Главная страница
Навигация по странице:

  • 51. Асаблiвасцi развiцця драматургii для дзяцей у 1985-2003гг

  • 47. Выхаваӯчае i пазнавальнае значэнне нарысаӯ i эсэ Уладзiмiра Караткевiча «Зямля пад белымi крыламi», «Гэта было 10 сакавiка 1864года», «Сын Беларусi, сын Прагi», «Подзвiг Скарыны»

  • 48. Адкрыццё дзецям навакольнага свету праз казку (на прыкладзе казак Уладзiмiра Караткевiча)

  • БДЛ шпоры. 1. Спецыфiка дзiцячай лiтаратуры


    Скачать 0.63 Mb.
    Название1. Спецыфiка дзiцячай лiтаратуры
    АнкорБДЛ шпоры.doc
    Дата29.01.2017
    Размер0.63 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаБДЛ шпоры.doc
    ТипДокументы
    #1158
    страница7 из 9
    1   2   3   4   5   6   7   8   9

    42. Спецыфiка адлюстравання свету дзяцей у апавяданнях «Як звяргаюцца iдэалы», «Карней – мышыная смерць» i iнш. Уладзiмiра Караткевiча

    У апавяданнi «як звяргаюцца iдалы» дакладна адлюстроӯваецца фармiраванне свядомасцi дапытлiвай i цiкаӯнай дзяӯчынкi Алёнкi, якой год i дзевяць месяцаӯ. Дарослыя часта забаранялi ёй не хадзiць туды, не рабiць гэтага, не рваць таго. Пры гэтым палохалi пыласосам, якi страшна гудзеӯ. Пазнаючы навакольны свет, яна ӯсё ж такi нарвала зялёных парэчак, прынесла iх маме i з хiтраватым выглядам на твары прамовiла: «Пасёсь». Пiсьменнiк не толькi паказаӯ на прыкладзе, як маленькая дзяӯчынка пераадолела страх, але i задумаӯся над сутнасцю гэтага адчування, адзначыӯ, як страх увогуле ӯплывае на людзей.

    У апавяданнi «Карней – мышыная смерць» створаны праӯдзiвы вобраз дзiкаватага чалавека, якi ӯ гады вайны здолеӯ здзейснiць подзвiг. Пiсьменнiк паказаӯ захапленне дзяцей гэтым дзiӯным, таямнiчым i, на iх думку, усемагутным чалавекам, прывёӯ замову i ахарактарызаваӯ траву, якiя дапамагалi яму знiшчаць пацукоӯ i мышэй, дакладна намаляваӯ характары.

    51. Асаблiвасцi развiцця драматургii для дзяцей у 1985-2003гг

    У сённяшняй беларускай драматургii для дзяцей адчуваецца яӯны фальклорны рэнесанс, звязаны ӯ першую чаргу з асваеннем фальклорных сюжэтаӯ i распрацоӯкай жанру драматургiчнай лiтаратурнай казкi. Пры гэтым назiраецца творчы падыход пры выкарыстаннi казачных матываӯ i вобразаӯ, мiфалагiчных сюжэтаӯ.

    П´еса С.Кавалёва «Звар´яцелы Альберт або Прароцтвы шляхцiца Завальнi» гэта п´еса мiстычная. З мiстычных персанажаӯ тут прысутнiчае чарнакнiжнiк, Белая сарока, цмок, Нiкiтрон – бог агню, пачвары, прывiды. У палескiм маёнтку Магiльна. Пасля смерцi старога пана уладаром маёнтка стаӯ пан Альберт. Ён любiӯ пiць, гуляць. Хутка ён залез у даӯгi.. Амелiя выхоӯвалася ӯ пана Марагоӯскага i была яму за дачку, калi пан памёр, то уся маёмасць 2 тысячы талераӯ адышла да Амелii. Ι вось пан Альберт вырашыӯ узяць з Амелiяй шлюб i атрымаць за ёй багаты пасаг. Але ён задумаӯся, што Амелiя можа i адмовiць. Ён падумаӯ, што падзякаваӯ бы i д´яблу, калi б паспрыяӯ у гэтых справах здзейснiць задуманае. У поӯнач у пакоi, невядома адкуль з´явiӯся чарнакнiжнiк. Чарнакнiжнiк абяцаӯ дапамагчы Альберту, а ӯзамен папрасiӯ пасялiцца у яго доме. Амелiя не шкадуе грошай, а шкадуе свайго загубленага жыцця. Па загаду чарнакнiжнiка Альберт убраӯ вясковыя могiлкi. Ι на глухiм возеры налавiӯ рыбы (пачвар). Лёкай Карпа таксама звярнуӯся да чарнакнiжнiка, ён хацеӯ разбагацець, каб ажанiцца на пакаёӯке Агапке. Але яму гэта не ӯдалось Цмок увёӯ Агапку пад зямлю. Чарнакнiжник вучыць Альберта «Калi будзеце глядзець на ӯсё без прыкрасцi i страху – лепш уладкуецеся на свеце». Гаспадыня чарнакнiжнiка Белая Сарока хоча завалодаць светам. Альберт падабаӯся Белай Сароке i яна падаравала яму дыямент. Тамаш i Завальня разважаюць аб тым, што Альберт зусiм звар´яцеӯ, Тамаш кажа, што гэта яго намовiӯ чарнакнiжнiк. Тамаш хацеӯ кадзiлам акурыць памяшканнi маёнтка, але чарнакнiжнiк забраӯ у яго кадзiла. У горадзе ходзяць чуткi пра Плачку. Альберт распытаӯ у Тамаша пра яе, ён чуӯ, што на месцы з´яӯлення Плачкi схаваны каштоӯныя скарбы. Тамаш прывёӯ Альберта з чарнакнiжнiкам на месца з´яӯлення Плачкi. У гэты час Амелiя знайшла у пакое чарнакнiжнiка вялiзную кнiгу, у якой паперы чорная, а лiтары белыя. Прачытаӯшы некалькi строк Амелiя нечакана выклiкала Нiкiтрона – бога агню. Амелiя памiрае, яна спалiла кнiгу. Чарнакнiжнiка ӯбiла маланка. Плачка адпусцiла Тамаша i параiла яму сказаць людзям: «Не дадуць вам шчасця скарбы, калi мiласэрнасць не змягчыць вашае сэрца»… Толькi мужнасць i любоӯ да бацькаӯшчыны дапамогуць выстаяць на гэтай зямлi сярод няшчасцяӯ i прыгнёту. Альберту Плачка сказала, што ён жыӯ як вар´ят, дык стань жа сапраӯдным вар´ятам да канца дзён сваiх. Карпу, што хацеӯ купiць каханне за грошы, а прадаӯ за гэта сваю душу д´яблу. Карп, калi даведаӯся, што Агапка збегля з нейкiм малайцом павесiӯся. Спраӯдзiлiся папярэджаннi Плачкi: ваяры Белай сарокi уварвалiся ӯ наш край.

    Наватарствам ӯ галiне бел. драматургii канца 20ст для дзяцей з´яӯляецца выкарыстанне элементаӯ трылера. Яркiм прыкладам такога роду твораӯ з´яӯляецца п´еса «У чорным-чорным горадзе» М.Адамчыка i М.Клiмковiча, жанр якой самi аӯтары вызначылi як «жахi ӯ чатырох дзеях». У гэтым творы выкарыстоӯваюцца элементы «чорнага гумару» пра чорную руку, белую прасцiну, люстраную шафу i iнш. Пiсьменнiкi iмкнулiся прапанаваць дзецям шляхi пераадолення ӯнутранага страху: убачыць у страшным смешнае. Мама кажа дзецям: «Навыдумляюць сабе розных жахаӯ, а потым самi баяцца». У творы развенчванне адбываецца праз абсурднасць самiх персанажаӯ - Пацук, якi жыве ӯ шафе, Ведзьма, якая гандлюе ӯ кiёску марожаным, Белая прасцiна, якая лятае па горадзе, Чороная рука, якая забiрае дзяцей.

    У першай дзеi «Люстраная шафа» Пацук з´ядае вячэру, якая прызначана для дзяцей, Таты, Мамы, потым усё, што ёсць у доме, пiрожныя, нават цэглу, расфарбаваную пад торт, збiраецца з´есцi бочку капусты. У апошняй дзеi «Чорная Рука» адбываецца гiпербалiзацыя пачуцця жаху, звязанага са з´яӯленнем Чорнай Рукi, якая хапае ӯсiх i цягне невядома куды. Урэшце недарэчнасць сiтуацыi заключаецца ӯ тым, што ӯ фiнале кожнай дзеi гiпербалiчнае развенчваецца: Пацука закалацiлi ӯ бочцы, Чорная Рука аказалася згубленай пальчаткай Таты.

    47. Выхаваӯчае i пазнавальнае значэнне нарысаӯ i эсэ Уладзiмiра Караткевiча «Зямля пад белымi крыламi», «Гэта было 10 сакавiка 1864года», «Сын Беларусi, сын Прагi», «Подзвiг Скарыны»

    З любоӯю расказаӯ У.Караткевiч пра Беларусь, яе гiсторыю, культуру, мову, лiтаратуру, фальклор i прыроду ӯ нарысе «Зямля пад белымi крыламi». Гэта своеасаблiвая энцыклапедыя Беларусi, яе вiзiтоӯка. На самым пачатку прыгадаӯ бусла як сiмвал Беларусi. Напiсаӯ пра птушак як пра ахоӯнiкаӯ святой i чыстай роднай зямлi. У. Караткевiч ахапiӯ у нарысе беларускую гiсторыю ад старажытных часоӯ да 70-х гг. 20ст. Арыгiнальна i непаӯторна выказаӯся ён пра краявiды i асаблiвасцi розных рэгiёнаӯ Беларусi, пра нацыянальны характар беларуса, пра гiстарычныя падзеi, пра славутых грамадскiх i культурных дзеячаӯ, пра гарады, пра помнiкi гiсторыi i культуры беларускага народа. У гэтым творы У. Караткевiч падаӯ вясельныя абрады i песнi, прывёӯ шмат прыказак i прымавак, асаблiва пра сямейныя адносiны. На прыкладзе творчасцi Ф.Скарыны, С.Буднага, В. Цяпiнскага, С. Полацкага пiсьменнiк звярнуӯ уввагу на даӯнасць i багацце беларускай культуры. У гэтым творы выяӯлена душа народа, якi прайшоӯ праз шматлiкiя выпрабаваннi i якi жыве багатым паӯнакроӯным жыццём. Аӯтар цiкава, для таго часу смела i па новаму глянуӯ на гiсторыю роднай зямлi i яе народа, узвялiчыӯ i апаэтызаваӯ Беларусь.

    Эсэ «Гэта было 10 сакавiка 1864года» прысвечана да 100годдзя з дня смерцi К. Калiноӯскага. У.Караткевiч паведамлее аб падзеях 1864г i пра К.Калiноӯскага, якi быӯ вялiкiм чалавекам i кiраваӯ паӯстаннем на Беларусi. Ён аддаӯ сваё жыццё каб нiхто не асмельваӯся называць рабом простага чалавека i крыӯдзiць яго, каб не плакалi з голаду дзецi, кааб не было прыгону i гвалту, каб квiтнела вольнае слова, каб не было няроӯнасцi.

    Эсэ «Сын Беларусi, сын Прагi» i «Подзвiг Скарыны» - У.Караткевiч уславiӯ значэнне дзейнасцi Ф.Скарыны, вялiкiм беларускiм першадрукары, асветнiку, вучоным, мастаку. Ён пiша, што «Першы крок твой i твайго грамадства да святла – Кнiга Асвета Пiсьменнасць. Астатняе прыйдзе з часам…» Мы павiнны ганарыцца, што Ф.Скарына, сын купца з Полацка беларус. Жыцця не хопiць на тое, што задумаӯ Ф. Скарына. Родны сын Беларусi i прыёмны сын Прагi, усё жыццё ён баранiӯ людзей ад духоӯнай i фiзiчнай смерцi. Нiхто не ведае дзе ён пахаваны i таму магiлай яго прынята лiчыць Прагу.

    48. Адкрыццё дзецям навакольнага свету праз казку (на прыкладзе казак Уладзiмiра Караткевiча)

    На пачатку творчага шляху У.Караткевiч звярнуӯся да мiнуӯшчыны i набыткаӯ фальклору. У.Караткевiч разумеӯ вялiкае выхаваӯчае значэнне казкi, яе ролю ӯ фармiраваннi любовi да радзiмы, да беларускай мовы. Патрыятычнай паводле зместу з´яӯляецца казка «Лебядзiны скiт». У ёй апавядаецца пра падзею, якая адбылася вельмi даӯно, калi татары напалi на русскую зямлю. Яны рухаюцца з нарабаваным багаццем i палоннымi. Хан Бату параӯноӯвае народ са статкам, «у якiм кождная жывёла думае толькi аб тым, каб есцi другiх i не быць з´едзеным». Яму пярэчыць паэт Юсуфi. Тады хан прапануе старому, якога яны ӯбачылi каля скiта. Зрабiць выбар: аддаць сваё жыццё дзеля выратавання людзей, альбо наадварот. Стары гатовы памерцi, але просiць пакiнуць жывымi столькi палонных, колькi змесцiцца ӯ яго скiце. Хан згаджаецца. У скiт зайшлi ӯсе палонныя i вылецелi адтуль белымi лебедзямi Стары кажа, што ён прыняӯ «слёзы i гора цэлай зямлi». Ι яшчэ ён «верыӯ i любiӯ. Калi хоць адзiн чалавек астаӯся на роднай зямлi – яна не загiне». Стары ператварыӯся ӯ камень, «з-пад якога тачылiся слёзы, збягалi ӯ ручаёк, струменьчыкам беглi да возера». Напалоханыя ворагi кiнулiся прэч. У канцы казкi пiсьменнiк прывёӯ дзве версii пра ӯзнiкненне назвы «Белая Русь». Ад лебядзiнага апярэння стала белай вопратка ӯ яе людзей. А яшчэ кажуць, што яна таму «белая», бо пад татарамi не пабыла.

    Казка «Верабей, сава i птушыны суд» ӯзнiкла на аснове адной з беларускiх казак. Яна адказала на пытанне: чаму верабей скача дзвюма нагамi, чаму ӯ савы рознакаляровае пер´е…

    У казцы «Кацёл з каменьчыкамi» пiсьменнiк ассудзiӯ нясправядлiвасць як самую ганебную для чалавечага грамадства з´яву. Багаты i скнарлiвы сусед Ιгнат не падтрымаӯ бедную Мар´ю ӯ бядзе. Каб супакоiць галодных дзяцей, яна пачала варыць у катле каменьчыкi. Неӯзабаве ӯ яе хату зайшоӯ чалавек, якi аказаӯся Вялiкiм Чараӯнiком. Ён дапамог гаротнiцы. Сыпнуӯ каменьчыкi па раллi, i яны ператварылiся ӯ бульбу. Так ён у чароӯна-фантастычнай форме паказаӯ, як з´явiӯся на Беларусi такi важны харчовы прадукт А ӯ сквапнага i зайздроснага Ιгната на полi каменьчыкi выраслi ӯ валуны велiчынёй з хату.

    У казцы «Нямоглы бацька» паводле закону, што быӯ на нашай зямлi ӯ даӯнiя часы,старых бацькоӯ адвозiлi памiраць у лес. Пятро пашкадаваӯ свайго бацьку i схаваӯ яго. Той год быӯ неӯрадлiвы, на тых людзей напалi суседзi i бацька Пятро падказаӯ, што трэба зняць са стрэх неабмалочаныя снапы i вытрасцi iх. У другi раз, бацька Пятра даӯ прапанову як можна пазбавiцца ад Велiкана, што пасялiӯся на iх зямлi. Ι людзi адмовiлiсь ад ранейшага закону. У казцы асуджаецца злы сусед Ιгнат. У казцы сцвярджаецца думка пра важнасць агульначалавечых каштоӯнасцей: «Жылi сiлай. А розумам забiвалi… Шануйце дабрыню, хоць слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую. Насiце на руках бацькоӯ».

    Казка «Вясна ӯвосень» адметная любоӯю да прыроды. Галоӯныя героi дзецi - Янка i Аленка. Янка хварэӯ i яго сястрычка пайшла па солнышка, каб яно заглянула ӯ пакой Янкi. Жывымi атрымалiся дыялогi птушак, жывёл, жабкаӯ, грыбоӯ, звяроӯ. Пiсьменнiк стварыӯ непаӯторны i чароӯны малюнак абуджанай Сонейкам асенняй прыроды.
    1   2   3   4   5   6   7   8   9


    написать администратору сайта