Главная страница
Навигация по странице:

  • 18. Тэматычная разнастайнасць казак Змiтрака Бядулi, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытанне

  • 19. Асаблiвасцi развiцця беларускай дзiцячай лiтаратуры ӯ 1929-56гг.

  • 20. Асэнсаванне тэмы «дзiця i вайна» ӯ беларускай лiтаратуры розных часоӯ

  • 21. Спецыфiка адлюстравання жыцця ӯ iншых краiнах у апавяданнях Янкi Маӯра («Звяры на караблi», «Лацаронi», «Слёзы Тубi» i iнш.)

  • 22. Праблема чалавечных узаемаадносiн у аповесцях Янкi Маӯра «У краiне райскай птушкi», «Сын вады», «Чалавек iдзе», «Шлях з цемры», «Амок» (на прыкладзе 2-3 твораӯ)

  • 23. Ιнтэрпрытацыя сюжэта рабiнзанады ӯ аповесцi «Палескiя рабiнзоны» (1930) Янкi Маӯра

  • 24. Спасцiжэнне дзiцячай душы ӯ псiхалагiчных эцюдах i апавяданнях пра Вялiкую Айчынную вайну («Шчасце», «Бярозавы конь», «Максiмка», «Дом пры дарозе». «Завошта» i iнш.)

  • БДЛ шпоры. 1. Спецыфiка дзiцячай лiтаратуры


    Скачать 0.63 Mb.
    Название1. Спецыфiка дзiцячай лiтаратуры
    АнкорБДЛ шпоры.doc
    Дата29.01.2017
    Размер0.63 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаБДЛ шпоры.doc
    ТипДокументы
    #1158
    страница3 из 9
    1   2   3   4   5   6   7   8   9




    17. Тэматычная разнастайнасць i гуманiстычны пафас апавяданняӯ i вершаӯ Змiтрака Бядулi, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытанне

    У апавяданнях З.Бядулi выразна прасочваюцца 2 кiрункi: 1) тэма загубленнага дзяцiнства («Малыя дрывасекi», «Пяць лыжак зацiркi») у гэтых апавяданнях адчуваецца пратэст пiсьменнiка супраць бязрадаснага дзяцiнства i сацыяльна-грамадскiх умоӯ, якiя пазбаӯляюць дзяцей шчасця; 2) творы, у якiх З. Бядуля iмкнецца пранiкнуць ва ӯнутраны свет маленькага чалавека, раскрыць яго псiхалогiю, паказаць яго здольнасцi i таленты («Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету»).

    «пяць лыжак зацiркi» - Сям´я хворага Антося i Агаты чакае зацiркi. Вясна, па вёсках пануе галадуха, Агаце пашанцавала выенчыць фунт мукi ӯ суседа i прыгатаванае снеданне стала вялiкiм святам для шчаслiвай у той момант сям´i. Вялiкiм няшчасцем стаӯ прыход не менш галоднай суседкi Сцёпчыхi, якая з´ела 5 лыжак зацiркi.

    «Малыя дрывасекi» - галоӯныя героi 2 браты. Старэйшаму Цiшку 10г, а меншаму Халiмону 8г. Бацька iх працаваць не мог, ён быӯ кульгавы. Ι хлопчыкi вымушаны былi iсцi ӯ лес на заробкi. Калi ӯзнялася завея ӯсе дрывасекi разбеглiся па дамам, Цiшка i Халiмон засталiся, баялiся кааб бацька не наракаӯ, што зарана прыйшлi з лесу. А калi вырашылi ӯсёж пайсцi, то заблудзiлiсь i замерзлi. Яны бачылi сон у яким збылося iх жаданне адно на дваiх «Сядзяць яны за сталом, матка i бацька рады, што яны прыйшлi. Яны падъелi i на печы паснулi».

    «Велiкодныя яйкi» - галоӯны герой Сцяпанка па мянушке Пяцкун, бо ён захапляӯся маляваннем. Нiхто яго не разумеӯ. Толькi на Вялiкдзень яму куплялi фарбы i дазвалялi фарбаваць яйкi. Калi загiнуӯ бацька, то мацi не змагла купiць сыну фарбы. Ι тады хлопчык на велiкодных яйках сваёй крывёю намаляваӯ партрэт бацькi, забiтага на вайне. Заканчваецца апавяданне аптымiстычнымi спадзяваннямi на лепшую будучыню мастака. Чутку аб дзiӯных велiкодных яйках пачулi студэнты з суседняй вёскi i падарылi Сцяпанку скрыначку з рознымi фарбамi. Яны абяцалi яго вучыць i ӯ горад забраць, гаварыли, што з яго выйдзе вялiкi чалавек.

    «Дзе канец свету» - хлопчык Янка увесь час разважае, фантазiруе, захапляецца таямнiцамi навакольнай прыроды. Але больш за ӯсё яго хвалюе пытанне: Дзе канец свету? Дарослыя не даюць яму адказа (бацька працуе i яму няма часу, баба Аӯдоцця не ведае, дзядзька Арцём смяецца з яго пытанняӯ). Аднойчы хлопчык вырашае, што сонейка ведае, дзе канец свету, ён пакiдае свой статак гусей i бяжыць услед за iм. Канчаецца апавяданне тым, што Янка разважае: «Увосенi ӯ школу пайду, вучыцца буду i аб усiм даведаюся».

    У лiрычных творах паказана незвычайна яркая прырода. Паэт паказвае абуджэнне прыроды пасля ночы, зiмы «»Вунь бярэзнiк на пагорку. Вершы лiрычныя, мiлагучныя, напеӯныя. Вершы «Мае забавы». «Гаспадарка» абуджаюць фантазiю дзяцей. Сваiмi вершамi З.Бядуля вучыцьдзяцей з дюбоӯю, паэтычна глядзець на свет, адчуваць музыкальнасць роднага слова, садзейнiчае развiццю назиральнасцi.

    У сваiх творах З.Бядуля закранае пытаннi, якiя хвалююць маленькага чытача i дапамагаюць яму разабрацца ӯ жыццёвых праблемах

    18. Тэматычная разнастайнасць казак Змiтрака Бядулi, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытанне

    Большасць казак З. Бядулi створана на аснове фальклорных матываӯ, пiсьменнiк напаӯняӯ казкi новым зместам i ӯзбагачаӯ iх мастацкiя асаблiвасцi («Ιванка-прастачок» i iнш.)

    У казцы «Скарб» галоӯны герой наслухаӯся дзедавых казак аб багатых скарбах i адпраӯляецца iх шукаць у купальскую ноч. У лесе хлопчык сустракаецца з хохлiкам, якi паказвае яму свае падземныя скарбы i знаёмiць са сваёй сям´ёй, кожны з якой заняты сваёй працай. Хлопчык зразумеӯ, што «матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая да тых, хто любiць працаваць». У вобразе хлопчыка Саӯкi праяӯляюцца тыповыя для яго ӯзросту рысы характару (цiкаӯнасць, спалох, задзiрыстасць).

    «Мурашка-Палашка» - паказана тэма калектыӯнай працы, неабходнасцi абароны свайго дому. Дабро ӯ казцы звязана з вобразам Палашкi. Зло – у вобразе мядзведзя. Ён дужы i самаӯпэӯнены, ён гвалтаӯнiк-прыгнятальнiк. Адмоӯныя героi i воӯк з лiсой, яны прыслужваюць прыгнятальнiку працоӯных. Мурашкi працавiтыя, воӯк жорсткi, лiса хiтрая.

    Аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» - у сюжэт пакладзена народная казка аб паланеннi палешуком смерцi, якую ён пасадзiӯ у табакерку, на зямлi перастала гнiць усё жывое. Казка падобна да фальклорнай (жывёлы размаӯляюць i дзейнiчаюць як людзi). Адметнасць кампазiцыi казкi заключаецца ӯ спалучэннi рэалiстычна-бытавога плана з казачна-фантастычным. Першыя старонкi твора гэта рэалiстычная карцiна вячэры звычайнай сялянскай сям´i, дзе акрамя бацькоӯ прысутничаюць стары дзед i хлопчык з дзяӯчынкай. Каб унукi паводзилi сябе цiшэй дзед паабяцаӯ iм даць панюхаць тытуню са святочнай табакеркi, (якая была гордасцю i гонарам сям´i). Дзед расказвае гiсторыю аб тым, як апынулася гэта табакерка ӯ прадзеда сям´i леснiка. I ад iмя дзеда пачынае казку пра смерць, якая трапiла ӯ табакерку iх далёкага продка Дзiда-дзеда i што з гэтага атрымалася.

    Фантастычны план уключаецца ӯ дзеянне непасрэдна з апавядання старога казачнiка. Тут адбываюцца дзiвосныя пераӯтварэннi i незвычайныя прыгоды з героямi казкi. Дзiда-дзед становiцца зайцам, ажывае такая мiстычная iстота, як смерць, сарока ператвараецца ӯ каралеву Лялю, кардынал Банiфацый пераапранаецца прафесарамДжыованнi Чарэнца, аптэкар Савiцкi стварае мясныя буракi, якiя растуць на градках, i сонныя парашкi, што ӯсыпляюць людзей и г.д. Сюжэт аповесцi-казкi пабудаваны на барацьбе памiж Дзiда-дзедам, яго сябрамi (дзяӯчынка Люсенька, шавец Юрка Дратва, паляӯнiчы Саӯка, аптэкар Савiцкi, скамарохi) i памагатымi Смерцi (панi Сарачынская, кароль Пинг-Понг, кардынал банiфацый, папа Кiй дзесяты). Смерць iмкнецца вырвацца з дзедавай табакеркi.

    Пазнавальна-выхаваӯчае значэнне аповесцi-казкi «Сярэбраная табакерка» у тым, што ӯ творы ярка i вобразна паказана чалавечае жыццё i адносiны памiж людзьмi, створаны незабыӯныя малюнкi роднай прыроды, якiя выхоӯваюць патрыятычныя i эстэтычныя пачуцци ӯ чалавеку.

    19. Асаблiвасцi развiцця беларускай дзiцячай лiтаратуры ӯ 1929-56гг.

    Гэта час, калi спынялася беларусiзацыя. Пiсьменнiкi павiнны былi шукаць, выяӯляць, адлюстроӯваць у лiтаратуры толькi выключна станоӯчых герояӯ. Самым выйгашным жанрам у гэтыя часы была казка. Для дзяцей у першае з гэтых дзесяцiгоддзяӯ былi напiсаны таленавiтыя казкi Я. Коласа «Рак-вусач», З. Бядулi «Качачка-цацачка».

    Шмат увагi ӯ 20-я гады надавалася пiянерскай тэме.

    Павышэнню мастацка-педагагiчнай вартасцi беларускай дзiцячай лiтаратуры спрыяӯ сваёй дзейнасцю Я. Маӯр – заснавальнiк новых тэм, жанраӯ i традыцый. Узрасла ӯ 30-я гады цiкавасць беларускiх пiсьменнiкаӯ да свету дзяцiнства, гiсторыi, роднай прыроды да маральна-этычных праблем – «палескiя рабiнзоны», «твт» Я. Маӯра, «Мiколка-паравоз» М. Лынькова, «Мiхасёвы прыгоды» Я. Коласа. Зявiлiся таленавiтыя вершаваныя казкi для дзяцей – «Каваль Вярнiдуб» А. Якiмовiча, «Мурашка-Палашка» З. Бядулi, яго казачная аповесць «Сярэбраная табакерка», п´есы-казкi «Цудоӯная дудка», «Дзедаӯ жораӯ», «Несцерка» В. Вольскага.

    Дзяржава брала на сябе ӯсе выдаткi кнiжнага выдавецтва. Стварыӯся спецыяльны аддзел па выданнi кнiг для дзяцей. У гады ВАВлiтаратура працягвала развiвацца. Пашырылась тэматыка, звязаная з паказам патрыятычнай барацьбы беларускага народа з фашызмам. («Васiлькi», «Астап» М. Лынькова i iнш).

    Фiласафiчнасцю вызначаюцца казкi М. Танка: «Казка пра Музыку», «Казка пра мядзведзя». Паэт перадае дасцiпнасць народа, уменне чалавека выйсцi са складанай сiтуацыi, са здзеклiвасцю выказацца пра гультайства i марнатраӯства, як пра таго мядзведзя («Казка пра мядзведзя»), што хацеӯ бязбедна жыць за кошт працалюбiвай вавёрачкi Белачкi. Падиануты цыганом ён трапляе ӯ скамарошныя артысты, забаӯляе дзяцей i старых.

    Этычна-маральная тэматыка характэрна для лiтаратурнай казкi В.Вiткi «Вавёрчына гора». Паэт займальна паказаӯ адносiны дзяцей i бацькоӯ. У канцы вавёрачка кажа «Няхай будзе сказана толькi мiж намi Лепей грызцi арэхi сваiмi зубамi», тым самым павучае чытачоӯ.

    Лiтаратуры 30-40-х гадоӯ характэрны ӯзлёты i спады. Аӯтарам больш удавалась раскрыць натуральнасць паводзин дзяцей.

    Адна з вельмi важных тэм у пасляваеннай беларускай дзiцячай лiтаратуры гэта тэма працы. Аповесць Я.Брыля Лазунок - 15гадовы хлопчык Мiхась Лазунок захапляецца сваёй прафесiяй. Яго радуе, што ён, як дарослы стаiць ля друкарскага станка i прымае ӯдзел у адказнай справе – выданнi кнiгi.

    Ёсць творы i на гiстарычную тэматыку А. Якiмовiча «Базылеӯ курган» .

    Лiтаратура пра родны край у мастацкiх нарысах В.Вольскага «У лясах над Бярозай». Акгульнаму развiццю, зацiкаӯленнасцi да ведаӯ садзейнiчалi прыгоднiцкiя i навукова-фантастычныя творы.


    20. Асэнсаванне тэмы «дзiця i вайна» ӯ беларускай лiтаратуры розных часоӯ

    Творы написаныя ӯ гады вайны перадавалi ӯвесь драматызм знiшчанага вайной дзяцiнства. Трагедыя дзяцей пераканаӯча перададзена ӯ апавяданнях Я. Маӯра «Завошта?», «Дом пры дарозе», «Максiмка».

    Апавяданне «Завошта?» (1944). Аӯтар дасягае агульначалавечага асэнсавання у гэтым апавяданнi: людзi неарыйскага паходжання не вiнаватыя ӯ тым, што паводле фашысцкай iдэалогii лiчацца за народ нiжэйшага гатунку. Малы Мiхаська не зусiм разумеӯ трагiчнасць сiтуацыi, ён верыӯ, што мама абаранiць яго ад усiх бедаӯ, як гэта было i раней. Я. Маӯр перадае адчуваннi дзяцей: хлопчык не можа зразумець, чаму ён павiнен адмовiцца ад роднага чалавека. Тамму i не вытрымлiвае пры арышце мацi, кiдаецца да яе, у вынiку гiне разам з ёй у гета.

    Апавяданне «Дом прыдарозе» (1945) Васiлёк разам з мацi апынуӯся на працоӯнай катарзе ӯ мясцовага прускага баӯэра. Старэйшыя з сям´i баӯэра i малы Макс адносяцца да Васiлька, як да рэчы, цацкi. Прынiжэнне i здзек панавалi пакуль не пачало наблiжацца савецкае войска. Нi маци Васiлька Арына, нi настаӯнiца, якая таксама апынулась разам з iмi не помсцяць за здзеки i крыӯды сваiм гаспадарам.

    Апавяданне «Максiмка» (1946) Герой Максимка – ахвяра вайны. Письменнiк звяртае увагу на тым, што грамадства павiнна клапацiцца пра сiрот, а найлепш гэта можа адлюстравацца ва ӯсынаӯленнi такiх дзяцей, кааб даць iм сям´ю, змянiць загiнуӯшых бацькоӯ. Максiмка ӯспрымае афiцэра сваiм бацькам. Дарослыя не могуць знiшчыць даверлiвасцi дзiцяцi i прымаюць рашэнне аб усынаӯленнi.

    М. Лынькоӯ у сваiх творах пiсаӯ аб трагiчным лёсе дзяцей у час вайны на акупiраванай тэрыторыi.

    Апавяданне «Васiлькi» у iм вылучаюцца 2 сэнсавыя часткi. Першая адлюстроӯвае пакуль яшчэ шчаслiвы эпiзод з жыцця хлопчыка Мiколкi. Ён у лесе з сябрамi збiрае грыбы i сарваӯ для хворай сястрычкi васiлькi. Потым хлопчык здалёк бачыць: бусел, пакружыӯшы над гняздом, каля дома Мiколкi паляцеӯ ад яго. Хлопчыкi пачынаюць гаворку пра немцаӯ, якiх яшчэ нiхто не бачыӯ, падышоӯшы да вёскi, пачулi плач. Мiколка убачыӯ каля дома забiтых мацi i сястру, чужых людзей, што выносяць нейкiя рэчы з хаты. Ён не ӯсведамляе яшчэ сутнасцi трагедыi. Ранiцай Мiколка прыняӯ рашэнне адпомсцiць. У другой частке твора Мiколка ӯзрывае аӯтамабiль з нямецкiмi афiцэрамi i гiне сам. Вобраз васiлькоӯ гэта i радзiма, i шчаслiввае дзяцiнства, i жыццё Мiколкi, якое так зарана абарвалася.

    21. Спецыфiка адлюстравання жыцця ӯ iншых краiнах у апавяданнях Янкi Маӯра («Звяры на караблi», «Лацаронi», «Слёзы Тубi» i iнш.)

    Напiсаны ӯ 20-я гады апавяданнi прадалёкiя краiны: «Слёзы Тубi», «Незвычайная прынада», «Лацаронi» i iнш.

    Апавяданне «Слёзы Тубi» трагiчнае. Сюжэт гэтага твора Я. Маӯру падказала легенда. (жэмчуг – гэта скамянелыя божыя слёзы). Герой хлопчык Тубi з вострава Цэйлон. Тубi маленькi шукальнiк жэмчугу, ён уважлiвы да бацькоӯ i тавварышаӯ, любiӯ мора. У апавяданнi жэмчуг асацыiруецца як слёзы пакутнiкаӯ, якiя для багатых белых паноӯ ныраюць за тымi чарапашкамi аж на дно мора. Туб из 12г кааб пракармиць сям´ю вымушаны ныраць у марскiя глыбiнi па дзiвосныя жамчужыны. Тубi з´ела акула. Акулу злавiлi, разрэзалi ёй бруха i там знайшлi беднага Тубi з яго кошыкам. Жамчужыну ацанiлi ӯ 50 000 рупiй. Мацi заплацiлi за ӯвесь месяц i дадали яшчэ 100 рупiй.

    Апавяданне «незвычайная прынада» таксама трагiчнае. Ιндыя была ӯ той час англiйскай калонiяй. Мiстэр Блэнсдорф i Гопкiнс выкарыстоӯвалi ӯ якасцi прынады на кракадзiлаӯ жывое дзiця. Бацька Асан завёӯ свайго 10 гадовага сына Сiдру для прынады для кракадзiлаӯ. Яму абяцалi, што з хлопчыкам нiчога дрэннага не здарыцца. Калi не скарыстаць гэты выпадак, то ӯсё роӯна загiне сын, ды i яны ӯсе разам. Жонке ён нiчога не сказаӯ. Але здарылася нечаканае i хлопчык застаӯчя калекам, страцiӯ нагу. За гэту нагу сям´я кармiлася некалькi месяцаӯ. А потым зажылi як раней.

    Апавяданне «Лацарронi» аб беспрытульнасцi.. Адлюстроӯваецца iтальянскi горад Неапаль. Галоӯны герой хлопчык Джузэпе ловiць манеткi, якiя паны кiдаюць у ваду. Заканчваецца апавяданне тым, што Джузэпе знаходзiць свайго старэйшага брата.

    22. Праблема чалавечных узаемаадносiн у аповесцях Янкi Маӯра «У краiне райскай птушкi», «Сын вады», «Чалавек iдзе», «Шлях з цемры», «Амок» (на прыкладзе 2-3 твораӯ)

    У аповесці «Чалавек ідзе» Я. Маӯр зазірнуў у глыбіні стагоддзяў, звярнуўся да жыцця першабытнага чалавека на той стадыі яго развіцця, калі чалавек толькі станавіўся на ногі, нічога яшчэ не ўмеўшы — не вырабляў прылад, не ствараў новых рэчаў, а толькі вучыўся карыстацца гатовымі, прыроднымі, не валодаў агнём, не ўмеў ні смяяцца, ні плакаць, ні гаварыць. У аснову сюжэта аповесці пакладзены сам працэс развіцця чалавека. Аўтар фіксуе ўвагу на найбольш драматычных, напружаных момантах жыцця: смерць старога дзядулі, жанчыны з дзіцем, выратаванне чалавека з багны, авалоданне вялікай сілай прыроды — агнём, з якім звязваецца радасць і гора першабытнага чалавека. З'яўляюцца ў аповесці і дзеючыя асобы — Краг, дзяўчына Агу, хлопчык Ра, хоць у той час чалавек, член гурту, яшчэ не вылучаў сябе з навакольнай прыроды і асяроддзя. Для абвастрэння чытацкай увагі аўтар выкарыстоўвае элементы прыгодніцтва, таямнічыя і загадкавыя загалоўкі раздзелаў, казачны зачын, які надае апісанню каларыт сівой даўніны: «Гэта было даўно-даўно... Можа мільён гадоў назад».

    У аповесці «У краіне райскай птушкі» дзеянне адбываецца на Новай Гвінеі, на тых астравах Ціхага акіяна, на якіх пабываў выдатны падарожнік і вучоны Міклуха-Маклай, апантаны заступнік мясцовых жыхароў-папуасаў. Аповесць пабудавана на адкрыта сацыяльным канфлікце двух варагуючых сіл — падняволеных і гаспадароў-каланізаратаў. Вобраз 22-х гадовага папуаса-мiсiянера Саку – разважлiвага, стрыманага, высакароднага. Ён хлопчыкам трапiӯ ӯ мiсiянерскую школу. Ён шчыра паверыӯ ӯ хрысцiянскую iдэю усеагульнай любовi i даравання, стаӯ амаадданым прапаведнiкам яе, вучыӯ сваiх братоӯ папуасаӯ паслухмянасцi, заклiкаӯ iх шанаваць i любiць белых паноӯ. Аднак ён усё ж пераканаӯся, што самi каланiзатары груба парушаюць святыя запаветы хрысцiянства. Ιх жорсткасць, бесчалавечнасць бязмежныя.

    Аповесць «Сын вады». Дзеянне адбываецца вельмi далёка: ля берагоӯ Вогненай Зямлi ӯ Магеланавай пратоцы. Там на лодках жылi дзецi прыроды – фуiджынцы. Галоӯны герой 19-цi гадовы сын вады Манг – смелы, дужы, спрытны, хацеӯ пра ӯсё даведацца. Асаблiва цiкавiлi яго белыя людзi, што зрэдку праязджалi. Ι вось Манг вырашыӯ вырвацца ӯ шырокi свет. У час буры ён выратаваӯ ад смерцi англiйскую арыстакратку мiс Грэт, i назваӯ яе белай птушкай. Ιх узаемаадносiны заснаваны на прынцыпе эмацыйнага кантрасту. Але Манг увесь час заставаӯся шчырым, гатовым у любы час на самаахвярнасць дзеля «белай птушкi». Мiс Грэт спачатку баялася дзiкуна, а потым пачала адносiцца да яго як да слугi. Яна ӯзяла Манга з сабай, але хутка забылася пра яго i Манг апынуӯся сярод тысяч беспрацоӯных. Вобраз Манга садзейнiчае выхаванню у чытача дабрынi, спагады, павагi да iншых народаӯ.

    23. Ιнтэрпрытацыя сюжэта рабiнзанады ӯ аповесцi «Палескiя рабiнзоны» (1930) Янкi Маӯра

    Выкарыстаўшы матыў рабінзанады, падказаны «Рабінзонам Крузам» Д. Дэфо, Маўр развенчвае псеўдарамантыку, захапленне экзотыкай далёкіх заморскіх краін, якое часта абарочваецца няўвагай да свайго роднага краю, няведаннем яго. Ён паказвае, што і пад небам Беларусі, у далёкіх і блізкіх яе кутках, ёсць свая, не заўважаная яшчэ рамантыка, свая невыказаная прыгажосць, кожны раз новая і нечаканая. У аповесцi «Палескiя рабiнзоны» адкрываецца рамантыка падарожжа па беларускiм Палессi, багатым краi лясоӯ i балот. Героi беларускiя падлеткi Вiктар i Мiрон апынулiся на астраӯку зямлi абкружаным вясновым разводдзем. Мірон і Віктар узбагачаюць адін аднаго ведамі, раскрываюць таямніцы прыроды. Свае веды хлопцы ӯмеюць прымяняць на практыцы. Яны змаглi з дапамогай самаробнай «дынама-машыны» здабыць агонь; закон Архiмеда падказаӯ iм, як выбрацца з багны, а вопыт старажытных, як зляпiць гаршчок. Ва ӯсiм Вiктар i Мiрон выяӯляюць вынаходлiвасць, кемлiввасць, яны застаюцца назiральнымi, не могуць не спынiцца перад хараством прыроды. Яны дапамагаюць адзин аднаму ӯ хвiлiну небяспекi. Хлопцы разам займалiся ӯ краязнаӯчым гуртке. Вiктар большцiкавiуся заалогiяй, а Мiрон – батанiкай. Цiкаӯнасць i любоӯ да прыроды яднае iх. У сюжэт аповесцi ӯключаны элементы дэтэктыва, тут шмат прыгод.

    Прырода для яго і яго герояў не толькі матэрыяльнае, але і духоўнае багацце, якое прыносіць эстэтычную асалоду. Самым вялікім і балючым перажываннем было для іх забойства зубра кантрабандыстамі, якое яны ўспрынялі з сапраўдным болем і хваляваннем «як забойства чалавека».

    Гэты твор выхоӯвае ӯ чытачоӯ патрыятычныя пачуццi, прагу да пазнання роднага края, вучыць настойлiвасцi, смеласцi, уменню супрацьстаяць неспрыяльным абставiнам.

    24. Спасцiжэнне дзiцячай душы ӯ псiхалагiчных эцюдах i апавяданнях пра Вялiкую Айчынную вайну («Шчасце», «Бярозавы конь», «Максiмка», «Дом пры дарозе». «Завошта» i iнш.)

    Апавяданне «Бярозавы конь» (1938). Раскрыта казачная здольнасць дзiцячай фантазii ператварыць бярозавы дубчык – у iмклiвага каня. Як на сапраӯдным канi гарцуе Толя. Яму 6г.

    Апавяданне «Завошта?» (1944). Аӯтар дасягае агульначалавечага асэнсавання у гэтым апавяданнi: людзi неарыйскага паходжання не вiнаватыя ӯ тым, што паводле фашысцкай iдэалогii лiчацца за народ нiжэйшага гатунку. Малы Мiхаська не зусiм разумеӯ трагiчнасць сiтуацыi, ён верыӯ, што мама абаранiць яго ад усiх бедаӯ, як гэта было i раней. Я. Маӯр перадае адчуваннi дзяцей: хлопчык не можа зразумець, чаму ён павiнен адмовiцца ад роднага чалавека. Тамму i не вытрымлiвае пры арышце мацi, кiдаецца да яе, у вынiку гiне разам з ёй у гета.

    Апавяданне «Дом прыдарозе» (1945) Васiлёк разам з мацi апынуӯся на працоӯнай катарзе ӯ мясцовага прускага баӯэра. Старэйшыя з сям´i баӯэра i малы Макс адносяцца да Васiлька, як да рэчы, цацкi. Прынiжэнне i здзек панавалi пакуль не пачало наблiжацца савецкае войска. Нi маци Васiлька Арына, нi настаӯнiца, якая таксама апынулась разам з iмi не помсцяць за здзеки i крыӯды сваiм гаспадарам.

    Апавяданне «Шчасце»Радасцю поӯняцца сэрцы герояӯ апавядання: дарослы i хлопчык 8г. Яны сустрэлiся на мосце. Дарослы бачыӯ, што хлопчык быӯ радасны, але гэту радасць ён зразумеӯ па-свойму. Аказалася, што добры настрой хлопчыка тлумачыӯся не толькi хараством i пяшчотай летняга дня, а на галаве ӯ яго была новая шапка. Хлопчыку вельмi хацелася, кааб дарослы заӯважыӯ тую шапку. А ён не бачыӯ, бо для дарослага новая рэч – справа такая звычайная. Хлопчык не вытрымаӯ. З крыӯдай, папроам прагучаӯ яго крык: «Дзядзя! Шапка!» Ι даросламу адразу ӯсё стала зразумела, i ён паспяшыӯся выправiць памылку. Эцюд заканчваецца тым, што шчаслiвыя героi «разышлiся кожны сваiм шляхам».

    Апавяданне «Максiмка» (1946) Герой Максимка – ахвяра вайны. Письменнiк звяртае увагу на тым, што грамадства павiнна клапацiцца пра сiрот, а найлепш гэта можа адлюстравацца ва ӯсынаӯленнi такiх дзяцей, кааб даць iм сям´ю, змянiць загiнуӯшых бацькоӯ. Максiмка ӯспрымае афiцэра сваiм бацькам. Дарослыя не могуць знiшчыць даверлiвасцi дзiцяцi i прымаюць рашэнне аб усынаӯленнi.

    Апавяданне «Падарожжа вакол дома». (1947) Ιрачцы крыху больш за 1г. Аӯтар расказвае, што гэта той узрост, калi пачынаецца актыӯны працэс пазнання дзецьмi навакольнага, калi да ӯсяго мiжволi цягнуцца дзiцячыя ручкi, хочацца ӯсё паглядзець, а калi магчыма дык i пакаштаваць. Ιрынка паспрабавала на смак кавалачак бялюткай шкарлупкi ад яйка. Рэч цудоӯная, а на смак нiчога добрага, ды яшчэ ӯ роце колецца. Давялося выплюнуць. Потым у ручках аказалася саломiнка. Паспрабавала ёю пясок капаць, а саломiнка зламалася. Потым Ιрынка пераключылася на «добры каменчык», а потым на жалезны крук. На кожным кроку – новая загадка i адкрыццё. Таму падарожжа маленькай Ιрачкi вакол дома дало ёй столькi ӯражанняӯ, колькi не кожны дарослы вынес бы з падарожжа вакол свету.

    Апавяданне «Запiска» тэма загубленага дзяцiнства, у iм ушаноӯваецца памяйь 13-гадовага беларускага пiянера-героя Алёшы Патапчыка. У аснове яго сапраӯдны факт i iмя.

    1   2   3   4   5   6   7   8   9


    написать администратору сайта