Главная страница
Навигация по странице:

  • 2. Тыпы марфем (каранёвыя і службовыя, рэляцыйныя і дэрывацыйныя, прадуктыўныя і непрадуктыўныя). Варыянтнасць марфем. Сінанімія, мнагазначнасць, аманімія марфем.

  • 3. Аснова сл., яе тыпы (вытворная і невытворная, перарывістая і неперарывістая, суплетыўная). Канчатак, яго роля ў слове. Нулявы канчатак.

  • 4. Корань сл.. Варыянты кораня. Свабодныя і звязаныя карані.

  • 5. Афіксы (прыстаўка (прэфікс), суфікс, постфікс, інтэрфікс). Словаўтваральныя і формаўтваральныя прыстаўкі, суфіксы, постфіксы.

  • 6. Змены ў марфемнай будове сл. ў выніку гістарычнага развіцця мовы (апрошчанне, перараскладанне). Прычыны змен у марфемнай будове сл..


  • 7. Словаўтв., яго прадмет і задачы. Словаўтваральная матывацыя, вытворнае (матываванае) і зыходнае (матывавальнае) словы. Утваральная аснова і словаўтваральны фармант.

  • 8. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў у бел. мове. Словаўтваральны тып і словаўтваральны спосаб. Марфемнае словаўтв. (афіксацыя, бязафікснае ўтварэнне).

  • 9. Афіксацыя, яе разнавіднасці (прыставачны, суфіксальны, пыставачна-суфіксальны, постфіксальны спосабы).

  • 10. Складанне, яго разнавіднасці (асноваскладанне, словаскладанне, складана-суфіксальны, складана-бязафіксны спосабы, абрэвіяцыя і яе разнавіднасці).

  • 11. Лексіка-семантычны і марфалога-сінтаксічны спосабы ўтварэння слоў.

  • 12. Марфалогія як раздзел граматыкі, яе прадмет і задачы. Асноўныя паняцці марфалогіі (граматычнае значэнне, граматычныя формы, граматычная катэгорыя).

  • шпоры бел. яз. бел яз. 1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (патаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф


    Скачать 137.16 Kb.
    Название1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (патаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф
    Анкоршпоры бел. яз.
    Дата10.01.2022
    Размер137.16 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлабел яз.docx
    ТипДокументы
    #327658
    страница1 из 6
      1   2   3   4   5   6

    1.Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (паўтаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф.. Марфеміка – раздзел мовазнаўства, які вывучае структуру сл., яго састаўныя(структурныя) часткі – марфемы, іх віды, будову і заканамернасці спалучэння ў слове (словаформе).Сл. – цэласнае адзінства, але структура слоў можа быць розная: Простая (складаецца з корню, гэта значыць аснова = корню, да якіх далучаецца канчатак): стол, вад-а. Складаная (вытворныя словы).Марфемы – састаўныя часткі сл.. Праз марфемы выражаюцца многія граматычныя значэнні:-Канчатак – значэнне роду, ліку, асобы і г. д. Прыстаўка, постфікс – знач. трывання дзеяслова.Марфемы з̒яўляюцца канстытутыйнымі (вызначальнымі) прыметамі сл. ў цэлым.Адметныя прыметы: Паўтаральнасць (Адна і тая ж марф. паўтараецца: стол-ік, коц-ік).Непадзельнасць (калі драбіць, страчваецца ўласцівы ёй сэнс і атрымліваюцца меншыя ужо нязначныя часткі сл. - фанемы). Значымасць Абстрактнасць (матэрыяльная нявыражанасць.)

    2. Тыпы марфем (каранёвыя і службовыя, рэляцыйныя і дэрывацыйныя, прадуктыўныя і непрадуктыўныя). Варыянтнасць марфем. Сінанімія, мнагазначнасць, аманімія марфем. У залежнасці ад ролі марфемы ў слове, ад характару яе значэння і яе месца ў слове марфемы падзяляюцца на каранѐвыя іафіксальныя. Каранѐвая марф. (корань) – гэта абавязковая частка сл., носьбіт асноўнага элемента яго лексічнага значэння. Слоў без кораня не можа быць. Корань сл. можа быць адзінай марфемай у слове. Разам з каранѐвай марфемай ў слове змешчаны афіксальныя марфемы, або афіксы. Класіфікацыя афіксаў заснавана на іх месцы ў адносінах да кораня (перад коранем – прыстаўкі, або прэфіксы; пасля кораня – суфіксы і постфіксы, а таксама канчаткі, або флексіі; паміж каранѐвымі марфемамі ў складаным слове – інтэрфікс, або злучальны афікс). Корань разам з іншымі афіксамі, не лічачы канчатка, утварае аснову сл.. У залежнасці ад ролі ў складзе сл. марфемы падзяляюцца на рэляцыйныя і дэрывацыйныя. Рэляцыйныя марфемы – гэта граматычныя афГікПсы, якія паказваюць на адносіны паміж словамі ў выказванні (напр., канчаткі). Дэрывацыйныя марфемы ўдакладняюць Бі канкрэтызуюць кораня (гэта словаўтваральныя сродкі: суфіксыЙ, прыстаўкі і інш.).


    3. Аснова сл., яе тыпы (вытворная і невытворная, перарывістая і неперарывістая, суплетыўная). Канчатак, яго роля ў слове. Нулявы канчатак.
    Аснова - частка формы сл. без канчатка, формаўтваральных суфіксаў інфінітыва –ць, -ці, -чы і постфікса -це (у форме 2-ой асобы множнага ліку дзеясловаў загаднага ладу), якая выражае лексічнае значэнне сл.: дрэв-а, зялѐн-ы, зарэчн-ы, насі-ць, нес-ці, бег-чы, насі-це. Асновы бываюць простыя і складаныя. Простыя асновы маюць адну каранѐвую марфему, а складаныя – дзве і больш, параўн.: азѐрн-ы і часопісн-ы. Простыя асновы падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Невытворная – гэта аснова, якая складаецца толькі з адной марфемы – кораня: трав-а, чорн-ы, няс-у. Невытворная аснова супадае з коранем, а ў вытворнай, акрамя кораня, ѐсць афіксы. Лексічнае значэнне невытворнай асновы выражаецца коранем: зім-а ―самая халодная пара года паміж восенню і вясной‖. Значэнне вытворнай асновы часцей складаецца з сумы значэнняў асобных марфем – кораня і афіксаў, якія ўваходзяць у яе, і тлумачыцца праз сувязь з невытворнай асновай: зімов-ы ―які бывае зімой, звязаны з зімой‖. Вытворныя асновы суадносяцца з адпаведнымі невытворным: лес і лясн-ы,бераг – прыбярэжны. Невытворныя і вытворныя асновы служаць базай для ўтварэння новых слоў. Аснова, ад якой утворана аснова слоў, называецца ўтваральнай. Так, утваральная аснова слоў марскі, прыморскі з’яўляецца невытворнай (мор-), а ўтваральныя асновы слоў выкладчык, перапісчык -- вытворныя (выклад-аць, перапіс-аць). Формы некаторых слоў могуць утварацца ад розных асноў, якія называюцца суплетыўнымі (фр. suppletif – дадатковы). Ад суплетыўных асноў утвараюцца формы ступеней параўнання некаторых якасных прыметнікаў і прыслоўяў: добры – лепшы, дрэнны – горшы; добра – лепш, дрэнны – горш; склонавыя формы Займ.аў: я – мяне, мне, мною; мы – нас, нам, намі; формы трывання некаторых дзеясловаў: браць – узяць; класціся – легчы. 1.6. Канчатак Канчатак, або флексія ( лац. flexio – згінанне, выгін), -- зменная службовая марф., якая ўтварае граматычныя формы сл. і служыць для сувязі яго з іншымі словамі ў сказе, напрыклад: зямл-я, зямл-і, зямл-і, зямл-ю, зямл-ѐй (-ѐю), (на) зямл-і – канчаткі ўтвараюць склонавыя формы назоўніка. А ў сказе Продкі ані мае, ані твае сваѐй зямлі не мянялі. (Р.Б.) канчатак –і ў слове зямлі паказвае на родны склон і на сувязь гэтага сл. з дзеясловам (не) мянялі. Канчаткі выражаюць граматычныя значэнні роду (брат, сястра,дзіця), ліку (высокі дуб, высокія дубы), склону (высокі дуб, на высокім дубе), асобы (іду,ідзеш, ідзе). Звычайна канчаткі маюць некалькі граматычных значэнняў. Так, у слове нізк-і канчатак мае граматычныя значэнні роду, ліку, склону, а ў слове бач-у – ліку і асобы. Пры змяненні канчаткаў змяняецца граматычная форма і граматычнае значэнне сл., а лексічнае значэнне застаецца нязменным. Паколькі канчатак – формаўтваральная марфемы, вылучаюцца канчаткі параўнаннем розных форм аднаго сл.: сасн-а, сасн-ы, сасн-е. Яны знаходзяцца ў канцы формы сл.: пасля канчаткаў бываюць толькі постфіксы: піш-уц-ца, пісал-а-ся, піш-ы-це. Канчаткі могуць складацца з аднаго або больш гукаў чыст-ы, чыстым, чыст-ага. Аднак ѐсць словы, у якіх канчаткі не маюць гукавога выражэння (матэрыяльна не выражаныя); такія канчаткі называюцца нулявымі. Нулявы канчатак з’яўляецца, напрыклад, паказчыкам назоўнага склону (а для неадушаўлѐнных – і вінавальнага) адзіночнага ліку муж. роду назоўнікаў другога скланення: луг, верас; назоўнавінавальнага склону адзіночнага ліку жан. роду назоўнікаў трэцяга скланення (завязь, гусь, плынь); муж. роду дзеясловаў прошлага часу: забег, прынѐс. Кожнаму зменнаму слову ўласцівы свае канчаткі, па якіх адрозніваюцца назоўнікі першага, другога і трэцяга скланення, дзеясловы І і ІІ спражэнняў і інш. 1.7. Корань сл., ты
    4. Корань сл.. Варыянты кораня. Свабодныя і звязаныя карані.
    Вытворныя і невытворныя асновы адрозніваюцца марфемнай будовай: у невытворнай аснове выдзяляецца толькі корань, у вытворнай – корань і афіксы. Корань – гэта абавязковая марфемы, якая выражае агульнае лексічнае значэнне роднасных (аднакарэнных) слоў: балот-а, балот-н-ы, балот-ц-а, балот-іст-ы. Корань балот (балоц-) з’яўляецца агульным для ўсіх роднасных слоў і паказвае на іх сувязь з паняццем ―балота‖. Існуюць словы без канчаткаў (метро, тут), без прыставак (дзян-ѐк, воль-н-ы), без суфіксаў (пад-групы, по-шум), але слоў без кранѐў няма. Калі аснова складаецца з адной марфемы, то гэтая марф. – корань: стол, парт-а, чырвон-ы, шмат. Карані бываюць свабодныя і звязаныя. Свабодныя – гэта такія карані, якія супадаюць з асновай хоць бы ў адной форме сл.. Так, у словах снег,снег-ав-ы, снеж-н-ы корань свабодны, паколькі ў слове снег супадае з асновай. Свабодныя карані могуць ужывацца ў мове ізалявана (кафэ, таксі, міні) і ў спалучэнні з канчаткамі (рук-а, жоўт-ы, бяр-у) і іншымі афіксамі (руч-н-ы, жаўт-ок, пад-бяр-у). Звязаныя карані ніколі не супадаюць з асновай, сустракаюцца заўсѐды толькі ў вытворнай аснове ў спалучэнні з афіксамі: аб-вык-а-ц-ца, з-вык-ну-ц-ца, з-выч-к-а,пры-вык-а-ць; вул-іц-а, вулачк-а, за-вул-ак, вул-іч-н-ы. Вылучаюцца карані падборам роднасных слоў: народ, народ-н-ы, народ-н-асць; аб-у-ць, аб-у-т-ак, аб-у-т-к-ов-ы, аб-у-т-нік.
    5. Афіксы (прыстаўка (прэфікс), суфікс, постфікс, інтэрфікс). Словаўтваральныя і формаўтваральныя прыстаўкі, суфіксы, постфіксы. Афіксы (лац. affiхus — прымацаваны) — гэты службовыя марфемы, якія з’яўляюцца неабавязковымі для кожнага сл. і служаць для ўтварэння новых слоў ці новых граматычных формаў: чытаць – пера-чытаць, чысты – чысц-ін-я, чысты – чысц-ейш-ы, най-чысц-ейш-ы. У адрозненне ад кораня афіксы бываюць толькі звязаныя: яны ніколі не супадаюць з асновай і ўжываюцца толькі ў складзе вытворнай асновы ў спалучэнні з іншымі марфемамі. Да афіксаў адносяцца прыстаўкі, суфіксы, інтэрфіксы, постфіксы. Прыстаўка, або прэфікс (лац. ргае < ргае — спераду, fіхus — прымацаваны), — афікс, які знаходзіцца ў складзе простай асновы перад коранем і надае слову новае лексічнае або граматычнае значэнне: вы-ехаць, ня-смелы, пра-ўнук, па-на-ехаць. Прыстаўка можа знаходзіцца не непасрэдна перад коранем, а перад другой прыстаўкай (дзве прыстаўкі ў слове): па-запісваць, па-на-сыпаць, па-пры-носіць, па-за-вяз-ваць. Суфікс (лац. suffixus — падстаўлены) — частка асновы, якая стаіць пасля кораня і ўтварае новую форму або новае сл.: пал-яв-ы, пчал-яр, барав-ін-а. Суфікс можа быць не толькі непасрэдна пасля кораня, а і пасля іншага суфікса: гад-ав-ін-а, за-гарт-оў-к-а, сард-эч-н-ы. Паводле ролі ў слове адрозніваюцца словаўтваральныя і формаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы. Словаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы ўтвараюць словы з новым лексічным значэннем: горад -- гарад-ск-і, дзядуля – дзядул-еў, клас – пад-клас. Формаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы служаць для ўтварэння новай формы сл., якая захоўвае тоеснасць лексічнага значэння: нізкі—ніж-эйшы, най-ніж-эйш-ы, спяваць – спява-ў, спява-л-а. Прыстаўкі і суфіксы выкарыстоўваюцца пераважна як словаўтваральныя афіксы. Формаўтваральнымі з’яўляюцца суфікcы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў -ейш-, -эйш-, -ш-: смялейшы мудрэйшы, старшы; вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў -ей, -эй, -ш: цяплей, вышэй, лепш; еуб'ектыўнай ацэнкі: маленькі, песенька, матулька, сыночак; прошлага часу дзеясловаў: сказаў, прынесла, спалі; трыванняў дзеясловаў: звязваць, запісваць і інш.
    6. Змены ў марфемнай будове сл. ў выніку гістарычнага развіцця мовы (апрошчанне, перараскладанне). Прычыны змен у марфемнай будове сл.. Змены ў марфОемРнай структуры сл. У працэсе развіцця мовы ИчасТта адбываюцца змены ў марфемнай будове Гэтыя змены абумоўленЗы рознымі фанетычнымі і семантычнымі з‟явамі, выніку чаго парушаюцца сувязі паміж асобнымі марфемамі і яны паступова пераасэнсоўваюцца. У марфемным скПладзе могуць адбывацца наступныя змены: апрошчанне; перараскладанне; усЕкладненне; дэкарэляцыя. Апрошчаннем называецца ператварэнне вытворнай асновы ў невытворную. У словах дар, дух, пір, досыць, пажар, прычына, сусед выдзяляецца цяпер толькі адна марф., таму што былыя суфіксы і прыстаўкі (-р, -х, до-, па-, пры-, су-)страцілі сваѐ значэнне і ўвайшлі ў склад кораня. У працэсе апрошчання асноў звычайна ўтвараюцца каранѐвыя марфемы, якія ў сваю чаргу служаць пэўнай базай для ўтварэння новых слоў. Перараскладанне – гэта такія змены ў марфемнай будове сл., калі адбываецца пераразмеркаванне марфемнага складу сл. (калі гук або некалькі гукаў адрываюцца ад адной марфемы і далучаюцца да іншай). Напрыклад, у словах хвойнік, ягаднік, халадзільнік выдзяляюцца складаныя суфіксы -нік, -ільнік, а не спалучэнні асобных самастойных суфіксаў. Апрача складаных суфіксаў, аналагічным спосабам могуць утварацца складаныя прыстаўкі: неда- (недаплата), небез- (небезвядомы), паза- (пазаўчора)іінш.


    7. Словаўтв., яго прадмет і задачы. Словаўтваральная матывацыя, вытворнае (матываванае) і зыходнае (матывавальнае) словы. Утваральная аснова і словаўтваральны фармант. 2.1. Словаўтв., яго прадмет і задачы Словаўтв. – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных (матываваных) слоў, спосабы і сродкі іх утварэння. Тэрмінам ―словаўтв.‖ называюць і сам працэс утварэння новых слоў. Словаўтв. як раздзел навукі аб мове цесна звязана з лексікалогіяй і марфалогіяй, з якімі яно мае агульны аб’ект вывучэння – сл.. Лексіка мовы напаўняецца ў выніку словаўтваральных працэсаў, а кожнае новае сл. афармляецца па граматычных законах як пэўная часціна мовы. Аднак у словаўтварэнні вывучаюцца толькі вытворныя (матываваныя) словы, якія ўзніклі ў працэск словаўтварэння і значэннем і гучанне якіх абумоўлена іншымі аднакарэннымі словамі (утваральнымі). Невытворныя словы ў адрозненне ад вытворных узніклі не ў працэсе словаўтварэння, а як умоўныя назвы прадметаў, прымет, дзеянняў: дрэва, стол, белы, ісці. 2.2. Утваральная аснова і словаўтваральны фармант Вытворнае сл. складаецца з утваральнай асновы і словаўтваральнага фарманта. Утваральная аснова – гэта частка ўтваральнага сл., агульная з вытворным, напрыклад: бераг – берагавы (утваральная аснова бераг-, фармант –ав-. Некаторыя вытворныя словы маюць больш чым адну ўтваральную аснову: бетон мяшаць – бетонамяшалка (утваральная аснова бетон-, мяша-, фармант –лк-а). Словаўтваральны фармант – гэта сродак, з дапамогай якога ўтвараюцца новыя словы. 2.3. Словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо Вытворнае і ўтваральнае словы звязны адносінамі словаўтваральнай вытворнасці, або матывацыі. Словаўтваральная вытворнасць – гэта такія адносіны паміж двума аднакарэннымі словамі, калі значэнне аднаго можна растлумачыць праз значэнне другога. Так, значэнне вытворных слоў выкладчык, перапісчык можна растлумачыць праз значэнне аднакарэнных дзеясловаў, на базе якіх яны ўзніклі: выкладаць – выкладчык ―той, хто выкладае‖, перапісваць – перапісчык ―той, хто перапісвае‖. Вытворнае сл. можа стаць утваральным (матываваным) для наступнага, а наступнае – для новага і г.д.: чытаць – перачытаць – перачытваць – перачытванне. Аднакарэнныя словы, звязаныя адносінамі паслядоўнай вытворнасці, называюць словаўтваральным ланцужком. Невытворнае сл. можа быць заходным для ўтварэння некалькіх словаўтваральных ланцужкоў. Сукупнасць словаўтваральных ланцужкоў, якія маюць адно і тое ж зыходнае сл., называецца словаўтваральным гняздом.
    8. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў у бел. мове. Словаўтваральны тып і словаўтваральны спосаб. Марфемнае словаўтв. (афіксацыя, бязафікснае ўтварэнне). У бел. мове традыцыйна вылучаюць два асноўныя спосабы ўтварэння слоў – марфемны і немарфемны. Словаутарвальны тып – схема пабудовы слоу пэунай часцiны мовы. Усе вытворныя словы аднаго тыпу маюць агульнае словаутвар. значэнне,носьбiтом якога з`яуляецца формант.(Прыкл. бярознЯК, вiшнЯК, дубнЯК,лiпнЯК→няк супадаюць аднародн.дрэу) Словаўтваральны спосаб – гэта адзінка класіфікацыі ў словаўтварэнні, якая аб’ядноўвае словы з адным відам словаўтваральнага фарманта (прыстаўкай, суфіксам, постфіксам). Так, словы лѐтчык, лясны, пчаляр, шахцѐр, каменны, марскі ўтвораны адным спосабам – суфіксальным, таму што пры іх утварэнні выкарыстаны словаўтваральныя суфіксы. Для вытворных слоў з адной утваральнай асновай характэрны марфемны спосаб утварэння, пры якім словаўтваральным сродкам з’яўляецца афікс. У залежнасці ад таго, які афікс выкарыстоўваецца пры словаўтварэнні, унутры марфемнага спосабу адрозніваюць наступныя спосабы. Суфіксальны спосаб – гэта ўтварэнне слоў далучэннем да ўтваральнай асновы суфікса (у нязменных словах) або суфікса і канчатка: ціхі – ціха, высокі – высока, помніць –помнік, знішчаць – знішчальнік. Разнавіднасцю гэтага спосабу лічыцца нульсуфіксальны спосаб. У словах, утвораных гэтым спосабам, суфікс матэрыяльна не выражаны – нулявы: прыходзіць – прыход, скакаць – скокі, глухі – глуш. Гэтым спосабам утвараюцца назоўнікі ад дзеясловаў і прыметнікаў, парадкавыя лічэбнікі ад колькасных: пяць – пяты. Прыставачны спосаб – утварэнне слоў далучэннем прыстаўкі да ўтваральнага сл.: унук – праўнук, дзе – недзе, чытаць -- вычытаць, перачытаць, прачытаць. Постфіксальны спосаб – утварэнне слоў далучэннем постфікса да ўтваральнага сл.. Гэтым спосабам утвараюцца дзеясловы, Займ.і і прыслоўі: насіць – насіцца, што – штосьці, куды – куды-небудзь. Прыстаўкі і постфіксы, у адрозненне ад суфікса, далучаюцца да сл., а таму вытворнае сл. адносіцца да той жа часціны мовы, што і ўтваральнае: ехаць – выехаць, выпісаць – выпісацца. Прыставачна-суфіксальны спосаб __ утварэнне слоў адначасовым далучэннем прыстаўкі і суфікса (матэрыяльна выражанага або нулявога): гара – узгорак, бераг – прыбярэжны. Прыставачна-постфіксальны спосаб – утварэнне слоў адначасовым далучэннем да ўтваральнага сл. прыстаўкі і постфікса: ляжаць – наляжацца, бегчы – разбегчыся, спаць – выспацца. Утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы або да ўтваральнага сл. розных афіксаў лічыцца найбольш пашыраным у мове і мае агульную назву афіксацыя. Новыя словы могуць утварацца на базе двух або больш утваральных слоў або асноў; тады выкарыстоўваюцца такія спосабы, як складанне, суфіксальна-складаны, зрашчэнне, абрэвіяцыя. Складанне – спосаб утварэння слоў шляхам аб’яднання дзвюх ці больш асноў або цэлых слоў: лесатундра, шкловалакно, плашч-палатка. Для сувязі частак пры складанні ўжываецца інтэрфікс, які можа быць матэрыяльна выражаным: лесастэп, новабудоўля або нулявым: канферэнц-зала, сон-трава. Суфіксальна-складаны спосаб – складанне ў спалучэнні з суфіксальным спосабам: байкапісец, зернесушылка, левабярэжны. Зрашчэнне – спосаб словаўтварэння, пры якім двы словы, звязаныя падпарадкавальнай сувяззю, аб’ядноўваюцца ў адно. У будове складанага сл. гэта сувязь захоўваецца; залежнае сл. з’яўляецца першай часткай: вечназалѐны, высокаадукаваны, свежамарожаны. Абрэвіяцыя – спосаб утварэння сладана-скарочаных слоў, або абрэвіятур, шляхам аб’яднання ўсечаных частак або частак і цэлага сл.: ВНУ, БДПУ, БелСЭ, райана, медсястра, санстанцыя.
    9. Афіксацыя, яе разнавіднасці (прыставачны, суфіксальны, пыставачна-суфіксальны, постфіксальны спосабы). АФІКСАЦЫЯ Пры афіксальным словаўтварэнні да ўтваральнай асновы (сл.) далучаецца дэрывацыйны афікс (або афіксы). Прэфіксальнае ўтварэнне (прэфіксацыя) слоў характарызуецца далучэннем да ўтвараючай асновы розных прэфіксаў. Прэфікс далучаецца да ўсяго матывавальнага сл. як часціны мовы і ўтварае новае сл. той самай часціны мовы: загаловак – падзагаловак, радасны – нярадасны, хто – ніхто, далѐка – недалѐка. Далучэнне прэфікса не мяняе гукавога складу кораня (за выключэннем выпадкаў тыпу безыдэйны, падыграць, разышоўся). Суфіксальнае ўтварэнне слоў (суфіксацыя) – гэта далучэнне да ўтвараючай асновы розных суфіксаў: выдатнік, сатырык, Улыжнік, дружыннік, выхавальнік, выкладчык, апісанне, жаданне, грамадскі, пісьмовы, жыццѐвы, шчаслівы, яснець, глушэць, гатаваць, раўняць, адрасаГваПць. Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне Б слоў (канфіксацыя) – адначасовае далучэнне да ўтвараючай асновы Йпрэфіксаў і суфіксаў: на-пар-нік, да-тэрмін-ов-ы, бяз-меж-н-ы, а-снеж-ы-ць, па-наш-аму. Постфіксальнае ўтварэнне (постфИіксацыя) – утварэнне новых слоў пры дапамозе постфікса, які далучаецца Рда цэлага сл.: сустрэць – сустрэцца, знасіць – знасіцца, што – штосьці, дзОе – дзе-небудзь. Прыставачна-постфіксальнТае ўтварэнне – утварэнне новых слоў шляхам адначасовага далучэнняИ прэфікса і постфікса (-ся, -ца) да ўтваральнага сл.: бегаць – набегацца, крыЗчаць – раскрычацца, гуляць – нагуляцца. Постфіксальным і Опрыставачна-постфіксальным спосабамі звычайна ўтвараюцца новыя словПы той самай часціны мовы: ад дзеяслова – дзеясловы, ад Займ.а – Займ.і, ад прыслоўя – прыслоўі. СуфіксальнРа-пЕостфіксальнае ўтварэнне – утварэнне новых слоў шляхам адначасовага далучэння суфікса і постфікса да ўтваральнага сл.: гонар – ганарыцца, сварка – сварыцца. Прэфіксальна-суфіксальна-постфіксальнае ўтварэнне – утварэнне новых слоў шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса, суфікса і постфікса: смелы – асмеліцца, стукаць – перастуквацца. Прэфіксальна-нульсуфіксальнае ўтварэнне – утварэнне новых слоў пры дапамозе прэфікса і нулявога суфікса: зуб – бяззубы, хвост – бясхвосты. Нульсуфіксальнае ўтварэнне – гэта ўтварэнне новых слоў пры дапамозе нулявога суфікса. Такім спосабам звычайна ўтвараюцца назоўнікі ад асноў прыметнікаў і дзеясловаў: даль (далѐкі), сінь (сіні), агляд (аглядаць), стук (стукаць), мара (марыць), а таксама парадкавыялічэбнікі ад колькасных: пяць – пяты, сем – сѐмы, восем – восьмы. У сучаснай бел. мове марфалагічнае словаўтв. самае прадуктыўнае.


    10. Складанне, яго разнавіднасці (асноваскладанне, словаскладанне, складана-суфіксальны, складана-бязафіксны спосабы, абрэвіяцыя і яе разнавіднасці). Кампазіцыя (складанне) – гэта такі падтып словаўтварэння, дзе новае сл. ўтвараецца ў выніку аб’яднання асноў або слоў. У залежнасці ад таго, што аб‟ядноўваецца ў цэласную лексічную адзінку – асновы, цалкам словы часткі слоў, складанне падзяляецца на асноваскладанне, словаскладанне і абрэвіяцыю. Асноваскладанне – утварэнне новых слоў, пры якім дэрывацыя слоў адбываецца шляхам зліцця дзвюх і больш асноў. Пры дэрывацыі слоў шляхам асноваскладання ў якасці слваўтваральнага фарманта выкарыстоўваюцца злучальныя галосныя – інтэрфіксы: лес-а-гадоўл- (я), верш-а-складанне-(е),мяс-а-камбінат-(ø), беларуск-а-польск-а-ўкраінск-(і), вогн-е-трывал-(ы), земл-е-ўласнік-(ø). Словаскладанне – такі падтып марфалагічнага словаўтварэння, пры якім два словы аб‟ядноўваюцца ў адно складанае без змен з боку гукавога афармлення, а таксама з захаваннем лексічнага значэння і гУраматычных форм. Сярод складаных слоў, утвораных шляхам словаскПладання, вылучаюць: цэласнааформленыя (адзінааформлены яБ) Г– складаныя словы, якія ўзнікаюць у выніку аб‟яднання (зрашчэння) у адну лексічную адзінку кампанентаў словазлучэння з захаваннем Йіх семантыкі і формы: густа населены → густанаселены, мала знаѐмы → малазнаѐмы, радыѐ вяшчанне → радыѐвяшчанне, мімаволі → мімаволі і інш.И; раздзельнааформленыя – лексРічныя адзінкі, якія складаюцца з двух самастойных зменных слоў і ў якіОх скланяюцца абодва кампаненты, што ўваходзяць у гэтыя адзінкі (гусі-лебТедзі (гусей-лебедзяў), хата-чытальня (хаты- чытальні), купля-продож (аб куИплі-продажы), хлеб-соль (хлебам-соллю) і інш.), або з двух нязменных слоўЗ (калі-нікалі, туды-сюды, далѐка-далѐка і інш.). Некаторыя даследчыкі лічОаць, што такія ўтварэнні не з‟яўляюцца складанымі словамі, і адносяць іх дПа словазлучэнняў, у якіх адно са слоў – прыдатак. Абрэвіяцыя Е РазнавіднасРцю кампазіцыі з‟яўляецца абрэвіяцыя (ад лац. Abbrevio „скарачаю‟) – утварэнне новых слоў (складанаскарочаных слоў,або абрэвіятур) шляхам складання: усечаных (скарочаных) асноў: БДПУ, РБ, ААН, БелАЗ, гарСЭС,спецкар, прадмаг, інтэрпал, педВНУ, мапед, рацыя і інш.; усечаных асноў і цэлых слоў: інфармбюро, заасад, медкамісія,студатрад, спецабутак, начштаба і інш. Шляхам абрэвіяцыі ў бел. мове ўтвараюцца, як правіла, толькі назоўнікі. Значэнне такіх слоў эквівалентнае значэнню тых словазлучэнняў, якія скарачаюцца. КАМПАЗІЦЫЯ + АФІКСАЦЫЯ У марфалагічным спосабе словаўтварэння вылучаецца такі тып дэрывацыі, які спалучае ў сабе кампазіцыюі афіксацыю. У залежнасці ад таго, дэрывацыйны афікс з‟яўляецца матэрыяльна выражаным або нулявым, вылучаюць наступныя словаўтваральныя падтыпы: асноваскладанне + суфіксацыя(складана-суфіксальнае ўтварэнне) – аб‟яднанне дзвюх асноў у адно складанае сл. з дапамогай інтэрфікса і суфікса: бел-а-камен-н-(ы), трав-а-ед-н-(ы), дам-а-вод-ств-(а), пяц-і-мінут-к-(а), інш-а-моў-н-(ы), ус-е-саюз-н-(ы); асноваскладанне + нулявая суфіксацыя(складана-нульсуфіксальнае ўтварэнне) – аб‟яднанне дзвюх асноў у адно складанае сл. з дапамогай інтэрфікса і нулявога суфікса ў апорным (другім) кампаненце: вад-а-лаз-ø-(ø), дам-а-сед-ø-(ø), сам-а-кат-ø-(ø), шырак-а-крыл-ø-(ы).


