Главная страница
Навигация по странице:

  • Дапасаванне

  • канспект. 1. Мова і соцыум. Функцыі мовы грамадстве. Паходжанне беларускай мовы і асноныя этапы яе развіцця


    Скачать 201.5 Kb.
    Название1. Мова і соцыум. Функцыі мовы грамадстве. Паходжанне беларускай мовы і асноныя этапы яе развіцця
    Анкорканспект.doc
    Дата17.06.2018
    Размер201.5 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаканспект.doc
    ТипДокументы
    #20395
    страница2 из 4
    1   2   3   4

    5. Лексікаграфія (грэч. lexikos – слоўнікавы і grapho – пішу) –

    раздзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і практыку складання

    слоўнікаў.

    Тэрміналагічныя слоўнікі – лексікаграфічныя даведнікі, якія

    сістэматызуюць і тлумачаць спецыяльныя тэрміны розных галін

    навукі і тэхнікі. Гісторыя сучаснай беларускай тэрміналогіі вядзе

    свой пачатак ад вядомай «Беларускай граматыкі для школ» Б.Та-

    рашкевіча, якая не толькі замацавала на пісьме асноўныя правапіс-

    ныя і марфалагічныя нормы, але і зафіксавала існуючую на той час

    беларускую лінгвістычную тэрміналогію.

    Актывізацыя творчай працы па выпрацоўцы беларускай наву-

    ковай тэрміналогіі пачалася ў 20-ыя гады ХХ ст. Для падрыхтоўкі

    тэрміналогіі ў 1921годзе была створана Беларуская навукова-тэрмі-

    налагічная камісія, якой даручалася распрацаваць беларускую тэр-

    міналогію па ўсіх галінах навукі. Вынікам дзейнасці гэтай камісіі

    з’явілася выданне 24-х выпускаў беларускай тэрміналогіі па пры-

    родазнаўчых і тэхнічных дысцыплінах. Да іх належаць «Беларус-

    ка-польска-расійска-лацінскі батанічны слоўнік» (1924) З.Верас,

    «Матэматычная тэрмінолёгія» (1926), «Слоўнік хімічнае тэрміно-

    лёгіі» (1927), «Слоўнік фізычнае тэрмінолёгіі» (1929), «Слоўнік

    пэдагогічных дысцыплін» (1930) і інш.

    У 20–30-ыя гады ішоў натуральны працэс фарміравання і ап-

    рабацыі беларускай навуковай тэрміналогіі, выкліканы да жыцця

    высокімі мэтамі самарэалізацыі беларускай нацыі. Але ўжо ў кан-

    цы 30-ых гадоў змянілася палітычная сітуацыя, мэтанакіраваная

    тэрмінатворчасць пачала згортвацца. І пасля вайны ў рэспубліцы

    не было агульнага цэнтра распрацоўкі і ўпарадкавання тэрмінала-

    гічнай лексікі.

    Зрух у развіцці беларускай тэрміналогіі адбыўся ў 70–80-ыя

    гады, калі пачалася праца над «Беларускай Савецкай Энцыклапе-

    дыяй», а таксама «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы». Была

    створана і паспяхова працавала Камісія па навуковай і тэхнічнай

    тэрміналогіі пад кіраўніцтвам народнага пісьменніка Беларусі

    К.Крапівы.

    Аднак шэраг задач па-ранейшаму заставаўся не вырашаным.

    У прыватнасці, вывучэнне практыкі ўжывання тэрмінаў у навуко-

    вых тэкстах і выданне слоўнікаў, папаўненне паняційна-тэрмінала-

    гічнага фонду, прывядзенне яго ў адпаведнасць з узроўнем развіцця

    сучаснай навукі. Для вырашэння гэтых задач у 1980 г. была створа-

    на Рэспубліканская тэрміналагічная камісія, якая складаецца з прэ-

    зідыума і дзевяці секцый (грамадазнаўчай, навукова-тэхнічнай,

    фізічнай і матэматычнай, хімічнай, біялагічнай, сельскагаспадар-

    чай, геалагічнай і геаграфічнай, медыцынскай і фізіялагічнай, сек-

    цыі па архітэктуры і будаўніцтве). З 1989 г. працуе Тэрміналагічная

    камісія ТБМ імя Ф.Скарыны. За апошнія 35 гадоў выдадзена звыш

    170 слоўнікаў па розных галінах ведаў, яшчэ каля 100 слоўнікаў

    рыхтуюцца да выдання. Пры гэтым найбольшая колькасць выдан-

    няў датычыць такіх галін, як тэхніка (звыш 30), сельская гаспадар-

    ка (звыш 20), хімія і хімічная тэхналогія.
    6.Двухмоўе, або білінгвізм – гэта «папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ж

    ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў, прынята гаварыць пра

    шматмоўе, або полілінгвізм». Значная частка насельні-

    цтва тэрыторыі Беларусі карыстаецца дзвюма мовамі. Двухмоўе ў

    нашай краіне з’яўляецца дзяржаўным, паколькі статус афіцыйнай,

    ці дзяржаўнай, выконваюць дзве мовы: руская і беларуская.

    Інтэрферэнцыя – гэта адхіленне ад нормаў у мовах, якія кантактуюць. Пару-

    шэнне нормаў звязана з тым, што пры маўленні на адной мове ўжы-

    ваюцца элементы другой. Блізкасць і падабенства бе-

    ларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэр-

    ферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове.

    Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная(звязана з разыходжаннямі ў

    граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем), сінтаксічная(выклікаецца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў), фанетычная(пранікненне спецыфічных фанетычных рыс з адной мовы ў

    другую),лексічная(выклікана наяўнасцю разыходжан-

    няў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантыч-

    ным аспектах беларускай і рускай моў), словаўтвараль-

    ная(несупадзенне словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых

    беларускіх і рускіх слоў), акцэнтная(звязана з разыходжаннямі ў націску

    ў рускіх і беларускіх лексемах).

    Поруч з беларускай і рускай мовамі ў Беларусі існуе і прамеж-

    кавая форма змешанага маўлення – «трасянка». «Трасянка» – гэта моўны прадукт, які ўзнік шляхам механічнага змешвання ў розных прапорцыях элементаў рускай і

    беларускай моў. Існаванне гэтай з’явы – зло як для рускага, так і для бе-

    ларускага маўлення.
    7. Норма – найбольш пашыранае і агульнапрынятае выкарыстанне моўных сродкаў, якое стала ўзорным і таму заканадаўча замацаваным у выглядзе правіл, рэгламентацый. Нормы беларускай літаратурнай мовы – гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы ўзорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання. Моўная норма – катэгорыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая. Яна не з’яўляецца пастаяннай, яна змяняецца, удасканальваецца, развіваецца, мае варыянты.

    Аднак змены павінны адпавядаць агульным заканамернасцям моўнай сістэмы, тэндэнцыям яе развіцця. Афіцыйнаму замацаванню змен моўнай нормы звычайна папярэднічае перыяд варыянтнасці. Варыянты – гэта разнавіднасці адной і той жа моўнай адзінкі, якія валодаюць аднолькавым значэннем, але адрозніваюцца па форме (дзіця-дзіцё; у адрас – на адрас). Варыянты існуюць на ўсіх моўных узроўнях (арфаэпічных, акцэнталагічных, марфалагічных, лексічных).

    Адрозніваюць дватыпы норм: імператыўныя і дыспазітыўныя.

    Імператыўныя (г.з. строга абавязковыя) – гэта такія нормы, парушэнне якіх расцэньваецца як слабае валоданне мовай (напрыклад, парушэнне норм скланення, спражэння і пад.). Гэтыя нормы не дапускаюць варыянтаў, іншыя іх рэалізацыі разглядаюцца як неправільныя.

    Дыспазітыўныя (не строга абавязковыя) нормы дапускаюць стылістычна адрозныя або нейтральныя варыянты (клавіш – клавіша, тры студэнты – трое студэнтаў).

    рфаэпічныя нормы -- гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі. Паводле норм сучаснай беларускай арфаэпіі вельмі выразна вымаўляюцца галосныя пад націскам, а зычныя – перад галоснымі і санорнымі, г.зн. калі ягны знаходзяцца ў моцнай пазіцыі: колас, кніга, вучань. У іншых пазіцыях не мяняюць сваёй якасці і з’яўляюцца гукамі поўнага ўтварэння толькі ы, й, р. Усе астатнія відазмяняюцца ў большай ці меншай меры або зусім пераходзяць у іншыя гукі. Напрыклад, у спрадвечных беларускіх словах о, э не пад націскам пераходзяць у а, у пераходзіць у ў, пры змякчэнні д, т пераходзяць у дз, ц. Як і на стыку прыстаўкі з коранем у межах слова, так і на стыку слоў і словазлучэнняў у межах сказа і можа пераходзіць у ы (пасля цвёрдых зычных, акрамя г,к,х) і ў й (пасля галосных): адыграць, педі[ы]нстытут, прайграць, сястра [й] брат. Націскны пачатковы і мае пры сабе j(й): jіх, jімі; пасля галосных у сярэдзіне слоў і таксама вымаўляецца як jі: змяjіны, краjіны.

    Вымаўленне некаторых зычных і іх спалучэнняў вельмі цесна звязана з фізіялогіяй гукаў беларускай мовы, з работай органаў маўлення беларусаў. Так, шыпячыя ж ш дж ч, губна-губны ў, вібрант р практычна не вымаўляюцца мякка, й – цвёрда, а дж дз дзь – як два гукі (вымаўленне [дэжэ], [дэзэ] не адпавядае нават дыялектнаму вымаўленню). У беларусаў г фрыкатыўны, або шчылінны, выбухным (змычным) ён бывае толькі ў запазычаных словах тыпу гуз, гузік, гірса (пустазелле), гонта (дахавы матэрыял), ганак, мязга (мяккая частка дрэва), нягеглы і вытворных ад іх, а таксама як вынік асіміляцыі ў словах вакзал, пакгауз.

    Губна-губныя б, п, м, ў і губна-зубныя в, ф не могуць быць мяккімі ў канцы слоў ці перад іншымі мяккімі зычнымі: голуб, сем, кроў, аббіць; яны ж, як і д т г к х й р не могуць быць падоўжанымі (асабліва мяккімі падоўжанымі). Названыя шыпячыя (ж ш дж ч) перад свісцячымі з с дз ц прыпадабняюцца, і наадварот (асіміляцыя шыпячых да свісцячых, свісцячых да шыпячых): возі[c]я, на пе[ц]ы, [ш]ытак, [ш]ыць. Асімілятыўная мяккасць адбываецца перад любымі мяккімі, акрамя г’, к’, х’ і толькі са свісцячымі: дз’веры, з’ява, ц’вік, але згінуць, скінуць.

    У большасці выпадкаў д т ч к не ўжываецца з с: гара[ц]кі, савe[ц]кі [т+c], баранаві[ц]кі [ч+с]. Не ўжываюцца разам таксама д т з ч: дакладчык [чч], лётчык [чч], а таксама не ўжываюцца яны і паміж сабой: Гумбальт, Шміт.

    Зычныя з с н л дз ц ж ч ш у інтэрвакальным становішчы на месцы былых усходнеславянскіх спалучэнняў ‘мяккі зычны + ь + j’ вымаўляюцца як падоўжаныя. Л н перад мяккімі дз’ ц’ н’ й вымаўляюцца толькі як мяккія, але перад іншымі мяккімі зычнымі могуць вымаўляцца і мякка і цвёрда: каман’дзір, ман’цёр, але банкір, бензін, кансервы.

    8. Марфалагічныя нормы -- гэта правілы формаўтварэння і словазмянення ў галіне самастойных часцін мовы. Засваенне марфалагічных норм у параўнанні з іншымі моўнымі ўзроўнямі адбываецца з меншай колькасцю парушэнняў, таму што граматычныя катэгорыі вызначаюцца большай стабільнасцю. У марфалагічнай будове мовы ёсць моцныя і слабыя нормы; першыя выконваюцца ўсімі, другія лёгка падпадаюць пад уздзеянне розных фактараў або дрэнна засвойваюцца.


    9. Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання.

    Дапасаванне –такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. Дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.

    Прымыканне– такі від сувязі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсе. Прымыкаюць звычайна нязменныя словы і формы –прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітыў: зрабіць сумленна, есці стоячы, уменне працаваць.

    Пры кіраванні залежнае слова ўжываецца ў форме пэўнага ўскоснага склону: берагчы лес, сустрэцца з ёю. Кіраванне бывае прыназоўнікавае: убачыцца з сябрам, ісці з лесу і беспрыназоўнікавае: збіраць суніцы, глядзець спектакль.

    У падпарадкавальнай сувязі не знаходзяцца і не з’яўляюцца словазлучэннямі:

    1. дзейнік і выказнік;

    2. аднародныя члены сказа;

    3. службовыя часціны мовы.

    Найбольш пашырана і ўстойліва ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Адзначым некаторыя з іх.

    1. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, прабачыць, выбачаць, дараваць – спалучаюцца ў беларускай мове з назоўнікамі давальнага склону: дзякаваць сястры, дараваць сябру, прабачце мне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: благодарить сестру, простить товарища, извините меня.

    2. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, здзекавацца, цешыцца, дзівіцца, глуміцца, рагатаць кіруюць родным склонам з прыназоўнікам “з”: жартаваць з дзіцяці, насміхацца з сяброўкі, а адпаведныя рускія дзеясловы – творным з прыназоўнікам “над”: шутить над ребёнком, смеяться над сестрой.

    3. Дзеясловы руху ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець і інш. і волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “па”: ісці па ваду, паслаць па сястру. Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі – назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то гэтыя назоўнікі ўжываюцца таксама ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам “у”: ісці ў суніцы, адправіць у грыбы. У рускай мове ў абодвух выпадках – идти за водой, послать за сестрой, отправить за грибами.

    У беларускай мове канструкцыі пайсці за вадой, бегчы за сястрой паказваюць не на мэту дзеяння, а на кірунак, напрамак (пайсці за вадой – пайсці па цячэнні ракі, бегчы за сястрой – бегчы ўслед).

    4. Дзеясловы са значэннем дзеяння ці стану (хадзіць, лятаць, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прыназоўнікам “па”: хадзіць па вечарах, лятаць па начах, бачыцца па суботах, сустракацца па выхадных. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць ад залежнага слова давальнага склону з прыназоўнікам “по”: ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным.

    5. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца і інш.) звычайна кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “пра”: гаварыць пра надвор’е, думаць пра вясну, клапаціцца пра бацькоў. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць месным склонам з прыназоўнікам “о(об)”: говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях.

    6. У словазлучэннях з галоўным словам – прыметнікам ці прыслоўем у форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам “за”: большы за яго, старэйшы за сястру, хутчэй за ўсіх. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры, быстрее всех.

    7. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца патрабуюць творнага склону з прыназоўнікам “з”: ажаніўся з Таняю, ажанілі з нялюбай. У рускай мове гэтым словазлучэнням адпавядаюць словазлучэнні з назоўнікамі меснага склону з прыназоўнікам “на”: женился на Тане, женили на нелюбимой.

    8. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен.

    9. Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў назоўным склоне множнага ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка).

    10. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).

    10. Моўны стыль – гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць. Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі.

    Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін. Напрыклад, функцыя афіцыйна-справавога стылю – дакладна, аб’ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю, а функцыя публіцыстычнага – уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача. Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны – у вуснай.

    Кожны стыль рэалізуе спецыфічную мэту зносін, мае свае моўныя асаблівасці (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), стылявыя рысы, сістэму падстыляў .
    11. Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучан-

    ня; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падруч-

    нікаў і пад.

    Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі аба-

    піраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны,

    лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказ-

    насцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызна-

    чэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю.

    Даволі шырока ў навуковым выкладзе ўжываюцца словы агуль-

    нанавуковага выкарыстання (тыпу аналіз, гіпотэза, даследаванне).

    Выяўленне значэння такіх слоў залежыць ад зместу і метадалогіі той

    навукі, у якой яны прымяняюцца.

    Для навуковага стылю характэрна выкарыстанне ўласна тэрмінаў і номенаў

    (напрыклад, інтэграл, дзесятковы дроб, апраксія і інш.).

    Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю мовы абумоўлены

    наяўнасцю абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі. Даволі

    часта сустракаюцца назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн- са

    значэннем адцягненага дзеяння (вылучэнне, даследаванне, адлюстра-

    ванне і інш.).Для навуковага выкладу характэрны назвы родавых, аба-

    гульняючых паняццяў, а таксама словазлучэнняў абагульняючага зна-

    чэння, напрыклад: анкетуемы, інфармант, рэспандэнт;

    Адметнай рысай навуковага стылю з’яўляецца частае «нанізванне» роднага склону назоўнікаў.

    Спецыфіку навуковых тэкстаў складаюць назоўнікі,утвораныя

    ад уласных імён (мат. бярнуліеў, беселеў; фіз. ампер, джоўль, сіменс;

    хім. кюрый, курчатовій, нобелій і інш.). Уласныя імёны часта суст-

    ракаюцца ў якасці залежнага кампанента словазлучэння ў назвах

    формул, методык, тэорый і пад. (напрыклад: алгебра банахава, ал-

    гебра барэлеўская; ).

    Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад

    тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці

    класіфікацыйную функцыю. Характэрна шырокае выкарыстанне

    дзеясловаў у 3-й асобе цяперашняга часу.

    Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструк-

    цый мае сваю спецыфіку. З трох тыпаў сказаў па мэце выказвання –

    апавядальных, пытальных, пабуджальных – перавагу атрымліваюць

    апавядальныя сказы. Па эмацыянальна-экспрэсіўнай

    афарбоўцы апавядальныя сказы пераважна нейтральныя, часам

    бываюць клічныя,у такім выпадку яны ўжываюцца ў значэнні ‘звяр-

    ніце ўвагу!‘. Пытальныя сказы маюць сваю спецыфіку ўжывання:

    часта яны ўжываюцца ў канструкцыі «пытанне – адказ». Напрык-

    лад: Ці змаглі б тады малекулы розных рэчываў перамешвацца?

    Зразумела, не.

    Ужыванне пабочных і ўстаўных канструкцый у навуковым тэк-

    сце мае свае асаблівасці: пабочныя канструкцыі звычайна паказва-

    юць на сувязь і парадак думак, спосаб іх афармлення, крыніцу па-

    ведамлення, упэўненасць. Зусім рэдка (у параўнанні з мастацкім

    тэкстам) выкарыстоўваюцца пабочныя канструкцыі, якія выража-

    юць эмацыянальныя адносіны гаворачага да рэчаіснасці.

    У навуковых тэкстах часцей выкарыстоўваюцца скла-

    Даназалежныя сказы. Неабходнасць даваць тлумачэнні паняццям абумоўлівае частае выкарыстанне складаназалежных сказаў з даданымі азначальнымі часткамі (ус-

    кладненымі адасобленымі азначэннямі, выражанымі дзеепрымет-

    нікавымі зваротамі).
    1   2   3   4


    написать администратору сайта