Главная страница
Навигация по странице:

  • 18. Катэгорыя ліку назоўнікаў, формы яе выражэння. Рэшткі парнага ліку ў бел. мове. Несупадзенне ліку некаторых аднакарэнных назоўнікаў у бел. і рус. мовах.

  • 19.Катэгорыя склону назоўнікаў. Сістэма склонаў у бел. мове. Клічная форма склону назоўнікаў. Асноуныя значэнни слонау.

  • 20.Скланенне назоўнікаў у бел. мове. Тыпы скланенняў. Парадыгма скланення назоўнікаў.

  • 21.Асновы назоўнікаў. Залежнасць канчаткаў назоўнікаў ад тыпу скланення, асновы сл., націску, лексічнага значэння.

  • 22.Назоўнікі першага скланення, іх склонавыя канчаткі.

  • 23.Назоўнікі другога скланення, іх склонавыя канчаткі.

  • шпоры бел. яз. бел яз. 1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (патаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф


    Скачать 137.16 Kb.
    Название1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (патаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф
    Анкоршпоры бел. яз.
    Дата10.01.2022
    Размер137.16 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлабел яз.docx
    ТипДокументы
    #327658
    страница3 из 6
    1   2   3   4   5   6

    17.Вызначэнне роду нескланяльных назоўнікаў, формы яе выражння. Несупадзенне роду некаторых аднакарэнных назоўнікаў у бел. і рус. мовах.   Калі агульны Наз. іншамоўнага паходжання не скланяецца (не змяняецца па склонах), то: да назоўнікаў муж. роду адносяцца словы, якія абазначаюць асоб муж. полу, а таксама жывых істот: аўстралійскі кенгуру, знакаміты маэстра, прыгожы фламінга, небяспечны інкогніта (але: прыгожая жырафа, смачная івасі, страшная цэцэ); да назоўнікаў жан. роду адносяцца словы, якія абазначаюць асоб  жан. полу: прыгожая лэдзі, добразычлівая фрау, дасціпная пані; да назоўнікаў ніяк.  роду належаць назвы неадушаўлёных прадметаў: прасторнае фае, непацверджанае алібі, багатае меню, глыбокае дэкальтэ. Калі ўласны Наз. іншамоўнага паходжання не скланяецца (не змяняецца па склонах), то род вызначаецца па родзе агульнага назоўніка, якім можна замяніць уласную назву: мужчынскі род — Токіа (горад), Батумі (горад), Хансю (востраў); жаночы род — Перу (дзяржава), Кіліманджара (гара); ніякі род — Антарыа (возера), Лах-Ры (возера). Катэгорыя роду назоўнікаў у бел. і рус. мовах можа не супадаць. Вылучаюць дзве групы назоўнікаў, род якіх не супадае: назоўнікі, якія супадаюць марфемнай структурай у бел. і рус. мовах; напр., назоўнікі дроб, сабака, боль, насып, медаль, летапіс, жывапіс і інш. у бел. мове адносяцца да муж. роду, а ў рус. – да жан. (дробь, боль, насыпь, медаль, летопись, живопись); Наз. гусь у бел. мове належыць да жан. роду: маладая гусь, тлустая гусь; назоўнікі, у якіх назіраюцца адрозненні ў матэрыяльным выражэнні марфем: камода, цыкорыя, пара і інш. у бел. мове жан. роду, а ў рус. – муж. (комод, цикорий, пар); назоўнікі яблык, капыт належаць да муж. роду ў бел. мове, а ў рус. – да ніяк. (яблоко, копыто); у бел. мове сцябло, кацяня, святло ніяк. роду, а ў рус. – муж. (стебель, котѐнок, свет).
    18. Катэгорыя ліку назоўнікаў, формы яе выражэння. Рэшткі парнага ліку ў бел. мове. Несупадзенне ліку некаторых аднакарэнных назоўнікаў у бел. і рус. мовах. Лік назоўнікаў – такая граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны прадметаў да іх колькасці. У залежнасці ад лексіка-граматычных разрадаў назоўнікаў і магчымасці або немагчымасці лічэння прадметаў і з‟яў рэчаіснасці назоўнікі ў сучаснай бел. мове дзеляцца на дзве групы: назоўнікі, якія маюць форму адзіночнага і форму множнага ліку; назоўнікі, якія маюць толькі адзіночны або толькі множны лік. Формы адзіночнага ліку ўказваюць на тое, што прадмет або з‟ява ў дадзенай сітуацыі прадстаўлены як адзінкавы, роўны аднаму, напрыклад: Б’е крыніца, бяжыць рачулка (К.Кірэенка). Садок быў, праўда, невялічкі (Я.Колас). Формы множнага ліку ўказваюць на раздзельную множнасць прадметаў, з‟яў, напрыклад: Люблю сваіх дубоў калоны і соснаў стромкія ствалы (С.Грахоўскі). Катэгорыя ліку выражаецца пры дапамозе канчаткаў, якія ўтвараюць формы адзіночнага і множнага ліку: стол –сталы, кніжка –кніжкі, вобласць –вобласці, мадэль –мадэлі. Сінтаксічным шляхам выражаецца проціпастаўленне адзінкавасць– множнасць у нескланяльных назоўніках формамі дапасавання з прыметнікамі, лічэбнікамі, Займ.амі і сувяззю з асабовымі формамі дзеясловаў: купілі новае паліто і купілі новыя паліто; паравознае дэпо і паравозныя дэпо. Сустракаюцца выпадкі, калі лік назоўнікаў афармляецца не толькі склонавымі канчаткамі, але і частковай (селянін – сяляне, курыца – куры) або поўнай зменай асновы сл.: чалавек – людзі. Пераважная большасць назоўнікаў у сучаснай мове мае суадносныя формы адзіночнага і множнага ліку: возера – азѐры, думка – думкі, даліна – даліны. Гэтыя назоўнікі абазначаюць прадметы, якія паддаюцца лічэнню і ўжываюцца з колькаснымі лічэбнікамі. Аднак многія назоўнікі, якія абазначаюць прадметы і паняцці, лічэнню не паддаюцца. Яны ўжываюцца ў форме толькі аднаго ліку – адзіночнага або множнага. Адзіночналікавыя назоўнікі(singulariatantum) У групу назоўнікаў, якія маюць толькі форму адзіночнага ліку ўваходзяць наступныя лексіка-граматычныя разрады: 1) рэчыўныя назоўнікі: азот, вугаль, гарох, жалеза, золата, кісель, масла, мѐд, рыс, сала, салома, снег, сок, соль, чарніла, ялавічына, ячмень; РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ 2)зборныя назоўнікі з суфіксамі -цтв-, -ств-, -ін-, -ын-, -ар-, -ур-, -іц-, - ыц-, -н-, -от-, -ат-, -j-: апаратура, лістота, радня, моладзь, вучнѐўства, птаства, галлѐ, голле, лісце, зуб’е, карэнне, бярвенне, каменне, калоссе; 3) большасць абстрактных назоўнікаў са значэннем дзеяння, працэсу, псіхічнага стану, прыметы, а таксама назвы грамадска-палітычных вучэнняў, грамадскага ладу і г. д.: адраджэнне, бляск, бурленне, ветлівасць, глыбіня, дрымота, мараль, навучанне, непрыемнасць, поўдзень, радасць, суседства; 4) большасць уласных назваў: Іван, Мінск, Парыж, Урал, Эльбрус, Нѐман, Няміга, Азія, Афрыка, Еўропа, Венера, Юпітэр. У моўнай практыцы некаторыя адзіночналікавыя назоўнікі могуць ужывацца ў форме множнага ліку. Пры гэтым яны набываюць новае лексічнае значэнне. Напрыклад, віны, металы, солі – абазначэнне разнавіднасцей, гатункаў тых ці іншых рэчываў; пяскі, аўсы, ячмяні – плошчы, якія заняты чым-небудзь. Форма множнага ліку некаторых абстрактных назоўнікаў паказвае канкрэтнае праяўленне пэўных якасцей, уласцівасцей. Множналікавыя назоўнікі(pluraliatantum) Да назоўнікаў, якія маюць толькі форму множнага ліку, адносяцца: 1) назоўнікі, якія абазначаюць прадметы, што складаюцца з дзвюх ці некалькіх аднолькавых частак: акуляры, вусны, дзверы, каралі, лейцы, лѐгкія, нажніцы, нары, насілкі, сані, сені, соты, шалі, шашкі, шахматы, яслі; 2) назоўнікі, якія абазначаюць сукупнасць чаго-небудзь як мноства: аліменты, грошы, джунглі, мемуары, рэсурсы, фінансы; 3) назвы з агульным рэчыўным значэннем: апілкі, абоі, дровы, дрожжы, духі, крупы, прысмакі; 4) абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць дзеянні, пэўныя адрэзкі часу, абрады, звычаі, святы, гульні: выбары, канікулы, суткі, хрэсьбіны, уваходзіны, імяніны, дажынкі, Каляды, Дзяды, жмуркі, хованкі; 5) ад‟ектыўныя назоўнікі, якія з‟яўляюцца батанічнымі і заалагічнымі тэрмінамі, некаторыя сельскагаспадарчыя тэрміны: вязавыя, злакавыя, цытрусавыя, азімыя, яравыя, жвачныя, хрыбетныя; 6) некаторыя ўласныя геаграфічныя і астранамічныя назвы: Альпы, Карпаты, Філіпіны, Баранавічы, Смалявічы, Навасѐлкі, Кругляны, Шалі. Множналікавыя назоўнікі, якія абазначаюць прадметы, што можна лічыць (абцугі, дзверы, нажніцы, сені, суткі), а таксама некаторыя назоўнікі з часавым значэннем могуць мець проціпастаўленне адзінкавасць– множнасць, якое выражаецца сінтаксічна. Значэнне адзінкавасці перадаецца спалучэннямі множналікавага назоўніка з лічэбнікам адны (адны абцугі, адны нажніцы, адны суткі). Значэнне множнасці (звычайна пры ўказанні колькасці да пяці) перадаецца спалучэннямі са зборнымі лічэбнікамі (двое нажніц, трое саней, чацвѐра сутак)або з колькаснымі ці няпэўна-колькаснымі лічэбнікамі (пры ўказанні колькасці, пачынаючы з пяці): пяць абцугоў, дзесяць дзвярэй, дваццаць пяць сутак, некалькі насілак. РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ Парны лік Парны лік – граматычная катэгорыя ліку ў старажытнарус. мове, паводле якой два прадметы супрацьпастаўляюцца як адзінкаваму, так і многім прадметам. У сучаснай бел. мове парны лік не існуе як граматычная нарматыўная катэгорыя. Рэшткавыя формы засведчаны ў дыялектнай мове (дзве акне, дзве вядрэ, дзве сястрэ), а таксама захаваліся такія формы слоў, як вачыма, плячыма. 1.4. Несупадзенне ліку некаторых аднакарэнных назоўнікаў у бел. і рус. мовах Катэгорыя ліку некаторых аднакарэнных назоўнікаўу бел. і рус. мовах не заўсѐды супадае. Напрыклад,урус. мовеназоўнік бобы мае толькі форму мн. ліку, а ў бел. -- боб адзіночнага ліку; Наз. грудь можа ўжывацца ў рус. мове як у адзіночным, так і у множным ліку, а ў бел. мове – грудзі мае толькі форму мн. ліку; дверь у рус. мове мае катэгорыю адзіночнага ліку, а ў бел. – толькі форму мн. ліку дзверы; двойня у рус. мове – адзіночны лік, у бел. – двайняты мае толькі форму мн. ліку; конопля у рус. мове мае толькі форму адз .ліку, а ў бел. Наз. каноплі мае толькі форму мн. ліку; рускі Наз. монисто ўжываецца ў адзіночным ліку, беларускі маністы мае толькі форму мн. ліку; поведение ў рус. мове мае толькі форму адз. ліку, а ў бел. паводзіны мае толькі форму мн. ліку; рускі Наз. пригоршня ўжываецца ў адзіночным ліку, а беларускі прыгаршчы мае толькі форму мн. ліку; яровые ў рус. мовемае толькі форму множнага ліку, а ў бел. ярына адз. ліку. Даволі шырока ў бел. мове для абазначэння множнасці прадметаў выкарыстоўваюцца зборныя назоўнікі, якім няма адпаведнікаў у рус. мове, напрыклад: бярвенне, валоссе, зуб’е, пер’е, лісце, карэнне і г.д.
