Главная страница
Навигация по странице:

  • 34. Якасныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці.

  • 35. Адносныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці.

  • 36. Прыналежныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці.

  • 37. Пераход прыметнікаў з аднаго лексіка-граматычнага разраду ў другі.

  • 39. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх значэне і ўтварэнне. Асаблівасці ўтварэння формаў ступеняў параўнання ў бел. і рус. мовах.

  • 40. Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыметнікаў.

  • 41. Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.

  • шпоры бел. яз. бел яз. 1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (патаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф


    Скачать 137.16 Kb.
    Название1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (патаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф
    Анкоршпоры бел. яз.
    Дата10.01.2022
    Размер137.16 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлабел яз.docx
    ТипДокументы
    #327658
    страница5 из 6
    1   2   3   4   5   6

    33. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка – семантычныя групы прыметнікаў. Самастойныя словы, якія выражаюць прыметы прадметаў, дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне і ў сказе выконваюць функцыю азначэння або выказніка, называюцца прыметнікамі. Прыметнікі могуць абазначаць: унутраную якасць прадметаў, вонкавыя фізічныя якасці і ўласцівасці людзей і жывѐлін: добры, вясѐлы, новы, тоўсты, злы; колер прадметаў: жоўты, сіні, чырвоны; памер прадметаў: вялікі, малы; форму прадметаў: доўгі, круглы, квадратны; прыналежнасць прадметаў: бацькаў, матчын; матэрыял, з якога зроблены прадметы: драўляны, жалезны; прымету па адносінах да часу, месца, ліку, матэрыялу, дзеяння: леташні, нарачанскі, трохразовы, пясчаны, вымяральны; якасці, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў: смачны, салодкі; прымету прадмета паводле прызначэння: садовы, гімнастычны, медыцынскі, кулінарны; прымету паводле агульнай ацэнкі: станоўчы, дрэнны, добры; прымету па адносінах да ўладальніка: камандзірскі гадзіннік, калгаснае поле, школьны стадыѐн і інш. Прыметнікі змяняюцца па родах: новы – новая –новае, ліках: новы – новыя ісклонах: новы –новага –новаму і г. д. Аднак гэтыя формы прыметнікаў не маюць граматычнай самастойнасці, а поўнасцю залежаць ад формаў роду, ліку і склону назоўнікаў ці іншых слоў, да якіх прыметнікі дапасаваны. Не набылі марфалагічных адзнак толькі некаторыя запазычаныя словы накшталт бардо, беж, максімум, мінімум, выяўляючы сваю прыналежнасць да прыметнікаў сінтаксічна, у спалучэнні з назоўнікамі (колер беж, праграма мінімум). У сказе прыметнікі звычайна выконваюць ролю азначэння або іменнай часткі выказніка. Прыметнікі, ужытыя без слоў, да якіх былі дапасаваны, самі набываюць значэнне назоўнікаў і выступаюць у сказе ў функцыі дзейніка ці дапаўнення, захоўваючы форму прыметніка: Добраечуваць далѐка, аблагоеяшчэ далей (Прыказка).
    34. Якасныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці. Якасныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў як непасрэдна ўспрынятыя якасці, якія выяўляюцца у большай ці меншай ступені: добры, малады, зялѐны, смелы, ціхі, моцны, шырокі, мудры, просты, роўны, ясны. Асаблівасцямі якасных прыметнікаў з‟яўляецца тое, што яны могуць мець поўную і кароткую (зрэдку) формы: у сучаснай бел. мове часцей за усѐ якасныя прыметнікі ўжываюцца у поўнай форме: высокі, новы, позні, ружовы, свежы, цвѐрды, чысты. Кароткую форму якасныя прыметнікі (прычым не ўсе) маюць толькі ў назоўнавінавальным склоне адзіночнага і множнага ліку. Як правіла, сустракаюцца такія формы пераважна у гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры: гатоў, павінен, повен, рад; абазначаюць прымету, якая можа праяўляцца ў большай ці меншай ступені – утвараюць ступені параўнання: дужы –дужэйшы –найдужэйшы – самы дужы; утвараюць формы ацэнкі і меры якасці: малы –маленькі (памяншальнасць), вялікі –вялізны (павелічальнасць), белы –бялюткі (ласкальнасць); якасныя прыметнікі могуць мець пры сабе прыслоўі меры і ступені (надзвычай, надта, вельмі); у большасці выпадкаў якасныя прыметнікі маюць невытворную аснову, але ад іх шырока ўтвараюцца прыслоўі на -а, -у: нізкі –нізка, добры – добра, геройскі – па-геройску;назоўнікі з адцягненымі значэннямі: сіні – сінь, ціхі –цішыня, хітры –хітрасць;дзеясловы: прыгожы –прыгажэць; у выпадках, калі выражаюцца супрацьлеглыя прыметы, якасныя прыметнікі ўтвараюць антанімічныя пары: вясѐлы – сумны, далѐкі – блізкі, карысны – шкодны, тоўсты – тонкі, мяккі –цвѐрды, малады –стары. Не ўсе якасныя прыметнікі маюць пералічаныя прыметы. Прыметнікі вялы, халасты, жанаты не ўтвараюць ступеней параўнання, прыметнікі гняды, вараны не маюць і суадносных якасных прыслоўяў. Аднак прыметнікі гняды, вараны ўтвараюць формы ацэнкі і меры якасці: гнядзенькі, вараненькі; ад прыметнікаў глухі, сляпы могуць утварацца назоўнікі (глухата, слепата) і якасныя прыслоўі (глуха, слепа); ад прыметніка вялы ўтвараецца адцягнены Наз. вяласць.
    35. Адносныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці. Адносныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў не непасрэдна, а праз іх адносіны да іншых прадметаў. Гэтыя прыметы могуць паказваць: на матэрыял, з якога зроблены прадмет: дубовая мэбля, жалезны лом, цагляны дом; на месца знаходжання прадмета: гарадскі сквер, лясная дарога; на час існавання прадмета: заўтрашні дзень, вячэрняя прагулка; на меру і колькасны склад прадметаў: метровы шомпал, дзесятковыя РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ дробы, трайны выйгрыш; на прызначэнне прадмета: навучальная установа, чытальная зала; на дзеянне, звязанае з прадметам: нарыхтоўчы пункт, сушыльныя агрэгаты, пральная машына іг. д. Адносныя прыметнікі не маюць кароткай формы, не набываюць эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў і не ўтвараюць ступеней параўнання. Гэтыя прыметнікі маюць вытворную аснову: яны ўтвараюцца шляхам далучэння пэўных афіксаў да асноў назоўнікаў: зіма –азімы, лаза –лазовы, рубеж –зарубежны; Ліч.: адзін –адзінокі, два –падвойны; дзеясловаў: глядзець –глядзельны, чытаць –чытальны.
    36. Прыналежныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці. Прыналежныя прыметнікі абазначаюць такія прыметы прадметаў, якія паказваюць на прыналежнасць гэтых прадметаў пэўнай асобе ці жывой істоце: бацькаў дом, братава шапка, сястрын падарунак, вавѐрчына гняздо. Прыналежнасць, якая выражаецца прыметнікамі, можа быць непасрэднай або адноснай. У залежнасці ад гэтага прыналежныя прыметнікі дзеляцца на ўласнапрыналежныя і агульнапрыналежныя. Уласнапрыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета канкрэтнай, індывідуальнай асобе і ўтвараюцца ад асновы ўласных і агульных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -оў(-ѐў), -аў(-еў), -ын(-ін). Суфіксы -оў, -ѐў (пад націскам) і -аў, -еў (не пад націскам) ужываюцца пры ўтварэнні прыметнікаў ад асноў адушаўлѐных назоўнікаў муж. роду: леснікоў, старшынѐў, дзядзькаў, буслаў, князеў, мядзведзеў, Васеў. Суфіксы -ын, -ін служаць для ўтварэння прыметнікаў ад асноў адушаўлѐных назоўнікаў жан. роду: сястрын, цѐтчын, Наташын, зязюльчын; бабін, мамін, Аленін, Ларысін. У назоўным і вінавальным склонах пры неадушаўлѐных і асабовых назоўніках жан. і ніяк. роду ўласнапрыналежныя прыметнікі маюць кароткую форму: бацькава паліто, матчын стол, братаву кнігу, сестрыну дачку. Агульнапрыналежныя прыметнікі паказваюць на агульную, родавую прыналежнасць і ўтвараюцца ад асноў агульных назоўнікаў, якія абазначаюць жывых істот, пры дапамозе суфіксаў -ін(-ын-), -яч- і канчатка - ы(-ая, -ае, -ыя): гусіны, курыны, цялячы, ягнячы. Такім жа спосабам утвораны прыметнік дзіцячы. Апрача таго, некаторыя прыметнікі ўтвараюцца шляхам далучэння да асноў адушаўлѐных назоўнікаў канчатка -ы(-ая, -ае, -ыя) ічаргавання канцавых зычных асновы: чалавечы, мядзведжы, воўчы.
    37. Пераход прыметнікаў з аднаго лексіка-граматычнага разраду ў другі. Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў другі назіраецца пры пэўным ужыванні прыметнікаў. Так, якасныя прыметнікі пераходзяць у разрад адносных, калі страчваюць прыметы, якія праяўляюцца ў большай ці меншай ступені, і набываюць нязменныя прыметы ў складзе састаўных тэрмінаў (гл. табліцу 1). Табліца 1 Якасныя прыметнікі Якасныя прыметнікі ў значэнні адносных прыметнікаў лёгкая сумка лёгкая прамысловасць РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ белы джэмпер белы хлеб мяккая воўна мяккі зычны Адносныя прыметнікі пераходзяць у разрад якасных пры ўжыванні ў пераносным значэнні (гл. табліцу 2). Табліца 2 Адносныя прыметнікі Адносныя прыметнікі ў значэнні якасных прыметнікаў жалезная (з жалеза) бочка жалезная (‘моцная’) воля залатое (з золата) калье залатое (‘жоўтае’) лісце дубовы (з дуба) ліст дубовы (‘няскладны’) стыль Прыналежныя прыметнікі могуць пераходзіць у разрад якасных пры ўжыванні ў пераносным значэнні і ў разрад адносных пры паказе тыповых прымет, уласцівасцей пэўных асоб ці жывёл (гл. табліцу 3). Табліца 3 Прыналежныя прыметнікі Прыналежныя прыметнікі ў значэнні адносных прыметнікаў Прыналежныя прыметнікі ў значэнні якасных прыметнікаў сабаліны след (след собаля) сабаліная шапка (з футра собаля) сабаліныя бровы (‘цёмныя, густыя’) арлінае гняздо (гняздо арла) – арліны погляд (‘горды’) мележаўскі раман (раман І.Мележа) мележаўскі стыль (стыль такі, як у І.Мележа)
    38. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў, іх ужыванне ў бел. мове. Якасныя прыметнікі звычайна ўжываюцца ў поўнай форме (членныя прыметнікі), г. зн. маюць у назоўным склоне адзіночнага ліку для муж. роду канчатак -ы(-і)малад-ы,сін-і; для жан. роду канчатак -ая (-яя)малад-ая, сін-яя; для ніяк. роду канчатак -ое, -ае(-яе)маладое, РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ добрае, сіняе. У множным ліку для ўсіх трох родаў – -ыя(-ія)малад-ыя, сін-ія. У працэсе моўных зносін прыметнікі могуць утвараць і кароткія формы (нячленныя прыметнікі), якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць:нулявы канчатак у мужчынскім родзе (весел, молад, хіцѐр);канчатак -а ў жаночым і ніякім родзе (люб-а, міл-а, весел-а);канчатак -а не пад націскам і -о пад націскам у ніякім родзе (акно чыста, добрае далѐка чутно);канчатак -ы(-і) у назоўным склоне множнага ліку ва ўсіх родах (вінават-ы, далѐк-і, дораг-і).
    39. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх значэне і ўтварэнне. Асаблівасці ўтварэння формаў ступеняў параўнання ў бел. і рус. мовах. Якасныя прыметнікі могуць абазначаць розную ступень якасці прадмета, што знаходзіць сваѐ марфалагічнае выражэнне ў формах вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання. Прыметнікі ў формах вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання характарызуюць прадмет шляхам супастаўлення яго з іншымі прадметамі, якія надзелены такой самай якасцю: лепшы, дужэйшы, яснейшы; найлепшы, найдужэйшы, найяснейшы. Не ўтвараюць ступеней параўнання прыметнікі, якія абазначаюць: стан чалавека: мѐртвы, жанаты, жывы, глухі, нямы, халасты; знешнюю фізічную прымету чалавека: кульгавы, вусаты, лупаты, барадаты, гарбаты, крывы, лысы; масць жывѐл: буланы, гняды, буры, пярэсты, рабы, шызы, шэры; колер прадметаў праз адносіны да іншых прадметаў: бурачковы, бэзавы, зямлісты, кафейны, крэмавы, малочны, попельны, плацінавы; прыметнікі з суфіксамі -ав-, -іст-, -аўн-, -ат-, -к-: перадавы, сакаўны, шурпаты, ліпкі; якасныя складаныя прыметнікі: шэравокі, цѐмна-зялѐны. Толькі складаныя формы ступеней параўнання маюць: прыметнікі, утвораныя ад іменных і дзеяслоўных асноў пры РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ дапамозе суфіксаў -н-, -альн-(-яльн-), -лів- (марозны, радасны, сардэчны, адчувальны, паказальны, спрыяльны, дакучлівы, клапатлівы, урадлівы); прыметнікі, утвораныя ад запазычаных назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ічн-(-ычн-) (гераічны, іранічны, меладычны, рытмічны, эластычны); прыметнікі, утвораныя ад дзеяслоўных асноў пры дапамозе суфікса -л- (вялы, пахілы, працяглы, узнѐслы, хрыплы); пераважная большасць прыметнікаў з суфіксам -к- (гнуткі, зверскі, крохкі, ліпкі, пругкі, стромкі); многія прыметнікі з суфіксамі -ат-, -аст-, -іст-, -іт-, -авіт- (стракаты, шурпаты, віхрасты, сярдзіты, сакавіты, таленавіты). Вышэйшая ступень параўнання Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае, што якасць аднаго прадмета праяўляецца ў большай ці меншай ступені, чым такая ж якасць іншых прадметаў. Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў мае простую і складаную форму. Простая (сінтэтычная) форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да асноў якасных прыметнікаў суфіксаў -эйш- (-ейш-), -ш- і канчаткаў, якія змяняюцца ў залежнасці ад роду, ліку і склону: храбры – храбрэйшы, прыгожы – прыгажэйшы, доўгі – даўжэйшы, мяккі – мякчэйшы, сухі – сушэйшы; новы – навейшы, густы – гусцейшы, позні – пазнейшы, сіні – сінейшы; вялікі – большы, малы – меншы, добры – лепшы, дрэнны – горшы. Складаная (аналітычная) форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца спалучэннем якасных прыметнікаў з прыслоўямі больш (болей), менш (меней): больш смелы, больш роўны, больш глыбокі, менш важны, менш блізкі. Значэнне вышэйшай ступені якасці можа выражацца з дапамогай словазлучэнняў тыпу “прыметнік вышэйшай ступені параўнання + Наз. вінавальнага склону з прыназоўнікам за”, з дапамогай параўнальных зваротаў са злучнікамі як, чым: Ён вырасце разумнейшым за бацьку (З.Бядуля). Даражэйшага чалавека, чым ты, у мяне не было… (І.Навуменка). Найвышэйшая ступень параўнання Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае, што аднаму прадмету якасць уласціва ў найбольшай або найменшай ступені параўнальна з іншымі прадметамі. Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў мае простую і складаную формы. Простая (сінтэтычная) форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметніка ў простай форме вышэйшай ступені параўнання прыстаўкі най-: найвышэйшы, найглыбейшы, найдужэйшы, найлепшы, найменшы, найгоршы. Простая форма найвышэйшай ступені параўнання можа ўтварацца ад прыметнікаў прыставачна-суфіксальным спосабам: новы – найноўшы, вялікі– найвялікшы. РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ Складаная (аналітычная) форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ў выніку спалучэння якасных прыметнікаў з прыслоўямі найбольш, найменш іЗайм.ам самы: найбольш шчаслівы, найменш важны, самы глыбокі, самы стары. Пры асабліва ўзмоцненым падкрэсліванні якасці Займ. самы можа спалучацца з прыметнікамі ў простай форме вышэйшай ці найвышэйшай ступені параўнання: самы дужэйшы, самы маладзейшы, самы найбольшы, самы, найлепшы. Вельмі высокая ступень якасці без параўнання выражаецца спалучэннем якасных прыметнікаў з прыслоўямі вельмі, надта, надзвычай: вельмі добры, надта вялікі, надзвычай дарагі. Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў -эйш(-ейш), -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше).
    40. Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыметнікаў. Якасныя прыметнікі маюць формы, якія абазначаюць розную ступень якасці або непаўнаты яе без параўнання з іншымі прадметамі: сіненькі, жаўтаваты, высачэзны. Гэтыя формы прыметнікаў перадаюць адносіны асобы да выражанай прыметы; іх называюць формамі суб’ектыўнай ацэнкі. З дапамогай суфікса -еньк- (-эньк-, -аньк-) утвараюцца формы з памяншальна-ласкальным значэннем: маладзенькі, старэнькі. Радзей у гэтым жа значэнні ўжываюцца формы з суфіксамі -утк-(-ютк-), -юсеньк-, -юсенечк- , -юпасеньк-: бялюткі, бялюсенькі, малюсенечкі, малюпасенькі. Значэнне высокай меры якасці і павелічальна-ўзмацняльнае адценне надаюць якасным прыметнікам суфіксы –ізн-, -ізарн-, -эзн-, -эразн-, -енн- (-энн-):вялізны, велізарны, даўжэзны, таўшчэразны, здаравенны, страшэнны. Недастатковую якасць або яе непаўнату абазначаюць формы прыметнікаў з суфіксамі -ав- (-яв-), -ляв-, -ават-(-яват-): чарнявы, танклявы, белаваты, сіняваты. Формы ацэнкі могуць утварацца ад якасных прыметнікаў і з дапамогай прыставак: прыстаўкі архі-, ультра- абазначаюць вельмі высокую, гранічную меру якасці: архіцяжкі, ультрамодны; прыстаўкі звыш-, за- -- перавышэнне якасці або яе змяншэнне: звышпланавы, звышурочны, задоўгі, зашырокі
    41. Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў. Скланяюцца толькі поўныя прыметнікі. Склонавыя канчаткі прыметнікаў, як і назоўнікаў, залежаць ад характару асновы: на цвѐрды і зацвярдзелы зычны: чулы, дужы; на мяккі зычны: позні, сіні і на г, к, х: доўгі, мяккі, ціхі. У адзіночным ліку на склонавыя канчаткі аказвае ўплыў і націск: стары – старога – старому, але дужы – дужага – дужаму. Прыметнікі муж., ніяк. і жан. роду ў адзіночным ліку маюць розныя склонавыя формы, а ў множным – аднолькавыя формы для ўсіх трох родаў. У адзіночным ліку якасным і адносным прыметнікам уласцівы наступныя склонавыя канчаткі: Назоўны склон: у мужчынскім родзе пры аснове на цвѐрды і зацвярдзелы зычны -- -ы: малы, дужы, на мяккі і на г, к, х – -і:летні, мяккі; у ніякім родзе пры аснове на цвѐрды, зацвярдзелы і на г, к, х пад націскам –ое: малое, дарагое, не пад націскам -- -ае: роднае, ціхае, пры аснове на мяккі зычны -- -яе: ранняе, летняе, у жаночым родзе пры аснове на цвѐрды, зацвярдзелы і на г, к, х – -ая: малая, добрая, ціхая і на мяккі -- -яя: сіняя, летняя. Роднысклон:у мужчынскім і ніякім родзе пры аснове на цвѐрды і зацвярдзелы зычны і на г, к, х не пад націскам -- -ага: вясновага, добрага, ціхага, пад націскам -- -ога: малога, старога, пры аснове на мяккі -- -яга: сіняга, летняга. Давальны склон: у мужчынскім і ніякім родзе пры аснове на цвѐрды і на г, к, х не пад націскам – -аму: вясноваму, ціхаму, пад націскам – -ому: маладому, старому, на мяккі -- -яму: летняму, сіняму. Вінавальны склон: у мужчынскім родзе, калі прыметнікі дапасаваны да адушаўлѐных назоўнікаў, канчаткі супадаюць з канчаткамі роднага склону: малога хлопчыка, а калі дапасаваны да неадушаўленых – з канчаткамі назоўнага: малы пакой; канчаткі ніяк. роду супадаюць з канчаткамі назоўнага склону: знайшлі малое птушаня, спілавалі старое дрэва. Творны і месны склон: у мужчынскім і ніякім родзе з асновай на цвѐрды і зацвярдзелы зычны прыметнікі маюць канчаткі -ым: маладым, дужым, на мяккі і на г, к, х -- -ім: сінім, лѐгкім. Прыметнікі жан. роду ў родным, давальным, творным і месным склонах пры адпаведных асновах маюць аднолькавыя канчаткі: не пад націскам -ай, -яй: добрай, сіняй, пад націскам -- -ой: маладой, дарагой, лясной; у вінавальным -- -ую: , -юю: цѐплую сінюю хустку, доўгую зімнюю ноч. У множным ліку прыметнікі ў залежнасці ад асновы маюць канчаткі: у назоўным і вінавальным ( пра неадушаўлѐных назоўніках) склонах -- -ыя, -ія: зялѐныя клейкія лісточкі, добрыя летнія дні; у родным, вінавальным (пры адушаўлѐных назоўніках) і месных склонах -- -ых, -іх: зялѐных клейкіх лісточкаў, добрых летніх дзѐн, (знайшоў) новых сяброў, (сустрэў) дарагіх гасцей, на зялѐных клейкіх лісточках, аб добрых летніх днях; у давальным склоне -- -ым, -ім: зялѐным клейкім лісточкам, добрым летнім дням; у творным -- -ымі, -імі: зялѐнымі клейкімі лісточкамі, добрымі летнімі днямі. 1.5. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў у сучаснай бел. літаратурнай мове Прыналежныя прыметнікі муж., жан. і ніяк. роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць кароткую форму: у мужчынскім родзе — нулявы канчатак: бацькаў, Петрусѐў, у жаночым родзе -- канчатак -а: матчына хустка, у ніякім не пад націскам -- -а: вавѐрчына дупло, а пад націскам -- -о: даччыно паліто. У вінавальным склоне адзіночнага ліку прыналежныя прыметнікі муж. і ніяк. роду пры неадушаўлѐных назоўніках маюць кароткую форму, якая супадае з формай назоўнага склону (адпаведна нулявы качатак і канчатак -а: братаў, братава), а прыметнікі жан. роду заўсѐды маюць кароткую форму – канчатак -у: бацькаву кнігу, Наташыну радасць. Прыналежныя прыметнікі ўсіх родаў ў назоўным склону множнага ліку і ў вінавальным (пры неадушаўлѐных назоўніках)) маюць кароткую форму – канчатак -ы: братавы кнігі, матчыны сѐстры, дзедавы медалі. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага) адзіночнага і множнага ліку канчаткі прыналежных прыметнікаў супадаюць з канчаткамі поўных якасных і адносных прыметнікаў.
    1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта