канспект. 1. Мова і соцыум. Функцыі мовы грамадстве. Паходжанне беларускай мовы і асноныя этапы яе развіцця
Скачать 201.5 Kb.
|
12. Асноўным працэсам аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі на- вуковага матэрыялу з’яўляецца яго кампрэсія (сцісканне). Мова- знаўцы называюць два асноўныя шляхі кампрэсіі навуковага тэк- сту: 1) змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце; 2) заха- ванне інфармацыі ў адносна поўным аб’ёме. Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропус- ку падрабязнасцей і абагульнення тых частак тэксту, якія застаюц- ца. Другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту – шлях захавання ад- носна поўнага аб’ёму інфармацыі – адбываецца пры дапамозе пры- ёмаў апушчэння, сумяшчэння і замяшчэння. Прыём апушчэння – гэта пропуск, выключэнне з тэксту эле- ментаў, якія паўтараюцца. Прыём замяшчэння – замена доўгіх элементаў тэксту больш кароткімі з захаваннем сэнсу змененых элементаў. Рэферат– кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. Анатацыя– гэта кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў; указваецца чытацкае назначэнне . Паміж рэфератам і анатацыяй існуюць пэўныя адрозненні: 1) у рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара ары- гінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі – фарму- лёўкамі рэферэнта; 2) рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаво- рыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі; 3) рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі. Класіфікацыя рэфератаў Класіфікацыя Назва Змест па паўнаце інфарматыўныя перадаюць усе асноўныя палажэнні выкладу першакрыніцы зместу індыкатыўныя паказваюць толькі на асноўную тэму першакрыніцы колькасці манаграфічныя пішуцца на аснове адной працы рэфераваных аглядныя пішуцца на аснове некалькіх прац па першакрыніц адной тэме чытацкім агульныя разлічаны на шырокае кола чытачоў, прызначэнні таму змест перадаецца ў цэлым спецыялізаваныя пераказ зместу зарыентаваны на спецыялістаў складанні аўтарамі аўтарэферат дысертацыі спецыялістамі той галіны навукі, да якой адносіцца рэферат Яшчэ адзін від рэфератаў - вучэбны. Пісьмовую навуковую вучэбную працу называюць рэферат-даклад. Гэта самастойная навукова-даследчая работа, у якой раскрываецца сутнасць пэўнай праблемы, прыводзяцца розныя пункты гледжання, сярод якіх і ўласныя. Этапы работы над вучэбным рэфератам: 1. Выбар тэмы (тэматыка звычайна прапануецца выкладчыкам); 2. Падбор, вывучэнне крыніц па тэме; 3. Складанне бібліяграфіі крыніц; 4. Апрацоўка і сістэматызацыя інфармацыі (вывучэнне, кампрэсаванне, канспектаванне матэрыялу); 5. Распрацоўка плана рэферата; 6. Напісанне рэферата. Памер рэферата-даклада складае 10 - 15 старонак друкаванага тэксту. Змест (паслядоўна падаюцца назвы пунктаў рэферата з указаннем старонак, з якіх пачынаецца кожны пункт) Уводзіны (фармулюецца сутнасць даследуемай праблемы, вызначаецца значнасць і актуальнасць выбранай тэмы, фармулюецца мэта, задачы рэферата, даецца характарыстыка выкарыстанай літаратуры) Асноўная частка (на матэрыяле вывучаных і заканспектаваных крыніц выкладаецца змест пытанняў плана, якія раскрываюць сутнасць напрамкаў у разглядзе абранай тэмы. Абавязкова выказваюцца ўласныя меркаванні наконт разглядаемых пытанняў) Заключэнне (падводзяцца вынікі ці даецца абагульнены вывад па тэме рэферата) Спіс літаратуры (афармляецца ў адпаведнасці з нормамі і ДАСТам). Побач з традыцыйнымі жанрамі другаснай інфармацыі – рэфератам, анатацыяй і аглядам – выкарыстоўваюцца так званыя рэзюмэ – вывады, ці сціснутыя вывады. Сутнасць іх у наступным: даследчык звычайна пасля прачытання артыкула па сваёй спецыяльнасці прыходзіць да якой-небудзь высновы адносна змешчаных у ім звестак. Гэтая выснова можа быць скарочана запісана за некалькі хвілін. Рэзюмэ-вывад не ідэнтычны рэферату. Па-першае, ён карацей; па-другое, дзякуючы яго мінімальнаму памеру ён значна даўжэй застаецца ў памяці. Выбар моўных сродкаў для пабудовы рэзюмэ-вывадаў падпарадкаваны асноўнай задачы кампрэсіі (згортвання) інфармацыі: мінімум моўных сродкаў - максімум інфармацыі. Гэта звычайна адзін - тры выразныя, сціслыя, дакладныя сказы, якія раскрываюць, на думку аўтара, самую сутнасць апісваемага аб'екта. 13. Цытата - даслоўная вытрымка з якога-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Цытаты могуць афармляцца як простая і як ускосная мова. Калі цытата суправаждаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова, і бярэцца ў двукоссе: Кандрату Кандратавічу Крапіве належаць словы: “Гарачай любоўю ўзнагароджвае народ таго, хо, пачынаючы з першых дзён свайго свядомага жыцця, назаўсёды звязаў свой лёс с лёсам народа, хто на працягу амаль паўстагоддзя аддае народу лепшыя парывы свайго сэрца, усе свае сілы і свой вялікі талент”. Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе: Кандрат Крапіва быў катэгарычна не згодны з тымі людзьмі, якія “….. прапануюць дзеля прастаты або зручнасці выкладання ліквідаваць тыя ці іншыя асаблівасці беларускай мовы”. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце. Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф, запісаныя слупком, у двукоссе не бяруцца. Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы. Спасылкi афармляюцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазіцыйны фон дадзеных тэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў – неабходную кампетэнтнасць, эрудыцыю і кваліфікаванасць. 14. Афiцыйна-дзелавы стыль Сфера зносін :адміністрацыйна-прававая Асноўныя функцыі :інфарматыўная (паведамлення), валюнтатыўная (загадная) Падстылі :уласна заканадаўчы, дыпламатычны, адміністрацыйна-канцылярскі Жанры :законы, загады, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты, пастановы; нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя; справавыя дакументы Стылеўтваральныя рысы : імператыўнасць, аб’ектыўнасць, нейтральнасць выкладу фактаў, строгая дакладнасць; лаканічнасць; бязвобразнасць, адсутнасць экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці; неасабісты характар Моўныя асаблівасці :адсутнасць лексікі з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай; агульналітаратурныя словы, якія атрымалі спецыяльнае значэнне; канцылярызмы; этыкетныя звароты, маўленчыя штампы (дыпламатычны падстыль); аддзеяслоўныя назоўнікі; інфінітыў (у значэнні імператыва); складаныя прыназоўнікі; безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі, складаныя сінтаксічныя пабудовы; прамы парадак слоў 15. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах. Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы (лісты), якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян. Дакумент складаецца па пэўнай стандартнай форме. Існаванне адпаведных формаў для разнастайных дакументаў – істотны фактар эфектыўнасці справаводства. Па ступені рэгламентаванасці (падпарадкаванасць дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням) дакументы падзяляюцца на тры групы: 1) дакументы, якія павінны дакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш.). Гэтыя дакументы рыхтуюцца друкаваным спосабам, а той, хто піша, павінен толькі ўнесці ў іх патрэбную інфармацыю; 2) дакументы, якія не маюць такой строгай абавязковасці (даведка, заява, дагавор, даверанасць, квітанцыя і інш.); 3) дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя (характарыстыка, рэкамендацыя, справавыя лісты партнёраў у вытворчасці і інш.). Па сваім прызначэнні ўсе дакументы можна аб’яднаць у наступныя чатыры групы: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя. 7. Асабістыя дакументы Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці. Так, заяву пішуць, калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю і інш. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, на працу (перавесці, звольніць і пад.), просяць вырашыць якое-небудзь пытанне і г.д. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту. На заяве ўнізе павінны быць дата (злева) і асабісты подпіс (справа). Дэкану лячэбнага факультэта дацэнту Навойчыку А.І. студэнта І курса 3 групы Бандарца Андрэя Аляксандравіча заява. Прашу дазволіць датэрмінова здаць летнюю экзаменацыйную сесію ў сувязі з удзелам у чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы. 20 мая 2010 г. Подпіс Апошнім часам слова заява часта пішуць з вялікай літары. У такім выпадку пасля яго не трэба ставіць кропку. Для тых, хто служыць у арміі, міліцыі (іншых органах унутраных спраў), адной з асноўных асабістых справавых папер з’яўляецца рапарт. Як падаецца ў ТСБМ, рапарт – гэта пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым-небудзь вышэйшай інстанцыі, начальству. Начальніку кафедры ваеннай падрыхтоўкі падпалкоўніку Януковічу П.І. Рапарт Прашу Вашага хадайніцтва перад вышэйшым камандаваннем аб вызваленні мяне, маёра А.В. Савянкова, ад выканання службовых абавязкаў тэрмінам на трое сутак, з 05.11.2010 г. па 07.11.2010 г., у сувязі з хваробай. Да рапарта прыкладаю: 1) медыцынскае накіраванне ад 04.11.2010 г.; 2) даведку аб непрацаздольнасці ад 04.11.2010 г. № 256. Выкладчык агульнавайсковай кафедры маёр_______________А.В. Савянкоў (подпіс) 04 лістапада 2010 г. Начальніку ваеннага факультэта палкоўніку Верашчагіну В.П. Хадайнічаю па сутнасці рапарта маёра А. В. Савянкова. Начальнік агульнавайсковай кафедры падпалкоўнік_____________П.І. Януковіч (подпіс) 04 лістапада 2010 г. У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэта папера пішацца ад першай асобы. Тут падаюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння; заняткі бацькоў; гады вучобы (службы ў арміі); асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці; кароткія звесткі пра сваё сямейнае становішча. У канцы тэксту ставяць дату і подпіс. Аўтабіяграфія Я, Булай Таццяна Іванаўна, нарадзілася 2 чэрвеня 1991 года г. Баранавічы Брэсцкай вобласціі ў сям’ урачоў. Мой бацька, Булай Іван Віктаравіч, 1960 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, працуе ўрачом-анестэзіёлагам. Маці, Булай Ганна Уладзіміраўна, 1963 нараджэння, працуе урачом-тэрапеўтам. У 1998 годзе я пайшла вучыцца ў сярэднюю агульнаадукацыйную школу №2 г. Баранавічы, якую скончыла ў 2009 годзе. У 2009 годзе паступіла ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт. Зараз з’яўляюся студэнткай 1 курса лячэбнага факультэта. Не замужам. Мой адрас: г. Баранавічы,вул. Жукава, д.10, к.8, кв.52. 12 чэрвеня 2010 г. (подпіс) Т.І. Булай Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы і інш. Распіска Я, Малажайка Сяргей Мікалаевіч, 12 лютага 2010 года атрымаў ад Венскага Дзмітрыя Паўлавіча 2 000 000 (два мільёны) беларускіх рублёў. Абяцаю вярнуць пазыку да 12 чэрвеня 2010 года. 12 лютага 2010 г. Подпіс 8. Распарадчыя дакументы Да распарадчых адносяцца такія дакументы, як загад, распараджэнне, пастанова, указ, дэкрэт. Усе яны носяць заканадаўчы характар і дзейнічаюць як на мясцовым узроўні (горад, прадпрыемства ці арганізацыя, факультэт і інш.), так і на ўзроўні ўсёй краіны. Дарэчы, у ТСБМ першае значэнне слова «закон» наступнае: ‘абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае вышэйшым органам дзяржаўнай улады, якое мае найвышэйшую сілу’. Прывядзём вытрымкі з некаторых распарадчых дакументаў. Закон Рэспублікі Беларусь Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2007 года Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2007 года Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцейсірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170) наступныя змяненні: 1. Пункт 3 артыкула 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «3. Расходы на аплату за карыстанне жылымі памяшканнямі, тэхнічнае абслугоўванне, аплату камунальных паслуг (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, карыстанне ліфтамі, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў), аплату паліва (тым, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення), звязаныя з утрыманнем дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, апякунскіх сем’ях і прыёмных сем’ях, падлягаюць кампенсаванню грамадзянам, на выхаванні якіх яны знаходзяцца, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў». Артыкул 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Артыкул 12. Гарантыі права на жыллё 1. Дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, гарантуецца права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, ільготных крэдытаў, аднаразовых бязвыплатных субсідый і іншых формаў дзяржаўнай падтрымкі для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання ў адпаведнасці з заканадаўствам. 2. Дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, гарантуецца захаванне права ўласнасці на жылое памяшканне або права карыстання жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду, з якога яны выбылі». Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона: прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтым Законам; забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Закона. Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 студзеня 2008 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 27 снежня 2007 года, г. Мінск № 305 – 3 9. Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы У дадзеную групу дакументаў уваходзяць план, кантракт, дагавор, справаздача і некаторыя іншыя. Так, у справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае строгай формы. Кожны, хто піша справаздачу, павінен паказаць, як выконвалася заданне, якія цяжкасці давялося пераадолець і што дала праца. У канцы справаздачы пажадана зрабіць выснову і даць свае прапановы. Як і кожная афіцыйная папера, справаздача павінна мець подпіс і дату. Прыкладны тэкст: Справаздача за 1-шы год навучання ў УА “ВДМУ” студэнткі 1 курса лячэбнага факультэта Смолік Надзеі Фёдараўны Я, Смолік Надзея Фёдараўна, з 1 верасня 2009 года з’яўляюся студэнткай 1 курса лячэбнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. На працягу навучання я наведвала практычныя заняткі і лекцыі па наступных дысцыплінах: анатомія чалавека, медыцынская біялогія і генетыка, біяарганічная хімія, медыцынская фізіка, лацінская і замежная мовы і інш. У першым семестры я паспяхова здала 2 экзамены (па агульнай хіміі і гісторыі Беларусі на 9 і 10 балаў адпаведна) і 13 залікаў, у другім семестры здала 3 экзамены (па медыцынскай фізіцы, медыцынскай біялогіі і генетыцы і біяарганічнай хіміі на 9, 9 і 8 балаў адпаведна) і 12 залікаў. На працягу навучальгана года прымала ўдзел у культурным і грамадскім жыцці універсітэта: удзельнічала ў фестывалі “Студэнцкая восень 2009”, “Дні факультэтаў”, у мерапрыемствах, прысвечаных 65-годдзю з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Заўваг па арганізацыі вучэбнага працэсу, выхаваўчай рабоце не маю. 08.07.2010 г. Н.Ф. Смолік 10. Інфармацыйна-даведачныя дакументы Аб’ява, даведка, тлумачальная і службовая запіскі, дакладная і пад. афіцыйныя паперы з’яўляюцца прыкладамі тых дакументаў, якія служаць для перадачы інфармацыі пэўнага зместу. Так, амаль штодзённа нам сустракаюцца аб’явы (як афіцыйнага, так і прыватнага характару). Аб’ява – паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама (ТСБМ). Калі неабходна абвясціць, што адбудзецца нейкае мерапрыемства (сход, канферэнцыя, спаборніцтвы і пад.), вывешваюць аб’яву, у якой дакладна называюцца дата, час, месца правядзення таго ці іншага мерапрыемства. Унізе, з правага боку, звычайна ўказваецца, хто робіць аб’яву. Аб’ява 8 жніўня 2010 года а 15.00 у актавай зале адбудзецца сход студэнтаў 1 курса лячэбнага факультэта па пытаннях падрыхтоўкі да летняй экзаменацыйнай сесіі. Дэканат лячэбнага факультэта Даведка – дакумент, які змяшчае апісанне і пацвярджэнне тых ці іншых фактаў. Узор напісання: Даведка Выдадзена Апейку Віталю Сяргеевічу ў тым, што ён з’яўляецца студэнтам першага курса лячэбнага факультэта УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт». Даведка выдадзена для падачы ва Упраўленне ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. Дэкан факультэта подпіс (пячатка) У тлумачальнай запісцы мы раскрываем, тлумачым прычыну нейкіх сваіх дзеянняў, учынкаў і г.д. Тлумачальная запіска Я, Леўчанка Вадзім Раманавіч, студэнт 3 курса 4 групы лячэбнага факультэта, не з’явіўся на суботнік, таму што быў хворы. Медыцынская даведка прыкладаецца. 22 красавіка 2010 г. _______________ В.Р. Леўчанка (подпіс) Акрамя вышэйназваных груп афіцыйна-справавых папер, вылучаюцца розныя віды юрыдычных дакументаў. Усе яны маюць свой адметны набор рэквізітаў, які абумоўлены іх прызначэннем. Існуе вялікая колькасць дакументаў, звязаных з грамадзянскімі і крымінальнымі судовымі справамі. Да працэсуальных дакументаў адносяцца рознага кшталту заявы, скаргі, хадайніцтвы, вызначэнні, пратаколы, пярэчанні супраць іску і інш. Кастрычніцкі раённы суд г. Віцебска Крывіцкага Андрэя Сямёнавіча, вул. Лазо, д. 23, кв. 67. 210033, г. Віцебск З А Я В А аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адмовай ад іску Прашу вытворчасць па маім іску да Шытава Мікіты Лявонавіча аб спагнанні запазычанасці ў памеры 600 000 беларускіх рублёў спыніць, паколькі адказчык вярнуў названую суму. Аб наступствах адмовы ад іску, прадугледжаных артыкуламі 245 і 247 ГПК Рэспублікі Беларусь, мне вядома. Дата Подпіс Адным з самых пашыраных працэсуальных дакументаў з’яўляецца іскавая заява аб узбуджэнні справы. Яе змест павінен адпавядаць агульным патрабаванням, якія прад’яўляюцца да працэсуальных дакументаў. Акрамя гэтага, у ёй павінны быць указаны дакладнае абазначэнне патрабаванняў істца, факты, якімі ісцец абгрунтоўвае сваё патрабаванне, доказы, якія пацвярджаюць кожны з названых фактаў, і г.д. Да іскавых належаць заявы аб прызнанні грамадзяніна прапалым без вестак, аб прымусовым лячэнні, аб аднаўленні правоў па дакументах на прад’яўніка, аб прызнанні рухомай рэчы безгаспадарнай, аб прызнанні грамадзяніна абмежавана дзеяздольным або недзеяздольным, аб ліквідацыі перашкод у ажыццяўленні права ўласнасці і інш. Першамайскі раённы суд г. Віцебска Ісцец: Маракоў Сяргей Аляксандравіч, 1935 г. н., які пражывае па адрасе: г. Віцебск, вул. Чкалава, д. 83, кв. 99. Адказчык: Маракоў Яўген Сяргеевіч, 1962 г. н., які пражывае па адрасе: г. Віцебск, пр-т Перамогі, д. 58/1, кв. 39. ІСКАВАЯ ЗАЯВА аб спагнанні сродкаў на ўтрыманне бацькі Мне 73 гады, я не працую, пенсію па старасці атрымліваю ў памеры 240 000 рублёў, маю матэрыяльную патрэбу, таму што іншых крыніц даходаў не маю. Мой сын, Маракоў Яўген Сяргеевіч, 1962 г. н., матэрыяльную дапамогу мне добраахвотна не аказвае. Адказчык працуе ў РБУ № 13 г. Гродна галоўным інжынерам, яго заработак складае 1 200 000 рублёў. Сын пражывае адзін і мае магчымасць аказваць мне матэрыяльную дапамогу. У адпаведнасці з артыкуламі 100, 102 КабШС Рэспублікі Беларусь і артыкулам 6 ГПК Рэспублікі Беларусь П Р А Ш У: 1. Штомесячна ўтрымліваць з адказчыка, Маракова Яўгена Сяргеевіча, сродкі на маё ўтрыманне па 300 000 рублёў штомесячна, пачынаючы з 20 лютага 2008 г. да змянення матэрыяльнага і сямейнага становішча бакоў. Дадатак: 1. Даведка аб заработнай плаце адказчыка. 2. Даведка аб складзе сям’і адказчыка. 3. Даведка аб пенсіі істца. 4. Копія іскавай заявы. Дата Подпіс |