    19.Катэгорыя склону назоўнікаў. Сістэма склонаў у бел. мове. Клічная форма склону назоўнікаў. Асноуныя значэнни слонау. У сказах і словазлучэннях назоўнікі звязваюцца з іншымі словамі. Пры гэтым яны змяняюць свае канчаткі па склонах. Граматычная катэгорыя склону выражае адносіны да іншых слоў у словазлучэннях і сказах. Такім чынам, склон — граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэннях і сказах. У сучаснай бел. мове шэсць склонаў: - назоўны (адказвае на пытанні х т о?, ш т о?); - родны (к а г о?, ч а г о?); - давальны (к а м у?, ч а м у?); - вінавальны (к а г о?, ш т о?); - творны (к і м?, ч ы м?); - месны (п а кім?, н а ч ы м?, у ч ы м?). 1.6. Роля прыназоўнікаў пры выражэнні склонавых значэнняў Назоўны склон называецца прамым, астатнія — ускоснымі. У сучаснай бел. мове назоўны склон ніколі не ўжываецца з прыназоўнікамі, а месны, наадварот, толькі з прыназоўнікамі. Усе астатнія склоны могуць ужывацца як з прыназоўнікамі, так і без іх. У сказе ці ў словазлучэнні прыназоўнікі ўдакладняюць значэнне склонавай формы (параўн.: чытаць да ночы (часавае значэнне), даехаць да горада (прасторавае значэнне), пашана да бацькоў (аб'ектнае значэнне). Форма назоўнага склону адзіночнага ліку з'яўляецца пачатковай формай назоўніка. Старажытная беларуская мова мела сѐмы склон — клічны. У сучаснай бел. мове формай клічнага склону выражаецца зваротак: Кінь, хлопча, мары сніць (К-с). 1.7. Асноўныя значэнні склонаў Назоўны склон абазначае суб'ект дзеяння, выконвае функцыю дзейніка двухсастаўнога сказа і галоўнага члена намінатыўнага сказа: Узлессе. Ціхі ранак. Зямля дыхае ласкай і цеплынѐй (Лыньк.). У так званых пасіўных канструкцыях Наз. назоўнага склону можа абазначаць прадмет, на які накіравана дзеянне: Дарога сціскаецца лесам і спускаецца ў лагчыну, потым ізноў падымаецца на горку (К-с). Хмара нібы расшчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар грому (Хадк.). Назоўны склон часта ўжываецца ў ролі выказніка: Палессе – край легендаў і паданняў (Сач.); прыдатка: Падаюць сняжынкі – дыяментыросы…(Тр.); зваротка: Адышло ад нас ты, лета, жаўталісцем лес адзеты (Кс). Кожны ўскосны склон ужываецца з пэўным значэннем: Родны склон можа абазначаць: - частку ад цэлага: глыток вады, літр малака, вугал стала; - аб’ект дзеяння: напісанне дыктанта, уборка сена; - аб'ект пры адмаўленым дзеянні: не выкапаць бульбы, не вывучыць верша; - адносіны асобы, прадмета да іншай асобы, прадмета: сябар сям’і, выхавацель групы; - аб’ект часовага карыстання: папрасіць ключа, пазычыць грошай; - прыналежнасць: цацка дзіцяці, словы дачкі; - азначальнае значэнне: тэма выступлення, успаміны дзяцінства; - часавае значэнне: працаваць з раніцы, чакаць да вечара; - прасторавае значэнне: стаяць каля дарогі, пайсці ад лесу; - значэнне мэты: жыць для дзяцей, падрыхтавацца да заняткаў; - значэнне прычыны: смяяцца ад радасці, плакаць з гора. Давальны склон абазначае: - ускосны суб’ект: дзіцяці не спіцца; быць удзячным бацькам; - адрасат, на які накіравана дзеянне: дзякаваць настаўнікам, усміхацца малому. Вінавальны склон абазначае: - прамы аб'ект: любіць дзяцей, пісацьдыктоўку; - прадмет думкі, пачуцця, мовы: думаць пра маці, клапаціцца пра старэйшых; - час: працаваць дзень і ноч; - мэту: ісці ў грыбы, пайсці ў ягады; - прастору: накіравацца ў школу, пабегчы на пляцоўку. Творны склон абазначае: - прыладу, прадмет дзеяння: пісаць алоўкам, зрэзаць нажом; - ускосны суб'ект: пахне сенам, павеяла водарам; - сумеснасць: бацька з сынам, выхавацель з дзецьмі; - час: чытаць вечарамі, прагулка ціхім ранкам; - прастору: стаяць за дубам, ісці лесам; - спосаб дзеяння і параўнання: гаварыць басам, ісці ланцужком. Месны склон абазначае: - месца дзеяння: працаваць на полі, жыць у вѐсцы; - прычыну: нагаварыць са злосці, памыліцца па маладосці; - аб'ект: дагавор аб супрацоўніцтве, закон аб адукацыі; - стану: быць у роспачы, застыць у здзіўленні, зайсціся ў плачы


    20.Скланенне назоўнікаў у бел. мове. Тыпы скланенняў. Парадыгма скланення назоўнікаў. Скланенне -- гэта змяненне назоўнікаў па склонах у адзіночным і множным ліку. У залежнасці ад склонавых канчаткаў і роду назоўнікі падзяляюцца на тры тыпы скланення: першае, другое і трэцяе. Тып скланення вызначаецца па назоўным склоне адзіночнага ліку з улікам катэгорыі роду назоўніка. Да п е р ш а г а скланення адносяцца назоўнікі жан. роду з канчаткам -а(-я): краіна, рака, зямля. Да д р у г о г а скланення адносяцца назоўнікі муж. роду з нулявым канчаткам: дзень, горад, верабей; усе назоўнікі ніяк. роду з канчаткамі -о(-ѐ), -е, -а:акно, возера, жыццѐ, поле, у тым ліку пяць назоўнікаў на -мя: полымя, бярэмя, цемя, вымя, семя. Да т р э ц я г а скланення адносяцца назоўнікі жан. роду з нулявым канчаткам: радасць, печ, любоў. Не ўваходзяць ні ў адзін тып скланення: а) рознаскланяльныя назоўнікі : імя, племя, кацяня, бацька; б) нескланяльныя назоўнікі: дэпо, таксі; в) субстантываваныя прыметнікі: хворая, насякомае; г) назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку: акуляры, вароты. Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад асновы сл., якая вызначаецца па апошнім зычным гуку. Аснова назоўнікаў можа заканчвацца: - на цвѐрды зычны: стол, краіна; - на мяккі зычны: песня, дзень; - на зацвярдзелыя зычныя ж, ш, ч, дж, р, ц: мяжа, плашч, мора; - на заднеязычныя г, к, х: нага, казка, гарох. Склонавыя канчаткі могуць залежаць таксама ад націску: кніг-ай, рукой; лексічнага значэння: бочка з дубу – верхавіна дуба. Пры скланенні назоўнікаў могуць змяняцца не толькі канчаткі, але і аснова ў выніку чаргавання галосных або зычных: сон — сну, рака — на рацэ. Сістэма склонавых формаў назоўнікаў называецца парадыгмай скланення.

    21.Асновы назоўнікаў. Залежнасць канчаткаў назоўнікаў ад тыпу скланення, асновы сл., націску, лексічнага значэння. Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад асновы слова, якая вызначаецца па апошнім зычным гуку. Аснова назоўнікаў можа заканчвацца: - на цвѐрды зычны: стол, краіна; - на мяккі зычны: песня, дзень; - на зацвярдзелыя зычныя ж, ш, ч, дж, р, ц: мяжа, плашч, мора; - на заднеязычныя г, к, х: нага, казка, гарох. Склонавыя канчаткі могуць залежаць таксама ад націску: кніг-ай, рукой; лексічнага значэння: бочка з дубу – верхавіна дуба. Пры скланенні назоўнікаў могуць змяняцца не толькі канчаткі, але і аснова ў выніку чаргавання галосных або зычных: сон — сну, рака — на рацэ.
    22.Назоўнікі першага скланення, іх склонавыя канчаткі.
    Назоўнікі п е р ш а г а скланення ў родным склоне з асновай на цвѐрды і зацвярдзелы зычны адзіночнага ліку маюць канчатак -ы: сцяны, гары, сястры, мяжы; з асновай на мяккі зычны і г, к, х -і : песні, зямлі, рукі, страхі. У давальным і месным склонах канчаткі назоўнікаў 1–га скланення аднолькавыя: -е, -і, -ы, -э. Канчатак -е маюць назоўнікам з асновай на цвѐрды зычны і на г, х, якія чаргуецца зз і с:сцяна – сцяне, (на) сцяне; нага – назе, (на) назе; страха – страсе, (на) страсе. Канчатак -і маюць назоўнікі з мяккай асновай: зямля — зямлі, (у) зямлі, змяя – змяі, (на) змяі. Канчатак - ымаюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на к, які чаргуецца з ц, прычым націск прыпадае на на аснову: — — - ; калі ж аснова заканчваецца на к, а націск прыпадае на канчатак – канчатак -э: – . У вінавальным склоне назоўнікі з асновай на цвѐрды, зацвярдзелы і асновай на г, к, х маюць канчаткі –у: сцяну, сястру, мяжу; з асновай на мяккі – канчатак -ю: песню, віншю. У творным склоне назоўнікі з асновай на цвѐрды і зацвярдзелы зычны маюць пад націскам канчатак -ой(-ою): ракой (-ою), жняѐй (-ѐю), не пад націскам –ай(-аю): дарогай (-аю), песняй (-яю).
    23.Назоўнікі другога скланення, іх склонавыя канчаткі. У родным склоне назоўнікі д р у г о г а скланення ніякая роду з асновай на цвѐрды, зацвярдзелы зычны і на г, к, х маюць канчатак –а: сяла, ружжа, сонца, вуха; пры аснове на мяккі -- -я:поля, задання, полымя. Назоўнікі муж. роду ў родным склоне ў залежнасці ад лексічнага значэння маюць канчаткі -а(-я) або -у(-ю). Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць: - асоб, жывых істот: вучня, суседа, вожыка (канчатак -а маюць таксама назоўнікі тапелец, нябожчык, мярцвяк); - часткі цела чалавека ці жывѐлы: вуха, мозга, хваста (але: твару); - канкрэтныя прадметы: агурка, алоўка, трактара; - арганізацыі, прадпрыемствы, установы: завода, офіса, універсітэта; - спартыўныя гульні, віды спорту: футбола, хакея, баскетбола; - населеныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, хутара, Мінска; - адзінкі вымярэння, акрэсленыя адрэзкі часу: ампера, градуса, грама, сантыметра, метра, рубля, дня, тыдня, месяца, года (але: з году у год; без году тыдзень); - назвы месяцаў і дзѐн тыдня: аўторка, панядзелка, чацвярга; - назвы грашовых адзінак: долара, рубля, франка; - назвы танцаў і картачных гульняў: вальса, паланэза, покера, прэферанса; - навуковыя тэрміны: ромба, косінуса, назоўніка, дзеяслова, прэфікса, канчатка, суфікса (але: склону). Канчатак -у(-ю) характэрны для назоўнікаў, што абазначаюць: - зборныя прадметы: бярэзніку, ельніку, хмызняку, алешніку, пырніку, часнаку, натоўпу, калектыву; - рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы: цукру, пяску, снегу, чаю, соку, шакаладу, клею, ѐду, кіслароду, (але: хлеба, аўса, бітка, жаўка); - з'явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, дажджу, туману, грому, галалѐду, агню, сухавею, тайфуну; - прасторавыя паняцці: лугу, краю, шляху, небасхілу, нізу, верху; - напрамкі ў прасторы: усходу, захаду (але: поўдня); - неарэсленыя прамежкі часу: моманту, мігу, часу; - назвы захворванняў: апендыцыту, грыпу, каклюшу; - абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: густу, гонару, розуму, спакою, болю, жаху, сораму, смутку, гневу; - грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: капіталізму, сацыялізму, дарвінізму, матэрыялізму, ідэалізму, фармалізму, сіянізму, сентыменталізму; - падзеі ў жыцці грамадства і чалавека: рэферэндуму, фэсту, юбілею. Як правіла, канчатак -у(-ю) уласцівы назоўнікам, якія ўваходзяць у склад устойлівых выразаў: даць маху, ні роду ні плоду, звесці са свету, час ад часу, ні слыху ні дыху, носу не паказваць, не да смеху, не да твару, ні складу ні ладу, з першага погляду. Мнагазначныя словы ў залежнасці ад таго, якое значэнне рэалізуюць у кантэксце, могуць мець канчаткі -а(-я) і -у(-ю): шмат народу і з гушчы народа; падышоў да пад’езда і няма пад’езду. У давальным склоне назоўнікі 2-га скланення маюць канчатак -у(-ю): доктару, сонцу, шчасцю. Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў муж. роду залежаць ад адушаўлѐннасці і неадушаўлѐннасці назоўнікаў. Канчаткі адушаўлѐнных назоўнікаў супадаюць з канчаткамі роднага склону -а(-я):брата, выхавацеля, хлопчыка, вераб’я; неадушаўлѐных — з назоўным (нулявы канчатак): дзень, дуб, яблык. У творным склоне назоўнікі муж. роду з асновай на цвѐрды і зацвярдзелы зычны, а таксама з асновай на г, к, х пад націскам маюць канчатак -ом: арлом, пачуццѐм, не пад націскам -ам: стэпам, сцягам; з асновай на мяккі зычны пад націскам — -ѐм: вераб'ѐм, салаўѐм, агнѐм, не пад націскам — -ем: героем, краем, аленем. У месным склоне назоўнікі 2-га скланення ў залежнасці ад асновы і лексічнага значэння могуць мець канчаткі -е, -і, -ы, -у(-ю). Канчатак -е маюць назоўнікі з цвѐрдай асновай, а таксама з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з, с: (у) доме, садзе, (на) акне, лузе. Назоўнікі з мяккай асновай маюць канчатак -і: (на) пні, кані, (у) полі; з асновай на зацвярдзелы -- -ы: (на) дажджы, (у) гаражы. Канчатак –у(-ю) маюць агульныя і ўласныя назвы асоб: (пры) сыне, браце, некаторыя назоўнікі з цвѐрдай асновай пад націскам, пры гэтым чаргаванне цвѐрдых і мяккіх зычных не адбываецца: ход — на хаду, лѐт — на ляту, а таксама назоўнікі з асновай на к і на г, х, якія не чаргуюцца з з, с: зборнік – (у) зборніку, мітынг – (на) мітынгу.
    1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта