шпоры бел. яз. бел яз. 1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (патаральнасць, непадзельнасць,значымасць). Сл. і марф
Скачать 137.16 Kb.
|
42. Словаўтв. прыметнікаў. Афіксацыя (суфіксальны, прыставачны і прыставачна-суфіксальны спосабы). Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але часцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем. Самым прадуктыўным спосабам ўтварэння прыметнікаў з'яўляецца суфіксальны. Гэтым спосабам утвараюцца прыметнікі ўсіх трох разрадаў пераважна ад назоўнікаў і дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -н-, -ск-, -лів-, - іст-, -ов-(-ав-) і інш: летні, аўтарскі, дажджлівы, жатраўлівы, галасісты, ганаровы, ласкавы. Прыставачна-суфіксальным спосабам прыметнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў, радзей ад дзеясловаў: пілот – беспілотны, мяжа – бязмежны. 43. Утварэнне складаных прыметнікаў, іх правапіс. Ад’ектывацыя. Складаныя прыметнікі ўтвараюцца шляхам аб’яднаннем дзвюх ці трох асноў без дапамогі суфіксаў (чыстае складанне): бела-ружовы зефір,беларуска-рускі слоўнік, шляхам складання асноў пры дапамозе суфіксаў (складана-суфіксальны спосаб): кароткачасовы, бульбаўборачны, іншамоўны і шляхам зрашчэння кампанентаў словазлучэння ў адно сл.: глыбоканавуковы, высокамаральны. Пішуцца р а з а м прыметнікі: - якія суадносяцца са складанымі назоўнікамі, што пішуцца разам: чарназѐмны (чарназѐм), водаправодны (водаправод), мастацтвазнаўчы (мастацтвазнаўства), іншаземны (іншаземец), радыѐфізічны (радыѐфізіка), жалезабетонны (жалезабетон), самаходны (самаход), хваляводны (хвалявод); - якія суадносяцца са словазлучэннямі з падпарадкавальнай сувяззю: каменнавугальны (каменны вугаль), народнапаэтычны (народная паэзія), агульнаадукацыйны (агульная адукацыя), меднарудны,цэнтральнаеўрапейскі, цвѐрдапаліўны уласнаручны,, круглагадовы,чырванабокі; - якія суадносяцца са словазлучэннямі дзеясловаў з назоўнікамі: дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэва), масларобны (рабіць масла), РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ мукамольны (малоць муку), касцярэзны,кветкаводчы, водазаборны, ільноцерабільны, лесанарыхтоўчы, лѐсавызначальны; - якія суадносяцца са словазлучэннямі назоўнікаў з лічэбнікамі і прыслоўямі адноснай меры колькасці, аб’ѐму, прасторы і інш.: двухразовы (два разы), трохколавы, двухтысячагадовы, сямісотпяцідзесяцігадовы, саракаградусны, пяцідзесяціпрацэнтны, саракатонны, шматразовы, мнагалюдны, усемагутны; - першай часткай якіх з’яўляюцца прыслоўі: моцнадзеючы (моцна дзейнічаць), лѐгкапаранены (лѐгка параніць), цяжкаўсв прымальны (цяжка ўспрымаць), нізкарослы,высокаадукаваны,слабасалѐны, добраўпарадкаваны, малапрыкметны; але: дыяметральна процілеглы (супрацьлеглы), чыста беларускі, яскрава вызначаны, выключна дасканалы, асабліва адказны, колькасна акрэслены, рэзка адмоўны, кепска ўзараны, усенародна абраны, выпадкова сустрэты, своечасова прыняты, адносна спакойны, бясконца глыбокі, матэрыяльна зацікаўлены; - складаныя прыметнікі з дзвюх і больш лексічных частак, якія служаць для абазначэння навуковых і тэхнічных паняццяў: старажытнаўсходнеславянскі, правабярэжназаходнебугскі, старабеларускамоўны, індаеўрапейскі. - Пішуцца п р а з з л у ч о к складаныя прыметнікі: - утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: вакуумнасосны, генерал-губернатарскі, унтэр-афіцэрскі, ліберал-дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, санкт-пецярбургскі і інш.; - часткі якіх абазначаюць разнародныя назвы адпаведнай прыкметы: прыродна-гаспадарчы, жыллѐва-будаўнічы, аграрна-сыравінны, лячэбнапрацэдурны, таварна-грашовы, электронна-вылічальны, навуковатэхнічны, грамадска-палітычны, сусветна-гістарычны, народнавызваленчы, сярэдне-верхні, прытарна-салодкі і інш.; - часткі якіх абазначаюць раўнапраўныя паняцці: рабоча-сялянскі, рускабеларускі; - часткі якіх абазначаюць асаблівасці ці адценні разнароднай якасці: кісласалодкі, жоўта-зялѐны, горка-салѐны, гучна-пявучы і інш.; - часткі якіх абазначаюць напрамкі свету ў іх спалучэнні: паўночна-заходні; - якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў з пачатковай часткай Усходне-, Заходне-, Паўднѐва-, Паўночна-, Цэнтральна- і інш.: ПаўднѐваАфрыканская Рэспубліка, Заходне-Сібірская раўніна, Цэнтральна-Азіяцкі рэгіѐн і інш.; РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ - пачатковай часткай якіх з’яўляюцца лічба або літара любога алфавіта: 1000-гадовы, 5-павярховы, Т-падобны. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных уласных імѐнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку, пішуцца р а з а м: заісыккульскі, перадцяньшанскі. Складаныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам: ваеннапалонны, ваеннапалявы, ваеннаабавязаны 44. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады ліч.паводле значэння: колькасныя (уласнаколькасныя, зборныя, дробавыя) і парадкавыя. Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: чатыры, трыццаць, дваццаць два гады, цацвѐра дзяцей, трэці час. Са значэннем абстрактнага ліку лічэбнікі выступаюць тады, калі ўжываюцца без назоўнікаў. Такія лічэбнікі выкарыстоўваюцца, як правіла, у матэматыцы і маюць адпаведныя лічбавыя абазначэнні: сем плюс тры = дзесяць. Колькасць прадметаў ці парадак іх пры лічэнні абазначаюць лічэбнікі ў спалучэнні з назоўнікамі і асабовымі Займ.амі: пасадзілі два дубкі; нас трое. Лічэбнік як самастойная часціна мовы мае пэўныя марфалагічныя прыметы. Усе лічэбнікі, акрамя дзевяноста, паўтара, паўтары, скланяюцца. Колькасны лічэбнік адзін і ўсе парадкавыя змяняюцца па родах і ліках. Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, паўтара, паўтары змяняюцца па родах. Маюць род і словы тысяча (жаночы), мільѐн, мільярд (мужчынскі). Пераважная большасць колькасных Ліч., за выключэннем адзін, тысяча, мільѐн, мільярд, не мае граматычных катэгорый роду і ліку. У сказе лічэбнік (найчасцей з назоўнікам) можа быць дзейнікам: Дзве бярозы шумяць пад акном (Астр.); выказнікам: Плошча Нарачы – восемдзясят квадратных метраў (Б.); азначэннем: Настала чацвѐртая ноч (К-с); дапаўненнем: Сямѐра аднаго не чакаюць (Прык.); акалічнасцю: Гэтая вялізнае гняздо я ведаў гадоў пяць (Р.І.). 1.2. Разрады ліч.паводле агульнага граматычнага значэння Паводле значэння і граматычных асаблівасцей лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя. Колькасныя лічэбнікі абазначаюць адцягненыя лікі або колькасць аднародных прадметаў: два, сорак, сто метраў. Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на пэўнаколькасныя (чатыры, семсот), зборныя (трое, шасцѐра) і дробавыя (адна другая, восем цэлых і шэсць дзясятых). Пэўнаколькасныя лічэбнікі ўказваюць на колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць абстрактныя лікі: Ад шасцідзесяці двух адняць сорак – будзе дваццаць два. Пэўнаколькасныя лічэбнікі адрозніваюцца ад іншых разрадаў граматычнымі асаблівасцямі. Большасць з іх не змяняюцца па родах і ліках, апрача ліч.адзін, два, тысяча, мільѐн, мільярд. Лічэбнік адзін мае формы ўсіх трох родаў ў залежнасці ад роду назоўніка, з якім спалучаецца: адзін год, адна зіма, адно лета. Яму ўласцівы формы адзіночнага і множнага ліку: адзін стол, адны акуляры. Лічэбнік адны ў форме множнага ліку ўжываецца толькі пры множналікавых назоўніках: адны вароты, адны нажніцы. Лічэбнік два спалучаецца з назоўнікамі муж. і ніяк. роду, дзве – з назоўнікамі жан. роду: два сыны, дзве дачкі. Лічэбнік тысяча мае форму жан. роду, мільѐн, мільярд – муж.. Яны маюць катэгорыю ліку: тысяча – тысячы, мільѐн – мільѐны, мільярд – мільярды; пры іх могуць быць азначэнні: кожная тысяча кіламетраў. Няпэўнаколькасныя лічэбнікі, як паказвае сам тэрмін, абазначаюць няпэўную колькасць аднародных прадметаў. Да іх адносяцца словы многа, мала, шмат і інш. Дробавыя лічэбнікі абазначаюць частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі: дзве трэція, пяць цэлых і шэсць дзясятых. Асаблівасцю дробавых ліч.з’яўляецца іх здольнасць спалучацца з рэчыўнымі і зборнымі назоўнікамі: тры пятыя насельніцтва; адна восьмая даходаў. Паводле структуры дробавыя лічэбнікі састаўныя. Яны ўтвараюцца з пэўнаколькаснага лічэбніка ў лічніку і парадкавага лічэбніка ў назоўніку. Калі лічэбнікі выражаюць цэлы лік і частку цэлага, то пасля назвы цэлага ліку ўжываецца злучнік і або прыметнік цэлы, а потым дробавы лічэбнік: тры і пяць дзясятых або тры цэлыя і пяць дзясятых. Пры абазначэнні дзесятковых дробаў выкарыстоўваецца спалучэнне нуль цэлых: нуль цэлых і тры дзясятыя. Сярод дробавых ліч.выдзяляюцца словы паўтара, паўтары, якія абазначаюць колькасць, што складаецца з цэлага і яго палавіны. Лічэбнік паўтара ўжываецца пры назоўніках муж. і ніяк. роду, паўтары – пры назоўніках жан. роду: паўтара года, паўтары гадзіны. Зборныя лічэбнікі абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, абодва, абедзве, абое, трое, чацвѐра, пяцѐра, шасцѐра, сямѐра, васьмѐра, дзявяцера, дзясяцера. Утвараюцца зборныя лічэбнікі ад асновы пэўнаколькасных ліч.з дапамогай суфіксаў -оj-э, -ѐр-а, -ер-а: тры – трое, чатыры – чацвѐра, дзесяць – дзясяцера. Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні: пяты паверх, трыццаць шосты год. 45. Разрады ліч.паводле структуры (простыя, складаныя і састаўныя). Словы з няпэўна-колькасным значэннем. Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя. Простыя лічэбнікі маюць адзін корань: два, сорак, мільѐн. Складаныя лічэбнікі ўтвараюцца з двух і болей каранѐў: пяцьдзесят, семсот. Састаўныя лічэбнікі складаюцца з двух або больш слоў: семдзесят восем, сто сорак першы. Няпэўна-колькаснымі называюцца словы, якія абазначаюць няпэўную, неакрэсленую колькасць аднародных прадметаў: Некалькіхат віднелася паміж лесу (К.Ч.). На вулщы было многа народу (Колас). У сучаснай бел. мове няпэўна-колькасныя словы складаюць нешматлікую групу. Гэтыя словы хоць і выражаюць колькасныя паняцці, аднак не маюць значэння ліку: многа, нямнога, мала, нямала, трохі, шмат, столькі, гэтулькі, колькі, некалькі. Гэтым словам не ўласцівыя катэгорыі роду і ліку. Яны могуць спалучацца з назоўнікамі, якія абазначаюць рэчыўныя прадметы і адцягненыя паняцці (акрамя сл. некалькі), у форме роднага склону не толькі множнага, але і адзіночнага ліку: некалькі чалавек, колькі разоў, многа грыбоў, столькі радасці, шмат часу, мала пяску. Словы многа, нямнога, мала, нямала, трохі, шмат, як і прыслоўі, не скланяюцца, ужываюцца пры дзеясловах, паказваючы ступень і меру праяўлення дзеяння: многа зведаў, трохі падумаў, шмат разважаў. Словы многа і мала маюць ступені параўнання (многа – больш, мала – менш), у сказе могуць паўтарацца. У сувязі з тым, што неакрэсленая колькасць прадметаў выражаецца абагульнена, няпэўна-колькасныя словы, якія маюць зменную форму (некалькі, столькі, гэтулькі, колькі), набліжаюцца да Займ.аў і скланяюцца, як прыметнікі ў множным ліку. А няпэўна-колькасныя словы многа, нямнога, мала, нямала, трохі, шмат, якія маюць нязменную форму, мэтазгодна разглядаць як прыслоўі. Сл. колькі, як Займ., можа выконваць у сказе ролю злучальнага сл.: Колькі гадоў таму дубу, ніхто не ведае (Пальч.). Са значэннем, блізкім да сл. многа, у гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры ўжываюцца словы безліч, процьма, поўна, багата і г. д. Значэнне няпэўна-колькасных слоў у кантэксце могуць набываць і ўласнаколькасныя лічэбнікі: разоў сто, каля дзесяці кіламетраў. Некаторыя даследчыкі разглядаюць няпэўна-колькасныя словы як лічэбнікі. 46. Скланенне ліч.розных разрадаў. 1.1. Скланенне колькасных ліч.Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асабліваці: 1. Лічэбнікі адзін, адна, адно скланяюцца, як указальны Займ. той: Н. адзін адно адна Р. аднаго адной(-ае) Д. аднаму адной В. як Н. або Р. Т. адным адной(-ою) М. (пры) адным адной Лічэбнікі адзін, адно маюць родавыя адрозненні толькі ў назоўным склоне і страчваюць іх ва ўскосных склонах. Сл. адна ўродным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі -- -ой(-ае) і -ой (-ою). Лічэбнік адны скланяецца, як прыметнік у форме множнага ліку: адных, адным, аднымі. 2. Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве ) ва ўсіх склонах захоўваюць родавыя адрозненні і маюць дзве разнавіднасці: два, абодва (з цвѐрдай асновай), калі ўжываюцца з назоўнікамі муж. і ніяк. роду, дзве, абедзве (з мяккай асновай), калі ўжываюцца з назоўнікамі жан. роду: два сталы, возера і дзве парты. Н. два (абодва) дзве (абедзве) Р. двух (абодвух) дзвюх (абедзвюх) Д. двум (абодвум) дзвюм (абедзвюм) В. як Н. або Р. Т. двума (абодвума) дзвюма (абедзвюма) М. (пры) двух (абодвух) дзвюх (абедзвюх) 3. Лічэбнікі два, тры, чатыры ў творным склоне захавалі форму старажытнага парнагаліку на -ма: двума, трыма, чатырма. 4. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі 3-га скланення (тыпу сенажаць): пяці, сямі, шаснаццаці; пяццю, сямю, шаснаццаццю. У форме творнага склону гэтых ліч.падаўжаецца гук [ц] у становішчы паміж галоснымі: пяццю,трынаццаццю; але: шасцю. 5. Лічэбнікі сорак, сто пры скланенні маюць толькі дзве формы: для назоўнага і вінавальнага – сорак, сто, для астатніх – сарака, ста. Лічэбнік дзевяноста зусім не скланяецца і ва ўсіх формах мае канчатак -а. РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ 6. У лічэбніках ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцьсот змяняюцца абедзве часткі: Н. шэсцьдзясят трыста дзевяцьсот Р. шасцідзясяці трохсот дзевяцісот Д. шасцідзесяці тромстам дзевяцістам В. як Н або Р Т. шасцюдзесяццю трымастамі дзевяццюстамі М. (на) шасцістах трохстах дзевяцістах Лічэбнік дзвесце ў абедзвюх частках захоўвае форму жан. роду толькі ў назоўным і вінавальным склонах, у астатніх – мае форму муж. роду. 7. У састаўных колькасных лічэбніках пры скланенні змяняецца кожнае сл., як адпаведны просты ці складаны лічэбнік: Н. пяцьсот трыццаць сем Р. пяцісот трыццаці сямі Д. пяццюстам трыццаці сямі В. як Н. або Р. Т. пяццюстамі трыццаццю сямю М. (аб) пяцістах трыццаці сямі 8. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі 1-га скланення з асновай на цвѐрды зычны (задача), а лічэбнікі мільѐн, мільярд – як назоўнікі 2-га скланення муж. роду з асновай на цвѐрды зычны (план). У творным склоне лічэбнік тысяча можа мець варыянтныя формы: тысячай і тысяччу. 1.2. Скланенне зборных ліч.1. Зборныя лічэбнікі двое, трое, пяцѐра і інш. скланяюцца, як Займ.і твае, свае: дваіх, траіх, пяцярых; дваім, траім, пяцярым і г. д. 2. У дробавых лічэбніках асобна скланяюцца лічнік і Наз.: адна пятая, тры і шэсць дзясятых; адной пятай, трох і шасці дзясятых; адной пятай, тром і шасці дзясятым і г. д. 1.3. Скланенне дробавых ліч.1. Дробавыя лічэбнікі паўтара (з назоўнікамі муж. і ніяк. роду) і паўтары (з назоўнікамі жан. роду) не скланяюцца, ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму – паўтара, паўтары і захоўваюць родавыя адрозненні. Н. паўтара (года, вядра) паўтары (гадзіны) РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ Р. паўтара (года, вядра) паўтары (гадзіны) Д. паўтара (гадам, вѐдрам) паўтары (гадзінам) В. як Н. Т. паўтара (гадамі, вѐдрамі) паўтары (гадзінамі) М. (у) паўтара (гадах, вѐдрах) паўтары (гадзінах) Пры лічэбніках паўтара, паўтары назоўнікі ўжываюцца ў адзіночным ліку, а ва ўскосных склонах (за выключэннем вінавальнага) -- у множным ліку. 1.4. Скланенне парадкавых ліч.1. Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі з адпаведнай асновай: першы – першага, першаму і г.д. 2. У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе сл.: тысяча дзевяцьсот восемдзясят трэці, тасячы дзевяцьсот восемдзясят трэцяга, тасячы дзевяцьсот восемдзясят трэцяму і г.д. 47. Сінтаксічная сувязь ліч.з назоўнікамі. Асаблівасці ўжывання ліч.з назоўнікамі ў бел. мове ў параўнанні з рус. мовай. Лічэбнікі, як правіла, спалучаюцца з назоўнікамі і ўтвараюць разам з імі колькасна-іменныя спалучэнні, якія з’яўляюцца адным членам сказа: Чалавек з трыста стаяць сярод лугу ў неглыбокай вадзе… (Адам.). Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам выражаецца ў форме дапасавання ці кіравання. Лічэбнікі адзін, адна, адно, адны дапасуюцца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: адзін дуб, адна ліпа, адно дрэва, адны прывілы. Лічэбнікі два (дзве), тры, чатыры, абодва (абедзве) таксама маюць форму назоўнага склону множнага ліку: дзве старэйшыя дачкі, тры намаляваныя карціны, першыя чатыры дні, абодва нашы сябры. Лічэбнікі ад пяці і далей кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку: пяць кіламетраў, дваццаць пяць хвілін, васямнаццаць кніг. Лічэбнікі тысяча, мільѐн, мільярд кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку: тысяча метраў, мільѐн рублѐў. Пры зборных лічэбніках назоўнікі таксама ставяцца ў родным склоне множнага ліку і куруюць імі: двое сяброў, чацвѐра дзяцей, дваім сябрам, чацвярым дзецям. Парадкавыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне: першы год, другая сесія, трэцяе пакаленне. Дробавыя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі ў форме роднага склону: дзве пятыя задання, паўтара кіламетра. 48. Займ. як часціна мова. Група Займ.аў па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы (Займ.і-назоўнікі, Займ.і-прыметнікі, займенікі-лічэбнікі). Займ. – самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы прадметаў ці колькасць, але не называе іх. Займ.і маюць абагульненае значэнне. У розных кантэкстах той самы Займ. можа ўказваць на розныя прадметы, прыметы. Змест Займ.а ў кожным выпадку канкрэтызуецца кантэкстам. Значэннем, марфалагічнымі прыметамі і сінтаксічнымі функцыямі Займ.і суадносяцца з іншымі часцінамі мовы. На аснове гэтага яны падзяляюцца на тры групы: Займ.і-назоўнікі (абагульнена-прадметныя): я, мы, ты, вы, ѐн (яна, яно), яны, сябе, хто, што, ніхто, нішто, нехта,нешта, хто-небудзь, што-небудзь, абы-хто, абы-штоі інш.; Займ.і-прыметнікі (абагульнена-якасныя): мой, твой, свой, наш, ваш, які, усякі, кожны, такі, гэты, каторы, некаторы, ніякі і інш.; Займ.ілічэбнікі (абагульнена-колькасныя):столькі, колькі, некалькі, гэтулькі. Граматычнай прыметай усіх Займ.аў з’яўляецца ўласцівасці мець катэгорыю склону: хто – каго, каму, кім; многія Займ.і змяняюцца па ліках і маюць катэгорыю роду: той, тая, тое, тыя. У сказе Займ.і выступаюць у ролі дзейніка, азначэння, дапаўнення. 49. Разрады Займ.аў паводле іх значэння (асабовыя, зваротны, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя ). Лексіка – граматычная характарыстыка Займ.аў розных разрадаў. Паводле значэння Займ.і падзяляюцца на дзевяць разрадаў: асабовыя: я, мы, ты, вы, ѐн, яна, яно, яны; зваротны: сябе; прыналежныя: мой, наш, твой, ваш, свой; указальныя: гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі; азначальныя: сам, самы, увесь (уся, усѐ, усе), усякі, кожны, іншы; пытальныя: хто?, што?, які?, каторы?, чый?, колькі?; адносныя: хто, што, які, каторы, чый, колькі; адмоўныя: ніхто, нішто, нічый, ніякі; няпэўныя: нехта, нешта, некаторы, нейкі, нечы (нейчы), хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чыйнебудзь, абы-што, абы-хто, абы-які, абы-чый, некалькі. Граматычныя асаблівасці кожнага з разрадаў Асабовыя Займ.і падзяляюцца на ўласна- асабовыя – я, мы, ты, вы і асабова-ўказальныя – ѐн, яна, яно, яны. Займ. я ўказвае на на таго, хто гаворыць; ты – на асобу ці прадмет, да якіх звяртаецца той, хто гаворыць. Асаблівасцю асабовых Займ.аў я, ты з’яўляецца тое, штояны не замяняюць слоў-назваў, ім не ўласцівы катэгорыі роду; на пол асобы ўказвае форма выказніка, калі ѐн выражаны дзеясловам прошлагачасу: я зрабіў, я зрабіла. Форма адзіночнага ліку я,ты не з’яўляюцца суадноснымі з формамі множнага мы, вы. Займ. мы ўказвае на групу асоб, сярод якіх знаходзіцца і той, хто гаворыць: мы ведалі, мы працавалі. Займ. вы ўказвае на групу асоб (без першай), да якіх звяртаюцца. Займ. вы можа ўжывацца замест ты пры звароце да адной асобы, у гэтым выпадку ѐн служыць сродкам выражэння ветлівасці, павагі дасубяседніка: Вы, дзядзечка, як малады (Каратк.). Асабова-ўказальныя Займ.і ѐн, яна, яно, яны ўказваюць на ўжо вядомую асобу, якая не ўдзельнічае ў гутарцы, але пра якую гавораць; яны маюць формы ўсіх трох родаў і формы адзіночнага і множнага ліку: ѐн, яна, яно, яны. Гэтыя Займ.і могуць ўказваць на асобу чалавека, жывѐл, птушак, прадметаў нежывой прыроды: Пад узгоркам блішчала круглае возера, яно рухалася і пералівалася (К-с-). Марфалагічнай асаблівасцю Займ.аў я, мы, ты з'яўляецца тое, што яны ва ўскосных склонах маюць суплетыўныя асновы, г. зн. іншыя ў параўнанні з асновамі назоўнага склону: Н. я ты м-ы в-ы Р. мян-е цяб-е н-ас в-ас Д. мн-е таб-е н-ам в-ам В. мян-е цяб-е н-ас в-ас Т. мн-ой(-ою) таб-ой(-ою)н-амі в-амі М. (пры) мн-е таб-е н-ас в-ас Зваротны Займ.сябеўказвае на асобу, пра якую ідзе гаворка. Ён не мае формы назоўнага склону, яму не ўласцівыкатэгорыі роду і ліку.Гэты Займ. можа адносіцца да кожнай асобы – 1-й, 2-й, 3-й адзіночнага і множнага ліку і ў сказе выконвае ролю дапаўнення, зрэдку – акалічнасці месца: Усям сябрам ты не дагодзіш, а толькі сам сабе нашкодзіш (Прык.). Займ. сябе скланяецца, як Займ. ты: Н. В. сяб-е Р. сяб-е Д. саб-е Т. саб-ой(-ою) М. (пры) саб-е ПрыналежныяЗайм.і ўказваюць, якой асобе належыць прадмет. Займ.і мой, наш указваюць на прыналежнасць 1-й асобе, твой, ваш – 2-й асобе, свой – кожнай з трох асоб у адзіночным і множным ліку: Мой народ праз стагоддзі пранѐс дабрыню, да суседзяў народаў павагу (Став.). Для выражэння прыналежнасці прадмета 3-й асобе ўжываецца асабовы Займ. 3-й асобы ў родным склоне – яго, яе, іх: Дарога пачала паніжацца, і сыпкі пясок яе змяніўся мяккім падатным забалочаным грунтам (І.М.). Прыналежным Займ.ам мой, твой, наш, ваш уласцівы катэгорыі роду, ліку, склону; у сказе яны з’яўляюцца недапасаваным азначэннем. Прыналежныя Займ.і скланяюцца, як прыметнікі. Н. наш наш-а наш-а наш-ы Р. наш-ага наш-ай(-ае) наш-ых Д. наш-аму наш-ай наш-ым В. як Н. або Р Т. наш-ым наш-ай(-аю) наш-ымі М. (пры) наш-ым наш-ай наш-ых УказальныяЗайм.ігэты, той, такі, гэтакі ўказваюць на прадмет, які знаходзіцца непадалѐку або які толькі што названы. Займ. гэты (гэта) указвае на прадмет, які знаходзіцца непадалѐку, зусім блізка, або толькі што названы; Займ. той указвае на аддалены прадмет ці прадмет, пра які ўжо гаварылася: Ад гэтага броду, ад пушчы хмары гналі нас у другую вѐску (Б.); Стаяла тая пара, калі ў зялѐны летні колер восень паволі пачынае ўплятаць свае жоўтыя ніткі (Кудр.). Займ.і такі, гэтакі (гэткі) указваюць на прыметы, пра якія ўжо ішла або будзе ісці гаворка: Чорная густая ноч злілася са стэпам, звычайна такія ночы называюць глухімі (Нях.). Указальныя Займ.і гэты, той, такі, гэтакі дапасуюцца да назоўніка, з якім звязаны, у родзе, ліку і склоне і з'яўляюцца ў сказе азначэннем. Пры скланенні ўказальных Займ.аў назіраюцца некаторыя асаблівасці. Н. т-ойт-ое т-аят-ыя Р. т-аго т-ой(-ае) т-ых Д. т-аму т-ой т-ым В. як Н. або Р. Т. т-ым т-ой(-ою) т-ымі М. (у) т-ым т-ой т-ых АзначальныяЗайм.ісам (сама, само, самі) маюць формы роду, ліку, склону. Займ. сам указвае на асобу ці прадмет, якія ўтвараюць дзеянне самастойна, без удзелу іншых асоб: Хай рассудзяць, хай разважа, сл. цвѐрдае хай скажа, скажа сам народ (Куп.). Займ. самы: - мае выдзяляльна-ўзмацняльнае значэнне і можа ўказваць на крайнюю мяжу, да ской распаўсюджваецца дзеянне: Вясной, у час паводкі, вада падыходзіла да самай хаты (Сам.); - ужываецца для ўтварэння найвышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў: Зямля наша – самы святы запаведнік – і трэба, як маці, яе берагчы (Панч.); - можа служыць для ўзмацнення часавага значэння назоўніка: Ад самага красавіка надвор’е спрыяла людзям (І.М). Займ. увесь (уся, усѐ, усе) паказвае на поўны ахоп дзеяннем прадметаў ці асоб: Наўкол сцішылася ўсѐ (Гр.); Любіць увесь свет лагодны прывет (Прык.). Займ.і усякі (усялякі), кожны (любы) выдзяляюць пэўны прадмет з группы падобных ці розных прадметаў: Відаць, кожны чалавек праз усѐ сваѐ жыццѐ нясе ўспамін аб сустрэчы з першай кніжкай (ЛіМ). Займ. іншы (інакшы) указвае на адрозненне якасці або ўласцівасціпрадметаў: Няхай хоць сто зямель прайду -- зямлі не трэба іншай (А.П.). Пры дапамозепытальных Займ.аў выражаецца пытанне пра асобу ці прадмет(хто?, што?), пра якасць ці прыналежнасць прадмета (які?, чый?), прамесца прадмета сярод іншых прадметаў (каторы?), пра колькасцьпрадметаў (колькі?): Што ж мне можа быць больш за Радзіму любімую міла? Хто ж мне будзе радней за таго, хто Радзіму стварыў? (Панч.) У клічных сказах Займ. які можа ўказваць на высокую ступень якасці: Іду – і хочацца сказаць: якая маладосць! Якое хараство! (Б.) Займ.і хто і што не маюць форм роду і ліку. Выказнік пры Займ.у-дзейніку хто ўжываецца ў форме муж. роду адзіночнага ліку, а пры Займ.у што – у форме ніяк. роду: Хто ж табе, маці, памог у няшчасці?(Бр.) Што змянілалася ад вашых такіх паводзін?(Каратк.) Займ.і які,чый, каторы маюць формы роду, ліку, склону. Адносныя Займ.і – гэта тыя ж пытальныя, але ўжываюцца не для пытання, а для сувязі частак у складаназалежным сказе і паказваюць на адносіны даданай часткі да галоўнай. У структуры даданых частак яны выступаюць у якасці галоўных або даданых членаў сказа: Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усѐ згубіў (Каратк.) Жыццѐ вымерваецца не гадамі, а тымі справамі, якія зрабіў чалавек (Асіп.). Адносныя Займ.і маюць тыя ж граматычныя асаблівасці, што і пытальныя. Займ.і хто, што скланяюцца, але не маюць катэгоры роду і ліку; Займ.і які, чый, каторы скланяюцца і маюць родавыя адрозненні, формы адзіночнага і множнага ліку. Адмоўныя Займ.