалавых твораў і іх мова, выкарыстанне беларускага фальклору, ступень літаратурнай стылізацыі.

    6. Значэнне творчасці Янкі Купалы ў гісторыі беларускай літаратуры.
    Літаратура:
    1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т. Мн., 1999 – 2002.

    2. Янка Купала: Выбраныя творы. Мн., 2002 (Беларускі кнігазбор)

    3. Янка Купала: Жыве Беларусь. Мн., 1994.

    4. Навуменка І. Янка Купала: Духоўны воблік героя. Мн., 1967.

    5. Гніламёдаў У. Янка Купала: Новы погляд. Мн., 1995.

    6. Васючэнка П. Драматургічная спадчына Я. Купалы: Вопыт сучаснага прачытання. Мн., 1994.

    7. Юрэвіч У. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1985.

    8. Лойка А. Як агонь, як вада: Раман-эсэ пра Я. Купалу. Мн., 1980.

    9. Бярозкін Р. Свет Купалы. Мн., 1965.

    10. Ярош М. Янка Купала. Якуб Колас. Мн., 1989.

    11. Тычко Г. К. Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Мінск, 2001.

    Тэма 2. ТВОРЧАСЦЬ ЯКУБА КОЛАСА
    1. Асноўныя матывы і вобразы лірыкі Якуба Коласа:

    а) сацыяльныя матывы, грамадзянскасць у Коласавых вершах ("Канстытуцыя", "Беларусам", "Да працы!", "Наперад!");

    б) карціны прыроды ў Коласавых вершах ("Родныя вобразы", "Рольнік", "Хмаркі", "Голас зямлі", "У родных мясцінах", "Лясам Беларусі") і ў паэме «Новая зямля».

    2. Тэма паэта і паэзіі ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”:

    а) як у творы праяўляецца геніяльнасць Сымона? Суадносіны генія і таленту;

    в) сімвалічнае значэнне зыходу з дому Сымона і яго блуканняў у свеце;

    б) у чым праяўляецца драма мастака і народа ў паэме?

    3. Жыццё сялянства, вобраз селяніна і народны ідэал ў творчасці Якуба Коласа:

    а) жыццёвы шлях Міхала, вобраз дзядзькі Антося, дзіцячыя персанажы ў паэме-эпапеі "Новая зямля";

    б) паэтызацыя асноў народнага жыцця, духоўнага свету селяніна ў паэме-эпапеі "Новая зямля";

    в) паказ цяжкасцяў калектывізацыі ў аповесці «Адшчапенец».

    4. Значэнне творчасці Якуба Коласа ў гісторыі беларускай літаратуры.
    Літаратура:
    1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т. Мн., 1999 – 2002.

    2. Навуменка І. Якуб Колас: Духоўны воблік героя. Мн., 1968. [2-е выд.] 1981.

    3. Навуменка І. Якуб Колас. Мн., 1982.

    4. Чыгрын І. Рэальнае і магчымае: Проза Я. Коласа. Мн., 1991.

    5. Казбярук У. М. Паэма Я. Коласа «Новая зямля»: У святле славянских традыцый. Мн., 1979.

    6. Ярош М. Янка Купала. Якуб Колас. Мн., 1989.
    Экзаменацыйныя пытанні


    1. Старажытная літаратура: агульная характарыстыка і асаблівасці. Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігаравы”.

    2. Жанравая спецыфіка старажытнай літаратуры. Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”, “слоў” і прытчаў Кірылы Тураўскага.

    3. Традыцыйнае летапісанне Старажытнай Русі. Патрыятычны пафас беларускіх летапісаў. Лакальнае летапісанне (на прыкладзе “Баркулабаўскага летапіса”).

    4. Дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу. Гуманізм і патрыятызм яго прадмоў.

    5. Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Яна Вісліцкага і Міколы Гусоўскага. “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.

    6. Рэфармацыя на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змест іх прадмоў да рэлігійных кніг.

    7. Праблематыка палемічнай літаратуры Беларусі. Лёс і творчасць Іпація Пацея, Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча і інш.

    8. Старабеларускія парадыйна-сатырычныя творы “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”.

    9. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага, Каэтана Марашэўскага.

    10. Беларуская народная песенная і вершаваная паэзія ХVІІІ ст. Вершаваныя ананімныя гутаркі ХІХ ст.

    11. Беларуска-польскае двухмоўе ў літаратуры Беларусі ХІХ ст. Феномен Адама Міцкевіча. Рэаліі беларускага жыцця ў яго паэмах “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Пан Тадэвуш” (на выбар).

    12. Творчасць Яна Баршчэўскага. Жанрава-стылявыя асаблівасці кнігі “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

    13. Класічная і народная традыцыі ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Агульная характарыстыка драматургічнай спадчыны пісьменніка: “Сялянка” (“Ідылія”), “Залёты”.

    14. Роля Францішка Багушэвіча ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Тэмы і матывы творчасці. Эстэтычныя погляды Багушэвіча.

    15. Агітацыйная публіцыстыка К.Каліноўскага. Асаблівасці літаратурнага працэсу на пачатку ХХ ст. Газета “Наша ніва” і яе роля ў гісторыі беларускай літаратуры.

    16. Творчасць М.Багдановіча. Кампазіцыйна-тэматычныя асаблівасці кнігі "Вянок", спецыфіка яе паэтыкі.

    17. Янка Купала – прарок беларускага Адраджэння. Праблематыка п’есы "Раскіданае гняздо", паэм “Адвечная песня”, “Сон на кургане” (на выбар), вершаў з кнігі “Спадчына” (на выбар).

    18. Творчасць М.Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.

    19. Творчы феномен Змітрака Бядулі. Творчасць Вацлава Ластоўскага.

    20. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады ХХ стагоддзя. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх найбольш значныя прадстаўнікі (У.Дубоўка, У.Жылка, А.Мрый і інш.).

    21. Гуманістычная скіраванасць прозы М.Зарэцкага.

    22. Творчасць Якуба Коласа. Нацыянальны свет беларуса ў паэме "Новая зямля" альбо праблемія мастацтва і народа ў паэме “Сымон-музыка” (на выбар).

    23. Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка.

    24. Творчая індывідуальнасць Уладзіміра Дубоўкі, жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі.

    25. Традыцыі сатырычнай прозы ў беларускай літаратуры. Гратэскава-камічны свет рамана А.Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя". Лёс аўтара і твора.

    26. Час, канфлікты, характары ў п’есах Кандрата Крапівы (“Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці” – на выбар).

    27. Творчасць Максіма Танка. Месца і роля мастака ў літаратурным працэсе Заходняй Беларусі. Паэтыка танкаўскага верлібра (на прыкладзе 2-3 твораў – на выбар).

    28. Праблематыка, вобразна-выяўленчая спецыфіка твораў Аркадзя Куляшова. Эстэтычныя пошукі паэта ў 1960 – 1970-я гг.

    29. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.

    30. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі Андрэя Макаёнка.

    31. Традыцыі і наватарства ў творчасці Івана Мележа (на прыкладзе “Палескай хронікі”).

    32. Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка.

    33. Проза Васіля Быкава і яе роля ў асэнсаванні гістарычнай праўды пра лёс народа (на прыкладзе 1-2 твораў – на выбар).

    34. Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў.

    35. Асаблівасці адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Уладзіміра Караткевіча (1-2 творы на выбар).

    36. Творчая асоба Ніла Гілевіча. Нацыянальная і фальклорная традыцыі, вобразна-выяўленчыя сродкі яго паэзіі.

    37. Творчая асоба і паэтычнае майстэрства Р.Барадуліна. Хрысціянскія матывы ў яго творчасці.

    38. Паэзія “філалагічнага пакалення”. Агульначалавечыя каштоўнасці і гуманістычныя ідэалы ў творчасці А.Вярцінскага, Я.Сіпакова, Г.Бураўкіна, В.Зуёнка і інш. – на выбар.

    39. Традыцыі нацыянальнай літаратуры ў паказе жыцця сялянства. Лёс сучаснай вёскі ў творах А.Жука, А.Кудраўца, В.Казько (на выбар).

    40. “Жаночая” паэзія Беларусі 2-й пал. ХХ ст. (творы Я. Янішчыц, Е.Лось, Н.Мацяш, Г.Каржанеўская – аўтар на выбар).

    41. Праблематыка, пошукі новых жанравых форм і выяўленчых сродкаў у сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А.Дударава і інш., на выбар).

    42. Трагедыя Чарнобыля і яе ўвасабленне ў беларускай літаратуры (творы С.Алексіевіч, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Федарэнкі, С.Законнікава – на выбар).

    43. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры. Вобразы знакамітых продкаў у творах К. Тарасава, У.Арлова, Л.Дайнекі, В.Іпатавай – аўтар і твор на выбар.

    44. Рускамоўная літаратура Беларусі. Антываенная скіраванасць прозы А.Адамовіча. Дакументальная аснова творчасці С.Алексіевіч – аўтар на выбар.

    45. Сучасная беларуская проза. Жанрава-стылявыя пошукі: творчасць В.Адамчыка, М.Стральцова – на выбар.

    46. Пошукі новых жанравых форм у беларускай паэзіі канца ХХ стагоддзя. Творчасць А.Разанава, У.Някляева (на выбар).

    47. Літаратурная групоўка “Тутэйшыя”. Постаці і кнігі: творы А.Сыса, А.Глобуса, А.Мінкіна, С.Дубаўца і інш. (адзін-два аўтары на выбар).

    48. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Творчыя постаці Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Віктара Жыбуля і інш. (на выбар).

    49. Жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры. Творчасць В.Гігевіча (“Пабакі”, “Карабель”, “Прыгоды Базыля-беларуса”– на выбар).

    50. Літаратура постмадэрнізму на Беларусі і яе асаблівасці (творы Ю.Станкевіча, А. Наварыча, С. Балахонава, А. Бахарэвіча – на выбар).


    Загадчык кафедры Г.К.Тычко
    Спіс твораў, абавязковых для прачытання

    А

    Старажытная літаратура (ХІ- ХVІІІ стст.); Літаратура ХІХ ст і пач. ХХ ст.

    Складальнік – дац. І.П.Клімаў


    1. "Аповесць мінулых гадоў" (урыўкі паводле хрэстаматыі (любой), любыя фрагменты на выбар, але не менш за 2 старонкі сучаснага тэксту)

    2. "Словы" Кірылы Тураўскага (на выбар – 2 творы)

    3. "Слова пра паход Ігаравы" (паводле хрэстаматыі ці любой іншай публікацыі)

    4. Жыцце Ефрасінні Полацкай (паводле любой хрэстаматыі).

    5. Урыўкі з беларускіх летапісаў: з “Летапісу вялікіх князёў літоўскіх”, з “Хронікі Быхаўца”, “Пра вялікага князя Гедыміна” (любыя фрагменты на выбар, але не менш за 5 старонак сучаснага тэксту).

    6. Прадмовы Ф.Скарыны (не менш за 2 прадмовы, абавязкова – 1-ю частку прадмовы “во всю Бівлію руського языка”).

    7. Урыўкі з “Баркалабаўскага летапісу” (любыя фрагменты на выбар, але не менш за 5 старонак сучаснага тэксту).

    8. Я.Вісліцкі. Паэма “Пруская вайна”.

    9. М.Гусоўскі. Паэма “Песня пра зубра”.

    10. Эпіграмы А.Рымшы ці іншых аўтараў (2 любыя на выбар).

    11. “Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча” (паводле любой хрэстаматыі).

    12. Урыўкі з "Трэнаса" М. Сматрыцкага ” (паводле любой хрэстаматыі, не менш за 2 старонкі сучаснага тэксту).

    13. Урыўкі з "Дыярыуша" А.Філіповіча (паводле любой хрэстаматыі, не менш за 2 старонкі сучаснага тэксту).

    14. С.Полацкі. "Метры" ці іншы зборнік (на выбар 3 творы, паводле любой хрэстаматыі).

    15. К.Марашэўскі. «Камедыя» (паводле любой хрэстаматыі).

    16. Вершаваныя ананімныя гутаркі І паловы ХІХ ст. ("Гутарка Данілы са Сцяпанам", “Праўда”, "Вясна гола перапала", "Вось цяпер які люд стаў…").

    17. А.Міцкевіч. Паэмы “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Пан Тадэвуш”.

    18. Я.Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня” (не менш за 4 апавяданні, на выбар).

    19. В.Дунін-Марцінкевіч. П’есы “Ідылія”, “Залёты” (абедзве), вершаваныя аповесці “Вечарніцы”, “Купала”, “Гапон”, “Травіца – брат сястрыца” (1 на выбар).

    20. К.Каліноўскі. "Мужыцкая праўда" (любы выпуск, на выбар).

    21. Ф.Багушэвіч. Прадмовы да зборнікаў "Дудка беларуская", "Смык беларускі", вершы, (абавязкова наступныя вершы: "Мая дудка", "Бог не роўна дзеле", "Дурны мужык, як варона", “У судзе”, “У астрозе”, “Панская ласка”, “Дзе чорт не можа, там бабу пашле”), апавяданні “Сведка”, Тралялёначка".

    22. Я.Лучына. Вершы. (любыя 2 вершы на выбар).

    23. А.Гарун. Вершы са зб. “Матчын дар” (2 любыя вершы на выбар), апавяданне “Пан Шабуневіч”.

    24. М.Багдановіч. Зборнік “Вянок” (ведаць структуру зборніка). Вершы "Песняру", "Мае песні", "З песняў беларускага мужыка", "Слуцкія ткачыхі", "Санет", "Пагоня". Паэмы "Максім і Магдалена", "Страцім-лебедзь”.

    Б

    Літаратура ХХ ст.

    Складальнік – дац. І.П.Клімаў


    ЛІТАРАТУРА 1-й пал. ХХ ст.


    1. Янка Купала.

    Паэмы: «Бандароўна», «Курган», «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Тарасова доля».

    П´есы: «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя».

    Зб. вершў: «Спадчына».

    Вершы: «Царскія дары», «Маладая ачуняла», «Беларускія сыны», «Акоў паломаных жандар», «І прыйдзе…», « «Паўстань…», «Паязджане» (абавязкова).

    1. Якуб Колас.

    Зб. вершў: «Песні жальбы».

    Паэмы: «Новая зямля», «Сымон-музыка» (абавязкова).

    Аповесць: « Адшчапенец», «Малады дубок», «Пісаравы імяніны» (на выбар).

    Трылогія: «На ростанях».

    Казкі: «Казкі жыцця»: «Хмарка», «Крыніца», «Жывая вада» (на выбар).

    1. Максім Гарэцкі.

    Апавяданні: «Рунь», «У лазні», «Роднае карэнне», «Літоўскі хутарок», «Рускі», «Апостал», «Незадача» (на выбар).

    Аповесці: «Меланхолія», «У чым яго крыўда?», «Ціхая плынь», «Дзве душы», «На імперыялістычнай вайне» (на выбар).

    1. Змітрок Бядуля.

    Апавяданні: «Велікодныя яйкі», «На каляды к сыну», «Пяць лыжак заціркі» (на выбар).

    Аповесць: «Салавей».

    Казка «Сярэбраная табакерка».

    1. Вацлаў Ластоўскі.

    Апавяданні: «Прывід», «Лебядзіная песня», «Сож і Няпро», «Каменная труна» (на выбар).

    Аповесць: «Лабірынты».

    Вершы ў прозе: «У час аблогі», «Падарожнік», «На Хрэсьбінах» (на выбар).

    1. Францішак Аляхновіч.

    Аповесць: «У кіпцюрах ГПУ».

    1. Міхась Зарэцкі.

    Апавяданні: «Бель», «Дзіўная», «Кветка пажоўклая» (на выбар).

    Раман: «Вязьмо».

    Нарыс: «Падарожжа на новую зямлю».

    1. Кузьма Чорны.

    Апавяданні: «Хвоі гавораць», «Вераснёвыя ночы», «Макаркавых Волька», «Справа Віктара Лукашэвіча» (на выбар).

    Раманы: «Трэцяе пакаленне», «Пошукі будучыні», «Млечны шлях» (на выбар).

    Аповесць «Лявон Бушмар».

    1. Андрэй Мрый.

    Апавяданні: «Камандзір», «Няпросты чалавек» (на выбар).

    Раман «Запіскі Самсона Самасуя».

    1. Уладзімір Дубоўка.

    Паэма «Кругі».

    Зб. вершаў «Палеская рапсодыя».

    1. Кандрат Крапіва.

    Байкі (на выбар).

    П´есы: «Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці», «Мілы чалавек» (на выбар).
    ЛІТАРАТУРА 2-й пал. ХХ ст.


    1. Танк М. Паэмы «Нарач», «Каліноўскі», «Люцыян Таполя», вершы са зборнікаў «Мой каўчэг», «Errata».

    2. Куляшоў А. Вершы са зборнікаў «Хуткасць», «Маналог», «Новая кніга», паэмы «Сцяг брыгады», «Варшаўскі шлях», «Цунамі», «Хамуціус».

    3. Панчанка П. Вершы з цыклу «Іранскі дзённік», са зборнікаў «І вера, і вернасць, і вечнасць», «Горкі жолуд».

    4. Мележ І. Раманы трылогіі «Палеская хроніка».

    5. Макаёнак А. П’есы «Выбачайце, калі ласка», «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал».

    6. Брыль Я. Апавяданні «Memento mori», «Галя», раман «Птушка і гнёзды», лірычныя мініяцюры «На сцежцы – дзеці», «Пішу як жыву», «Парастак».

    7. Быкаў В. Аповесці «Жураўліны крык», «Мёртвым не баліць», «Знак бяды», «Аблава», «Пакахай мяне, салдацік», «Ваўчыная яма», «Круглянскі мост», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца», «Трэцяя ракета», апавяданні «Жоўты пясочак», «На чорных лядах», «Велікоднае яйка», «Народныя мсціўцы», «Труба».

    8. Шамякін І. Пенталогія «Трывожнае шчасце», раман «Сэрца на далоні».

    9. Караткевіч У. Раман «Чорны замак Альшанскі», аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя Роспаччы», эсе «Зямля пад белымі крыламі».

    10. Гілевіч Н. Паэмы «А дзе ж тая крынічанька?», «Сто вузлоў памяці», «Заручыны», «А раніцы ўжо не было», «Лодачкі», раман у вершах «Родныя дзеці».

    11. Барадулін Р. Вершы са зборнікаў «Маладзік над стэпам», «Рунець, красаваць, налівацца», «Неруш», «Вяртанне ў першы снег», «Нагбом», «Рум», «Ксты».

    12. Разанаў А. Вершы са зборнікаў «Каардынаты быцця», «Шлях-360», «Вастрыё стралы», «Паляванне ў райскай даліне».

    13. Паэтычныя творы А.Вярцінскага, Я.Сіпакова, Г.Бураўкіна, В.Зуёнка, У.Някляева (1 твор на выбар).

    14. Творы А.Жука, А.Кудраўца, В.Казько, В.Адамчыка, М.Стральцова (1 твор на выбар).

    15. Творы С.Алексіевіч, І.Пташнікава, А.Федарэнкі, С.Законнікава (1 твор на выбар).

    16. Рускамоўная літаратура Беларусі. Дакументальныя творы А.Адамовіча, С.Алексіевіч (1 твор на выбар).

    17. Сучасная беларуская драматургія: Матукоўскі М., Дудараў А. Петрашкевіч А. (творы – на выбар)

    18. Жаночая паэзія Беларусі 2-й пал. 20 ст.: Я.Янішчыц. Зборнікі “Снежаньскія грымніцы”, “Пара любові і жалю”, “У шуме жытняга святла” ці інш.; Е.Лось, Н.Мацяш, Г.Каржанеўская.

    19. Маладое пакаленне паэтаў: А.Сыс, А.Хадановіч, В.Морт, В.Жыбуль, Л. Дранько-Майсюк, В.Шніп, А.Хадановіч і інш. – аўтар на выбар.

    20. Сучасная гістарычная проза: Арлоў У. “Таямніцы Полацкай гісторыі”, Іпатава В. “Залатая жрыца Ашвінаў”, Тарасаў К. “Тры жыцці княгіні Рагнеды”, Дайнека А. “Меч князя Вячкі”;

    21. Маладое пакаленне празаікаў: А.Федарэнка, А.Мінкін, А.Глобус, Х.Лялько, Л.

    22. Рублеўская – аўтар (і твор) на выбар.

    23. Станкевіч Ю. «Любіць ноч – права пацукоў», «Бесапатам», «Ізумрудна-зялёныя мухі», «Хутканог».

    24. Наварыч А. Раман «Літоўскі воўк».

    25. Гігевіч В. «Карабель», «Пабакі», «Карабель», «Прыгоды Базыля-беларуса».


    Крытычныя матрыялы для самападрыхтоўкі

    па старабеларускай літаратуры (XI-XVIII стст.) і беларускай літаратуры ХХ ст.


    А) Калектыўныя працы:


    1. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Мн., 1956.

    2. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2-х тт. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. Мн., 1968.

    3. История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977.

    4. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. / Пад рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. Мн., 1985. [2-е выд.] 1996. [3-е выд.] 1997.

    5. Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў: У 2-х тт. Т. 1: Даўняя літаратура XI – першая палова XVIII стагоддзя. Мн., 2006. [2-е выд.] 2007.

    6. Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў: У 2-х тт. Т. 2: Новая літаратура другая палова XVIII – XIX стагоддзе. Мн., 2007.


    Б) Аўтарскія працы:


    1. Янчук Н. А. Нарысы па гісторыі беларускае літаратуры: Старажытны перыяд. Мн., 1922.

    2. Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. [4-е выд.] Мн., 1926. [5-е выд.] Мн., 1992.

    3. Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX стагодзьдзя. Коўна, 1926.

    4. Дабрынін М. К. Беларуская літаратура: Старажытны перыяд. Мн., 1952.

    5. Вольскі В. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізма. Мн., 1958.

    6. Ахрыменка П. П., Ларчанка М. Р. Старажытная беларуская літаратура. Мн., 1968.

    7. Майхровіч С. К. Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры XIV – XVII ст. Мн., 1980.

    8. Лойка А. А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. У 2-х ч. Ч. 1. Мн., 1977. [2-е выд., дапрац.] 1989. Ч. 2. Мн., 1980.

    9. Лойка А. А. Старабеларуская літаратура. Мн., 2001.

    10. Кавалёў С.В. Гісторыя беларускай літаратуры: Другая палова XVI ст. Мн., 2005.

    11. Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны. Мн., 2005.


    В) Iншыя працы (даведачныя і аглядныя выданні):


    1. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і тт. Мн, 1984-1987.

    2. Словарь книжников и книжности Древней Руси: Х1 – первая половина XIV века. Л., 1987.

    3. Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6-і тт. Мн., 1993-95.

    4. Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей. У 4-х кн. Кн. 1: Старажытны перыяд – XIX ст. Мн., 1993.

    5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі X – XIX: ст.: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995. 2001.

    6. Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей / Рэд. М. Тычына, У. Мархель. Мн., 2002.

    7. Мальдзіс А. І. Перазовы сяброўскіх галасоў: Беларуска-літоўскае літаратурнае ўзаемадзеянне ад старажытнасці да нашага часу. Мн., 1988.


    Д) Хрэстаматыі:


    1. Гарэцкі М., Дзяржынскі У., Каравай П. Выпісы зь беларускае літаратуры. Мн., 1925. Ч. 1-2.

    2. Беларуская літаратура: Хрэстаматыя для педагагічных вучылішчаў: (Дакастрычніцкі перыяд). / Склад. В. Барысенка. Мн., 1953.

    3. Коршунаў А. Ф. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры / Пад рэд. Мн., 1959.

    4. Хрестоматия по истории общественно-политической и философской мысли народов СССР эпохи феодализма: (по XVIII в. включительно). / Сост. В. С. Дмитриченко. Киев, 1959. Ч. 1-2.

    5. Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии и Литвы: Избранные произведения XVI – нач. XIX в. / Сост. Н. А. Алексютович. Мн., 1962.

    6. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. / Склад. А. Ф. Каршунаў. Мн., 1975.

    7. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Т. 1: Ад вытокаў да пач. XX ст. / Склад. А.В. Сабалеўская. Мн., 1975. [2-е выд.] 1997.

    8. Беларуская дакастрычніцкая драматургія / Уклад. С. С. Лаўшук. Мн, 1978.

    9. Народны тэатр / Уклад. М. А. Каладзінскі. Мн., 1983.

    10. Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986.

    11. Старажытная беларуская літаратура: Зборнік / Склад. Л. С. Курбека. Мн., 1990.

    12. Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны / Уклад. У. Г. Кароткі. Мн., 1991.

    13. Анталогія беларускай паэзіі. Т. 1. / Уклад. А. І. Мальдзіс і інш. Мн., 1993.

    14. Кніга жыцій і хаджэнняў / Уклад. А. Мельнікаў. Мн., 1994.

    15. Старажытная беларуская літаратура: Зборнік. / Склад. А. А. Курбека, У. А. Марук. Мн., 1996, 2002.

    16. Беларускія летапісы і хронікі / Уклад. У. Арлоў. Мн., 1997.

    17. Беларуская літаратура XVIII-ХIХ ст.: Зборнік тэкстаў / Склад. М. Хаўстовіч. Мн., 2000.

    18. Беларуская літаратура: ХІ-ХХ стагоддзі. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ / Склад.: А.І. Бельскі, У.Г. Кароткі, П. І. Навуменка і інш. [2-е выд., дапрац.] Мн., 2001.

    19. Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI – першая палова XVIII стагоддзя / Навук. рэд. В. А. Чамярыцкі. Мн., 2003.

    20. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: XVI-XVIII стст.: Хрэстаматыя / Пад рэд. Т. У. Доўнар. Мн., 2004.

    21. Старажытная беларуская літаратура / Уклад. І. Саверчанка. Мн., 2007 (Беларускі кнігазбор).


    Крытычныя матэрыялы для самападрыхтоўкі

    па беларускай літаратуры ХХ ст.

    Асноўная


    1. Гісторыя беларускай літаратуры: XX стагоддзе (1920–1950–я гг.): Падруч. / У.В.Гніламёдаў, В.В.Казлова, М.А.Лазарук і інш. [2–е выд., дапрац.] Мінск, 2000.

    2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. (1920–1950-я гады). [2–е выд., дапрац. і дап.]  Мінск, 2000.

    3. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 т. Мінск, 1999–2003.

    4. Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік: У 6 т.  Мінск, 1992–1995.

    5. Баршчэўскі Л., Васючэнка П., Тычына М. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя нарысы. Мінск, 2006.

    6. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: біяграфіі пісьменнікаў, бібліяграфія, літаратураная крытыка / Д. Я. Бугаёў, Н. Б. Рашэтнікава, Л. Дз. Сінькова, Г. К. Тычко. Мн., 2008.



    Дадатковая


    1. Адамовіч А. Браму скарбаў сваіх адчыняю…: Даследаванне жыцця і творчасці М. Гарэцкага. Мінск, 1980.

    2. Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мінск, 1968.

    3. Александровіч С. Пуцявіны роднага слова: (Праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя). Мінск, 1971.

    4. Арабей Л. Цётка (Алаіза Пашкевіч). Мінск, 1956.

    5. Арочка М. Максім Танк: Жыццё ў паэзіі. Мінск, 1984.

    6. Афанасьеў І. М. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры. Мінск, 2001.

    7. Березкин Г. С. Мир Купалы: (Мысли и наблюдения). Москва, 1973.

    8. Березкин Г. С. Человек на заре: (Рассказ о Максиме Богдановиче — белорусском поэте). Москва, 1970.

    9. Бечык В.Л. Прад высокаю красою: Літ.-крыт.арт. Мінск, 1984.

    10. Бугаёў Д. Максім Гарэцкі. Мінск, 1968.

    11. Бугаёў Дз. Уладзімір Дубоўка: Кніга пра паэта. Мінск, 2005.

    12. Васючэнка П. В. Сучасная беларуская драматургія: Дапам. Мінск, 2000.

    13. Верабей А. Л. Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць. [2–е выд., дапрац. і выпр.] Мінск, 2005.

    14. Гапава В. І. Перачытваючы «Спадчыну» Янкі Купалы. Мінск, 1983.

    15. Гніламёдаў У.В. Янка Купала: Жыццё і творчасць. Мінск, 2002.

    16. Грынчик М. Максім Багдановіч і народная паэзія. Мінск, 1963.

    17. Дедков И. А. Василь Быков: Повесть о человеке, который выстоял. Москва, 1990.

    18. Жураўлёў В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. [2–е выд., дапрац. і выпр.] Мінск, 2004.

    19. З жыццяпіса Якуба Коласа: Дакументы і матэрялы. Мінск, 1982.

    20. Ивашин В. В. М. Горький и белорусская литература начала XX века. Мінск, 1956.

    21. История белорусской дооктябрьской литературы. Минск, 1977.

    22. Кабржыцкая Т. В., Рагойша В. П. Карані дружбы: (Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX ст.). Мінск, 1976.

    23. Каваленка В. А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць: (Развіццё беларускай літаратуры XIX—XX ст). Мінск, 1975.

    24. Каваленка В. А. Пошукі і здзяйсненні: (Творчасць Змітрака Бядулі). Мінск, 1963.

    25. Казбярук У. М. Ступені росту: (Беларуская літаратура канца XIX — пачатку XX ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў). Мінск, 1974.

    26. Калеснік У. А. Тварэнне легенды. Мінск, 1987.

    27. Колас Г. Д. Карані міфаў: Жыццё і творчасць Я.Купалы. Мінск, 1998.

    28. Конон В. М. Демократическая эстетика Белоруссии (1905—1907 гг.). Минск, 1971.

    29. Корань Л. Д. Цукровы пеўнік: Літ.-крыт. арт. Мінск, 1996.

    30. Лазарук М. А. Беларуская паэма ў другой палавіне XIX — пачатку XX стагоддзя. Мінск, 1970.

    31. Лазарук М. А. Пімен Панчанка: Літ.-крыт. нарыс. Мінск, 1959.

    32. Лаўшук С. С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. [2–е выд.] Мінск, 2002.

    33. Лойка А. А. «Новая земля» Якуба Коласа: (Вытокі, веліч, хараство). Мінск, 1961.

    34. Лойка А. А. Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя. Мінск, 1972.

    35. Лойка А. А. Гісторыя беларускай дакастрычніцкой літаратуры. Ч. 2. Мінск, 1980.

    36. Лойка А. А. Максім Багдановіч. Мінск, 1966.

    37. Лойко О. А. Янка Купала. Москва, 1982.

    38. Лужанин М. Якуб Колас рассказывает... Москва, 1964.

    39. Майхрович А. С. Белорусские революционные демократы: Важнейшие аспекты мировоззрения. Минск 1977.

    40. Майхрович А. С. Эстетические взгляды Якуба Коласа. Минск 1970.

    41. Майхрович С. Максім Багдановіч: (Жыццё і творчасць). Мінск, 1958.

    42. Мозольков Е. Якуб Колас: (Критико-биографический очерк). Москва, 1960.

    43. Мушынскі М. Ад задумы да здзяйснення: (Творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі»). Мінск, 1965.

    44. Мушынскі М. І. Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага. [2–е выд., дап.] Мінск, 2005.

    45. Мушынскі М. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. Мінск, 1982.

    46. Навуменка І. Я. Змітрок Бядуля. [2–е выд.] Мінск, 2004.

    47. Навуменка І. Якуб Колас: Духоўны воблік героя. [2-е выд., дап. і перапрац.] Мінск, 1981.

    48. Навуменка І. Янка Купала. [2-е выд., дап.]Мінск, 1980.

    49. Науменко И. Янка Купала; Якуб Колас: Творческие портреты. Москва, 1982.

    50. Пуцявінамі Янкі Купалы. Мінск, 1981.

    51. Пшыркоў Ю. С. Летапісец свайго народа: Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа. Мінск, 1982.

    52. Разам і народам: Матэрыялы юбіл. навук. сесій АН БССР, прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. Мінск, 1983.

    53. Савік Л. С. Пакліканыя: Літ. бел. замежжа. Мінск, 2001.

    54. Семашкевіч Р. М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX — пачатак XX ст.). Мінск, 1971.

    55. Семашкевіч Р. М. Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Мінск, 1968.

    56. Семяновіч А. А. Беларуская драматургія: (Дакастрычніцкі перыяд). Мінск, 1961.

    57. Смолкін М. Змітрок Бядуля. Мінск, 1961.

    58. Стральцоў М. Загадка Багдановіча. Мінск, 1968.

    59. Успаміны пра Якуба Коласа. Мінск, 1982.

    60. Успаміны пра Янку Купалу. Мінск, 1982.

    61. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. Мінск, 1997.

    62. Чыгрын І. П. Станаўленне беларускай прозы і фальклор: (Дакастрычніцкі перыяд). Мінск, 1971.

    63. Шотт И. М. Фольклор в творчестве Янки Купалы: (Дореволюционный период). Москва, 1968.

    64. Янка Купала: Энцыкл. давед. Мінск, 1986.

    65. Ярош М. Р. Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Я. Купалы. Мінск, 1982.

    66. Ярош М. Р. Янка Купала і беларуская паэзія. Мінск, 1971.


    написать администратору сайта