Главная страница
Навигация по странице:

  • 25.Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Варыянты склонавых канчаткаў назоўнікаў у множным ліку.

  • 26.Рознаскланяльныя назоўнікі.

  • 27.Нескланяльныя назоўнікі. Назоўнікі аб’ектыўнага і змешанага тыпу скланення.

  • 28.Скланенне асабовых імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў.

  • 29.Словаўтв. назоўнікаў. Афіксацыя (прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны спосабы). Безафіксальнае ўтварэнне назоўнікаў.

  • 30. Складанне, абрэвіяцыя, субстантывацыя як спосабы ўтварэння назоўнікаў.

  • 31. Правапіс суфіксаў назоўнікаў.

  • 32. Правапіс складаных назоўнікаў.

  • шпоры бел. яз. бел яз. 1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (патаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф


    Скачать 137.16 Kb.
    Название1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (патаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф
    Анкоршпоры бел. яз.
    Дата10.01.2022
    Размер137.16 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлабел яз.docx
    ТипДокументы
    #327658
    страница4 из 6
    1   2   3   4   5   6

    24.Назоўнікі трэцяга скланення, іх склонавыя канчаткі. У родным, давальным і месным склонах назоўнікі 3-га скланення маюць аднолькавыя канчаткі. Назоўнікі жан. роду з асновай на мяккія і губныя зычныя маюць канчатак -і: аповесці, моладзі, любові; з асновай на зацвярдзелы -ы: ночы, цішы, далечы. Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў супадаюць з канчаткамі назоўнага склону (нулявы канчатак): верф, печ, мыш. У творным склоне назоўнікі з асновай на зацвярдзелыя зычныя маюць канчатак –у; з асновай на мяккія, губныя і -р — -ю, пры гэтым апошні зычны асновы, калі стаіць паміж галоснымі, падаўжаецца: плынню, далеччу, любоўю. Калі аснова заканчваецца на губны зычны (б,ф) і р, то пасля іх перад канчаткам –ю ставіцца апостраф: верф’ю, Сібір’ю, глыб’ю.
    25.Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Варыянты склонавых канчаткаў назоўнікаў у множным ліку. Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі. Назоўнікі множнага ліку з цвѐрдай і зацвярдзелай асновай у назоўным склоне маюць канчатак -ы: сталы, дажджы; з мяккай і асновай на г, к, х -і: дарогі, песні; з суфіксам -анін(-янін) — -е:гараджанін – гараджане, селянін – сяляне. Родны склон вызначаецца разнастайнасцю канчаткаў у залежнасці ад тыпу скланення: -аў(-яў), -оў(-ѐў), -ей(-эй) і нулявы канчатак. Назоўнікі 1-га скланення маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца адным зычным: хат, кніг, сцен. Назоўнікі, аснова якіх заканчваецца збегам зычных і падоўжаным зычным, ужываюцца з канчаткам -аў(-яў): стрэльбаў, гульняў, ваннаў. Калі ж другі зычны ў аснове гук [к], то ў родным склоне Наз. мае нулявы канчатак: думка – думак, шапка – шапак. Назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -аў(-яў), -оў(-ѐў):крэслаў, вучняў, палѐў; асобныя назоўнікі -- канчатак -эй(-ей): плячэй, вачэй, гасцей. Назоўнікі 3-га скланення пад націскам маюць канчатак -эй(-ей), не пад націскам -аў(-яў): мышэй, абласцей, рэчаў, даляў. У родным склоне часта ўжываюцца варыянтныя канчаткі: нулявы і – аў(-яў):меж – межаў, вішань – вішняў, партызан – партызанаў; -аў(-яў) і –- эй (-ей): печаў – пячэй, сенажацеў – сенажацей. У давальным склоне назоўнікі ўсіх трох скланенняў маюць канчатак - ам(-ям): садам, землям, вокнам. У вінавальным склоне назоўнікі, якія абазначаюць: а) неадушаўлѐныя прадметы, маюць канчаткі -і, -ы ( як у назоўным склоне): землі, гарады; б) назоўнікі, што абазначаюць адушаўлѐныя прадметы, — -аў(-яў), - оў(-ѐў), -эй(-ей) і нулявы канчатак (як у родным склоне): дзяцей, вучняў, суседзяў. У творным склоне назоўнікі множнага ліку маюць канчаткі: -амі(-ямі): сцянамі, вучнямі; -мі: коньмі; -ыма: вачыма, грашыма. Назоўнікі множнага ліку ў месным склоне маюць канчаткі -ах(-ях): пры бацьках, на агародах, у групах.
    26.Рознаскланяльныя назоўнікі. назоўнікі, якія маюць ва ўскосных склонах канчаткі, уласцівыя розным тыпам скланення – рознаскланяльныя назоўнікі. РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца: тры назоўнікі на -мя (імя, племя стрэмя); назоўнікі ніяк. роду – назвы маладых істот на -я(-ѐ) (кураня(ѐ), шчаня(ѐ),ваўчаня(ѐ), цяля(ѐ), свінчо (разм.), а таксама дзіця, немаўля, хлапчаня, хлапча, дзяўчо); назоўнікі муж. роду на -а (-я): бацька, мужчына, дзядзька, дзядуля), у рус. мове такія назоўнікі адносяцца да першага скланення і скланяюцца, як назоўнікі жан. роду; назоўнікі сусед, чорт, калека, вока, вуха, неба, калена, плячо; назоўнікі агульнага роду (задавака, плакса, ціхоня, гарэза, соня); асабовыя назоўнікі з суфіксамі -анін- (-янін-), -чанін, -ын(-ін): віцяблянін, мінчанін, татарын, грамадзянін; назоўнікі тыпу кабельтаў, швартоў.
    27.Нескланяльныя назоўнікі. Назоўнікі аб’ектыўнага і змешанага тыпу скланення. назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах і не маюць склонавых канчаткаў – нескланяльныя назоўнікі. Да нескланяльных назоўнікаў адносяцца: агульныя назоўнікі іншамоўнага паходжання на галосны: амплуа, плато, кепі, дражэ, калібры, зебу, таксі,кабарэ, папуры, метро, кафэ; адушаўлѐныя назоўнікі іншамоўнага паходжання муж. і жан. роду, якія абазначаюць асоб паводле сацыяльнай і нацыянальнай прыналежнасці, роду дзейнасці і якія заканчваюцца на галосны (аташэ, кюрэ, ледзі, дэндзі, парцье); адушаўлѐныя назоўнікі жан. роду, якія служаць формай звароту, і некаторыя ўласныя імѐны іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца на цвѐрды зычны: міс, місіс, мадам, Кармэн, Мерсэдэс, Элен, Зэгерс; прозвішчы асоб жан. полу, якія ўтварыліся ад агульных назоўнікаў ніяк. роду (Шыла, Долата, Дула, Сукала) або ад назоўнікаў, род якіх цяпер вызначыць цяжка (Тармола, Бірыла, Валошанка); прозвішчы асоб жан. полу з нулявым канчаткам, якія заканчваюцца на зычны (Тэльман, Івашкевіч, Сак, Чмель, Бурак, Кароль); славянскія прозвішчы асоб жан. і муж. полу на націскны -о (Машко, Журко, Бажко, Крайко, Мацко, Жудро); прозвішчы асоб жан. і муж. полу на -ых (Бялых, Сдых, Баранавых); іншамоўныя імѐны і прозвішчы на -і(-ы), -а(-я), -э(-е), -у(-ю): Джоні, Армані, Кюры, Заля, Струве, Дантэ, Неру, Петрэску, Чаушэску; іншамоўныя геаграфічныя назвы на галосны: Сухумі, Дэлі, Перу, Антарыо, Місісіпі, Сочы, Чылі; некаторыя абрэвіятуры гукавага, літарнага і змешанага тыпу; БДУ, ААН, СП, БелТА; Наз. маці. РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ 4) субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі (вартавы, служачы, ляснічы, хворы, прыѐмная, сталовая, марожанае, насякомае, зернавыя, пазваночныя, дыпломная) змяняюцца па ад‟ектыўным скланенні.
    28.Скланенне асабовых імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў. Мужчынскія прозвішчы на –ін(-ын), -оў(-аў), -еў(-ѐў) скланяюцца як назоўнікі 2-га скланення, толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –ым: Барысавым, Растовым, але: Грынам, Дарвінам, Чаплінам. Геаграфічныя назвы з такімі самымі суфіксамі ў творным склоне маюць канчатак –ам: пад горадам Барысавам, Растовам. У месным склоне прозвішчы маюць канчатак –у: (пры) Мікалаю Барысаву, Растову, а геаграфічныя назвы -- -е:(у) горадзе Барысаве, Растове. Прозвішчы на –а(-я-), калі яны належаць асобе муж. полу, у родным і вінавальным склонах маюць канчаткі 1-га скланення, а ў давальным, творным і месным – канчаткі 2-га скланення: Р. Батуры, Асіпенкі, Ясючэні; Д. Батуру, Асіпенку, Ясючэню; В. Батуру, Асіпенку, Ясючэню; Т. Батурам, Асіпенкам, Ясючэнем; М. (пры) Батуру, Асіпенку, Ясючэню. Імѐны і прозвішчы муж. роду, якія заканчваюцца на зычны, а таксама назоўнікі муж. роду, што абазначаюць геаграфічныя назвы, скланяюцца як агульныя назоўнікі 2-га скланення: Р. Садовіча Алеся, горада Слуцка; М. (пры) Садовічу Алесю, у горадзе Слуцку. Прозвішчы асоб жан. полу, якія заканчваюцца на зычны, не змяняюцца: Зосьцы Верас, з Нінаю Колас, Марыі Пашкевіч. Не скланяюцца прозвішчы асоб муж. і жан. полу, якія заканчваюцца на –о: Гурло, Лапко, Санько. 29.Словаўтв. назоўнікаў. Афіксацыя (прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны спосабы). Безафіксальнае ўтварэнне назоўнікаў. Назоўнікі ўтвааюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найбольш пашыраныя з іх – суфіксальны спосаб і складанне асноў. Суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі ад розных часцін мовы: вучыцца – вучоба, прыгожы – прыгажосць, два – двойка, свой – сваяк. Пры дапамозе суфіксаў утвараюцца назоўнікі, што абазначаюць асобу, канкрэтныя прадметы, прылады працы, рэчывы, абстрактныя паняцці і інш: будаўнік, гадзіннік, сеялка, смеласць. Суфіксы -нік(-ніц-), -чык(-чыц-), -шчык(-шчыц-), -льнік(-льніц-), -іст(- іст-к-), -ыст (-ыст-к-), -ар(-ар-к-), -ач(-ач-к-) і інш. выкарыстоўваюцца для ўтварэння назоўнікаў са значэннем асобы паводле роду заняткаў, дзейнасці, прафесіі: вартаўнік, настаўніца, чытальнік, лѐтчык, сувязіст, свінарка, слухач. Назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле нацыянальнасці, месца нараджэння, жыхарства, ўтвараюцца ад назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў ан-ін(-ян-ін), -ан-к-, -ін(-ын), -ін-к-, -ак(-як), -ац(-ец), -іч, -ук і інш.: кітаец, паляшук, масквіч, армянін, капылянін, гараджанка. Пры дапамозе суфіксаў -ік(-іц-), -ец, -ак(-як), -ун ад прыметнікаў утвараюцца назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле іх індывідуальных якасцей, знешняга выгляду: разумнік, разумніца, шчаслівец, бядняк, хітрун. Абстрактныя назоўнікі найчасцей утвараюцца пры дапамозе суфіксаў - осць(-асць), -ств-(-цтв-), -нн-, -енн-(-энн-), -к-, -ын-(-ін-), -от-(-ат-), -б-, і інш.: разуменне, падрыхтоўка, знаѐмства, свежасць, белізна, цемната, геройства. Суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі са значэннем зборнасці, адзінкаваці і назвы маладых істот: дубняк, хвойнік, студэнцтва, травінка, зубраня. Некаторыя суфіксы пры далучэнні да назоўнікаў надаюць ім не новае значэнне, а толькі сэнсавыя адценні памяншальнасці, ласкальнасці, павелічальнасці, узмацняльнасці, зневажальнасці, напрыклад: дом – дамок, рэчка – рэчанька, кот – каток, коцік, каточак, маці – матуля, стог – стажышча, гультай – гультаіна. Суфіксы, якія надаюць словам сэнсавыя адценні, называюцца суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі. Прыставачны спосаб у параўнанні з суфіксальным менш прадуктыўны. Гэтым спосабам назоўнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў шляхам далучэння да сл. прыстаўкі: шчасце – няшчасце, парадак – беспарадак. Прыставачна-суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі пры дапамозе прыставак і суфіксаў: узлесак, пагалоўе, падмурак, закутак. Некаторыя назоўнікі з абстрактным значэннем утвараюцца ад прыметнікаў і дзеясловаў без словаўтваральных афіксаў. Гэта так званае бязафікснае ўтварэнне: чырвоны – чырвань, бегчы – бег.
    30. Складанне, абрэвіяцыя, субстантывацыя як спосабы ўтварэння назоўнікаў. Асноваскладанне – спосаб утварэння назоўнікаў шляхам складання асноў. Аб’ядноўваюцца асновы ў складаныя словы пры дапамозе суфіксаў і без іх: краявід, крыгаход, першакласнік, першапраходзец. Асновы паміж сабой могуць звязвацца пры дапамозе злучальных афіксаў (інтэрфіксаў): новабудоўля, часопіс, землекарыстанне, земляроб, радзей без іх: пяцідзѐнка, шматтыражка. Утварэнне складаных назоўнікаў шляхам аб’яднання частак скарочаных слоў называецца абрэвіяцыяй. Складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры) могуць утварацца з пачатковых гукаў: БДПУ, АТС; з часткі першага сл. і пачатковых гукаў наступных слоў: завуч, аблана; з частак слоў: мапед, прафкам, з часткі аднаго сл. і поўнага другога сл.: медпункт, санстанцыя. У назоўнікі могуць пераходзіць іншыя часціны мовы, пераважна прыметнікі і дзеепрыметнікі. Пераход іншых часцін мовы ў назоўнікі называецца субстантывацыяй. Пры субстантывацыі прыметнікі і деепрыметнікі набываюць прадметнае значэнне і зменную катэгорыю роду: мінулае, марожанае, знаѐмы, добрае, вечнае.
    31. Правапіс суфіксаў назоўнікаў. 1. Суфікс -ец- (-ац-) пішацца ў назоўніках муж. роду. Пры змяненні сл. галосны выпадае: акраец, індыец, разец, ісцец (родны склон істца), плывец, мсцівец, вясковец, кармілец, удалец, баец, бельгіец, незнаѐмец, канькабежац, аварац, запарожац. 2. Суфікс -іц- (-ыц-) пішацца ў назоўніках жан. роду і беглага галоснага не мае: ваколіца, патыліца, спадарожніца, мсцівіца, карміліца, розніца, кірыліца, кніжыца. 3. Памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках жан. роду, якія ўтварыліся ад слоў з фіналлю-іц- (- ыц-): лесвічка, крынічка, сунічка, завушнічка, запальнічка, палічка (ад паліца), сястрычка. У астатніх выпадках пішацца памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ечк- (-ачк-):дзядзечка, бутэлечка, лялечка, цѐтачка, галовачка, булачка, палачка (ад палка), рэчачка, курачка (ад курка), качачка, божачка, вушачка, Сонечка, Волечка, Ванечка, Жэнечка, Сцѐпачка, Наташачка, Ганначка. 4. Суфікс -ак- (-ек-) пішацца не пад націскам у назоўніках, якія ва ўскосных склонах губляюць суфіксальнае а ці е: сшытак –– сшытка, пасынак –– пасынка, каласочак –– каласочка, дожджычак –– дожджычку, прыцемак –– прыцемку, аловак –– алоўка, перашыек –– перашыйка. 5. Суфіксы -ік- (-ык-), -нік-, -чык- пішуцца нязменна ва ўсіх формах слоў: конік –– коніка, столік –– століка, хлопчык –– хлопчыка, дожджык –– дожджыку, вожык –– вожыка, тэарэтык –– тэарэтыка, спадарожнік –– спадарожніка, пеўнік –– пеўніка, дарадчык –– дарадчыка. 6. Суфікс -ень- (-ань-) ва ўскосных склонах у адных назоўніках захоўвае галосны, у другіх яго губляе: вусень –– вусеня, прамень –– праменя; але: вучань –– вучня, шчэбень –– шчэбню, валасень –– валасня. Часам дапускаюцца абедзве формы: кіпень –– кіпеню і кіпню. 7. Суфіксы -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-) ужываюцца пры ўтварэнні назоўнікаў, якія называюць людзей паводле заняткаў. Суфікс -чык- (-чыц-) пішацца: - калі ўтваральная аснова заканчваецца на пярэднеязычныя д, т, з, с: аб’ездчык, дакладчык, дарадчыца, наладчык, ракетчык, пераплѐтчыца, лѐтчык, грузчык, возчык, рэзчык, перапісчык, перапісчыца (а таксама ў адпаведных прыметніках: дарадчыцкі, перапісчыцкі і інш.); - калі ў канцы ўтваральнай асновы адбываецца чаргаванне [г] –– [ж]: перабягаць –– перабежчык, перабежчыца, перабежчыцкі, нябога –– нябожчык, абцягваць –– абцяжчыца. Суфікс -шчык- (-шчыц-) пішацца: - калі аснова заканчваецца на санорныя р, л, м, н, й: зваршчык, наборшчыца, вугальшчык, мадэльшчык, прыбіральшчыца, атамшчык, паромшчык, бетоншчыца, згоншчык, мыйшчык, пайшчык, пайшчыца, забойшчык (а таксама ў адпаведных прыметніках: наборшчыцкі, пайшчыцкі інш.); - пасля спалучэнняў тых жа санорных з наступнымі т, г утваральнай асновы: працэнт –– працэнтшчыца, аліменты –– аліментшчык, аліментшчыца, кобальт –– кобальтшчык, цюбінг –– цюбінгшчык; - калі ўтваральная аснова заканчваецца на губныя зычныя б, п, м, ф і ў: рубшчык, гардэробшчыца, апалубшчык, падкопшчык, скупшчык, скупшчыца, паромшчык, літаграфшчык, бунтаўшчык, нарыхтоўшчык, палясоўшчык, забудоўшчык. 8. З дапамогай суфіксаў -чын- і -шчын- утвараюцца дзве семантычна розныя групы назоўнікаў: назоўнікі са значэннем пэўнай грамадскай з’явы і назоўнікі са значэннем рэгіѐна, абшару. Суфікс -чын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на д –– т, з –– с, ж –– ш, дж –– ч: складчына (склад-), спадчына (спад-), азіятчына (азіят-), салдатчына (салдат-), братчына (брат-), старасветчына (-свет-), казаччына (казак-/казач-), рэкрутчына(рэкрут-); Валагодчына (валагод-), Брэстчына (брэст-), Навагрудчына (навагруд-), Ноўгарадчына (ноўгарад-), Суражчына (сураж-), Добрушчына (добруш-), Нямеччына (нямец-/нямеч-), Турэччына (турэц-/турэч-), Дабружчына (дабруж-), Глушчына (Глуск: глух-/глуш-), Грэшчына (Грэск: грэc-/грэш-), Полаччына (Полацк: полат-/полац-/полач-), Случчына (Слуцк: слуц-/случ-). Суфікс -шчын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на губныя б, п, м, ф, в або санорныя н, р, л, й, а таксама ў (з в або л): скупшчына (скуп-), здзельшчына (здзель-), нелегальшчына (нелегаль-), партызаншчына (партызан-), мінуўшчына (мінул-/мінуў-), суб’ектыўшчына (суб’ектыв-/суб’ектыў-), літаратуршчына (літаратур-), ваеншчына (ваен-), кампанейшчына (кампаней-), тарабаршчына (тарабар-), татаршчына (татар-), канцыляршчына (канцыляр-), папоўшчына (папов-/папоў-), хаваншчына (хаван-), мітынгоўшчына (мітынгов-/мітынгоў-), цыганшчына (цыган-); Браслаўшчына (браслаў-), Гомельшчына (гомель-), Гуцульшчына (гуцуль-), Гродзеншчына (гродзен-), Смаленшчына (смален-), Міншчына (мін- ), Бабруйшчына (бабруй-), Зэльвеншчына (зэльвен-), Магілѐўшчына (магілѐў-), Віцебшчына (віцеб-). Суфікс -шчын- пішацца і тады, калі ўтваральная аснова заканчваецца на зычны з папярэднім санорным: інтэлігентшчына (інтэлігент-), эмігрантшчына (эмігрант-), Самаркандшчына (самарканд-).
    32. Правапіс складаных назоўнікаў. 1. Пішуцца р а з а м: - складаныя назоўнікі з дзвюх і больш асноў, якія спалучаюцца пры дапамозе злучальных галосных о (а), е (я):конезавод, льнозавод, далягляд, землетрасенне, птушкагадоўля, чалавекалюбства, бульбакапалка, хлебапякарня, свінагадоўля, старадрук, чарназѐм, гарналыжнік, самалѐт, патолагаанатам, медыкапсіхолаг; - складаныя назоўнікі, у якіх першай часткай з’яўляецца дзеяслоўная форма загаднага ладу на -і (-ы): вярцішыйка, сарвігалава, вярнідуб, прайдзісвет, пакацігарошак; але: перакаці-поле; - складаныя назоўнікі ад’ектыўнага тыпу скланення, калі яны з’яўляюцца навуковымі тэрмінамі: галаваногія, бруханогія; - складаныя ўласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай нова- (нава-), стара-, верхне- (верхня-), ніжне- (ніжня-), сярэдне- (сярэдня-) і інш.: Новалукомль, Наваполацк, Навасады, Навагрудак, Старакожаўка, Верхнядзвінск, Ніжнявартаўск, Сярэдняборск, Краснаполле, Крутагор’е, Светлагорск. 2. Пішуцца п р а з з л у ч о к складаныя назоўнікі: - у якіх скланяюцца ўсе словы: папараць-кветка, вагон-рэстаран, лѐтчык-касманаўт, член-карэспандэнт; - у якіх скланяецца толькі апошняе сл.: жар-птушка, сон-трава, стоп-сігнал, вакуум-насос, дызель-матор, генерал-маѐр, прэм’ер-міністр, норд-ост; - з аднаслоўным прыдаткам: лѐн-даўгунец, заяц-русак, нявеста-красуня, дзед-мароз, горад-герой. Пры адваротным парадку назоўніка і аднаслоўнага прыдатка злучок не пішацца: красуня дзяўчына; - са значэннем цэласнай адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тонакіламетр-гадзіна, самалѐта-вылет, чалавека-дзень; але: працадзень; - якія называюць прадстаўнікоў палітычных і іншых грамадскіх рухаў: ліберал-дэмакрат, нацыянал-патрыѐт, сацыял-дэмакрат; - з пачатковымі часткамі арт-, віцэ-, вэб-, лейб-, максі-, міні-, обер-, унтэр-, штаб- (штабс-), экс-, прэс-, блок-: арт-галерэя, віцэ-прэм’ер, вэбстаронка, лейб-гвардыя, максі-прэс, міні-матч, обер-майстар, унтэрафіцэр, штаб-ротмістр, штабс-капітан, экс-чэмпіѐн, экс-прэм’ер, прэссакратар, блок-сігнал; але: блокпост. 3. Пішуцца п р а з з л у ч о к: - субстантываваныя спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі раслін: брат-і-сястра; - састаўныя прозвішчы, імѐны і назвы геаграфічных аб’ектаў: Бялыніцкі-Біруля, Дунін-Марцінкевіч, Жан-Жак Русо, Бурат-Манголія, Эльзас-Латарынгія, Аўстра-Венгрыя, Камянец-Падольскі, Буда-Кашалѐва, Пераяслаў-Хмяльніцкі, Давыд-Гарадок, Камень-Кашырскі; - уласныя геаграфічныя назвы, якія з’яўляюцца спалучэннем назоўніка з назоўнікам у месным склоне і прыназоўнікам на, а таксама падобнымі іншамоўнымі спалучэннямі слоў з дэ, сюр: Растоў-на-Доне, Франкфурт-наМайне, Па-дэ-Кале, Булонь-сюр-Мэр; - іншамоўныя ўласныя імѐны з канцавымі часткамі -хан, -шах, -паша, - бей, -бай, -задэ, -аглы, -кызы, -бек і інш.: Ахмат-шах, Асман-паша, Ізмаілбей, Курман-бай, Турсун-задэ, Кѐр-аглы, Зейнал-кызы, Асман-бек; іншамоўныя ўласныя назвы асоб і геаграфічных аб’ектаў з пачатковымі часткамі Ван-, Мак-, Нью-, Сан-, Санкт-, Сен-, Сент-: Ван-Дэйк, МакМагон, Мак-Кінлі, Нью-Кастл, Сан-Себасцьян, Сан-Марына, СанктПецярбург, Сен-Санс, Сент-Экзюперы; уласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай Усць-, Верх-, Соль-: Усць-Каменагорск, Верх-Ірмень, Соль-Ілецк. 4. Калі ў назве, якая складаецца з двух і больш назоўнікаў, першы абазначае родавае паняцце, а другі з’яўляецца ўласным імем, яны пішуцца асобна: рака Днепр, горад Мінск, вулкан Везувій, маѐр Кравец, дзед Янка. 5. Артыклі і часціцы (да, дэ, ла, ле, ля і інш.), а таксама словы дэр, дон, фон, ван у іншамоўных уласных назвах пішуцца асобна: Леанарда да Вінчы, Шарль дэ Кастэр, Анарэ дэ Бальзак, ла Валета, ла Мот, ле Шапелье, ля Крэзо, Ван дэр Мейлен, фон дэр Гольц, дон Хуан, Людвіг ван Бетховен. 6. Асобна пішуцца словы ў геаграфічных уласных назвах, якія з’яўляюцца спалучэннем поўнага прыметніка ці парадкавага лічэбніка з назоўнікам: Стары Свержань, Белы Груд, Карнаты Дуб, Вялікія Радванічы, Старыя Дарогі, Астрашыцкі Гарадок, Восьмая лінія (вуліца), Першая пасялковая (вуліца), Першы чыгуначны (завулак)
    1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта