Главная страница
Навигация по странице:

  • 2. Аб’ект, прадмет і задачы лінгвістыкі тэксту. Аспекты тэксту, якія вывучае лінгвістыка тэксту.

  • 3. Асноўныя падыходы да вывучэння тэксту: лінгвацэнтрычны, тэкстацэнтрычны, антрапацэнтрычны, кагнітыўны.

  • 4. Аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары тэкстаўтварэння.

  • 5. Экстралінгвістычныя параметры тэксту.

  • 7. Тэкст у сістэме моўных адзінак і моўных узроўняў. Праблема дэфініцыі тэксту. Суадносіны паняццяў тэкст і дыскурс.

  • 8. Паняцці тэкст, падтэкст, кантэкст, звыштэкст, гіпертэкст, іх суадносіны. Гарызантальны і вертыкальны кантэкст.

  • 9. Тэкставыя ўніверсаліі. Тэкставая катэгорыя “час”.

  • лінгвістыка тэксту экзамен. Лінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту


    Скачать 84.22 Kb.
    НазваниеЛінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту
    Дата07.01.2023
    Размер84.22 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлалінгвістыка тэксту экзамен.docx
    ТипДокументы
    #875606
    страница1 из 6
      1   2   3   4   5   6

    1. Лінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станаўлення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту. Лінгвістыка тэксту- напрамак лінгвістычнага даследвання, аб’ектам якіх з’яўляецца правільная і заканамерная пабудова звязанага тэксту і яго сэнсавыя катэгорыі, што выражаюцца па гэтых правілах. Гэты напрамак уваходзіць у склад філалагічных навук, якія вывучаюць тэкст. Вывучэнне тэксту акрэсліла паварот ад лінгвістыкі мовы да лінгвістыкі маўлення, узмазнілася ўвага да акту камунікацыі. 1-ы этап станаўлення лінг. тэксту датуецца канцом 19 – пач. 20ст. У гэты час пачала акрэслівацца ідэя вылучэння большай моўнай адзінкі, чым сказ і тэкст стаў лічыцца вышэйшым і незалежным моўным адзінствам. У працах расійскага філолага Пяшкоўскага была адзначана думка пра сэнсавую залежнасць сказа ў тэксце і неабходнасць вылучаць сказ у кантэксце звязанай мовы. 2-м этапам у развіцці лінг. тэксту ліч. 40-я – 60-я 20ст. , калі стала выпрацоўвацца тэрміналогія звязаная з праблемамі тэксту. (Вінаградаў, Вінакур, Шчэрба і інш.). Вылучаюць спосабы захавання звязанасці і зразумеласці тэксту, размеркаванне тэмы і рэмы. 3-ці этап – канец 20 – пач 21ст. У гэты час з’явілася многа даследванняў прысвечаных праблеме тэксту: аналіз, яго змест і структура, тэкставыя ўніверсаліі і катэгорыі, асноўныя прыкметы тэксту, адзінкі тэксту, тыпы тэксту і г.д. Праблемай вывучэння тэксту як лінгвістычнац адзінкі займаліся Гальверын, Тураева, Цікоцкі, Малажай і г.д. Лінгвістыка мае цесную сувязь з шэрагам гуманітарных дысцыплін (літ-знаўства, рыторыка, псіхалогія, філасофія), а таксама раздзеламі мовазнаўства, у межах якіх разглядаюцца, асэнсоўваюцца розныя аспекты тэксту (стылістыка, лінгвістычны аналіз тэксту, культура маўлення).


    2. Аб’ект, прадмет і задачы лінгвістыкі тэксту. Аспекты тэксту, якія вывучае лінгвістыка тэксту. Аб’ектам вывэчння лінгвістыкі тэксту з’яўляецца сам тэкст. Прадметам лінгвістыкі тэксту з’яўляецца адна з асноўных функцый мовы – функцыя стварэння тэксту. Задачы лінгвістыкі тэксту: 1) вывучэнне тэксту як сістэмы вышэйшага рангу, асноўным прызначэннем якой з’яўляецца цэласнасць і звязанасць; 2) фарміраванне тыпалогіі тэкстаў па камунікацыйных параметрах і суаднесеных з імі лінгвістычных прыкметах; 3) вылучэнне адзінак, якія складаюць тэкст; 4) выяўленне асаблівых тэкставых катэгорый; 5) вызначэнне якаснай адметнасці функцыянавання рознаўзроўневых моўных адзінак пад уплывам тэксту; 6) вывучэнне міжфразавых сувязей і адносін. Лінгвістыка тэксту вывучае розныя аспекты: 1) анталагічны – характар існавання тэксту, яго статус, адрозненне ад вуснага маўлення; 2) гнасеалагічны – характар адлюстравання рэчаіснасці ў тэксце; 3) лінгвістычны – характар іоўнага афармлення тэксту; 4) псіхалагічны – характар успрымання тэксту; 5) прагматычны – характар адносін аўтара тэксту да аб’екта рэчаіснасці і да зместавага матэрыялу.

    3. Асноўныя падыходы да вывучэння тэксту: лінгвацэнтрычны, тэкстацэнтрычны, антрапацэнтрычны, кагнітыўны. Лінгвацэнтрычны – традыцыйны падыход, накіраваны на вывуч функцый моўных адзінак і катэгорый ва ўмовах тэксту. Яго аспект суаднесеннасці “мова-тэкст”. Гэта тое, чым займаюцца: традыц. стылістыка(стылістыка моўных адзінак), эстэтыка слова. Пры такім падыходзе вывуч рознаўзроўн моўныя адзінкі ў плане іх функц значнасці, стыляўтв ролі, месца ў формаўтр стылю пісьменніка. Тэкстацэнтрычны – заснаваны на ўяўленні пра тэкст як вынік і прадукт творчай дзейнасці. Пры гэтым тэкст разгл як аўтаномна структурна – сэнсавае цэлае. У якасці самаст напрамк вывуч тэксту выдзял: семантыка і граматыка. Аналізуюцца яго катэгорыі і ўласцівасці. Антрапацэнтрычны – звязаны з інтэрпрэтацыяй тэкту ў аспекце яго ўтварэння і ўтвар і ўспрым. Аспект суаднесеннасці “аўтр-тэкст-чытач”. У межах названага падыходу вылуч такія канструкцыі як: псіхалінгвістыка, прагматычны, дэрывацыйны, камунікацыйны, жанрава-стылёвы. Найб рапрац псіхалінгвістычны. Даследванне тэксту абапіраецца на тэкст, як двухдзённы працэс утварэння/успрыняцця, які ляжыць у аснове камунікацы дзейнасці. Выяўлена мадэль утвар тэксту. Асноўныя фазы: 1. матывацыя і задума. 2. Здзяйснення або рэалізацыі плана. 3. Супастаўл реаліз з задумай. Мэта ствар тэксту: інфармацыйная, пабуджальная, афектыўная. Успрым тэкту звязан з асэнсаваннем, разуменнем яго цэласнасці і звязн. Цэласнасць выяўл у набор ключ слоў.(НКС). Звязнасць разумеецца як агульная схема тэксту. НКС уключ ад 5 да 15 слоў, аптымальна 8-15. Прагматычны – разгл тэкст як склад маўленч акт, які здзяйсн з пэўнымі намерамі і мэтамі і ў якім выкар комплекс моўных адзінак і прыёмаў уздзейн на адрасата. Дэрывацыйны – вылуч законы пабуд тэксту. У аснове тэкстаўтв ляжаць працэссы мыслення. Утварыць тэкст – утварыць думку, якая склад глыбінны ўзровень тэксту і яго змест адносіны. Кагнетыўны(пазнавальны) – зыходз з разум тэксту як асноўнага сродку выраж ведаў пра свет. Пры такім падыходзе маст тэкст паўстае як склад знак, які выражае веды пісьм пра рэчаіснасць, увасоблены ў яго творы. Асн аспект: “аўтар-тэкст-рэчаіснасць”.


    4. Аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары тэкстаўтварэння. Аб’ектыўныя: лінгвістычныя: моўная норма, функцыяльны стыль, тып моўнага выкладу. Экстралінгвістычная: жанр, асацыятыўныя нормы(Пярсцёнак)., фонавыя веды(прэсупазіцыя)- сукупнасць звестак разнастайнага характару, якія залежаць ад узроўню ведаў адрасата. Суб’ектыўныя: лінгвістычныя: моўныя сродкі ў пэўных кампінацыях(ключавыя словы, стыліст прыёмах, тэмат групах слоў). Экстралінгвістычныя: 1. Умовы і рэальная сітуацыя ўвасаблення ў тэксце; 2. Асоба аўтара і яго светапогляд; 3. Ідэйная накіраванасць твора, або яго эмацыйны тон; 4. Тэма.


    5. Экстралінгвістычныя параметры тэксту. Да экстралінгвістычных параметраў тэксту адносяцца: • Творчы лёс аўтара і тэкст;•Тэкст і рэчаіснасць;• Тэкст і культура

    Любы тэкст звязаны з асобай яго стваральніка, з часам і месцам напісання, з канкрэтнай сітуацыяй, якая выклікала той ці іншы літаратурна-мастацкі твор. Адным з важнейшых параметраў з’яўляецца абумоўленасць зместу тэксту самой рэчаіснасці і адлюстраванасць у тэксце, часу яго напісання, нацыянальна-культурных прадстаўленняў, асаблівасцяў псіхалогіі асобы і творчых паводзін аўтара твора, асаблівасцяў яго лёсу, прыналежнасць таму або іншаму літаратурнаму напрамку. Менавіта гэты параметр абумоўлівае індывідуальна-аўтарскія асаблівасці тэксту і чытальнага ўспрымання тэксту. У любым мастацкім тэксце адлюстраваны творчы лёс аўтара, асаблівасці яго творчых паводзін і жыццёвага лёсу. Веданне гэтых фактаў прадстаўляе сабой тыя прадтэкставыя, затэкставыя прэсупазіцыі, без якіх чытач не можа паўнавартасна зразумець задуму аўтара і асэнсаваць змест тэксту. Літаратурны твор распаўсюджваецца за межы тэксту. Ён успрымаецца на фоне рэчаіснасці і ў сувязі з ёй.

    Вобраз свету ў тэксце вызначаецца на ўсіх яго ўзроўнях: як на зместавым - ідэйна-тэматычным, вобразным, у сістэме персанажаў, танальнасці і інш., так і на структурна-кампазіцыйным, языкавым. Трэба адзначыць, што ў рэпрэзентацыі каларытам ўдельнічаюць розныя языкавыя сродкі: і лексіка, і граматыка, але дамінантам з’яўляецца лексічныя сродкі. Даследуя праблему суаднесенасці тэксту і рэчаіснасці, навукоўцы выкарыстоўваюць паняцці вертыкальны кантэкст і фонавыя веды, важныя для цэласнага адэкватнага ўспрымання тэксту. Сінанімічным паняццю “фонавыя веды” можна лічыць паняцце прэсупазіцыі, якое традыцыйна звязана з абазначэннем, якія маюць на ўвазе, універсальных, агульных ведаў аб свеце. Прэсупазіцыя – гэта ты я ж умовы, пры якіх дасягаецца адэкватнае разуменне сэнсу сказа. Доўгі час язык і культура разглядаліся як аўтаномныя семіятычныя сістэмы, але зараз актыўна вывучаецца іх узаемадзеянне, абумоўленае іх антрапалагічным характарам, суаднесенасцю з пазнавальнай і камунікацыйнай дзейнасцю. Семіятычнае падабенства языка і культуры дае магчымасць разглядаць іх ва ўзаемасувязі, выкарыстоўвая агульныя інструменты ў вывучэнні мовы і культуры, дазваляе даследаваць функцыянаванне тэксту ў нацыянальнай мове, нацыянальнай культуре, у сацыяльна-грамадскім жыцці. Антрапацэнтрычнасць – істотная рыса твораў культуры. Вывучэнне мастацкага тэксту як феномена культуры аказалася пладатворным і для выяўлення ўласных тэкставых уласцівасцяў, да якіх можна аднесці катэгорыі інтэртэкстуальнасці, языкавой тэкставай асобы, прэцэдэнтных тэкстаў. Асабліва актыўна ў працах самых розных аўтараў даследуецца катэгорыя інтэртэкстуальнасці. Змест тэксту і яго ўспрыманне базіруюцца на мноствах межтэкставых і пазатэкставых сувязей рознага роду: сэнс яго насычаны мноствам цытат, адсылак да другіх тэкстаў, непасрэдна, у відавочным выглядзе ўключаных ў тэкст або скрытых невідавочных асацыяцый, спараджальных тэкстам. Менавіта гэтыя сувязі складаюць змест катэгорыі інтэртэкстуальнасці. У семантычным плане інтэртэкстуальнасць – магчымасць тэксту фарміраваць свой уласны сэнс праз спасылкі на другія тэксты. У культуралагічным сэнсе інтэртэкстуальнасць суаднесена з паняццем культурнай традыцыі – семіятычнай памяці культуры. Такім чынам, разгляд тэксту з улікам яго экстралінгвістычных параметраў абавязкова павінен папярэднічаць яго структурна-сэнсаваму аналізу як эстэтычнай цэласнасці, якая характарызуецца такімі ўласцівасцямі, як дэнатыўнасць, сітуацыйнасць, рэферэнтнасць, інтэртэкстуальнасць

    6. Кампаненты тэкставай дзейнасці, іх характарыстыка. Тэкст як маўленчы твор з’яўляецца універсальнай формай камунікацыі. Дзякуючы тэкставай дзейнасці (утварэнню, успрыманню і інтэрпрэтацыі), перадаецца інфармацыя рознага плану. Да важных складнікаў тэкставай дзейнасці адносяцца адносяцца: 1) сам тэкст; 2) адрасант ці аўтар тэксту; 3) адрасат; 4) маўленчыя сітуацыі; 5) мова. Пад моўнай сістэмай маецца на ўвазе сукупнасць рознаўзроўневых моўных адзінак ( фанетычных, лексічных і г.д.), што прымаюць удзел у тэкстаўтварэнні . Маўленчая сітуацыя – 1. сітуацыя, у якой адбываецца маўленчы акт; 2. Сукупнасць фактараў, што вызначаюць маўленчыя паводзіны чалавека. Параметры маўленчай сітуацыі вызначаюцца адрасатам (колькасцю чытачоў і слухачоў і г.д.), мэтай камунікацыі, паведамлення, зносін, уздзеяння, абставінамі зносін, прадметна-сітуацыйным фонам (месцам і часам камунікацыі), каналам сувязі (акустычным, візуальным і г.д.). Аўтар маўлення выступае ў якасці маўленчай асобы, якая па сваёй прыродзе імкнецца да індывідуальнасці і нават унікальнасці выражэнн, што напрамую звязана з паняццем персаніфікацыі або экацэнтрычнасці. Аўтар тэксту ў мастацкім творы можа ўвасабляцца ў некалькіх варыянтах: аўтар, апавядальнік або персанаж. Роля адрасата маўлення таксама важная Ён аказвае ўплыў на аўтара, прычым прама процілеглага характару. Для таго, каб быць зразумелым шырокаму чытачу, аўтар тэксту вымушаны выбіраць такія варыянты маўлення, якія з’яўляюцца агульнымі для яго маўленчага вопыту і маўленчага вопыту адрасата. Агульна прызнаны твор гэта сутворчасць аўтара і адрасата, своеасаблівы дыялог, не заўсёды вербалізаваны.

    7. Тэкст у сістэме моўных адзінак і моўных узроўняў. Праблема дэфініцыі тэксту. Суадносіны паняццяў тэкст і дыскурс. У сучаснай лінгвістыцы тэкст разглядаецца як пэўная цэласная пабудова, якая мае сваю граматычную і лексічную структуру. Разуменне тэксту як узроўню моўнай сістэмы адпавядае граматычнаму падыходу. У межах граматыкі тэксту апісваюцца розныя тыпы ўнутрытэкставых сувязей, сродкі іх рэалізацыі(паўторы, указальныя словы і інш.). Аднак, у такім выпадку не тлумачыцца камунікацыйная і сэнсавая прыметы тэксту. Па гэтай прычыне ўзнік новы напрамак вывучэння тэксту, як узроўню моўнай сістэмы – семантыка тэксту. Сярод розных падыходаў да асэнсавання прыроды тэксту вылучаюць: лінгвістычны і сеніятычны. Лінгвістычны-арыентаваны на даследванне структуры тэксту, якая ўспрымаецца як лінейная арганізацыя моўных адзінак, або звязаная паслядоўнасць сказаў. Сеніятычны – тэкст як асэнсаваная паслядоўнасць любых знакаў. З такіх пазіцый тэкстам прызнаецца не толькі слоўны і вербальны твор, але і твор музыкі жывапісу, архітэктуры і г. д. Сёння налічв звыш 250 дыфініцый тэксту. Найбольш распаўсюджаны тры: 1. Як адзінкі вышэйшага ўзроўню моўнай сістэмы. 2. Як адзінкі маўлення ў выніку маўленчай дзейнасці. 3. Як адзінкі зносін, якая выпадае адноснай сэнсавай завершанасці. Тэкст – слоўны, вусны або пісьмовы твор, які ўяўляе адзінства больш чы менш закончага зместу і маўлення, што фарміруе і выказвае гэты змест. Дыскурс – тэкст з усімі пазатэкставымі ўмовамі стварэння і ўспрымання.

    8. Паняцці тэкст, падтэкст, кантэкст, звыштэкст, гіпертэкст, іх суадносіны. Гарызантальны і вертыкальны кантэкст. 1.Тэкст – слоўны, вусны або пісьмовы твор, які ўяўляе адзінства больш чы менш закончага зместу і маўлення, што фарміруе і выказвае гэты змест.2. гэта некаторае спарадкаванне мноства сказаў, аб’яднаных рознымі тыпамі лексіч, лексіч і граматычн. Сувязі, здольныя перадаваць нейкім чынам інформацыю. 3. Гэта вынік моватворчага працэссу, які валодае завершанасцю, аб’ектываваны ў выглядзе пісомовага дакумента, літ апрацаваны ў адпавед з тыпам гэтага дакумента твор, які склад з загалоўка і шэрага асаблівых адзінак, аб’яднаных рознымі тыпамі лекс, грамат, лагічнай, стыліст сувязей і які мае пэўную мэтанакіраванасць і прагматычную ўстаноўку. Падтэ́кст — глыбінны, прыхаваны сэнс якога-небудзь выказваньня ці твору ў цэлым. Падтэкст ляжыць у аснове эзопавай мовы, іроніі, алегорыі, безь яго нельга ўявіць байку, прытчу. Кантэкст – адрэзак, частка тэксту пісьмовай або вуснай мовы з закончанай думкай, які дазваляе дакладна выявіць значэнне асобнага слова або выразу, якія ўваходзяць у яго склад. Гіпертэкст - разгалінаванага тэксту або тэксту, які выконвае дзеяння па запыце. Звычайна гіпертэкст уяўляецца наборам тэкстаў, што ўтрымоўваюць вузлы пераходу ад аднаго тэксту да якога-небудзь іншага і дазваляюць, такім чынам, абіраць чытэльныя звесткі або паслядоўнасць чытання. Агульнавядомым і найбольш яскравым прыкладам гіпертэксту служаць вэб-старонкі — дакумэнты HTML, размешчаныя ў Сеціве. Гарызантальны кантэкст – гэта лінгвістычнае акружэнне пэўнай моўнай адзінкі, умовы ці асаблівасці ўжывання дадзенага элемента ў маўленні і ўвогуле завершаным у сэнсавых адносінах фрагменце пісьмовага маўлення, што дазваляе ўстанавіць значэнне аналізуемага факта. Інакш кажучы, гарызантальны кантэкст для чытача – гэта тыя звесткі, якія ён атрымлівае непасрэдна з тэксту. Вертыкальны кантэкст – гэта “схаваны” кантэкст, які вынікае з асэнсавання твора ці яго асобных частак і раскрывае задуму аўтара, ідэйную накіраванасць твора. Гэты кантэкст (тэрмін вертыкальны належыць В.Ахманавай) яшчэ называюць камунікатыўным (Мыркін), сеткай кантэкстаў (Калшанскі), глабальным кантэкстам (Слама-Казаку), гісторыка-філалагічным кантэкстам. Прачытанне такога тэксту звязваецца з паняццем дыскурсу, прэсупазіцыі, нарэшце – з фонавымі ведамі чытача. Без такіх ведаў, без разумення вертыкальнага кантэксту немагчыма, напрыклад, прачытаць верш Р. Барадуліна “Чакалі”.
    Звыштэкст – гэта сукупнасць выказванняў ці тэкстаў, якія аб’яднаны зместава і сітуацыйна. Напрыклад: 2-3 газетныя артыкулы аб’яднаны адной тэмай; тэзісы, якія звязаны паміж сабой сродкамі.

    9. Тэкставыя ўніверсаліі. Тэкставая катэгорыя “час”. Да тэкставых універсалій адносяцца: чалавек, час, прастора, падзея. Час і прастора часта аб’ядноўваюцца ў 1-о паняцце – хранатоп. Тэкставая катэгорыя “час” вызначаецца як такая катэгорыя, з дапамогай якой змест тэксту суадносіцца з воссю часу: рэальнай гістарычнай перспектывай рэчаіснасці ці яе праламленнем. Віды часу. Даследчыкі вылучаюць час рэальны і перцэптуальны (час у яго суб'ектыўным успрыманні), суадносячы дадзеныя віды прымяняльна да тэксту з часам аб'ектыўным (дыктумным) і суб'ектыўным (модусным). Аб'ектыўны час вызначаецца як адносна адэкватна адлюстраваны ў тэксце рэальны час, калі падзеі тэксту ставяцца ў сувязь з рэальнымі момантамі, перыядамі, працэсамі ў жыцці асобы. Суб'ектыўны час звязаны з індывідуальным асэнсаваннем мадэлі аб'ектыўнага часу. Па Патабні час: Рэальны - для рэальнага часу характэрны: аднамернасць, бесперапыннасць, незваротнасць упарадкаванасць; Мастацкі - даследчыкі разглядаюць мастацкі час як адзінства канчатковага і бясконцага, прыватнага і агульнага. Віды мастацкага часу: Рэальны мастацкі час - у большай ступені суаднесены са светам рэчаіснасці, менш схільны да змен пад уздзеяннем настрояў аўтара, час рэальнага свету звычайна перспектыўны, храналагічна паслядоўны. Да ірэальнага часу аўтар адносіць такія тыпы, як астральны, інфернальны, чароўны (- Грошы я прыбяру, - мужчынскім басам сказала сястра міласэрнасці. - Няма чаго ім тут валяцца. – Згрэбла птушынай лапай этыкеткі і стала раставаць у паветры (М. Булгакаў. Майстар і Маргарыта)), міфалагічны, казачны (Жыў-быў поп, / талаконны лоб), фантастычны, фантасмагарычны, час Залюстроўя (Там, дзе пахаваны стары чараўнік, / Дзе прабітая ў мармуры пячора, / Мы пачуем нясмелы, таемны крок, / Мы з табой убачым Люцыфера. (Н.С. Гумілёў)). Гэты падыход улічвае ўзаемадзеянне трох тэмпаральных (часавых) «восяў»: · каляндарнага часу, які адлюстроўваецца пераважна лексічнымі адзінкамі з семай «час» і датамі· падзейнага часу, арганізаванага сувяззю ўсіх прэдыкатаў тэксту (галоўным чынам дзеяслоўных формаў); · перцэптыўнага часу, які выказвае пазіцыю апавядальніка і персанажа (пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя лексіка-граматычныя сродкі і часовыя зрушэнні). Нараўне з адзначанымі відамі часу, дыферэнцуюцца сюжэтны час і час фабульны, які адлюстроўвае рэальную паслядоўнасць падзей; аўтарскі час і суб'ектыўны час персанажаў; у якасці розных формаў праяў часу вылучаюцца час бытавы і гістарычны, час асабісты і сацыяльны. Акрамя разгледжаных відаў мастацкага часу ёсць іншая тыпалогія, у аснове якой ляжыць вылучэнне ўніверсальнага сэнсу «час», па-рознаму прадстаўленага ў розных тэкстах у адпаведнасці з інтэнцыяй аўтара. Гаворка ідзе пра такія віды мастацкага часу, як канкрэтны, абстрактны, абагульнены, паэтычна трансфармаваны. Канкрэтны час – прадукт творчасці аўтара, эстэтычнае ўзнаўленне часу, суаднесенага з жыццём вызначанай асобы (лірычнага героя), падзеяй у жыцці вызначанай асобы, грамадства ці прыроды. У якасці рэлевантнай прыкметы дадзенага тыпу часу вылучаецца прайграванне ў тэксце суб'екта, які перажывае яго, няхай гэтым суб'ектам будзе асоба, грамадства ці прырода. Абагульняючы мастацкі час вызначаецца як прадукт творчасці аўтара, які эстэтычна ўвасабляе ўяўленне пра час, суб'ектам якога можа быць любая асоба, якая валодае пэўнымі асаблівасцямі, або падобныя прыродныя з'явы. Суб'ект часу ў гэтым выпадку называецца адцягненым назоўнікам, або форма выкладу – звароту (радзей-безасабовая форма) адносіць змест тэксту да любога суб'екта, надзеленага пэўнымі асаблівасцямі. Мастацкі час-абстракцыя тлумачыцца як прадукт творчасці аўтара, які эстэтычна адлюстроўвае ўяўленне існавання «чыстага» часу, пазбаўленага суб'екта быцця. У гэтым выпадку час сам ўвасабляецца і аказваецца актыўнай дзеючай асобай. Пад паэтычнай трансфармацыяй часу разумеем прадукт творчасці аўтара, які эстэтычна ўвасабляе ірpэальны вобраз, які замяшчае ўяўленне пра час. Моўныя сродкі выражэння часу: лексічныя, марфалагічныя (дзеяслоўныя формы), сінтаксічныя.

      1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта