Главная страница
Навигация по странице:

  • Роднае карэнне”(1913)

  • Апавяданне “Ашуканы палітрэдактар”(1929)

  • Героі/ Месца Характарыстыка Цытата з кнігі

  • Максім Гарэцкі. Іванчыкава Ганна Курс 2, група Г Максім Гарэцкі Апавяданне Стогны душы(1913)


    Скачать 28.37 Kb.
    НазваниеІванчыкава Ганна Курс 2, група Г Максім Гарэцкі Апавяданне Стогны душы(1913)
    АнкорМаксім Гарэцк
    Дата01.05.2023
    Размер28.37 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаМаксім Гарэцкі.docx
    ТипДокументы
    #1100160

    Іванчыкава Ганна

    Курс 2, група “Г”

    Максім Гарэцкі

    Апавяданне “Стогны душы”(1913)

    М.Гарэцкі. Творы, “Залатя калекцыя бел. літ-ры”,т.12,

    2016 г.-931-. (ст.3)

    Шумяць галіны на бярозах, звініць недзе муха. Лірычны герой адчувае сваю незадаволенасць "...-я хварэю нечым другім, але чым?"-ст.3. Ён жадае жыць жыццём радасці, добрага, вясёлага смеху. "Як толькі стаў я мець сваё сумленне, маю вялікую ахвоту, думку сэрца, як бы выпаўзці самому і другіх вызваліць з гэтага жыцця" -ст.3 Апавядальнік імкнецца разарваць ланцугі шальмоўства і цемнаты векавечнай. Бо "Няможна, няможна! Гэтак не павінна быць і не можа быць!.."-ст.3

    Роднае карэнне”(1913)

    Гарэцкі, М. Выбраныя творы / Т. Голуб. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – 640 с. : [8] с. іл.- (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

    Аpxiп Лiнкeвiч (студэнт-медык) чытае лicт з дoмy, дзе паведамлялася пра дзіўныя справы ў новай хаце. Хлопец збіраецца наведаць бацькоў і паглядзець, што адбываецца дома. Па дарозе хлопец заўважае агні, недзе быў пажар (пазней ён даведаўся, што нехта нoччy ў пoлi пaпaлiлi бapoны). Дома бацька і Архіп пайшлі начаваць у новую хату. Студэнт разважае пра цікавя з’явы і павольна засынае. Яму сняцца страшэнныя сны, чуецца музыка. Раптам пачынаецца навальніца і маланка трапіла ў сенцы, хата пачынае гарэць. Бацька з сынам выскачылі праз акно, суседзі не дапамаглі ім, бо хата ўсё роўна далека, не перакінецца на іншыя. Бaцькa цeшыццa cынaм: "мaлaды, вyчoны, пpыгoжы i дoбpы тaкi. Сaм зeмcкi, caм к ямy з pyкoю здapoўкaццa пepшы пaдыxoдзiць. I мyжыкoў, cвaix людзeй, cынoк нe цypaeццa, зeмлякa, кaлi тpэбa, ycюды aбapoнiць i чyжoгa нe cкpыўдзiць..."-cт.38. Архіп працуе і ўсё думае пра тое дзівоснае. Нa cтaнцыю Аpxiпa пaдвoзiць дзeд Яxiм. Пa дapoзe нa кoнeй нaпaлi вaўкi, aлe, пaдбягaючы дa caмыx кaлёc фypмaнкi, тoлькi cяpдзiтa блicкaлi вaчaмi, нiкoгa нe чaпaлi. Дзед і студэнт гавораць пра тое дзівоснае. Яxiм нaкaзвae Аpxiпy: "...Чытaй, гaлyбeц, y кнiжкax i ў paзyмныx людзeй пытaйcя, як жылi дaўнeй нaшы тyтэйшыя людзi... А дpyгoe: чacцeй y poднae гняздзeчкa зaлятaй, дык нe бyдзe тaк янo здaвaццa тaбe cтpaшным... Адным eнкaм ды cтaгнaннeм бядзe людзeй нe пaмoжaш... Пoмнi, штo кaб дpyгoгa вызвaляць, тpэбa caмoмy кpэпкiм быць..."-ст.45.


    Апавяданне “Ашуканы палітрэдактар”(1929)

    М.Гарэцкі. Творы, “Залатя калекцыя бел. літ-ры”,т.12,

    2016 г.-931-. (ст.184-194)

    Усю зіму паэта Трышка Ласы сядзеў над зборнікам сваіх вершаў, у якім "Змесціў толькі такія вершы, якія напэўна мог прапусціць палітрэдактар і галоўліт"-ст.184. Перад тым, як здаць зборнік, ён шмат думаў, каму даць яго чытаць. І "Неяк выпадкова ўбачыўшы на вуліцы т.Двубокага, ён раптам адважыўся, падышоў і папрасіў, каб т.Двубокі даў згоду чытаць яго зборнік"-ст.185
    ***
    На другі дзень Ласы панёс зборнік у выдавецтва. Загадчыка т. Затыкевіча не было, таму паэта пайшоў да яго правай рукі т.Крыўлякі, якога нядоўна аблаілі ў газеце. Той абяцаў аддаць чытаць зборнік Двубокаму. Але вярнуўшыся з курорту Трышка даведаўся, што зборнік аддалі іншаму палітрэдактару, імя якога казаць нельга
    (гэта яму сказаў дзелавод) .
    ***
    3 верасня. У адным з курортаў Чарнаморскага ўзбярэжжа паспрачаліся камсамолец, які ператаміўся ад вялікае і напружанай працы і доктарка з Гомля, змораная сваёю працаю. "Спрэчка пачалася пасля чытання фельетонаў у "Камсамольскай праўдзе"-ст.186. Агата Корк падтрымала камсамольцаў, але, нечакана, таварыш Сумленне не падзяляў яе мерванняў. "З тэй спрэчкі яны перасталі вітаецца,хоць жылі пад адным жыватворчым паўднёвым небам <...>"-ст.187
    ***
    "А на той самы курорт прыехаў адзін знаёмы Сумленнага, на прозвішча Пярун, студэнт з Горак, батанік"-ст.188. Даведаўшыся аб спрэчцы з доктаркаю, ён паведаміў камсамольцу, што "Тым болей жанчына - гэта кветка, панімаеш, якую трэба паліваць з лейкі, калі яна смягне"-ст.188 А яшчэ раз пабачыўшы доктарку і пагаманіўшы з ёю, "<...>т. Пярун сказаў на другі дзень перад абедам т. Сумленнаму яшчэ так:—Гэтая кветка вельмі запушчана і з гэтае прычыны, панімаеш, здаецца вельмі дзікаю і няпаўнасочнаю. Але я бачу, чым яе трэба лячыць, і тым болей ручаюся за добрыя вынікі..."-ст.188

    ***

    Мінула ўжо месяцы два, а паэта Трышка ўсё хадзіў і не ведаў, хто чытае яго зборнік. Т. Сумленный ужо вярнуўся з курорта ў Менск і атрымаў ад т.Перуна ліст, да якога быў далучаны ліст тае доктаркі Балбатухі. У лісце яна пісала аб сваім шлюбе з т.Пупком, аб імпэту да жыцця,поспехах у беларусізацыіі і г.д.

    ***

    Зборнік усё яшчэ быў у невядомага палітрэдактара."Нехта сказаў Ласаму, што ў выдавецтве часта робяць так:пакладуць зборнік у архіў і кажуць аўтарам, што чытае палітрэдактар."-ст.189 Гэтым разам пайшоў аўтар да т. Гурочка-Сысуцкага, сакратара,які заляцаўся да зямлячкі т.Тарабаркінай. Той данёс да яго, што зборнік чытаецца і хутка палітрэдактар прыедзе з дачы і прывязе.
    ***
    Ён сеў у цемнаватым выдавецкім калідоры на лавачку, успомніў метад рэштак і паспрабаваў здагадацца, хто чытае яго зборнік. У гэты момант прайшла міма жонка Пупка. "А што, калі мой зборнік трапіў да Пупка?"-ст.190. І калі ён вярнуўся да Гурочка-Сысуцкага,дзякуючы погляду Пупчыхі, "<...> Ласы адразу ўпэўніўся, што зборнік яго ў Пупка"-ст.191
    ***
    25 жніўня ў адным вагоне ехалі Агата Пупок і Трышка Ласы, які спрабаваў з ёй пазнаёміцца, зацікавіўся ёй . Тады, калі яны ўжо разгаварыліся, паэта даведаўся, што зборнік яго чытае Пупок. Але жанчына супакоіла "Значыцца, калі ваш зборнік у Пупка, ён будзе надрукаваны, але я сёння цэлую ноч буду сама яго чытаць"-ст.192. Развіталіся, Трышка цмокнуў ёй руку. Гэты жэст жанчына палічыла мяшчанствам.
    ***
    Уночы Агата акуратна запытала мужа, чый зборнік ён чытае, даведалася, что Ласы для Пупка -"<...> свалата першае маркі"-ст.194. Але яна унэўніла, што паэта вельмі паважае яе мужа і ліча добрым палітрэдактарам. З гэтай нагоды яна прапанавала Пупку выдаць зборнік, каб не нажываць ворагам. "Ну, чорт яго бяры, прапушу"-ст.194


    Героі/

    Месца

    Характарыстыка

    Цытата з кнігі

    Трышка Ласы

    Паэта

    Сядзеў паэта Трышка ласы над зборнікам сваіх вершаў”-ст.184

    Упарты, жадаў даведацца, хто чытае зборнік

    І паэта пайшоў да яго правае рукі, т.Крыўлякі”-ст.185, “Ласы пайшоў да дзелавода”-ст.186, “Гэтым разам пайшоў да т.Гурочка-Сысуцкага”-ст.189

    Хітры, “падмазаўся” да жонцы Пупка, дзеля таго, каб зборнік друкаваўся

    Каб з ёю пазнаёміцца, Ласы адчыняў і зачыняў усе тыя вокны, што яна хацела, і даваў ёй глядзець ілюстраваныя часопісы, што нікупіў у Воршы”-ст.191

    Крыўляка

    Правая рука т. Затыкевіча

    І паэта Ласы пайшоў да яго правае рукі, т.Крыўлякі”-ст.185

    Шукаў спачуцця

    Таварыша Крыўляку нядаўна аблаялі ў газеце, ён шукаў спачуцця і з гэтае прычыны, нядоўга ламаючыся, дакляраваў Ласаму, што зборнік яго аддадуць чытаць палітрэдактару Двубокаму”-ст.185

    т.Сумленны

    Камсамольскі працаўнік

    <…>паспрачаліся адзін камсамольскі працаўнік з Менску, на прозвішча Сумленны і адна доктарка з Гомля, на ймя і празвішча Агата Корк(Балбатуха)”-ст.186

    Прытаміўся ад працы, адпачываў на курорце

    Камсамолец прытаміўся ад вялікае працы і неўпрыцям для сябе самога стаў нервовы і дражлівы <…>”-ст.186

    Пярун

    Студэнт, прыехаў да т.Сумленнага

    Студэнт з Горак, батанік”-ст.188

    Не ўмеў гаварыць правільна

    Скончыў рабфак і таму не ўмеў гаварыць гладка па-граматычнаму”-ст.188




    Быў ласкавы з жанчынамі

    Гэта кветка вельмі запушчана і з гэтае прычыны, панімаеш, здаецца вельмі дзікаю і няпоўнасочнаю. Але я бачу, чым яе трэба лячыць, і тым болей ручаюся за добрыя вынікі”- ст.188

    Агата Корк (Балбатуха)

    Доктарка

    <…>паспрачаліся адзін камсамольскі працаўнік з Менску, на прозвішча Сумленны і адна доктарка з Гомля, на ймя і празвішча Агата Корк(Балбатуха)”-ст.186

    Зморана працаю

    <…> зморана працаю, іначай жа камісія не паслала б яе на курорт <…>-ст.186

    Разышлася з мужам

    Доктарка колькі год таму разышлася з мужам і не мела ў сваім жыцці тэй салодкасці, якая патрэбна ў поўнай порцыі для здароўя і добрага настрою кожнаму чалавеку”-ст.186




    Зацікавілася беларусізацыяй

    І яшчэ пішу для таго, каб ты мог павіншаваць мяне і з поспехамі ў беларусізацыі”-ст.189

    Выйшла замуж за Пупка

    <…> бо я ўжо не Корка, а Пупок”-ст.189

    Дапамагла Ласаму

    Значыцца, калі ваш зборнік у Пупка, ён будзе надрукаваны, але я сёння цэлую ноч буду сама яго чытаць”-ст.192

    Злосць”

    Гарэцкі М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 1. Апавяданні/ [аўт. Прадм. А. Адамовіч]. – Мн.. Маст. Літ., 1984.- 446 с.

    Васіль Арцямёнак быў зласлівы, а калі пажыў на хутары, то зрабіўся яшчэ зласлівейшым.

    Аднойчы ён ўбачыў, што ў яго суседа Івана Данілёнка прыняліся ўсе дрэўцы. Яго добры настрой адразу прапаў, таму што “яго амаль не ўсе паўсохлі і тырчаць каля хаты й пуні, як галлё на падсцілку пад сена”-ст.242. Ён ішоў і скардзіўся сам сабе на сваю долю.

    Здалёку ён бчыў, што Матруна Данілёнчыха сядзіць сярод бульбоўніку з жоўтымі ўжо красачкамі, поліць. Ён стаў ёй зайздросціць, таму што яго бульба толькі з зямлі вытыркнулась.

    Калі ішоў па сцежкі сярод свайго зялёнага аўса, Арцямёнак заўважыў, што нехта выталаў вялікую мясціну. Арцямёнак убачыў, што яго больш кормны парсюк, якога меліся гадаваць і ў поле не выпускалі, вылез з свінаркі і пачаў рыцца каля дрэўца. “Дзе ж тыя дзетухны? – з балючай нудою на сэрцы заглядаў хутарэц наперад, шукаў вачмі ля хаты, - добра пільнуюць гаспадаркі, няма што сказаць. Дзе ж тая Мар’я? – спомніў ён і пра жонку”-ст.242.

    Васіль схапіў бярозавы кол і кінуў парсюку па нагах. Потым забег на перад і так урэзаў яго з усяе сілы па вушшу, што той аж лёг на заднія ногі. А парсюк ушчаміў сярод громазду галаву, не мог вызваліцца і зрабіў страшэнні візг.

    На гэта прыбеглі жонка і дзеці Валсіля. Тут ён схапіў кол і упёк колам у парсюковых хвост. Выла Васіліха і з дзяцьмі цягнула чуць жывога парсюка з-пад клеці за заднія ногі, а Васіль хапаў сякеру і ішоў бардзжэй у ляда, да вечара, не еў, “церабіць кусты і краіць сэрца за сваю нялюдскую злосць” -ст.243.


    написать администратору сайта