канспект. 1. Мова і соцыум. Функцыі мовы грамадстве. Паходжанне беларускай мовы і асноныя этапы яе развіцця
Скачать 201.5 Kb.
|
16. 17. Публiцыстычны стыль Сфера зносін : грамадска-палітычная Асноўныя функцыі : iнфарматыўная, уздзеяння Падстылі: газетна-публіцыстычны, радыѐ-тэлежурналісцкі, прамоўніцкі Жанры :інфармацыйныя (нататка, інтэрв’ю, рэпартаж, справаздача, хроніка, агляд); аналітычныя (артыкул, карэспандэнцыя, каментар, рэцэнзія); мастацка-публіцыстычныя (нарыс, эсэ, фельетон, памфлет) Стылеўтваральныя рысы : спалучэнне экспрэсіі і стандарта, дакументальна- факталагічная дакладнасць, лагічнасць, накіраванасць на суразмоўца, вобразнасць, выразнасць, пабуджальны характар Моўныя асаблівасці: грамадска-палітычная лексіка, словы ў пераносным значэнні, клішэ, словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, тропы, сінтэз кніжных і размоўных канструкцый, фігуры 18. Мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абмень- ваюцца інфармацыяй. Мова – гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і культурнага развіцця.У словах і выразах кожнай мовы замацоўваюцца вынікі пазнавальнай дзейнасці асобных людзей і ўсяго народа. Мова адлюстроўвае светапогляд, менталітэт, тэмпе- рамент, асаблівасці мыслення і псіхікі, нацыянальна-культурную адметнасць пэўнай грамадскай супольнасці. Мова замацоўвае ўсё тое, што прынята называць культурай. Мова з’яўляецца спецыфіч- ным спосабам існавання і захавання культуры і разам з тым пра- дуктам чалавечай культуры і яе важнай часткай, якую мы атрымлі- ваем ад продкаў. Мова з’яўляецца не толькі важнейшым сродкам камунікацыі, але і асноўным спосабам фарміравання і выяўлення думкі. Мова і мысленне ўзаемазвязаны паміж сабой. Мысленне чалавека ажыц- цяўляецца з дапамогай мовы, яно становіцца рэальным, даступным іншым толькі дзякуючы мове. Мова і мысленне ўзніклі гістарычна адначасова ў працэсе працоўнага развіцця чалавека. Важнейшай прыкметай нацыі, асновай яе культуры з’яўляец- ца нацыянальная мова. Нацыянальная мова – гэта сродак пісьмо- вых і вусных зносін паміж людзьмі пэўнай нацыі.Яна складаецца ў адпаведны перыяд сацыяльнага і эканамічнага развіцця народа, у эпоху ўтварэння нацыі. Беларуская нацыянальная мова пачала фар- міравацца ў першай палове ХІХ ст., а канчатковае станаўленне яе завяршылася ў 20-я гг. ХХ ст. Існуюць дзве формы беларускай на- цыянальнай мовы: дыялектная і літаратурная. Дыялектная мова – гэта мова, на якой гавораць людзі пэўнай мясцовасці, тэрыторыі. Дыялекты аб’ядноўваюць групу ці групы мясцовых гаворак, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы. Беларускія гаворкі падзяляюцца на два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі знаходзяц- ца пераходныя гаворкі, іх называюць яшчэ сярэднебеларускімі. Літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, апрацава- ная, упарадкаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях. Сістэму нормаў літаратурнай мовы складаюць: арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, пун- ктуацыйныя, стылістычныя нормы. 19. Чысціня маўлення, якое выкарыстоўваецца ў сацыяльным асяродку, у афіцыйных умовах, забяспечваецца найперш адсутнасцю ў ім чужародных літаратурнай мове элементаў, адсутнасцю ў ім паразітычных гукаў і слоў (тыпу, гм, э-э-э, ну, так сказаць, як яго, гэта самае, значыцца і да т.п.), мясцовых слоў, ці дыялектызмаў, прастамоўных лексем і выразаў тыпу быдта, адылі, було, ыгы, глядзь, скапыціцца, мянціць языком, перці пехадралам і да т.п., плеаназмаў і таўталогій тыпу ў верасні месяцу, шэсць штук сталоў, пяць чалавек студэнтаў, поўнасцю запоўнены і да т.п., жарганізмаў тыпу хіла, клёва, філон, здаць хвасты і інш., безпадстаўна ўжытых запазычаных слоў і варварызмаў тыпу о-кэй, стрыт, хаўбек, чао і інш., канцэлярызмаў тыпу як абстаіць справа, скласці мерапрыемства і інш., русізмаў тыпу вучыцель, сражэнне і інш., наватвораў і аказіяналізмаў тыпу ажыгуліўся «купіў аўтамабіль Жыгулі» аступеніўся «стаў кандыдатам навук» і інш., шматкампанентных скарачэнняў і абрэвіятур тыпу Белмаслатлушчснабзбыткантора і інш. Багацце маўлення лучыцца перадусім з разнастайнасцю ўжытых моўных сродкаў і з як можна радзейшым паўтарэннем адных і тых жа слоў і выразаў, асабліва паўтораў нематываваных, бо абмежаваныя моўныя сродкі, іх паўторнае выкарыстанне сведчаць пра беднасць не толькі маўленчых патэнцый аўтара, але і пра невялікі запас думак, пра слабыя інтэлектуальныя здоль-насці прамоўцы. Выказванне ж адной і той жа думкі рознымі і шматстайнымі моўнымі сродкамі, як правіла, з‘яўляецца вынікам яе многааспектнай і глыбокай асэнсаванасці, добрай засвоенасці, носьбіта мовы слоўнікавы склад (каля 10–15 тысяч розных лексем) актыўна выкарыстоўваўся ў яго маўленчай дзейнасці ва ўсёй сваёй разнастайнасці і паўнаце. Выразнасць маўлення звязана з нагляднасцю, вобраз-насцю, малюнкавасцю вербальнага афармлення думак і забяспеч-ваецца дарэчным, умелым ужываннем такіх стылістычных сродкаў, як эпітэты, метафары, параўнанні, фразеалагізмы, парэміі (прыказкі, прымаўкі), перыфразы і інш., каб аптымальна і яскрава данесці да адрасатаў неабходную думку. Фанетычныя і сінтаксічныя сродкі выразнасці вызначаюцца выкарыстаннем усіх інтанацыйных характарыстык маўлення, адпаведнай яснай дыкцыі, рэкамендава-ных літаратурных норм вымаўлення і асобных гукаў, і іх спалучэнняў, ужываннем правільных канструкцый спалучэння слоў і канструкцый сказаў. Усе гэтыя сродкі найбольш поўна праяўляюцца ў зазначаных вышэй стылях: мастацкі, публіцыстычны, у меншай ступені гутарковы. У навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях экспрэсія можа тычыцца такіх іх жанраў, як дыскусія, палеміка, лекцыя, вуснае выступленне, рэцэнзія і інш., дзе патрабуецца ацэначная характарыстыка актуальных думак, пытанняў, палажэнняў, што абмяркоўваюцца ў вусных паведамленнях ці публікацыях. Выразнасць маўлення мае на мэце прыцягваць увагу і інтарэс слухача і падтрымліваць іх увесь час на належным узроўні (гл.: Головин 1980, 186), што дапамагае аптымальна ўспрымаць неабходную інфармацыю. У значнай ступені акрэсленасць думкі вызначаецца кантэкстам, парадкам слоў (параўн. розны сэнс у выразах, якія складаюцца з адных і тых жа слоў: дзесяць чалавек і чалавек дзесяць; Ён проста жыў і Ён жыў проста і г.д.), лагічным ці акцэнталагічным выдзяленнем найбольш важных, значных і актуальных частак выказвання, удалым кампазіцыйным размеркаваннем інфармацыйнага матэрыялу ў выступленні ці публікацыі. Выразнасці цяжка дасягнуць, калі прамоўца гаворыць па паперцы, чытае напісанае. Галоўнай перадумовай экспрэсіўнага маўлення служыць самастойнасць мыслення чалавека, максімальнае праяўленне індывідуальнасці сваёй натуры, цесны кантакт з аўдыторыяй, інтарэс аўтара да выказанага паведамлення, поўная рэалізацыя свайго інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу (не адкладваць на потым тыя ці іншыя думкі, ацэнкі, сродкі іх выражэння і г.д.), і, зразумела, актыўнае выкарыстанне ўсіх моўных сродкаў выразнасці: і фанетычных, і лексічных, і марфалагічных, і фразеалагічных, і сінтаксічных, і стылістычных, і кантэкстуальных. |