Главная страница
Навигация по странице:

  • Дык чаму ж вы, дзеду, не купілі

  • А ты, дзед, баішся страшнага суду

  • Не загаворвай зубы, ведаем мы такіх. За што ж табе прэмію далі

  • ВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1). Вайна каля цітавай копанкі


    Скачать 353 Kb.
    НазваниеВайна каля цітавай копанкі
    АнкорВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1).doc
    Дата19.09.2017
    Размер353 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1).doc
    ТипДокументы
    #8652
    страница1 из 6
      1   2   3   4   5   6

    ВАЙНА КАЛЯ ЦІТАВАЙ КОПАНКІ
    Мала нарадзіцца на свет чалавекам, у якога ўсё на месцы і ўсё па норме: дзве рукі, дзве нагі, галава, вочы. Да ўсяго гэтага трэба мець яшчэ добрае імя.

    Яшу на імя не пашанцавала. Калі б яго звалі Яшам, то гэта яшчэ нічога, за такое імя хлопец не крыўдаваў бы. Але так на-зывае яго адна толькі Ліза ды яшчэ настаўніца Марыя Рыгораўна. Усе ж астатнія завуць проста Якавам. I не толькі завуць, а і дражняцца. Асабліва гэты Тарабанаў Алёша, да якога падлізваюцца ўсе хлопцы з іхняй вуліцы.

    Калі Яша чым-небудзь не дагодзіць Алёшу, дык той без сораму гарланіць:

    Якаў, Якаў снаў з сабакам,

    Ішоў Сідар, костку кідаў...

    Яшу крыўдна, што пра яго складзена гэткая дурная і недарэчная песня. Ён хацеў бы, каб хто-небудзь склаў такую ж і пра Алёшу. Але пра Алёшу ніякіх смешных песень няма. А калі б і была якая-небудзь, то ніхто не адважыцца яе спець пры жылістым, рудым Алёшу, бо яго ўсе баяцца. Ён самы дужы на іхняй вуліцы.
    Калі Яша толькі прыйшоў у школу, то настаўніца вычытала ягоапошнім па спіску. «Якуб Яскавеці» — прачытала яна, і Яша спачатку нават не зразумеў, што гэта выклікаюць яго. Ен азірнуўся: ці не ўстаў з-за парты які-небудзь Якуб? Але ні якага Якуба ў класе не не было, і прыйшлося падымацца яму. Новае імя яшчэ болей не спадабалася Яшу. Няхай бы ўжо лепш быў Якаў, а то нейкі Якуб...

    Толькі ў другім паўгоддзі настаўніца стала называць Якуба Яшам. Пачалося гэта вось з чаго. Марыя Рыгораўна задала аднойчы дадому цяжкую задачу. Яша ўмеў рашаць задачы, і таму ён рашыў і гэтую. Але болей задачу не рашыў ніхто. Хлопцы проста паспісвалі ў Яшы.

    Да дошкі Марыя Рыгораўна выклікала другога вучня. Ен узяў свой сшытак і напісаўЯшава рашэнне. Тады не вытрымала Ліза, якая сядзела на самай першай парце. Ліза была смелая, бо яе маці таксама працавала настаўніцай, толькі ў другім класе. Яна ўстала і сказала Марыі Рыгораўне, што ўсе хлопцы паспісвалі ў Яшы і што ім павінна быць сорамна.

    — Ідзі да дошкі, Яша, — сказала настаўніца.

    3 гэтага дня яна пачала называць яго Яшам.

    Калі ішлі дадому, хлопцы хацелі як-небудзь адпомсціць Лізе за яе доўгі язык. Але за Лізу заступіўся Яша. Ен нават пасварыўся з Аркадзем Панядзелкам, які лічыўся ледзь не самым дужым у класе.

    Заступніцтва за Лізу так проста для Яшы не абышлося. Назаўтра Тарабанаў Алёша, убачыўшы Яшу, зароў на ўсё горла:

    Жаніх і нявеста

    Паелі ўсё цеста...

    Алёша пеў гэтую песню, скачучы на адной назе і крыўляючыся, а разам з ім, нібы па камандзе, скакалі і лямантавалі на ўсю вуліцу шасцёра Алёшавых братоў і сясцёр — Адам, Ходзя, Лёдзя, Дуся, Косцік і Пятрусь. Усе Тарабаны былі рудыя, крык-лівыя і ніколі нічога не саромеліся. Паміж сабой яны жылі не вельмі дружна. Яша ведаў, што Тарабаны хаваюць адно ад адна-го памідоры і грушы-гнілкі. У кожнага ёсць свая патайная хованка. Толькі самыя меншыя, Косцік і Пятрусь, не навучыліся хаваць свайго багацця, бо яшчэ зусім не ўмелі хітрыць.

    Тарабаны паміж сабой не ладзілі, але гэта не шкодзіла ім дружна і з'яднана нападаць на чужых. На ўсёй вуліцы яшчэ не было такога смелага, які б пачаў вайну з Тарабанамі. Няхай бы ён паспрабаваў!..

    Алёша часта крыўдзіў Яшу, але Яша ўсё роўна штодня ішоў да Тарабанаў. У іх вялікай, нібы гумно, хаце вечна стаяў лямант, але затое было і весела. Тут заўсёды адзін плакаў, другі смяяўся, слёзы жылі ў цеснай, неадлучнай дружбе з радасцю.

    Калі Яша яшчэ не хадзіў у школу, ён нават плаціў Тарабанам падатак. Алёша, якіўжо вучыўся і ведаўлітары, выпісваўнаЯшу абкладныя лісты, устанаўліваючы памер падатку за тыдзень наперад. Штодня трэба было прынесці грэцкі блін, жменю сушаных яблыкаў або якіх-небудзь іншых прысмакаў. Без гэтага пачастунку Алёша ў сваю кампанію Яшу не прымаў, і гуляць з хлопцам ніхто не адважваўся. За гэта Яша і не любіў Алёшу.

    Але яшчэ болей не любіў ён Алёшавага бацьку. Стары Тарабан быў заўсёды злосны, насуплены, на людзей пазіраў спадыл-ба і, здаецца, ніколі не смяяўся.

    Яша памятае, як разбіралі і звозілі іхняе старое гумно пасля таго, як бацька падаў заяву ў калгас. Тады Тарабан першы прыляцеў на іхні двор і, ні ў кога ні слова не спытаўшы, адразу палез на дах гумна, на якім расла высокая залёная канапліна. Яша не шкадаваў старога гумна — у ім нават летам было холадна і сыра. Шкада было ластавак. У гэтую вясну якраз пад самым вільчыкам у гумне зляпілі сабе гнёзды аж дзве ластаўчыныя сям'і. Яша ахоўваў ластавак. Ен заўсёды зганяў з гумна вялікага чорнага ката Кузьму, які хадзіў па страсе і прынюхваўся. Кузьма быў вялікім спецыялістам па знішчэнню ластаўчыных гнёздаў. Дабрацца знутры пад самы вільчык ён не мог. Таму Кузьма ўзбіраўся на гумно, вынюхваў зверху, дзе знаходзіцца гняздо, і пачынаў лапамі разграбаць трухлявую салому.

    Яша даўно ведаў хітрыкі Кузьмы, і таму ластавак у крыўду не даваў. У двух гнёздах ужо вывеліся маленькія птушаняты. Яны весела шчабяталі і ўсе адразу раскрывалі свае жоўтыя дзюбы, Як толькі да гнязда падляталі дарослыя ластаўкі.

    Можна ж было пачакаць і не разбіраць гумна да таго часу, п.ікуль не падрастуць у гнёздах птушаняты. Але Тарабан нават не паглядзеў на ластавак, якія, трывожачыся за сваіх дзяцей, насіліся над самай яго галавой. Ён са злосцю раскідаў старое гумно. Малепькія ластавачкі загінулі ўсе, а Яша цэлы той дзень праплакаў.

    Вечарам ён найшоў да Тарабанаў. На свае ўласныя вочы Яша бачыў, як прыцемкам стары Тарабан завярнуў у свой двор воз з самымі лепшымі бярвеннямі і дошкамі з іхняга гумна. Гэтыя дошкі і бярвенні ён схаваў у сваім хляве пад саломай.

    Тарабаны ледзь не штодня крыўдзілі Яшу. Але ён дзень пры дні хадзіў да іх і нават не ўяўляў сабе, што калі-небудзь парвецца гэтая яго няроўная дружба з рудым Алёшам. Без дазволу Тарабана з ім не сталі б гуляць ні Змітрок Калашкан, ні Алесь Бахілка, якія жылі зусім блізка ад Яшы. Яны заўсёды хадзілі ўслед за Алёшам, ва ўсім яму падтаквалі і гатовы былі дзеля яго есці зямлю. Без дружбы з рудым Алёшам нельга было купацца ў Цітавай копанцы, дастаць смачнай вішнёвай смалы з Салвэсевага саду, пагуляцьу «ялавога» або «крутавога».

    Алёша дзякуючы сваёй сіле і спрыту быў завадатарам на вуліцы, усімі камандаваў, і ніхто, вядома, не мог адабраць ад яго гэтай улады. Сіла рудога Алёшы яшчэ болей узрасла з таго часу, як яго бацька пакінуў калгас і стаў загадваць самай вялікай крамай на сяле.
    II

    Пачаліся першыя ў Яшавым жыцці канікулы. Вучняў ад-пусцілі да самай восені. Яша перайшоў у другі клас і цяпер трошкі звысоку паглядаў на тых, хто толькі збіраўся ў школу. За добрую вучобу хлопца ўзнагародзілі кнігай «Містэр Цвісцер». Гэта была цудоўная кніга, і Яша ёю вельмі ганарыўсяТакія кнігі ў іхнім класе далі толькі дваім: яму і Лізе.

    Яшу вельмі хацелася паказаць каму-небудзь школьны падарунак. Хваліцца кнігай рудому Алёшу ён не асмельваўся. Сам Алёша вучыўся не дужа добра і, вядома, не мог ухваліць Яшавай нрэміі. Ён яшчэ мог і парваць кнігу.

    Яша пайшоў з кнігай да дзеда Атрахіма. Дзед жыў цераз вуліцу, насупраць іхняга двара. У калгас ён не ўступіў і лічыўся аднаасобнікам.

    Паедзем, унучак, сеяць грэчку, — сказаў дзед. — Я забараную, а ты пасля папасвіш каня на поплаве.

    Яша ахвотна згадзіўся. Наконт дзедавага каня ў яго былі свае планы. Яшу хацелася праскакаць верхам на кані па вулі-цы, каб яго ўбачыла настаўніца Марыя Рыгораўна ці Ліза. Пра гэта хлопец марыў усю зіму. Ён уяўляў сабе, як здзівяцца Ліза і настаўніца, калі ўбачаць, што Яша, ані не баючыся, імчыцца як вецер на кані.

    Яшавай прэміі дзед Атрахім ніколькі не ўзрадаваўся. Ён узяў кнігу, пакруціў яе ў руках і, аддаючы Яшу, падазрона спытаў:

    — Ты, можа, у гэтыя канцамолы запісаўся? Можа, начэпіш на шыю чырвоную хустку і будзеш гарланіць, што Бога няма? А то завошта табе далі б гэтую кнігу?..

    Дзед сам чытаць не ўмеў, і Яша яго лёгка супакоіў, што кніга не бязбожная.

    • Я добра вучыўся, і мне далі кнігу як падарунак, — сказаў ён.

    • Якое цяпер вучэнне, — сумна ківаючы галавой, прамовіў дзед Атрахім. — Чаму вас цяпер вучаць? Бацькоў не слухацца, Бога не паважаць. Свет цяпер такі пайшоў...

    Дзед Атрахім не прызнаваў новых парадкаў. Асабліва крыў-даваў дзед за Бога. Ён не мог пагадзідца з тым, што Яшу вучаць не хадзіць у царкву і не верыць папу.

    — Не слухай, унучак, гэтых супастатаў, — гаварыў дзед, — без Бога ў душы чалавек, як быдла. Ён тады нічога не баіцца і не шануе.

    Перад Вялікаднем дзед вадзіў Яшу на споведзь. У царкве было многа людзей, яны спявалі, плакалі, станавіліся на калені. Дзед падвёў Яшу да папа. Поп накрыў Яшаву галаву бліскучай хусткай.

    — Грэшан, — адказаў Яша, як навучыў яго дзед, і пацалаваў крыж.

    Пасля гэтага поп даў яму лыжачку салодкага прычасця.

    — Дай яшчэ, — папрасіў Яша, але дзед спалохана пацягнуў яго за крысо.

    Яшава споведзь не абышлася без вынікаў. У царкве ў тую ноч была дзяўчынка, якая вучылася разам з Яшам. Яна таксама спавядалася, але гэта не перашкодзіла ёй расказаць пра ўсе настаўніцы Марыі Рыгораўне. Назаўтра на школьнай лінейцы назвалі Яшава прозвішча. Ён выйшаў на тры крокі наперад з шарэнгі, што выстраілася ў доўгім школьным калідоры.

    — Ен цалаваўся з папом, — паказваючы пальцам на Яшу, грымеў на ўвесь калідор дзяжурны, вучань сёмага класа. — Ён забыў, што рэлігія — опіум народа...

    Уся школа глядзела на Яшу, і яму было вельмі сорамна. Ён тады ледзь не заплакаў.

    Яша пасля гэтага, можа б, і не хадзіў да дзеда Атрахіма, але дзед умеў прыгожа расказваць казкі і іграў на скрыпцы. Ён заў-сёды частаваў Яшу чым-небудзь смачным. I яшчэ ў дзеда было шмат мікалаеўскіх і керанскіх грошай.

    • За гэта можна было, унучак, купіць цэлую хату, — скардзіўся дзед, даючы Яшу прыгожую паперку, якая некалі значыла цэлых сто рублёў.


    • Дык чаму ж вы, дзеду, не купілі?

    • А хто ж яго, унучак, ведаў, што настане гэтакі час.

    Яша дзівіўся. Дзедава хата была старая, складзеная з паточаных шашалем асінавых бярвенняў. Калі дзед на свае грошы мог купіць добрую хату, то чаму ж ён не купіў?..

    Дзед не шкадаваў хлопцу розных пачастункаў, але Яшава маці яго не вельмі хваліла.

    — Скнара стары, — гаварыла яна. — 3-пад сябе падабраў бы. Я ў голад прадала ўвесь свой пасаг, а ён пуда бульбы не пазычыў. I каб не было. Няма ў яго Бога ў душы..

    Пра Бога гаварылі і дзед, і маці, але па-рознаму. Выходзіла, што ў кожнага ёсць свой уласны Бог. Дзедаў Бог быў грозны, ён быў супроць калгаса, камсамольцаў, новых парадкаў. Бог, якога звала ў сведкі маці, павінен быў пакараць дзеда за яго скупасць, за тое, што ён не спачувае людзям. Ва ўсім гэтым было цяжка разабрацца. Дзед часта расказваў Яшу пра страшны суд, які настане вельмі хутка. На гэтым судзе Бог спытае кожнага, хто як жыў, як шанаваў Бога.

    Яша аднойчы пацікавіўся:


    • А ты, дзед, баішся страшнага суду?

    • Усе мы грэшныя, унучак...

    • А чаму ты не даў бульбы, як у нас не было? Бог жа пра гэта ведае.

    Дзед зазлаваў і спыніў гаворку. Пра свае грахі ён гаварыў менш ахвотна, чым пра чужыя.

    Сёння Яша не хацеў спрачацца з дзедам з-за Бога. Яго цікавіў конь. На дзедавым буланчыку хлопец не раз імчаў наўскач так, што аж дух займала. Але гэта было яшчэ тады, калі Яша не хадзіў у школу. Цяпер Яша жадаў прамчацца на кані, як Чапаеў, каб аж пыл курэў з-пад конскіх капытоў.

    Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. Конь быў рахманы і лёгка даваўся ў рукі. Хлопец ірваў траву, і конь ахвотна выбіраў яе цёплымі губамі з Яшавых рук. Буланы пасвіўся да абеду. А ў абед Яша на ўсім ска-ку праляцеў па вуліцы Першамайцы, дзе жылі Ліза і настаўніца Марыя Рыгораўна. Але яны не бачылі Яшы. На вуліцы ў гэты час не было нікога, хто б мог пазайздросціць хлопцу. Дзень прайшоў наогул не так, як хацелася Яшу.