    11. Лексіка-семантычны і марфалога-сінтаксічны спосабы ўтварэння слоў. Новыя словы могуць утварацца шляхам пераходу адной часціны мовы ў другую. Гэта марфолага-сінтаксічны спосаб. Сутнасць гэтага спосабу заключаецца ў тым, што словы адной часціны мовы выконваюць сінтаксічныя функцыі, набываюць лексічнае і граматычнае значэнні, уласцівыя іншым часцінам мовы. Такім спосабам утвараюцца назоўнікі ад прыметнікаў і дзеепрыметнікаў (субстантывацыя): рабочы, хворы, марожанае; прыметнікі ад дзеепрыметнікаў (ад’ектывацыя): гаючы, каханы; прыслоўі ад формаў слоў і іншых часцін мовы (адвербіялізацыя): памалу, дасыта, удвая. Лексіка-семантычны спосаб – утварэнне новых слоў расшчапленнем значэнняў мнагазначнага сл.. У выніку асобныя словы страчваюць сувязь паміж сабой і з’яўляюцца словы-амонімы: гасцінец ―дарога‖ і гасцінец ―падарунак‖.
    12. Марфалогія як раздзел граматыкі, яе прадмет і задачы. Асноўныя паняцці марфалогіі (граматычнае значэнне, граматычныя формы, граматычная катэгорыя). Граматыка – 1) граматычны лад мовы, які ўключае сродкі і правілы змянення слоў, аб‟яднанне іх у спалучэнні, канструяванне простых сказаў, злучэнне простых сказаў у складаныя; 2) раздзел мовазнаўства, які вывучае граматычны лад мовы. У граматыцы вылучаюцца два асноўныя раздзелы: марфалогія і сінтаксіс. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца формы слоў і спосабы іх змянення, а таксама граматычныя катэгорыі і класы слоў (часціны мовы) называецца марфалогіяй. Марфалогія – адна з састаўных частак граматыкі; яна вызначае граматычныя разрады слоў, іх спецыфічныя рысы, спосабы выражэння розных граматычных. катэгорый, высвятляе граматычныя значэнні і тлумачыць граматычныя формы слоў. Марфалогія мае цесную сувязь з лексікалогіяй, фанетыкай і словаўтварэннем. Асноўныя паняцці марфалогіі – граматычная катэгорыя, граматычнае значэнне і граматычная форма. Граматычнай катэгорыяй называюцца абагульненыя значэнні, уласцівыя пэўным разрадам слоў. У сучаснай бел. мове найбольш тыповыя граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону, асобы, часу, трывання і стану. Граматычнае значэнне– найбольш агульны, абстрагаваны моўны змест, уласцівы слову як пэўнай часціне мовы. Граматычнае значэнне напластоўваецца на лексічнае і ўдакладняе яго, паказвае на прыналежнасць сл. да пэўнай часціны мовы, акрэслівае магчымасці яго словазмянення і спалучэння з іншымі словамі і выражаецца канчаткам (або канчаткам і прыназоўнікам адначасова), прыстаўкай, націскам, праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу, асобы, стану. Кожная часціна мовы характарызуецца пэўным кругам граматычных значэнняў. Суадноснасць граматычнага і лексічнага значэнняў у розных словах неаднолькавая. Адны словы сумяшчаюць лексічнае і граматычнае значэнне – гэта самастойныя словы. Для гэтых слоў лексічнае значэнне – асноўнае, граматычнае значэнне – спадарожнае. Ёсць словы, для якіх граматычнае значэнне – асноўнае (злучнікі, прыназоўнікі, часціцы). Паміж лексічным і граматычным значэннямі няма рэзкай мяжы. У мове выражэнне граматычнага значэння можа дубліравацца лексічнымі сродкамі: Сашка пойдзе (закончанае трыванне, будучы час) з сябрамі ў паход. і Сашка заўтра ідзе з сябрамі ў паход. Спосабы выражэння граматычнага значэння: 1.афіксацыя (стол – сталы – адзіночны-множны лік, кідаць – кінуць – закончанае-незакончанае трыванне); 2.змена асноў слоў (суплетывацыя): я – мяне, чалавек – людзі, браць – РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ узяць; 3.ужыванне службовых слоў: чытаў бы, будзеш ведаць; 4.асноваскладанне: хадзіцьму, насіцьму; 5.парадак слоў у сказе: цікавая кніга – кніга цікавая; 6.інтанацыя. Усе знешнія відазмяненні сл., якія служаць для выражэння таго ці іншага граматычнага значэння, называюцца граматычнымі формамі. У сучаснай бел. мове адрозніваюцца простыя і складаныя граматычныя формы. Простыя (сінтэтычныя) – такія граматычныя формы, якія ўваходзяць у склад сл. як яго марфалагічныя часткі. Імі могуць быць канчаткі: пол-е, бел-ы, няс-у; прыстаўкі: касіць – с-касіць, чытаць – пра-чытаць; суфіксы: раш-ы-ць – раш-а-ць, навед-а-ць – на-вед-ва-ць; прыстаўкі і канчаткі, суфіксы і канчаткі: на-піш-у, бял-ейш-ы; прыстаўкі і суфіксы: най-часц-ѐй; прыстаўкі, суфіксы і канчаткі: най-прыгаж-эйш-ы. Складанымі (аналітычнымі) лічацца граматычныя формы, якія ўтвараюцца ў выніку спалучэння асобных слоў. Да іх ліку адносяцца формы вышэйшай ступені параўнання: больш высокі, менш цікавы; будучага часу: буду пісаць, будуць вучыцца; умоўнага ладу: зрабіў бы, паехалі б; загаднага ладу: няхай ідзе, давайце спяваць і інш.
      1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта