шпоры бел лит по 3 темам. 9. Вызначыць асаблівасці твора Якуба Коласа для дзяцей. Раскрыць ролю паэтычнай спадчыны Якуба Коласа эстэтычным і патрыятычням выхаванні дзяцей. Ахарактарызаваць багацце тэм і вобраза у творах Якуба Коласа для дзяцей
Скачать 16.94 Kb.
|
9.Вызначыць асаблівасці твораў Якуба Коласа для дзяцей.Раскрыць ролю паэтычнай спадчыны Якуба Коласа ў эстэтычным і патрыятычням выхаванні дзяцей.Ахарактарызаваць багацце тэм і вобразаў у творах Якуба Коласа для дзяцей.Якуб Колас(Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч 1882-1956) Аўтар грунтоўнай навукова-педагагічнай працы”Методыка роднае мовы”,хрэстаматыі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”і шэрагу артыкулаў(“Беларуская мова ў казённай школе”,”Абнародным вучыцелю”). Супрацоўнік першага беларускага часопіса для дзяцей “Зоркі”,дзе публікаваліся многія яго апавяданні(“Чоран1921”,”Страшнае спатканне1921” У 1921-1922творы “малой”прозы(“Наталька,Джон і муха”,”Пад Новы год”,”Салавей”,”Рыбакі). Вострасюжэтныя вершы:”Савось-распуснік1926” Паказальны выхаваўчы змест характэрная ўласцівасць усёй творчасці для дзяцей Коласа. Пейзажныя вершы”Ручай1909”,”На полі вясною1908”,”На рэчцы зімою1910) Паэма-казка “Рак-вусач”(1926)-лепшыя традыцыя фальклорных твораў.выхоўвае у дзяцей павагу да хрысціянскай маралі і развівае паэтычны погляд на рэчаіснасць.Паэма “Міхасёвы прыгоды”1934.,”-часткі паэмы”Рыбацтва”,”Ягады”,”Грыбы”.Паэма”Новая зямля”(1923)(тэма твора-паэтызацыя дзяцінства)-раздзелы:”Раніца ў нядзельку”,”Дарэктар”,”Начаткі”,”На рэчцы”. Апавяданне “Пад Новы год”-М.Мушынскі “Зразумела што у сенняшніх грамадскіх умовах,калі маральны ўзровень… Паэма “Новая зямля”-Ж.Шаладонава”дзіцячы свет паэмы” 11.Апісаць шматграннасць творчасці З.Бядулі.Раскрыць тэматыку,жанравыя асаблівасці твораў З.Бядулі.Ахарактарызаваць выхаваўчыя магчымасці твораў З.Бядулі для дзяцей. Змітрок Бядуля(Самуіл Яфімавіч Плаўнік)(1886-1941).У 17 гадоу Пісаў і друкаваў у рускамоўных часопісах свае вершы. У газеце”Наша ніва”у 1910г.быў апублікаваны яго абразок”Пяюць начлежнікі”.У гэты час з’яўляюцца і псеўданімы:Ясакар,З.Бядуля(узяты з фальклору). У 1913г-выпусціў свій першы зборнік прозы “Абразкі”. У 1915г пакінуў Вільню у сувязі з набліжэннем фронту.Пераехаў у Мінск,дзе перажыў і рэвалюцыі,і акупацыя перыяду грамадзянскай вайны.-СУПРАЦОЎНІЧАЎ з перыядычнымі выданнямі “Вольная Беларусь”,”Беларускі час”,”Беларусь”. У 20-я г.20ст.працаваў у газеце “Савецкая Беларусь”,рэдагаваў дзіцячы часопіс “Зоркі”,краязнаўчы чаопіс”Наш край”. Першы твор-Апавяданне “Малітва малога Габрусіка(1912)” –апошняе апавяданне(аўтабіяграфічная аповесць”У дрымучых лясах(1939)”Бядуля звяртаецца да асэнсавання тэмы дзяцінства.Матывы і вобразы яго твораў для дзяцей узяты з уласнага жыцця. Большасць дзіцячых апавяданняў(напісана у 1912-1915г) Трагічныя карціны жыцця беларускай вёскі адлюстроўваюць творы:”Малыя дрывасекі”1914,”Тулягі”1912,”Пяць лыжак заціркі”1912(сацыяльная праблематыка),”На каляды к сыну”1913або яны паказваюць вобразы таленавітых дзяцей,якія не маюць магчымасці для самарэалізацыі(“Велікодныя яйкі”1913,”Летапісцы”,”Дзе канец свету?”1914,”Малітва малога Габрусіка”1912 Апавяданне “Летапісцы1914” У 20гады 20ст надаваў увагу стварэнню бел.дзіц.літ-ры.(Часопіс для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў”Зоркі”(1921-1922),які пісьменнік рэдагаваў(і сам пісаў для часопіса казкі,апавяданні,вершы) Пейзажныя творы для дзяцей:”Сняжынкі”,”Вясной”,”Зімнік”(герой расказвае пра пэўныя поры года) Вершы пра дзіцячыя гульні,забавы і захапленні-“Мае забавы”,”Вунь бярэзнік на пагорку…”,”Люцік”, Фальклор:Калыханка(“Калыханка”),песню”Дудачка”,лічылку”Сокал”,”Кветкі”,загадку”Кветка”,казку”Гаспадарка”,”Лісічка” Напісаў артыкулы “Сілуэты”,”Справа стварэння новых школьных падручнікаў і выдання дзіцячага часопіса”,”Чырвоныя зоркі” У першым нумары “Зорак”змешчана казка “Панская хвароба”(1921).Ідэя твора-асуджэнне гультайства і ўхваленне жыватворнасці працы. Казка “Скарб”(1921),казка”Музыка(1921)”,казка “Іванка-прасцячок”(1922)-фальклорная аснова,казка “Сіла ў грамадстве”-стала фабульным падмуркам для паэмы-казкі “Мурашка Палашка”(1939),Аповесць-казка”Сярэбраная табакерка”(1940) 10.Выказаць агульныя меркаванні аб творчасці Янкі Купалы для дзяцей.Апісаць паэтыку,а таксама герояў вершаваных твораў Янкі Купалы для дзяцей.Ахарактарызаваць багацце тэм і вобразаў у творах Янкі Купалы для дзяцей. 10)Янка Купала(Іван Дамінікавіч Луцэвіч)(7іюля1882-28іюня1942)Аўтара паэтычных зборнікаў”Жалейка(1908)”,”Гусляр(1910)”,”Шляхам жыцця(1913)”, ”Спадчына(1922)”,”Безназоўнае(1925)”,”Адцвітанне(1930)”,”Над ракою Арэсай(1933),”Песня будаўніцтву(1936)”,”Беларусі ардэнаноснай(1937)” Паэмы:”Курган(1910),”Бандароўна(1913)”,”Магіла льва(1913)”,”Яна і я(1913)” П’есы:”Паўлінка(1912)”,”Раскіданае гняздо(1913)”,”Тутэйшыя(1922)”,Сцэнічнага жарту”Прымані(1913)”,шматлікіх перакладаў,літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў. У пачатку 20ст.стварае вершы,у якіх развіваецца тэма лёсу дзіцяці(вершы-калыханкі:”Над калыскай”(“Спі,маленькі мой сыночак!..”),”Над калыскай”(“Люлі,спі,мой сынку!...”),”Сірочая доля”,”Песня сіроткі”(1906-1912)Літаратурныя героі гэтых вершаў-маці,дзіця,сірата. Галоўная праблема песень-калыханак-праблема наканаванасці,выбару і прыстасавання селяніна да гаротных умоў яго жыцця. Янка Купала пісьменнік 1920-30г(бел літ.для дзяцей)-у часопісе “Зоркі”публікаваліся яго творы(“Песня і казка”1921,”Сын і маці1921”,”Бай”1921,”А зязюлька кукавала…” Белетрызаваныя”Задачкі”-1921,”Мароз”,”Кароль”(1922),”Вяртаюцца з выраю жоравы,гусі… (1932)”,”Беларускі піянер”(“Піянерскае”-1922,”Мароз”(1927),”Іскры Ільіча”(“Хлопяк і лётчык”1935) Публікаваліся і асобныя зборнкі паэта(“Хлопчык і лётчык”1937,”Для дзяцей”(1940). Творчасць Янкі Купалы звязана з вуснай народнай творчасцю:яе матывамі,вобразамі,паэтыкай,мастацкай формай.(Творы”Курган”,”Бандароўна”,”Магіла льва”,”Лясная царэўна”,”Над калыскай”(“Люлі,спі,мой сынку!...”),”Над калыскай”(“Спі,маленькі мой сыночак!...”),”Кароль”,”Песня і казка”,”Бай”. Фальклорныя матывы ў вершы”Мароз”(1921)-народныя матывы народных казак пра жывёл і чарадзейных казак. Да твораў дыдактычнага зместу адносяцца Купалавы белетрызаваныя “Задачкі”(1921). Да твораў аб дзіцячых захапленнях,свеце дзіцячых уяўленняў адносяцца вершы:”Кароль”(1922 верш-аповед),”Хлопчык і лётчык1935”. У 1942 верш-зварот “Хлопчык і лётчык на вайне”(“Савецкая Беларусь”1942) Тэма моладзі ў вершах “Алеся1935,”Сыны1935”,якія ўключаліся ў зборнік”Хлопчык і лётчык”(1937)і “Для дзяцей”(1940) У спадчыне Купалы,якая ўключаецца ў кола дзіцячага чытання,дамінуюць творы з сацыяльнымі матывамі.Тэма нешчаслівага лёсу дзяцей і падлеткаў,якой у пераважнай большасці прысвечаны творы дарэвалюцыйнага часу,у 1920-30г саступае месца адлюстраванню перспектыў лепшага жыцця ў савецкі час. Традыцыі беларускага фальклору ў адпаведных формах(калыханка,песня,забаўлянка) ,вобразах(маці і яе дзеці,Бай,народныя змагары,персаніфікаваныя вобразы),фальклорнай паэтыцы і стылістыцы(народныя эпітэты,параўнанні,метафары,прыёмы паралелізму). |