СОЧІНЕНІЕ Праблема ролі кніг у сучасным грамадстве. Магілескі дзяржаны каледж мастацтва
Скачать 16.26 Kb.
|
Установа адукацыі “ Магілеўскі дзяржаўны каледж мастацтваў” Беларуская мова і культура мяўлення Сачыненне на тэму “Праблема кнігі і роль чытання ў сучасным грамадстве” Вучаніцы Дземідзенка Аляксандры Мікалаеўны завочнага аддзялення 1 курса групы ЗБ 11 17 спецыяльнасці “ Бібліятэказнаўства і бібліяграфія” Адрас: 213112 Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, а.г. Кадзіна, вул. Савецкая, д. 29. Тэл. +375259100089 +375447529851 Магілеў, 2017-2018 навучальны год Кніга – адно са старажытных вынаходніцтваў цывілізацыі. З’яўленне пісьменства i кнігі значна павялічылі магчымасці захавання і перадачы інфармацыі. Ф.Скарына З моманту свайго з'яўлення, кніга заўседы лічалася сапраўдным скарбам. Не толькі таму, што ў ёй захоўваліся веды і вопыт многіх пакаленняў людзей. Калісьці даўно стварэнне кнігі было справай вельмі затратнай і доўгай, паколькі вырабляліся яны з дарагіх матэрыялаў – пергаменту, скуры, а пісаліся ад рукі. З развіццём кнігадрукавання кнігі сталі больш даступныя, а тэмы, якім яны былі прысвечаны, больш разнастайнымі – ад летапісных і рэлігійных да свецкіх і мастацкіх. Адно заставалася нязменным – кніга заўсёды была добрым сябрам і дарадцам чалавека. Са з'яўленнем інтэрнэту многім здавалася, што з гэтага часу кніга будзе забыта. Велізарная колькасць разнастайнай інфармацыі стала даступнай кожнаму ўладальніку камп'ютара. Туды ж у лічбавым фармаце перавандравалі энцыклапедыі, падручнікі і бібліятэкі. Так кніга атрымала новае жыццё – на маніторах камп'ютара. Кніга – гэта не вокладка і лісткі з літарамі, а той сэнс, які жыве ў ёй. Людзі лічаць, што чытанне з манітора камп'ютара не можа параўнацца са зносінамі з папяровай кнігай. Для іх важны не толькі тэкст, надрукаваны на старонках, але і сам выгляд кнігі, адчуванні ад дотыку да яе, запах. Кніга здаецца ім жывой істотай, маленькім сябрам. Галоўнай мэтай мойго сачынення - развіццё цікавасці да кнігі, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка, фарміраванне адукаванага грамадства, выхаванага ў лепшых духоўна-маральных традыцыях, прапаганда беларускамоўных выданняў: кніг, часопісаў і газет для дзяцей і моладзі. Ці модна зараз чытаць? Свет сапраўды змяніўся. Але нязменным засталося тое, што мы цэнім, любім, а чытанне - адно з такіх рэчаў. Змяніліся носьбіты інфармацыі, паступова сыходзіць у мінулае папера. Але гэта не значыць, што кніга памірае. Чытайце – і станавіцеся больш абачлівымі, спагаднымі. Можа, менавіта чытанне робіць з чалавека сапраўднага чалавека? |