БДЛ №39. 39. Тэматычная і жанравая разнастайнасць творчасці Эдзі Агняцвет (зб. Мы сурёзныя, мы вясёлыя, Ад зярнятка да вясёлкі, Хто пачынае дзень, Пад сінім небасхілам і інш..). Прачытаць верш Эдзі Агняцвет на памяць
Скачать 22.84 Kb.
|
№ 39. Тэматычная і жанравая разнастайнасць творчасці Эдзі Агняцвет (зб. “Мы сурёзныя, мы вясёлыя”, “Ад зярнятка да вясёлкі”, “Хто пачынае дзень?”, “Пад сінім небасхілам і інш.”.). Прачытаць верш Эдзі Агняцвет на памяць. Эдзi Агняцвет (1913–2000) - сапр. Каган Эдзі. Нарадзілася ў горадзе Менску ў сям'і служачых. Пасля заканчэння сямігодкі працавала на мінскім заводзе «Камунар» (1930), год правучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыкатворчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута (1934-1936), працавала рэдактарам Беларускага радыё (1934-1938), кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР (1939), у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. У 1945-1946 гг. працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Сябра СП СССР з 1937 г. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Першыя вершы надрукавала ў 1929 г. Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маёпакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновайраніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларускаярабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданне» (1971), «Спадзяванне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшл і кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянерскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алімпіяда» (1984), «Буду настаўнікам» (1990), паэмы «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Мы будзем сябраваць» (19550, дапрацаванае выданне ў 1979), кніга для чытання ў 4 класе «Роднае слова» (з Я.Івашуціч, 1989). Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат» (1962, ставілася ў 1944, 1947, 1974), «Марынка» (урыўкі ў 1958, пастаўлена ў 1956). Пераклала на беларускую мову асобныя творы А.Пушкіна, М.Някрасава, У.Маякоўскага, М.Ушакова, Г.Ахматавай, А.Барто, і інш. З французскай мовы пераклала кнігі П.Ж.Беранжэ «Выбраныя песні» (1960), «Краіна Паэмія» (анталогія французскай паэзіі для дзяцей, 1962), А.Экзюперы «Маленькі прынц» (1969), Г.Апалінэра, і інш. У 1986 г. Узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х.К.Андэрсена за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда». Э. Агняцвет піша для дзяцей і дарослых. У сучаснай беларускай дзіцячай літ-ры ёй належыць адно з першых месц. Тэматыка вершаў і паэм Э. Агняцвет пра ўсе праявы дзіцячага жыцця: Айчынная вайна з яе трагедыямі і незагойнымі ранамі; гераізм дзяцей і дарослых; адбудова разбуранай сталіцы - Мінска; мірная стваральная праца, якая робіць цуды; дружба, інтэрнацыянальная еднасць працоўных; піянерскае дзяцінства. У яе тв-ці ёсць розныя жанры: лірычны, апавядальна-сюжэтны, сатырычны вершы, верш-дыялог, песня, опернае лібрэта, паэма. Дзіц. паэмы часцей за ўсё ўслаўляюць гераічнае ў нядаўняй гісторыі нашага народа, выхоўваюць у дзіцячую смеласць, мужнасць. У вершах Э. А. жыве ўспамін пра вайну. Паэтэса паказвае, што не толькі асірацелыя маці, а нават «зямля ўздыхае па сынах забітых, што з бою не прыйшлі» («Паслухай, разгадай!»). Ёсць у Э. А. вершы-ўспаміны, вершы-звароты, замалёўкі з натуры. Рэдка сустракаюцца абстрактныя творы, найбольш частыя ў яе паэзіі — канкрэтныя, прадметныя вершы, звязаныя з асабіста перажытым, убачаным. Глыбока гуманістычным сэнсам вызначаюцца вершы Э.А. абагульняльнага хар-ру «Маці невядомага салдата», «Хай часцей смяюцца дзеці». Пачуццё прыроды ў Э.А. асаблівае. Часам прырода ў яе творах адухаўляецца, надзяляецца чал. якасцямі. Услаўленне прыгажосці род. краю — гэта і ўслаўленне прыгажосці чалавека, яго пачуццяў, гарманічнасці яго паводзін сярод людзей і прыр. («Музыка лесу»). Праз прыроду пазнаецца і душэўная еднасць людзей, што найбольш поўна выявілася ў вершы «Зямля з блакітнымі вачамі”. Для дзяцей мал. шк. ўзросту выдадзена цэлая кніжка такіх твораў «Доктар Смех», у ёй падкрэсліваецца значэнне добрага настрою, гаючая ўласцівасць смеху, увогуле дадатных эмоцый. Паэзія Э. А. у аснове сваёй аптымістычная, светлая. Светлыя фарбы, добрая усмешка х-ны для яе вершаў аб дзяцей, аб прыр., аб умелых, таленавітых людзях, здольных ствараць прыгожае, абараняць здабытае ранейшымі пакаленнямі. Тэматычная i жанравая шматстайнасць творчасцi Эдзi Агняцвет Кнiгi «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкi» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алiмпiяда» (1984),”Р эчка, рэчанька мая» (1991), «Хай часцей смяюцца дзеці» (1997), «Пад сінім небасхілам» (1999). Паэтызацыя працы (вершы «Мой тата – будаўнiк», «Машынiст», «Вясёлка», «Хто пачынае дзень?», «Цаглiна», «Скульптар» i iнш.). Пейзажныя вершы («Музыка лесу», «Падарожнiк», «Дажджы» i iнш.). Тэма аховы прыроды («Рабiнка», «Чаму ў трывозе дзед Мароз», «Рэчка, рэчанька мая» i iнш.). Тэма мiру i дружбы («Самае-самае неабходнае», «Мы – дзецi дружбы, мы – дзецi мiру»). Сатырычна-гумарыстычныя вершы («Параска i падказка», «На дачы ў гамаку», «Шчодры Цiшка», «Вельмi ветлiвы Мiкiта» i iнш.). Асуджэнне гультайства, сквапнасцi, ганарлiвасцi. Разнастайнасць адценняў камiчнага: ад мяккага гумару да самакрытычнай iронii. Высокая арганiзацыя паэтычнага радка, меладычнасць вершаў паэтэсы. Тэма Вялiкай Айчыннай вайны ў творчасцi Эдзi Агняцвет. Дакументальная аснова, асаблiвасцi кампазiцыi паэм «Песня пра пiянерскi сцяг», (1949), «Будзем сябраваць», (1979). Гуманiстычны пафас, сучаснае i мiнулае ў паэмах «Незвычайныя канiкулы» (1962) i «Васiль Сяргеевiч» (1978). Выступленнi Эдзi Агняцвет па праблемах развiцця дзiцячай лiтаратуры (артыкулы «3 думай аб юным чытачы». «Каб сэрцы юныя ўсхваляваць», «Лiтаратура для дзяцей i юнацтва» i iнш.). |