Главная страница
Навигация по странице:

  • 14. Самастойныя (паўназначныя) і несамастойныя (непаўназначныя) часціны мовы.

  • 16. Катэгорыя роду назоўніка, яго вызначэнне. Назоўнікі муж., жан., ніяк. роду. Назоўнікі агульнага роду.

  • шпоры бел. яз. бел яз. 1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (патаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф


    Скачать 137.16 Kb.
    Название1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (патаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф
    Анкоршпоры бел. яз.
    Дата10.01.2022
    Размер137.16 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлабел яз.docx
    ТипДокументы
    #327658
    страница2 из 6
    1   2   3   4   5   6

    13. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы класіфікацыі часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў бел. мове. Словы мовы аб’ядноўваюцца ў пэўныя лексіка-граматычныя класы – часціны мовы. Падзел слоў на часціны мовы адбываецца на аснове іх абагульненага лексічнага значэння, марфалагічных прымет (граматычных катэгорый), сінтаксічнай функцыі ў сказе і асаблівасці сістэмы словаўтварэння. Абагульненае значэнне кожнай часціны мовы з’яўляецца адцягненным ад лексічных значэнняў слоў гэтага класа. Так, да назоўнікаў адносяцца словы з рознымі лексічнымі значэннямі: аловак, брат, гай, кніга, поле, аднак усе назоўнікі маюць абагульненае значэнне прадметнасці. Для дзеяслова абагульненае значэнне – гэта значэнне дзеяння, стану як працэсу, для прыметніка – прыметы. Кожнай часціне мовы ўласцівы свае марфалагічныя прыметы (граматычныя катэгорыі). Так, абагульненае значэнне прадметнасці ў назоўніку выражаецца катэгорыямі роду, ліку і склону, а абагульненае значэнне дзеяння, стану як працэсу ў дзеяслове – катэгорыямі часу, ладу, асобы, трывання, стану і інш. Словам кожнай часціны мовы ўласцівы свае асноўныя сінтаксічныя функцыі. Напрыклад, Наз. у сказе выконвае ролю дзейніка або дапаўнення, дзеяслоў – выказніка. Адрозніваюцца словы розных часцін мовы сваім словаўтварэннем і формазмяненнем. Так, назоўнікі і прыметнікі найбольш актыўна ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў, дзеясловы — з дапамогай прыставак, нульсуфіксальны спосаб і абрэвіяцыя характэрны толькі для назоўнікаў і г. д. Такім чынам, часціны мовы — гэта лексіка-граматычныя класы слоў, якія характарызуюцца абагульненым значэннем, уласцівымі ім марфалагічнымі прыметамі, асноўнымі сінтаксічнымі функцыямі, спосабамі словаўтварэння. 1.3. Сістэма часцін мовы ў сучаснай бел. літаратурнай мове У сучаснай бел. мове традыцыйна выдзяляюць дзесяць часцін мовы: Наз., прыметнік, лічэбнік, Займ., дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, часціцы, выклічнік. Паводле ступені самастойнасці, сістэмы марфалагічных прымет, характару сінтаксічных функцый у сказе часціны мовы падзяляюцца на два разрады — самастойныя і службовыя. Сярод самастойныя часціны мовы адрозніваюць пяць зменных (Наз., прыметнік, лічэбнік, Займ. скланяюцца, дзеяслоў спрагаецца) і адну нязменную (прыслоўе). Словы, якія ўваходзяць у склад гэтых часцін мовы, маюць лексічнае значэнне, намінатыўную функцыю (называюць прадметы, прыметы, дзеянні), з’яўляюцца членамі сказа. Сярод несамастойных часцін мовы адрозніваюць службовыя часціны мовы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) і выклічнік. Яны не маюць лексічнага значэння і граматычных катэгорый, не выконваюць намінатыўнай функцыі і не з'яўляюцца членамі сказа. Гэтыя часціны мовы выконваюць службовыя функцыі ў словазлучэннях і сказах: паказваюць на адносіны паміж словамі (прыназоўнікі), звязваюць паміж сабой словы і часткі сказа (злучнікі), надаюць словам або сказам розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні (часціцы). Выклічнікі не выконваюць ні намінатыўнай, ні службовай функцыі. Гэта нязменныя словы, якія выражаюць пачуцці і волевыяўленні чалавека, не называючы іх. Разгледжаныя часціны мовы не ахопліваюць усіх слоў. У некаторых граматыках і падручніках вылучаюцца ў асобны лексіка-граматычны разрад безасабова-прэдыкатыўныя словы. Гэта нязменныя словы, якія выконваюць ролю выказніка ў безасабовых сказах: весела, добра, прыемна, чыста. Не ўключаюцца ў часціны мовы мадальныя словы, якія з’яўляюцца сродкам выражэння адносін асобы да зместу выказвання і ў сказе выступаюць у ролі пабочных слоў: безумоўна, канечне, напэўна, мусіць. Па-за межамі часцін мовы застаюцца гукапераймальныя словы, якія перадаюць гукі жывой і нежывой прыроды: мяў, му, гаў-гаў. Словы могуць пераходзіць з адной часціны мовы ў другую, што найчасцей абумоўлена зменай сінтаксічнай функцыіі. Напрыклад: Добрае сл. не забываецца (Прык.). Добрае чуваць далѐка, а благое яшчэ далей (Прык.). Такі пераход разглядаецца як адзін са спосабаў утварэння новых слоў.
    14. Самастойныя (паўназначныя) і несамастойныя (непаўназначныя) часціны мовы. Самастойныя часціны мовы валодаюць намінатыўнай функцыяй: яны называюць прадметы, якасці, уласцівасці, колькасць, дзеянні або паказваюць на іх наяўнасць. Гэтыя часціны мовы маюць самастойныя РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ лексічныя і граматычныя значэнні і выступаюць у ролі галоўных ці даданых членаў сказа. Да самастойных часцін мовы адносяцца назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, Займ.і, дзеясловы, прыслоўі і безасабова-прэдыкатыўныя словы. Самастойныя часціны мовы падзяляюцца на тры групы: першую групу складаюць назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі і Займ.і (гэта іменныя часціны мовы), у другую групу ўваходзіць дзеяслоў, у трэцюю – прыслоўе. У сучаснай бел. мове іменныя часціны мовы скланяюцца, дзеяслоў спрагаецца, а прыслоўе не мае форм словазмянення. Сярод паўназначных часцін мовы вылучаюцца ўказальныя словы (Займ.), якія не называюць прадметаў, прыкмет ці колькасці, а толькі ўказваюць на іх. Астатнія паўназначныя часціны мовы адносяцца да знамянальных. Несамастойным часцінам мовы намінатыўная функцыя не ўласціва: яны не называюць прадметаў, якасцей, уласцівасцей, колькасці, дзеянняў, таму што не маюць самастойных лексічнага і граматычнага значэнняў. Сярод гэтых часцін мовы выразна выдзяляюцца службовыя словы, мадальныя словы, выклічнікі і гукапераймальныя словы. Службовыя словы з‟яўляюцца граматычным сродкам выражэння адносін паміж самастойнымі словамі; яны ўжываюцца таксама для перадачы дадатковых адценняў тых значэнняў, якія выражаюцца самастойнымі словамі. Да службовых слоў адносяцца прыназоўнікі, злучнікі і часціцы. Мадальныя словы выражаюць адносіны гаворачага да паведамлення або адносіны да таго, пра што гаворыцца, да рэальнасці. Гэтыя словы звычайна звязаны са зместам усяго сказа, аднак ні галоўнымі, ні даданымі яго членамі яны не з‟яўляюцца. Выклічнікі выражаюць розныя эмоцыі або пабуджэнні да якіхнебудзь дзеянняў. Як і мадальныя словы, яны ў большасці выпадкаў адносяцца да зместу ўсяго сказа, не з‟яўляючыся яго членамі. Ад выклічнікаў неабходна адрозніваць гукапераймальныя словы, якія не выражаюць ні эмоцый, ні пабуджэнняў да дзеяння, а толькі прыблізна перадаюць розныя гукі жывой і нежывой прыроды. Асобны клас непаўназначных слоў дзеяслоўнага паходжання – звязкі (быць, стаць, з’яўляцца і падобныя).
    15. Наз. як часціна мовы. Лексіка-семантычныя групы назоўнікаў. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў (агульныя і ўласныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя, канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, адзінкавыя, рэчыўныя). Наз. — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з абагульненым значэннем прадметнасці і мае самастойныя граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Назоўнікі могуць абазначаць: - назвы прадметаў: шафа, кніга, камень; - назвы асоб: студэнт, сястра, чалавек; - жывых істот: лось, камар, кнігаўка; - дрэў і раслін: мурог, хвоя, лѐн; - астранамічных аб’ектаў: планета, камета, Юпітэр; - геаграфічных аб'ектаў: мора, гара, узгорак; - з'яў прыроды: дождж, туман, адліга; - з'яў грамадска-палітычнага жыцця: рэферэндум, выбары, дэмакратыя; - апрадмечаныя прыметы і якасці: дабрата, шчасце, сумленне; - апрадмечаныя дзеянні і стан: бег, плаванне, касьба; - апрадмечаныя лікі: дзесятак, сотня, двойка, пяцѐрка. Назоўнікі адказваюць на пытанні х т о? або ш т о?. Агульнае значэнне прадметнасці назоўнікаў выяўляецца праз незалежныя граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Назоўнікі адносяцца да аднаго з трох родаў (муж., жан., ніяк.), маюць форму адзіночнага або множнага ліку (дом -- дамы, дзіця -- дзеці), змяняюцца па склонах (Н. вясна, Р. вясны, В. вясну і г. д.). У сказе назоўнікі звычайна выконваюць ролю дзейніка (у форме назоўнага склону) або дапаўнення (у форме ўскосных склонаў): Неяк адразу пацяжэлі ад соку гронкі каліны (Пасл).. Цѐплае паветра нагрэта шчодрым ліпеньскім сонцам (Гр.). Наз. можа быць у сказе таксама выказнікам, акалічнасцю, недапасаваным азначэннем: Малыя дрывасекі – браты (Бяд.). Побач чыгункі стаяў высокі стары лес (К-с). Сцяжынка да вѐскі гублялася ў густым арэшніку (Гал.). Лексіка-граматычныя разрады назоўніка Паводле лексічнага значэння і граматычных асаблівасцей назоўнікі могуць абазначаць агульныя і ўласныя назвы, канкрэтныя і абстрактныя паняцці, адушаўлѐныя і неадушаўлѐныя, зборныя, рэчыўныя і адзінкавыя прадметы. Усе назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя. Агульныя назоўнікі – гэта назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, жывых істот, з'яў прыроды, паняццяў: будынак, горад, вецер, студэнт. Уласныя назоўнікі — індывідуальныя назвы людзей, жывѐл, геаграфічных аб'ектаў, прадпрыемстваў, газет, часопісаў, марак і гатункаў вырабаў і інш.: Скарына, Сяргей, Янка Купала, Беларусь, часопіс ―Полымя‖, Вялікдзень, цукеркі ―Знічка‖. Уласныя імѐны пішуцца з вялікай літары, а назвы прадпрыемстваў, устаноў, машын, кніг, часопісаў і інш. без сл. імя бяруцца ў двукоссе: фабрыка ―Слодыч‖, часопіс ―Бярозка‖, цукеркі ―Крыжачок‖. Ролю уласных назваў выконваюць не толькі словы, а і словазлучэнні: Брэсцкая шаша, Старыя Дарогі. Уласныя назоўнікі не спалучаюцца з лічэбнікамі і звычайна ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку (Гомель, Марс, Нѐман), але ѐсць асобныя словы і ў форме множнага ліку: Асіповічы, Смалявічы, Пухавічы, Альпы, Афіны. Форму множнага ліку маюць імѐны і прозвішчы, калі яны абазначаюць групу людзей: твор Янкі Брыля «Іваны», раман Ф.М.Дастаеўскага ―БратыКарамазавы‖, сям'я Кур’яновічаў. Паміж агульнымі і ўласнымі назоўнікамі існуе пэўная ўзаемасувязь. Некаторыя агульныя назоўнікі, калі набываць індывідуальнае значэнне, могуць пераходзіць ва ўласныя: так узніклі, напрыклад, прозвішчы Верабей, Сарока, Ліс, геаграфічныя назвы Круглае, Глыбокае, Мір. Некаторыя ўласныя назоўнікі ў сваю чаргу могуць стаць агульнымі: агульныя назоўнікі рэнтген, вольт, ватман, маўзер, наган, дызель, ампер, кулон, ом, габелен, батыст, рэглан і інш. пахозяць ад імѐнаў асоб, якія былі іх вынаходнікамі, адкрывальнікамі. Напрыклад, агульны Наз. ватман паходзіць ад прозвішча Ватман (англійскі фабрыкант, які першым пачаў выраб адпаведнай паперы); назва габелен (насценны дыван ручной работы з вытканай на ім карцінай, а таксама дэкаратыўная тканіна) паходзіць ад прозвішча французаў Габеленаў, у майстэрнях якіх яны вырабляліся з XV ст.; гатунак тканіны батыст (тонкая льняная або баваўняная тканіна) атрымаў сваю назву ад імя французскага майстра-ткача XIII ст. Батыста Шамбрэ; фрагмет адзення рэглан паходзіць ад прозвішча англійскага генерала Рэглана, які ў бітве пры Ватэрлоо страціў руку і першым стаў насіць адзенне такога пакрою. Канкрэтныя назоўнікі з’яўляюцца назвамі прадметаў, што існуюць у рэчаіснасці: будынак, крэсла, дрэва; з’яў прыроды: навальніца, вецер; да канкрэтных адносяцца некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць грамадскія падзеі, дзеянні, стан, калі яны ўяўляюцца канкрэтна, паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках: адна рэвалюцыя, дзве рэвалюцыі.. Такія прадметы і з'явы ўспрымаюцца органамі пачуццяў. Як правіла, канкрэтныя назоўнікі маюць формы адзіночнага і множнага лікаў: стол -- сталы, туман — туманы; спалучаюцца з колькаснымі і парадкавымі лічэбнікамі: адно возера, два алоўкі, другі залік, пятае практыкаванне. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць разнастайныя адцягненыя паняцці, працэсы, дзеянні, уласцівасці, пачуцці, стан: гонар, павага, смеласць, чырвань. Яны, як правіла, ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, не могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі, але могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі многа, мала, шмат, трохі, гэтулькі, столькі, некалькі: шмат гонару, мла павагі. Некаторыя абстрактныя назоўнікі набываюць форму множнага ліку пры умове канкрэтызацыі: твае цяжкасці, апошнія выпрабаванні, нашы спатканні. Некаторыя абстрактныя назоўнікі маюць форму толькі множнага ліку: абставіны, адведзіны, адносіны, перагаворы, дажынкі і інш. Канкрэтныя назоўнікі могуць быць назвамі адушаўлѐных і неадушаўлѐных прадметаў, абстрактныя – толькі неадушаўлѐных. Адушаўлёныя назоўнікі – гэта назвы жывых істот -- людзей, жывѐл, птушак, рыб, насякомых: бацька, студэнт, воўк, камар.Неадушаўлёныя — назвы прадметаў, з’яў прыроды, раслін, абстрактных і разумовых паняццяў: сцяна, дуб, поспех, памяць. Паняцце «адушаўлѐнасць — неадушаўлѐнасць» у граматыцы не адпавядае біялагічнаму паняццю «жывое — нежывое». Так, у граматыцы ўсе назвы раслін (ружа, ліпа, баравік) — неадушаўлѐныя назоўнікі, а ў біялогіі расліны — жывыя арганізмы. У граматыцы да адушаўлѐных належаць назоўнікі — назвы жывых прадметаў, якія могуць самастойна рухацца. Так, да неадушаўлѐных адносяцца назоўнікі народ, атрад, натоўп, статак, моладзь, вучнѐўства, студэнцтва, таварыства, якія маюць зборнае значэнне; да адушаўлѐных належаць некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць нежывыя істоты: хобіт, эльф, чорт, вядзьмар, гном; назвы цацак: лялька, зяйчык, вавѐрка; назвы шахматных фігур: слон, кароль, конь, ферзь; назвы страў: карп, шчупак, леш. Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў або асоб як адзінае цэлае: чалавецтва, моладзь, гародніна, лісце. Такія назоўнікі ўжываюцца ў форме адзіночнага ліку, не паддаюцца лічэнню і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, толькі некаторыя з іх могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі мала, многа, шмат, трохі, гэтулькі, колькі, столькі, некалькі: многа лісця, шмат моладзі. Рэчыўнымі з’яўляюцца назоўнікі, якія абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу: медзь, кісларод, шакалад, шоўк. Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца назвы металаў і выкапняў: золата, алюміній, нафта; хімічных элементаў і злучэнняў: вадарод, гелій, хлор; прадуктаў харчавання: малако, хлеб, кава; лекаў: анальгін, аспірын; тканін: шоўк, атлас і інш. Такія рэчывы можна дзяліць на часткі, пры гэтым яны захоўваюць назву цэлага. Рэчыўныя назоўнікі, як і зборныя, не паддаюцца лічэнню, але яны могуць вымярацца: кілаграм цукру, літр алею. Такія назоўнікі часцей за ўсѐ ўжываюцца ў форме адзіночнага ліку і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі: цукар, малако, чай, алей, але могуць спалучацца з няпэўнаколькаснымі словамі шмат, мала, многа, трохі, гэтулькі, колькі, столькі, некалькі: многа бульбы, мала кіслароду, трохі солі. Некаторыя рэчыўныя назоўнікі маюць форму толькі множнага ліку: духі, дрожджы, апілкі, кансервы. Вылучаюцца разнастайныя лексіка-семантычныя групы назоўнікаў. Назоўнікі могуць абазначаць:назвы прадметаў: дом, кніга, аловак, парта; назвы асоб: чалавек, студэнт, вучань; жывых істот: ліса, кот, муха, пчала; астранамічныя аб’екты: планета, камета, Марс, Венера; геаграфічныя аб’екты: гара, вулкан, мора, рака, акіян; дрэвы і расліны: дуб, таполя, палын ,мох; з’явы прыроды: мароз, іней, дождж, снег, раса, паводка; з’явы грамадска-палітычнага жыцця: дэмакратыя, выбары, байкот, сесія; апрадмечаныя прыметы і якасці: холад, дабрыня, шчасце, сумленне; апрадмечаныя дзеянні і стан: хадзьба, бег, сон, імкненне; апрадмечаныя лікі: двойка, дзесятка, сямёрка.


    16. Катэгорыя роду назоўніка, яго вызначэнне. Назоўнікі муж., жан., ніяк. роду. Назоўнікі агульнага роду. У залежнасці ад семантычных і марфалагічных прымет назоўнікі адносяцца да аднаго з трох родаў: муж., жан. або ніяк.. Выключэнне складаюць множналікавыя назоўнікі: сані, нажніцы, канікулы, абдымкі, высеўкі. У сучаснай бел. мове пераважная большасць назоўнікаў, якія з‟яўляюцца найменнямі жывых істот, належыць да муж. або жан. роду. Ніякі род характэрны толькі для назваў маладых істот. Па марфалагічных (фармальных) прыметах да назоўнікаў муж. роду адносяцца: 1) назоўнікі з нулявым канчаткам і асновай на цвѐрды і зацвярдзелы зычны, а таксама на г, к, х (завод, лес, нож, дождж, шалаш, плач, луг, бярэзнік, настаўнік, мох); 2) назоўнікі з нулявым канчаткам і асновай на мяккі зычны і й, якія ў родным склоне маюць канчатак -я або -ю (алень, дзень, хмель, геній, ураджай); 3) назоўнікі з суфіксамі -ак, -як, -ок, -ѐк, -ік, -ык, -авік, -явік, -нік, -ец, -інец, -ызм, -ізм: слімак, ваўчок, дожджык, бярозавік, школьнік, класіцызм, капіталізм. Паводле значэння да назоўнікаў муж. роду адносяцца: 1) назоўнікі, якія абазначаюць асоб муж. полу, а таксама асабовыя мужчынскія ўласныя імѐны з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку (бацька, дзядзька, мужчына, хлапчына, ваявода, мула, старшыня, тамада, Даніла, Мікола, Міша, Янка); 2) агульныя назоўнікі, якія паходзяць ад уласных, калі ўжываюцца як спецыяльныя словы або тэрміны (ом, кулон, джоуль) або для характарыстыкі асоб з адмоўным значэннем (донжуан, донкіхот); 3)назоўнікі з эмацыянальна-ацэначнымі суфіксамі -к-, -як-, -іск- (-ыск-), -ішч- (-ышч-), утвораныя ад адпаведных назоўнікаў муж. роду з нулявым канчаткам: верабейка, каняка, даміска, вятрыска, галасішча, вятрышча, дамішча; 4) назоўнікі салана, сірока, тарнада (назвы вятроў); 5) адушаўлѐныя назоўнікі, якія абазначаюць жывѐл-самцоў (зубр, кабан, конь), а таксама назоўнікі сабака, цюцька; 6) уласныя назоўнікі на -о: Дняпро, Пятро, Паўло; 7) іншамоўныя нескланяльныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб муж. полу або сукупнасць асоб, а таксама жывыя істоты незалежна ад полу (аташэ, буржуа, дэндзі, кюрэ, ранцье, парцье, янкі, грызлі, какаду, кенгуру, поні, фламінга, шымпанзэ); 8) нескланяльныя назвы гарадоў (Батумі, Сочы, Тарту, Дэлі, Чыкага); 9) назоўнікі, якія абазначаюць містычных і міфалагічных істот, нябесных свяцілаў (Зеўс, Апалон, Купідон, Месяц). Да назоўнікаў жан. роду паводле значэння і марфалагічных паказчыкаў адносяцца: 1) назоўнікі, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на -а (-я): булка, вясна, зямля, кніга, кропля, настаўніца, шаша, ткачыха, хмара; 2) назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне і асновай на мяккі зычны, на цвѐрдыя губныя і шыпячыя зычныя, ц і р і канчаткам -і(-ы) у родным склоне адзіночнага ліку (гладзь, дэталь, намаразь, памяць, соль, РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ якасць, ноч, рэч, шчолач, мыш, Свір, глыб, верф, кроў),а таксама Наз. маці; 3) запазычаныя нескланяльныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб жан. полу, імѐны і прозвішчы жанчын (ледзі, мадам, міс, місіс, пані, фрау, ханум, Кармэн, Мэры, Элен, Зэгерс, Шагінян); 4) нескланяльныя назвы моў (бенгалі, пушту, фіджы, хіндзі); 5) нескланяльныя назвы дзяржаў, рэк, гор, пустынь (Чылі, Нікарагуа, Місісіпі, Ай-Петры, Кіліманджара, Гобі); 6) назоўнікі кальрабі (капуста), беры-беры (хвароба), салямі (каўбаса); 7) назоўнікі івасі і цэцэ адносяцца да жан. роду па аналогіі з назоўнікамі жан. роду рыба, муха; 8) адушаўлѐныя назоўнікі, якія абазначаюць самак жывѐл (карова, свіння, кабыла, авечка); 9) назоўнікі, якія абазначаюць містычных і міфалагічных істот, нябесных свяцілаў (Афрадыта, Артэміда, Венера, Зямля). Да назоўнікаў ніяк. роду паводле значэння і марфалагічных паказчыкаў адносяцца: 1) назоўнікі, якія маюць канчаткі -е, -о (-ѐ), -а ў назоўным склоне адзіночнага ліку: зерне, поле, вядро, дупло, галлѐ, жыццѐ, мора, неба, сонца; 2) назоўнікі на -я(-ѐ), якія абазначаюць маладых істот: ваўчаня(ѐ), гусяня(ѐ), парася(ѐ), а таксама дзіця, хлапчаня(ѐ), дзяўчо; 3) назоўнікі на -мя: бярэмя, вымя, імя, племя, полымя, семя, стрэмя, цемя; 4) назоўнікі з суфіксамі -ств-(а), -анн-(е), -енн-(е), -ішч-(а), -ышч-(а): прадпрыемства, хадайніцтва, меркаванне, насенне, вогнішча, іржышча; 5) неадушаўлѐныя нязменныя назоўнікі: алібі, пенальці (гол), бюро, інтэрв’ю, кіно, леча, метро, рагу, радыѐ, фае, фота; 6) нязменныя назвы азѐр: Антарыа, Ківу; 7) словы, якія пераходзяць у назоўнікі з часцін мовы, што не маюць родавых форм: гучнае “ўра”, працяжнае “выганяй”, тваѐ “я”, сказаць апошняе “бывай”. Назоўнікі агульнага роду У бел. мове ѐсць група назоўнікаў на -а (-я)агульнага роду, якія абазначаюць асобу муж. або жан. полу па характэрным дзеянні або прыкмеце. Большасць гэтых назоўнікаў мае негатыўную эмацыянальнаэкспрэсіўную афарбоўку і ўжываецца ў асноўным у сферы гутарковай мовы. Паводле структурных асаблівасцей большая частка – вытворныя словы, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -к-, -ак-,-як-, -ек-, -юк-, -іц-, -аг-, -яг-, -уг-, - юг-, -іл-, -ыл-, -ул-, -он-, -ін-, -ын-, -от-, -ѐг-, -с-, -ш- і інш., пры дапамозе канфіксацыі, нульсуфіксальнага словаўтварэння, а таксама складання. Ад полу асобы залежыць форма творнага склону такіх назоўнікаў: калі Наз. абазначае асобу муж. полу, то Наз. у творным склоне мае канчатак -ам (-ям): гэтым прыдзірам, быў недавучкам; РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ калі абазначаюць асобу жан. полу – канчатак -ай (-яй): была прыдзірай, страшэнняй недавучкай. Да назоўнікаў агульнага роду адносяцца таксама асабовыя імѐны тыпу Жэня, Саша, Шура, Валя і некаторыя іншыя, якія з‟яўляюцца варыянтамі афіцыйных уласных мужчынскіх і жаночых імѐнаў Яўген і Яўгенія, Аляксандр і Аляксандра, Валянцін і Валянціна.

    1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта