Главная страница
Навигация по странице:

  • Валодаць прафесійнай тэрміналогіяй! Вывучыць на памяць верш пра беларускую мову. 1.

  • канспект. 1. Мова і соцыум. Функцыі мовы грамадстве. Паходжанне беларускай мовы і асноныя этапы яе развіцця


    Скачать 201.5 Kb.
    Название1. Мова і соцыум. Функцыі мовы грамадстве. Паходжанне беларускай мовы і асноныя этапы яе развіцця
    Анкорканспект.doc
    Дата17.06.2018
    Размер201.5 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаканспект.doc
    ТипДокументы
    #20395
    страница1 из 4
      1   2   3   4

    Пытанні да заліку

    (завочнікі)

    1. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.

    2. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.

    3. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы.

    4. Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы.

    5. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі.

    6. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму.

    7. Паняцце моўнай нормы. Арфаэпічныя нормы.

    8. Марфалагічныя нормы.

    9. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы.

    10. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.

    11. Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю.

    12. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

    13. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.

    14. Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю. Моўныя сродкі.

    15. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.).

    16. Пераклад на беларускую мову навуковых і афіцыйна-справавых тэкстаў.

    17. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці.

    18. Мова і маўленне. Паняцце культуры маўлення. Правільнасць маўлення і моўныя нормы.

    19. Тэхніка і выразнасць маўлення. Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці.

    20. Маўленчы этыкет і культура зносін.

    Тэмы вусных выказванняў





    1. Мая сям'я.

    2. Мой працоўны дзень.

    3. Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.

    4. Разнастайнасць надзвычайных сітуацый.

    5. Дзеянні выратавальніка на пажары.

    6. Дзеянні па выратаванню на вадзе.

    7. Прафілактыка надзвычайных сітуацый.

    8. Выкарыстанне тэхнікі ў надзвычайных сітуацыях.

    9. Аказанне першай дапамогі пацярпеламу.


    Валодаць прафесійнай тэрміналогіяй!

    Вывучыць на памяць верш пра беларускую мову.


    1.Мова – з’ява грамадская, сацыяльная. Яна існуе толькі ў гра-

    мадстве, соцыуме (соцыум – устойлівая сацыяльная супольнасць,

    якая характарызуецца адзінствам умоў жыццядзейнасці людзей),

    пранізвае ўсе сферы матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці чалавека і

    непасрэдна звязана з усімі праявамі яго сацыяльнага быцця. Мова

    забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця лю-

    бой грамадскай супольнасці, з’яўляецца спосабам захавання адзін-

    ства народа ў прасторы і часе, формай перадачы ад пакалення да

    пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры народа.

    Сучасныя даследчыкі лічаць мову з’явай сацыяльнай, а не бія-

    лагічнай, бо мова не перадаецца ў спадчыну, як іншыя біялагічныя

    адзнакі (колер скуры, валасоў, форма твару і інш.). Мова мае сацыяльны характар,

    таму што «яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым

    унікальны і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоў-

    най культуры чалавецтва»

    Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца інфармацыяй, нала-

    джваюць кантакты, выказваюць адзін аднаму свае думкі, пачуцці.

    Такі універсальны характар мовы вызначае і разнастайнасць яе

    функцый.

    Асноўнымі базавымі функцыямі з’яўляюцца камунікатыўная

    (сродак узаемаадносін) і пазнавальная, ці кагнітыўная (сродак па-

    знання). На базе камунікатыўнай і пазнавальнай функцый мовы раз-

    віваюцца рэгулятыўная (наладжванне кантактаў), акумулятыўная

    (назапашванне, захаванне традыцый, гісторыі, культуры і г. д.), на-

    мінатыўная (найменне прадметаў, з’яў), эмацыйная (выражэнне

    эмоцый, пачуццяў), эстэтычная (здольнасць уздзейнічаць на чала-

    века не толькі зместам, але і вонкавай формай), этнічная (сімвал

    нацыі, сродак этнічнай кансалідацыі). Акрамя гэтага, «вылучаюць

    шмат іншых прызначэнняў мовы (да 25 функцый)»

    2. Усе мовы свету групуюцца паводле паходжання і гістарычна-

    га развіцця, ці моўнай роднасці, паводле генеалогіі. Так, паводле

    генеалагічнай класіфікацыі мовы аб’ядноўваюцца ў сем’і, а тыя ў

    залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабой падзяляюцца на

    групы і падгрупы. Беларуская мова належыць да ўсходнеславянс-

    кай падгрупы славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і.

    Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моў-

    ная супольнасць распалася, і на аснове яе дыялектаў пачалі склад-

    вацца мовы. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп інда-

    еўрапейскай сям’і:германская група (нямецкая, англійская, дацкая,

    шведская, ісландская і інш.), раманская група (іспанская, француз-

    ская, партугальская, італьянская і інш.), балтыйская (літоўская, ла-

    тышская і пруская мёртвая мовы). Славянская група моў індаеўра-

    пейскай сям’і распадаецца на тры падгрупы – усходнеславянскую,

    якую складаюць беларуская, руская і ўкраінская мовы; заходнесла-

    вянскую, у якую ўключаюцца польская, кашубская, чэшская, сла-

    вацкая, сербалужыцкая і мёртвая палабская мовы; паўднёваславян-

    скую, да якой адносяцца балгарская, македонская, сербская, хар-

    вацкая і мёртвая стараславянская мовы.

    Як лічаць вучоныя, славяне выдзеліліся з індаеўрапейскага

    адзінства недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н. э. Гэта быў агульны перыяд у жыцці славян – агульнаславянскі. Мову славян гэтага перыяду называюць агульнаславянс-

    кай, або праславянскай. Засяленне славянамі вялікіх абшараў прывяло да паслаблення сувязі паміж славянскімі групамі, а потым і да распаду агульнаславянскага моў-

    нага адзінства. Паступова пачалі складвац-

    ца славянскія моўныя групы і мовы.

    Славянскія плямёны крывічоў, палачан, дрыгавічоў, радзімі-

    чаў прыйшлі на Беларусь, на думку вучоных, у VІ ст. н. э. Моўнай

    адзінкай племя быў племянны дыялект. Беларуская мова ўтварыла-

    ся непасрэдна з племянных дыялектаў. Старажытныя племянныя саюзы паступова перараслі ў феадальныя княствы, такія, як Полацкае, Віцебскае, Смаленскае і інш.

    Моўнай адзінкай замест племянных дыялектаў у межах новых тэ-

    рыторый становяцца тэрытарыяльныя дыялекты – гаворкі аблас-

    цей, якія аб’ядноўваліся эканамічна і палітычна вакол пэўнага го-

    рада. Пры фарміраванні мовы беларускай народнасці сталі вяду-

    чымі два дыялекты – паўднёва-заходні (гаворкі Турава-Пінскага кня-

    ства і навагародска-гарадзенскія гаворкі) і паўночна-ўсходні (гаворкі

    Полацкага і Смаленскага княстваў).

    Усё сказанае вышэй датычыцца беларускай мовы ў яе вусна-

    гутарковай форме. Яе гісторыю нельга атаясамліваць з гісторыяй

    беларускай літаратурнай мовы. Пісьмовая эпоха ў гісторыі ўсходніх

    славян пачынаецца з Х-ХІ ст., калі разам з прыняццем хрысціян ства прыйшла пісьменнасць на стараславянскай, ці царкоўнасла-

    вянскай мове. Традыцыі вуснай моватворчасці народа сталі пранікаць у кніжную пісьмовую мову. У выніку сінтэзу гэтых дзвюх моўных стыхій паступова выпрацоў-

    ваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе пара-

    лельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян.Яе тра-

    дыцыйна называюць агульнаўсходнеславянскай (старажытнарус-

    кай) літаратурнай мовай. На ёй напісаны такія творы, як «Слова аб

    палку Ігаравым», летапіс «Аповесць мінулых гадоў» і інш.

    У складзе ВКЛ на працягу ХIV-ХV стст. склалася бела-

    руская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмо-

    вая мова, якую ў навуцы доўгі час называлі заходнерускай («запад-

    норусским языком»). Цяпер яе называюць старабеларускай літара-

    турнай мовай. У помніках гэтая мова пазначалася «русский язык»,

    «простая мова», «простый русский диалект». За межамі Княства яе

    называлі «літоўскай» мовай.

    Старабеларускаялітаратурная мова складвалася на аснове пісьмо-

    вай старажытнай усходнеславянскай мовы і жывых гаворак плямёнаў

    дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў. Яна выкарыстоўвалася ў пісьмовых

    зносінах на тэрыторыі ўсяго ВКЛ, а паколькі мела статус дзяржаўнай,

    таму ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На беларускай

    мове ствараліся дакументы дзяржаўнага прызначэння. Гэта Статут

    Вялікага княства Літоўскага, які меў тры рэдакцыі: 1529 г., 1566 г.,

    1588г.,Літоўская метрыка,якая змяшчае большза 600 тамоў дакумен-

    таў. Прымянялася старабеларуская мова ў дыпламатычнай перапісцы

    і прыватным ліставанні, пазней у сферах мастацкай творчасці, навуцы

    і рэлігіі ўключна. Усё гэта дае падставы вучоным называць ХV-

    ХVІ стст. «залатым векам» у гісторыі беларускай мовы.

    Перыяд развіцця старабеларускай літаратурнай мовы звычай-

    на заканчваюць ХVІІ ст., калі польскія ўлады забаранілі ў 1696 годзе ўжываць беларускую

    мову ў сферах афіцыйнай перапіскі. Беларуская мова прыходзіць

    у поўны заняпад.Яна працягвае развівацца толькі ў народна-гутар-

    ковай форме, г. зн. у фальклоры і штодзённым ужытку. У 1840 г. царскі ўрад забараніў ужываць назву «Беларусь», а пасля паўстання 1863 г. было забаронена вы-

    данне кніг на беларускай мове. Працэс развіцця літаратурнай мовы

    спыняецца.

    Пачатак новай беларускай літаратурнай мовы звязаны з дзей-

    насцю такіх вядомых асветнікаў ХІХ – пач. ХХ стст., як Я.Чачот,

    Я.Баршчэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч,

    Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, М.Багдановіч і інш. Новая літара-

    турная мова складваецца на аснове жывых народных гаворак.

    Асабліва спрыяльныя ўмовы для беларускай мовы склаліся ў

    20-ыя гады ХХ ст., калі беларуская мова стала дзяржаўнай, на ёй

    працавалі ўрад і іншыя дзяржаўныя і грамадскія ўстановы, вялося

    навучанне ў школах, тэхнікумах, ВНУ.

    У 30-ыя гады функцыянаванне беларускай мовы звужаецца,

    што звязана з выхадам пастановы «Аб абавязковым вывучэнні ў

    школах рускай мовы» (1938 г.). З гэтага часу пачынаецца мэтанакі-

    раванае выцясненне беларускай мовы з усіх сфер грамадскага жыц-

    ця. У 1930–1980 гг. на Беларусі руская мова фактычна выконвала

    ролю дзяржаўнай. Асноўнымі сферамі прымянення беларускай

    мовы заставаліся мастацкая літаратура, публіцыстыка, народная

    творчасць.

    Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых гадоў, калі

    працэсы дэмакратызацыі грамадства абумовілі пачатак адраджэн-

    ня беларускай мовы. У 1990 годзе ў Рэспубліцы Беларусь быў пры-

    няты Закон аб мовах, у адпаведнасці з якім беларускай мове быў

    нададзены статус дзяржаўнай. Закон прадугледжваў аднаўленне

    беларускай мовы найперш у сферы афіцыйна-справавога ўжытку і

    адукацыі.

    Аднак замацаванне на рэферэндуме ў 1995 годзе дзяржаўнага

    беларуска-рускага двухмоўя мела вынікам звужэнне сфер выкары-

    стання беларускай мовы.Яна пакуль не выкарыстоўваецца як дзяр-

    жаўная ў розных сферах грамадскага жыцця, не з’яўляецца рэаль-

    ным сродкам зносін.
    3. Лексіка (грэч. lexikos – які адносіцца да слова, слоўнікавы) –

    гэта сукупнасць слоў мовы, яе слоўнікавы склад, а таксама сукуп-

    насць слоў, якія ўжываюцца ў пэўнай сферы дзейнасці або ў творах

    асобнага пісьменніка.

    Раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку, г. зн. слоўнікавы

    склад мовы, лексічныя значэнні слоў, іх паходжанне, развіццё і

    ўжыванне, называецца лексікалогіяй.

    Лексіка беларускай мовы ў залежнасці ад характару функцы-

    янавання дзеліцца на дзве вялікія групы: агульнаўжывальную і аб-

    межаваную сферай ужытку.

    У першую групу ўваходзяць словы, выкарыстанне якіх не аб-

    межавана ні тэрыторыяй распаўсюджання, ні родам дзейнасці лю-

    дзей; яны складаюць аснову слоўнікавага складу беларускай мовы.

    Да лексікі абмежаванага ўжытку адносяцца словы, ужыванне

    якіх абмежавана: 1) якой-небудзь мясцовасцю (дыялектная лексі-

    ка); 2) родам заняткаў ці інтарэсаў (жаргонная лексіка); 3) прафе-

    сіяй (спецыяльная лексіка).

    Дыялектная лексіка (грэч. dialektos – дыялект, гаворка) – гэта

    асаблівасці гаворак,якія не адпавядаюць нормам літаратурнай мовы.

    Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але не

    асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам: певень – кабан,

    файны – прыгожы, хунт – фунт, картопля – бульба.

    Жаргонная лексіка (франц. jargon – умоўная гаворка) – гэта

    разнавіднасць мовы, якая выкарыстоўваецца вузкім колам людзей,

    аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, заняткаў, становішчам у грамад-

    стве. Жарганізмы, як правіла, маюць адпаведнікі ў літаратурнай мове: шпоры – шпаргалка, хвост – акадэмічная запазычанасць, пятух – выдатна (адзнака) і г. д.

    Адной з разнавіднасцей жаргонаў з’яўляецца арго (франц.

    argot – замкнуты, нядзейсны) – мова сацыяльна замкнутых груп

    грамадства (зладзеяў, жабракоў, турэмшчыкаў і інш.). Гэта засак-

    рэчаная мова крымінальнага свету, вядомая толькі вузкаму колу

    людзей.

    Спецыяльная лексіка – гэта словы і спалучэнні слоў, звязаныя

    з прафесійнай дзейнасцю людзей. Сярод спецыяльных слоў выдзя-

    ляюць прафесійную лексіку (прафесіяналізмы) і тэрміны.

    Да прафесійнай лексікі адносяцца словы і выразы, якія выка-

    рыстоўваюцца ў розных сферах вытворчасці, тэхнікі, што не сталі,

    аднак, агульнаўжывальнымі.

    Тэрмін (лац. terminus – граніца, мяжа) – спецыяльнае слова ці

    словазлучэнне, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных

    паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў .Кожнае

    слова-тэрмін мае дакладнае вызначэнне, зафіксаванае ў спецыяль-

    ных навуковых даследаваннях ці тэрміналагічных слоўніках паняц-

    це. Кожная вобласць ведаў мае сваю тэрміналагічную сістэму.

    Тэрміналагічная лексіка,як ніякая іншая, інфарматыўная. Таму

    ў мове навукі тэрміны незамяняльныя, бо дазваляюць коратка і мак-

    сімальна дакладна сфармуляваць думку.

    4.Тэрмін абазначае пэўнае паняцце якой-небудзь спецыяльнай

    вобласці навукі, тэхнікі ці мастацтва. Паняцце ўводзіцца для апісан-

    ня навуковага ўяўлення аб канкрэтным аб’екце або працэсе.Сутнасць

    яго заўсёды выражаецца ў канчатковай назве – тэрміне. Тэрмін можа

    быць простым, які складаецца з аднаго слова (песцік, тэарэма), або

    складаным, які ўключае два і болей слоў (рэакцыя акіслення, прамы

    вугал). Тэрміны, якія складаюцца з некалькіх слоў, могуць мець аб-

    рэвіятуру (скарачэнне), напрыклад, цэнтральная нервовая сістэма –

    ЦНС, дэзаксірыбануклеінавая кіслата – ДНК і інш.

    У адрозненне ад звычайных слоў тэрміны непарыўна звязаны

    з навуковым паняццем. Паміж некаторымі тэрмінамі і звычайнымі словамі можа існаваць

    фанетычнае і графічнае падабенства, але не сэнсавае. Словы і тэрміны мо-

    гуць быць падобнымі, але не абсалютнымі..

    Тэрмін адлюстроўвае змест паняцця і коратка абазначае яго, без

    паняцця тэрмін не існуе. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце

    ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі

    адзін тэрмін.

    Але пры рэальным функцыянаванні тэрміна ў мове закон адназначнасці

    парушаецца, і гэта знаходзіць сваё выражэнне ў такой з’яве, як мна-

    газначнасць тэрміна.

    Пры ўстанаўленні паходжання тэрміна можна выявіць выра-

    жэнне экспрэсіі ці эмоцыі. У розных галінах ведаў выкарыстоўва-

    юцца тэрміны, утвораныя па рознага роду асацыяцыях: па знешнім

    падабенстве да назваў асобных частак цела чалавека: нос (мыс),

    галоўка, вочка, шыйка, плячо. Тэрміны ўтвараюцца таксама ад на-

    зваў жывёл, прадметаў адзення, дамашняга абіходу і г. д., ад усяго,

    што акружае чалавека: крыло – у авіяцыі, люлька – у будаўніцтве.

    У навуковай мове тэрміны не могуць несці эмацыйнай афарбоўкі.

    Таму ў якасці тэрмінаў не выкарыстоўваюць формы слоў, утвораныя з

    дапамогай суфіксаў, якім уласціва памяншальнае ці грубае значэнне.

    Такім чынам, стаўшы тэрмінам, слова губляе сувязь са сло-

    вам, ад якога яно ўтварылася, і становіцца адзінкай тэрміналогіі.

    У ідэале тэрмін не павінен мець сінонімаў, бо тэр-

    міны не характарызуюць розныя ўласцівасці паняцця. Сінонімаў

    у навуковай тэрміналогіі не шмат. Тлумачыцца гэта тым, што тэрмін

    строга прывязаны да свайго паняцця і паміж імі існуе адназначная

    сувязь.

    Тэрміны адначасова могуць быць не толькі сінонімамі, але і

    амонімамі, якія маюць зусім не звязаныя значэнні толькі ў межах

    розных дысцыплін. Іх называюць міжнавуковымі амонімамі.

    Словы-тэрміны, як і словы агульналітаратурнай мовы, могуць

    уступаць у антанімічныя адносіны, г. зн. тэрміны могуць абазна-

    чаць супрацьлеглыя паняцці.

    Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя(ствараюцца дзякуючы розным лек

    семам з супрацьлеглым паняццем) і словаўтваральныя(ствараюцца шляхам выкарыстан-

    ня афіксаў ці антанімічных частак слоў)..

    Паводле будовы тэрміны суадносяцца са словамі ці словазлу-

    чэннямі. Словы-тэрміны ў сваю чаргу падраздзяляюцца ў залеж-

    насці ад часцін мовы: назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі.

    Словазлучэнні-тэрміны шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх

    галінах навукі. Адметнасцю сучаснай беларускай навуковай тэрмі-

    налогіі з’яўляюцца трох- і больш кампанентныя тэрміны.

    Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання.

    У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя з розных

    моў словы. Сярод запазычанняў пераважаюць лексемы лацінскага

    (аргумент, аўдытар, ангіна, апендыкс), грэчаскага (аэрафіты,

    дымарфізм, гіпербала, арыфметыка), англійскага (бізнес, шопінг,

    бестселер), французскага (буцік, бюджэт, мадэрнізм, пейзаж) і

    інш. паходжання. Ус е іншамоўныя тэрміны адаптаваліся ў бела-

    рускай мове згодна з яе законамі.

    Можна вылучыць наступныя патрабаванні да «ідэальнага»тэрміна.

    1. Адзін тэрмін павінен мець адно значэнне.

    2. Адно паняцце павінна мець адну назву.

    3. Блізкія паняцці павінны мець падобныя назвы.

    4. Паняцці, цесна не звязаныя, павінны мець назвы, якія вы-

    разна адрозніваюцца па сваёй знешняй форме і гучанні.

    5. Тэрмін павінен больш ці менш тлумачыць сябе.

    6. Назва павінна быць простай, выразнай і мілагучнай, па-

    збаўленай эмацыянальна-экспрэсіўных значэнняў.

    7. Тэрмін не павінен мець сіноніма, не быць перагружаным

    малаўжывальнымі словамі іншамоўнага паходжання .
      1   2   3   4


    написать администратору сайта