і ўтвараюцца ад пытальных пры дапамозе прыстыўкі ні-: ніхто, нішто, ніякі, нічый. Асаблівасцю адмоўных Займ.аў з’яўляецца тое, што іх значэнні не раскрываюцца ў кантэксце. Ужываюцца яны звычайна ў сказах, дзе пры выказніку ѐсць адмоўе не, і ўказваюць на поўную адсутнасць асоб, прадметаў, якасцей: Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае (К-с). Няпэўныя Займ.і ўтвараюцца ад пытальных пры дапамозе: - прыстаўкі не-: нехта, нешта, нечы, нейкі, некаторы; - прыстаўкі абы-: абы-хто, абы-што, абы-чый, абы-які; - постфікса -небудзь: хто-небудзь, што-небудзь, чый-небудзь, які-небудзь; - постфікса -сьці (-сь): хтосьці (хтось), штосьці (штось), чыйсьці (чыйсь), якісьці (якісь). Значэнне няпэўных Займ.аў, як і адмоўных, не раскрываецца ў кантэксце. Яны ўказваюць на няпэўныя асобы і няпэўныя прадметы, прыметы 50. Скланенне Займ.аў, іх правапіс. Ужыванне Займ.аў у мове. Характэрнай асаблівасцю асаб-х займ-ў (я, ты, мы, ён, яна, яно, яны) з'яўляецца ўтварэнне форм ускосных склонаў: я — мяне, мне; ты - цябе, табе; мы — нас, нам. Займ-кі (мы і вы) ў Р.скл, В. і М.скл. маюць спецыфічны канчатак -ас: нас, в-ас, пры н-ас, пры вас. Зваротны Займ. (сябе) скланяецца на ўзор займ-іка (ты) .У Т.скл. асаб. займ-кі (я, ты, яна) і звар. займ-к (сябе) маюць варыянтныя канчаткі. Формы (мной, табой, ёй, сабой) ужываюцца ва ўсіх стылях мовы, а формы (мною, табою, ёю, сабою) — звычайна ў паэзіі.Прынал-ыя займ-кі (мой, твой, свой, іхні) скланяюцца, як прыметнікі з асновай на мяккі зычны, а Займ.і( наш, ваш, ягоны) — як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны.Займ.і мой (мае), твой (тваё), свой (свае) у родным і давальным склонах маюць аснову май-, твай-, свай- і адпаведна канчаткі –го и -му.У Т. і М. скл. займ-кі м. і н. роду маюць канчаткі -ім, -ым.Канчаткі займ-каў ж. роду ў Р., Д., Т., М. скл. супадаюць: -ёй (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам).У Р.скл. займ-кі ж. роду побач з асноўнай формай (маёй, тваёй, своей, нашай, вашай) могуць мець варыянтныя формы (мае, твае, свае, на-шае, вашае).У Т.скл. займ-кі ж. роду побач з канчаткамі -ёй, -ай, -яй- маюць канчаткі -ёю, -аю, -яю.Прынал-ыя займ-кі (яго, яе, іх) па склонах не змяняюцца. Указ-ныя займ-кі (гэты, той, такі, гэтакі) і азначальныя (самы, увесь, усякі (усялякі), кожны, іншы, любы) скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Наглядаюцца адрозненні ў скланенні азначальных займ-аў (самы і сам). Займ-ік (самы) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай асновай. Націск ва ўсіх склонах захоўваецца на аснове. Займ-ік (сам) у мн. л. скланяецца, як прыметнікі з мяккай асновай, а ў адзіночным - з цвёрдай (за выключэннем творнага і меснага склонаў з канчаткам -ім). Націск ва ўскосных склонах падае на першы галосны канчатка. Займ-кі (столькі, гэтулькі) ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў мн л. Займ-кі (хто, што) ўтвараюць формы ўскосных склонаў ад суплетыўных асноў. Адмоўныя і няпэўныя займ-кі скланяюцца так, як пытальныя і адносныя, ад якіх яны ўтвораны. Займ-кі (ніхто, нішто) ў Р. і Д. скл. маюць адпаведна канчаткі -ога, -ому. Націск падае на першы галосны канчатка. Націск у адмоўным Займ.у ніякі ва ўсіх склонавых формах нязменны.Пры скланенні няпэўных займ-каў з постфіксам -небудзь націск пастаянны — на першым яго складзе.Пры скланенні няпэўных займ-каў (нехта, нешта, нечы, нейкі) націск захоўваецца на прыстаўцы не-. Націск у Займ.у (некаторы) ва ўсіх склонах падае на апошні галосны асновы.Займ. (колькі) скланяецца, як прыметнік з мяккай асновай у мн. л., мае пастаянны націск на аснове. |