вариант контрольной работы. Міністэрсва Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі
Скачать 88 Kb.
|
Міністэрсва Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Беларускі дзяржауны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектрнікі” Кантрольная работа па курсу “Гісторыя Беларусі” на тэму: “ ПРЫЧЫНЫ І ПРАЦЭС УТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА: РОЗНЫЯ ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПАДЫХОДЫ.” Выпауніу: Праверыу: Минск 2010 Содержание: 1. Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі. 2. Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе М.І. Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”. 3. Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў працах беларускіх гісторыкаў. 1. Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі. Згодна традыцыйнай (лiтойскай) канцэпцыi утварэнне ВКЛ падавалая выключна як вынiк захопу лiтоуцамi заходнерускiх зямель i iх гвалтойнага далучэння да Лiтойскай дзяржавы. Фактар знешняй лiтойскай агрэсii у гэтым працэссе абсалютызавауся. Лiтва выступала у якасцi варожай дзяржавы, якая сiлай зброi захапiла рускiя землi. Ролю аб’яднальнага цэнтра русскiх княствай традыцыйная гiстарыяграфiя замацойвала за Маскоускiм княствам, якое знаходзiлася у складзе Уладзiмiрскага. Тут была «сапраудная» Русь, якая, памацнейшы, уступiць у барацьбу з варожай Лiтвой за старажыткую спадчыну. Далучэнне дробных княствай да самкойскiх уладанняй зауседы лiчылася з’явай выключна прагрэсiйнай, сваеасаблiвай праявай гiстарычнай заканамернасцi, перавагi цэнтралiзацыi над феалальнай раздробленасцю. Рост тэрыторыii ВКЛ звычайна даследчыкау засмучау, таму што тым самым аддалялась здзяйсненне Масквой яе гiстарычнай мiссii. Маскоускiя князi падавалiся «збiральнiкамi», а лiтоускiя – чужынцамi-захопнiкамi, спусташальнiкамi Рускай зямлi. Гэты падыход адлюстройувау навуковы погляд, стан гiстарычных крынiц i ведау i быу агульнапрынятым. Тамму шмат хто i сення здзiвiцца, калi дазнаецца, што для праваслауных жыхароу ВКЛ русскiмi, былi перш за усе самi i уся Русь, паводле iх меркаванняу, аб’ядноувалася менавiта у Лiтоуска-Рускай дзяржаве. Аб гэтым сведчаць шматлiкiя помнiкi i летапiсы. Напрыклад, у «Летапiсе Рачынскага» зазначана, што у 1512г. «князь велiкiе московскiе Васiлiй, забывшi перемiря i прiсягi свое, до паньства Русского войско свое высылал i шкоды непрыятельскiм обычаем чынiл» (гаворка iшла пра паход князя Васiлiя у ВК, на Смаленск). Такое станiвiшча тлумачыцца тым, што у перыяд свайго росквiту ВКЛ распасцiралася ад Балтыi да Чорнага мора i ад межау Польшi i Венгрыi да Падмаскоуя. Яунымi былi i рэальныя суадносiны у iм лiтоускага i славянскага элементау. Уласна Лiтва займала у iм усяго 1/12 краiны, ¾ насельнiцтва складала мая частка старажытнарускай народнасцi, якая ужо у ВКЛ паступова трансфармавалася у беларускую, русскую i украiнскую народнасцi. Лiтоуцы з’явiлiся у гэтай дзяржаве нацыянальнай меншасцю. Такiм суадносiны тэрытарыяльнага i этнiчнага кампанентау у ВКЛ далi падставу некаторым аутарам для рэзкай ломкi традыцыйная канцэпцыi. 2. Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе М.І. Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”. Адзін з тэзісаў традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ аб заваяванні беларускіх зямель Літвой гісторык М.І.Ермаловіч лічыць міфам. У кнізе “Па слядах аднаго міфа” найбольш поўна выкладзена ўмоўна названая намі новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Асноуныя тэзicы новай (беларускай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ: - Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Pyci i iншыx беларускіх зямель, што нібыта i паклала пачатак утварэнню ВКЛ. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі i, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася. - Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI - XIII стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва — гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні паказваюць, што пад уласна Літвой у XI-XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася палміж Полацкай, Турава-Пінскай i Новагародскай землямі i якая побач з iмi з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна i была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, i пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай. - Toe, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджалася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем i выгнаннем ix феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага i культурна-этнічнага збліжэння i аб'яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтэрэсам беларускіх феадалаў, што i характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура i дзяржаўнай стала беларуская мова (Ермаловіч M.I. Па слядах аднаго міфа. С.83 - 84). У новай (беларускай) канцэпцыі, па-першае, літоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць ix ролю ва ўтварэнні ВКЛ: былі заваяваны, далучаны да Новагародка. Іншы раз дапускаецца, што літоўцы былі асіміляваны, абеларушаны. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі, мовы, этнічных прыкмет: дзяржаўнасць беларуская таму, што большасць насельніцтва складаў беларускі этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталіся беларускай мовай. На самой справе, дзяржаўнасць — гэта не тэрыторыя, не мова i культура, не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя i міждзяржаўныя адносіны. Першакрыніцы аб падзеях XII - XIII стст. сведчаць аб тым, што старажытная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Іпацьеўскі летапіс паведамляе пра тое, што Літва знаходзілася паміж Новагародскім - на захадзе i Miнскiм — на ўсходзе княствамі. На поўдні старажытная Літва межавала з Турава-Пінскай зямлёй. На думку некаторых навукоўцаў XIX ст., старажытная Літва знаходзілася ў міжрэччы Віліі i Нёмана, дзесьці ў раёне Вільні, Ліды, Гродна. Іншыя даследчыкі лічылі, што Літва займала значна большую тэрыторыю ад Браслава да Мінска, ад Брэста да Жэмайціі, уключаючы ўсю Аўкштайцію. Pycкія даследчыкі, лічылі, што Літва XI - XIII стст. знаходзілася на захадзе ад Мінска. М.Ермаловіч не з'яўляецца першым гісторыкам, які летапісную Літву шукаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Заслуга Ермаловіча ў тым, што ён на аснове першакрыніц удакладніў межы старажытнай Літвы, якая, на яго думку, займала тэрыторыю ад Маладзечна да Заслаўя i Дзяржынска (усходняя мяжа Літвы праходзіла прыблізна ў 30 км ад Мінска), далей да сучасных Баранавіч, Ляхавіч i Слоніма. Заходняя мяжа старажытнай Літвы праходзіла прыкладна ў 20 км ад Новагародка, дзесьці ў раёне Карэліч. Па нёманскай Бярэзіне праходзіла мяжа паміж Літвой i Полацкім княствам. Прыкладна з XVI ст. тэрмінам "Літва" пачынае абазначацца ўся тэрыторыя сучаснай Літвы (былыя Аўкштайція i Жэмайція), упершыню сустракаюцца ўпамінанні аб літоўскай мове, літоўскім праве ў сённняшнім разуменні належнасці да Літвы. I толькі на пачатку XX ст., калі завяршыўся працэс утварэння беларускай нацыі, назва "Беларусь" замацавалася за Беларускім Панямоннем, выцесніўшы адтуль назву "Літва", якая з таго часу стала адносіцца толькі да сучаснай Літвы. Гісторыкі не толькі сфармулявалі новую (беларускую) канцэпцыю ўтварэння ВКЛ, удакладнілі межы старажытнай Літвы, але і, абапіраючыся на летапісы i іншыя крыніцы, выкарысталі аргументы i факты для абароны распрацаванай iмi канцэпцыі. Пачатак утварэння ВКЛ, на думку М.Ермаловіча, як у літоўскай, так i беларускай гістарыяграфіі звязваецца з дзейнасцю літоўскага князя Міндоўга. Пасля аслаблення пазіцый Міндоўга ў Літве, якое выкарысталі яго праціўнікі. У міжусобнай барацьбе, якую яны распачалі супраць Міноўга, ён пацярпеў паражэнне i быў вымушаны ўцякаць у Новагародак. Там ён дзесьці ў канцы 1246 - пачатку 1247г. прымае "веру христианскую от Востока со многими своими бояры", што сведчыць аб тым, што Міндоўг не заваяваў Новагародак, а быў абраны князем. У гэты час суседняя Літва з прычыны ўнутраных i знешніх абставін была значна аслаблена. Перад Міндоўгам была пастаўлена задача пашырэння тэрыторыі Новагародскага княства за кошт Літвы. У такой сітуацыі Міндоўг для новагародцаў быў добрай знаходкай: пакрыўджаны cвaiмi суайчыннікамі, ён быў зацікаўлены ў помсце сваёй былой радзіме. Міндоўг прыступае да выканання задання новагародцаў — заваявання Літвы. Далей М.Ермаловіч робіць вывад, што ўтварэнне ВКЛ пачалося не з заваявання Новагародскай зямлі Літвой, а з заваявання Новагародскай зямлёй Літвы. Гэту заваёву новагародскія феадалы ажыццявілі свaiмi сіламі пры дапамозе перабежчыка з Літвы Міндоўга. I таму не дзіўна, што феадалы Літвы аказалі ўпартае супраціўленне Міндоўгу. Новагародская зямля стала арэнай жорсткіх баявых дзеянняў. Міндоўг аказаўся дрэнным палітыкам: ён пайшоў на саюз з ордэнам, з крыжакамі, прыняў каталіцтва i ў 1252г. атрымаў ад папы рымскага каралеўскую карону, але не спыніў галіцка-валынскага наступлення. Першая спроба заваявання Літвы Новагародскай зямлёй закончылася няўдачай. М.Ермаловіч сцвярджае, што роля Міндоўга ў гісторыі яўна перабольшваецца. Ён фактычна не быў стваральнікам ВКЛ. Не ён зрабіў сваей сталіцай Новагародак, а Новагародак выбраў яго сваім князем. Не літоўскую ўладу ажыццяўляў тут Міндоўг, а быў выканаўцам дзяржаўных імкненняў Новагародка. Таму, не апраўдаўшы надзей навагародскіх феадалаў, ён i страціу новагародскі пасад. Т.ч., Новагародак напаткала няўдача. Князь - перабежчык Міндоўг яму здрадзіў. I ўсё ж новагародскім феадалам патрэбны быў князь-ліцвін, які, захапіўшы Літву, мог бы з'явіцца там як наследны гаспадар. Такім князем стаў сын Міндоўга 32-гадовы Войшалк - тонкі палітык i дыпламат, які назаўсёды звязаў свой лес з Новагародкам. Ад iмя знясіленай i пераможанай Новагародчыны Войшалк заключыў мip з галіцка-валынскімі князямі, імкнучыся былых ворагаў перацягнуць на свой бок i на пэўны час абапірацца на ix дапамогу. Гарантыяй гэтага стала выданне дачкі Міндоўга за сына Данілы Галіцкага. Для забеспячэння трываласці пагаднення Войшалк poбiць дальнабачны палітычны ход - аддае Новагародскую зямлю разам з гарадамі сыну Данілы Галіцкага - Раману. Войшалк ведаючы унутраныя i знешнія супярэчнасці Галіцка-Валынскай зямлі, распальвае супярэчнасці паміж сынамі Данілы Галіцкага-Шварнам i Раманам у ix дамаганнях на Новагародскую зямлю, а жыхарам гэтай зямлі забяспечвае на пэўны час мірнае жыццё. Аддаўшы Навагародскую зямлю пад надзейную ахову галіцка-валынскіх князёў, Войшалк - прыкінуўшыся богабаязным манахам, ён сваё знаходжанне ў Галіцкай зямлі выкарыстаў для падрыхтоўкі хрышчэння Літвы. Тры гады Войшалк знаходзіўся ў Палонімскім манастыры, дзе зрабіў манахаў для заснавання манастыpa ў Новагародскай зямлі. Войшалк вярнуўся ў Новагародскую зямлю не пазней як на пачатку 1258г. Для вызвалення ад галіцка-валынскай залежнасці Войшалку трэба было знайсці саюзніка. Ён звярнуў увагу на Полацк, дзе ў той час княжыў Таўцівіл. Выкарыстаўшы гнеў Таўцівіла да галіцка-валынскіх князёў, абапіраючыся на яго дапамогу i праз вераломства, Войшалк у 1258г. паланіў Рамана Даншілавіча i стаў паўнапраўным гаспадаром Новагародскай зямлі На гэты час прыпадае пачатак адкрытай варожасці паміж Войшалкам i Міндоўгам, Новагародкам i Літвой. Міндоўг парывае з ордэнам, адракаецца ад хрысціянства, зноў пераходзіць у язычніцтва, па прапанове жэмайцкага князя Траняты прымае ўладу над язычніцкай Жэмайціяй. Але калі барацьба з орденам скончылася перамогай Жэмайціі, адразу ж пачалося саперніцтва феадалаў Жэмайціі i Літвы, знешняй праявай чаго была ўзаемная варожасць паміж Транятам i Міндоўгам. Потым Міндоўг быу забiты. Цяпер была чарга Войшалка. Войшалк перацягнуў на свой бок Пінск, які ўжо даўно адчуваў на сабе цяжар залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў. Ён уважліва сачыў за падзеямі ў Літве, не спяшаўся з адкрытым умяшаннем у яе справы. Ён добра разумеў, што феадалы Літвы не будуць мірыцца з жамойцкім панаваннем. Транята быў забіты конюхамі - парабкамі Міндоўга. Даведаўшыся пра забойства Траняты, разгубленасць i безуладдзе ў стане Літвы i Жэмайціі, Войшалк расачаў поўную і канчатковую заваёву Літвы, пры гэтым ён абапіраўся на сілы Новагародка i саюзнага з iм Пінска. Будучы правадніком палітыкі новагародскіх феадалаў, Войшалк жорстка расправіўся з літоўскімі феадаламі, большасць якіх была знішчана, а частка разбеглася. Але сілы Новагародка i Пінска хапіла толькі для заваявання Літвы. Войшалк зноў ідзе на саюз з галіцка-валынскімі князямі, прызнае ix вярхоўную ўладу над сабой, бо пасля смерці Данілы Галіцкага абазначыўся распад гэтай феадальнай дзяржавы. 3 дапамогай Шварна i Васілька Войшалк не менш жорстка расправіўся з феадаламі Дзяволтвы i Нальшчанаў i далучыў гэтыя землі да Новагародка. Захоп Новагародкам Літвы, Нальшчанаў i Дзяволтвы быў адначасова i ўдарам па Полацку. Каб карыстацца i ў далейшым матэрыяльнымі pacypcaмi i вайсковай сілай літоўска-балцкіх зямель, ён павінен быў прызнаць волю Новагародка. Падначаленне Новагародку, відаць, адбылося ў 1265г. На аснове аналізу гэтага вялікага фактычнага матэрыялу М.Ермаловіч робіць вывад аб тым, што аб'яднанне Войшалкам Новагародскай, Пінскай, Нальшчанскай, Дзяволтваўскай, Полацка-Віцебскай i Літоўскай зямель у адзіную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам утварэння ВКЛ. Вырашальную аб'яднальную ролю ў складанні i пачатковай гісторыі ВКЛ меў найперш Новагародак. Нездарма ж i герб гатага горада - коннік з мячом ў руцэ - стаў дзяржаўным гербам ВКЛ. Прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі ВКЛ называюць дзяржавай выключна беларускай таму, што яе асновай з'явілася Беларускае Панямонне з цэнтрам у г. Новагародку i таму, што рашаючую ролю ў яе стварэнні адыгралі беларускія феадалы, бо пануючымі былі беларуская культура i беларуская мова. Уся Літоўская метрыка, дзяржаўныя акты, дакументы, летапісы, мастацкая літаратура пісаліся на старабеларускай мове. У перыяд ВКЛ літоўцы (жамойты) уласнай пісьменнасці не мелі. Традыцыйная (літоўская) i новая (беларуская) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ - дзве крайнія канцэпцыі, якія выключаюць адна другую. Ёсць яшчэ i "памяркоўная" канцэпцыя - цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння ВКЛ, якое ўзнікла на працягу цэлага гістарычнага перыяду: XIII ст. - 70-я гады XIVcт., а не ў сярэдзіне XIII ст., як пішуць гісторыкі-рамантыкі. Тое, што ўзнікла ў Верхнім Панямонні пры Міндоўгу i Войшалку ў XIII ст., трэба лічыць Літоўскай дзяржавай, дзяржавай Міндоўга цi проста Новагародскім княствам. Толькі з дзейнасці Гедыміна ў пачатку XIV ст. можна разглядаць працэс утварэння ВКЛ. Дзе была старажытная Літва, прыхільнікі гэтай канцэпцыі не пішуць, яны не абвяргаюць М.1.Ермаловіча, але лічаць, што Літва існавала шырэй, як пазначана ў яго працах, цягнулася не ад Маладзечна, а аж да Вільні. Вядучай сілай ва ўтварэнні ВКЛ сталі беларускія i літоўскія феадалы. Літоўскія феадалы да сярэдзіны XV ст. адыгрывалі рашаючую ролю ў жыцці краіны, яны ў большай колькасці былі прадстаўлены ў вышэйшым дзяржаўным органе — паны-радзе. Паводле даных гісторыкаў, у канцы XIV ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцаў было 84%, беларусаў - 9%, у другой чвэрці XVct. літоўцаў - 67%, беларусаў - 17%. Усе князі ВКЛ былі літоўскага паходжання, у той час як гісторыкі-рамантыкі прыпісваюць iм славянскае паходжанне. Яны (Гедымінавічы) не называлі сябе русінамі, да Крэўскай уніі 1385г. былі язычнікамі, а славяне - праваслаўнымі. Да Люблінскай уніі 1569г. літоўскія феадалы пераважалі над беларускімі i польскімі: з 13 магнацкіх родаў 2/3 былі літоўскімі. Дзяржаўнай рэлігіяй быў каталіцызм, праваслаўных епіскапаў нават не пускалі ў паны-раду. Чаму на другім плане аказалася праваслаўе? Як гэта злучыць са сцвярджэннем гісторыкаў-рамантыкаў аб тым, што ВКЛ - гэта беларуская дзяржава? Прыведзеныя факты дазваляюць зрабіць вывад аб тым, што да сярэдзіны XVст. ВКЛ — гэта літоўска-беларуская дзяржава. Першапачаткова на заходнерускіх землях беларускія феадалы адчувалі сябе даволі свабодна. Але пасля Крэўскай уніі 1385г. у сувязі з распаўсюджаннем каталіцызму ў асяроддзі беларускіх феадалаў з'явіліся апазіцыйныя настроі. У 30-х гадах XVст. у ВКЛ адбылася грамадзянская вайна. Спецыяльным прывілеем беларуская i літоўская шляхта былі ўроўнены ў правах, беларуская шляхта дапускалася ў паны-раду. З сярэдзіны XVст. роля Беларускай знаці ўзрастае. У першай чвэрці XVI ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцы складалі 46%, беларусы - 38%. За 19 гадоў да Люблінскай yнii 1569г. беларусы i украінцы складалі большасць ў паны-радзе ВКЛ. Такім чынам, у другой палове XV i ў XVI стст. ВКЛ існуе як беларуска-літоўская дзяржава. Разгледзеўшы традыцыйную (літоўскую), новую (беларускую) i цэнтрысцкую канцэпцыі ўтварэння ВКЛ адзначым, што, правамерна паставіць пытанні: на нашу думку, ВКЛ было поліэтнічнай дзяржавай чатырох асноўных народаў: беларускага, украінскага, рускага i літоўскага. 3. Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў працах беларускіх гісторыкаў. Ёсць яшчэ i "памяркоўная" канцэпцыя - цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння ВКЛ, якое ўзнікла на працягу цэлага гістарычнага перыяду: XIII ст. - 70-я гады XIVcт., а не ў сярэдзіне XIII ст., як пішуць гісторыкі-рамантыкі. Тое, што ўзнікла ў Верхнім Панямонні пры Міндоўгу i Войшалку ў XIII ст., трэба лічыць Літоўскай дзяржавай, дзяржавай Міндоўга цi проста Новагародскім княствам. Толькі з дзейнасці Гедыміна ў пачатку XIV ст. можна разглядаць працэс утварэння ВКЛ. Дзе была старажытная Літва, прыхільнікі гэтай канцэпцыі не пішуць, яны не абвяргаюць М.1.Ермаловіча, але лічаць, што Літва існавала шырэй, як пазначана ў яго працах, цягнулася не ад Маладзечна, а аж да Вільні. Усе князі ВКЛ былі літоўскага паходжання, у той час як гісторыкі-рамантыкі прыпісваюць iм славянскае паходжанне. Яны (Гедымінавічы) не называлі сябе русінамі, да Крэўскай уніі 1385г. былі язычнікамі, а славяне - праваслаўнымі. Да Люблінскай уніі 1569г. літоўскія феадалы пераважалі над беларускімі i польскімі: з 13 магнацкіх родаў 2/3 былі літоўскімі. Дзяржаўнай рэлігіяй быў каталіцызм, праваслаўных епіскапаў нават не пускалі ў паны-раду. Чаму на другім плане аказалася праваслаўе? Як гэта злучыць са сцвярджэннем гісторыкаў-рамантыкаў аб тым, што ВКЛ - гэта беларуская дзяржава? Прыведзеныя факты дазваляюць зрабіць вывад аб тым, што да сярэдзіны XVст. ВКЛ — гэта літоўска-беларуская дзяржава. Першапачаткова на заходнерускіх землях беларускія феадалы адчувалі сябе даволі свабодна. Але пасля Крэўскай уніі 1385г. у сувязі з распаўсюджаннем каталіцызму ў асяроддзі беларускіх феадалаў з'явіліся апазіцыйныя настроі. У 30-х гадах XVст. у ВКЛ адбылася грамадзянская вайна. Спецыяльным прывілеем беларуская i літоўская шляхта былі ўроўнены ў правах, беларуская шляхта дапускалася ў паны-раду. З сярэдзіны XVст. роля Беларускай знаці ўзрастае. У першай чвэрці XVI ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцы складалі 46%, беларусы - 38%. За 19 гадоў да Люблінскай yнii 1569г. беларусы i украінцы складалі большасць ў паны-радзе ВКЛ. Такім чынам, у другой палове XV i ў XVI стст. ВКЛ існуе як беларуска-літоўская дзяржава. Прыхільнікі цэнтрысцкай канцэпцыі на аснове падбору адпаведнага канкрэтна-гістарычнага матэрыялу сцвярджаюць, што ў XIII — XIV стст. рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці Вялікага княства Літоўскага адыгрывалі разам з заходнерускімі літоўскія феадалы, дзяржава гэтага часу была літоўска-беларускай. У XV — XVI стст. вызначальную ролю ў жыцці Вялікага княства Літоўскага адыгрывалі беларускія феадалы разам з літоўскімі, дзяржава гэтага часу была беларуска-літоўскай. |