    Пад вечар ён пайшоў да Тарабанаў. Шырокі, як майдан, выган, які пачынаўся адАлёшавага двара, шумеў, нібы цыганскі кірмаш. Усе хлопцы былі ўзборы. Ладзілася нешта цікавае. Яшу вуліца сустрэла насцярожана.

    • Выдатнік, — з'едліва прамовіў Алёша і зняважліва цыркнуў слінай праз зубы. — Цэлы год да настаўніцы падлізваўся.

    • Я не падлізваўся, — апраўдваўся Яша. — У мяне проста добрыя адзнакі.


    • Не загаворвай зубы, ведаем мы такіх. За што ж табе прэмію далі?

    Усе цягнуліся за рудым Алёшам, і гаварыць тут што-небудзь у сваю абарону было проста бескарысна.

    Гаворка спынілася. Відаць, хлопцы надумалі нейкую спра-ву і не адважваліся пачынаць яе пры Яшу.

    — Добра, мы цябе праверым, — сказаў нарэшце Алёша. — Збегай дадому і прынясі хлеба. Будзеш забаўляць Салвэсевага Рудзьку. А мы палезем у сад па смалу.

    Яша ахвотна згадзіўся. 3 Рудзькам ён дружыў, і не было нічога цяжкага забаўляць яго хоць цэлую гадзіну, пакуль хлопцы ў Салвэсевым садзе будуць абдзіраць вішнёвую смалу.

    — Глядзі ж пільнуй сабаку! — строга наказаў Тарабан. — Калі хоць раз гаўкне, то будзеш ведаць...

    Яша паклікаў з Салвэсевага двара Рудзьку і пачаў яго забаў-ляць на выгане. Рудзька быў добры сабака, і Яшу ён разумеў. За дружбу ён плаціў шчырай сабачай дружбай. Рудзька клаўся на спіну, потым падскокваў, стараючыся дастаць сваім чырвоным языком Яшаў нос. Ен абавязкова хацеў аддзякаваць за небагаты пачастунак. Яшу было трошкі ніякавата перад Рудзькам за тое, што ён яго ашуквае. Сабака ж не ведаў, што хлопцы ў гэты час абдзіраюць вішнёвую смалу ў садзе Рудзькавага гаспадара.

    Нарэшце хлопцы вярнуліся. Яны са смакам жавалі смалу. Яша чакаў, што з ім падзеляцца. Але руды Алёша прайшоў міма Яшы, нават не глянуўшы на яго. Алесь Бахілка адшчыкнуў ад свайго кавалка нейкую крошку і даў Яшу. Яму, відаць, зрабілася сорамна, і, азірнуўшыся, ці не бачыць Алёша, Бахілка адарваў яшчэ крыху ад свайго камяка. Толькі Змітрок Калашкан не пашкадаваў вішнёвай смалы для Яшы. Ён падзяліў свой кавалак ледзь не папалам. У Калашкана не было ні бацькі, ні маці, жыў ён у бабулі і ніколі не скупіўся. Зімой у школе Змітраку далі паліто, кашулю і штаны. Паліто было яшчэ цэлае, а штаны і кашуля зусім парваныя.

    Вечарам лавілі майскіх жукоў. Іх лятала вельмі шмат, і яны былі зусім дурныя, бо самі даваліся ў рукі. Іх можна было лёгка лавіць шапкай, збіваць палкай з разгалістай вярбы, на лістах якой іх вісела процьма. Яша ведаў што жукі шкодныя, бо яны аб'ядаюць лісце. Але ён іх усё ж шкадаваў і паціхеньку выпускаў. Трэба ж і жукам нешта есці, раз яны жывыя. Руды Алёша злоўленых жукоў не пускаў. Ён адрываў ім крыльцы і бяскрылых заносіў на свой двор.

    — Без крылаў не паляцяць, — тлумачыў ён хлопцам. — А заўтра іх куры падзяўбуць. Наядуцца жукоў і будуць часцей несціся. У нас ёсць курыца, якая ўжо нясецца тры разы ў дзень...

    Хлопцы не здзіўляліся. У Тарабанаў, вядома, магла быць такая курыца. У іх жа вялікая сям'я, то трэба, каб і куры часцей несліся.

    — У майго дзядзькі свіння прывяла сорак парасят, — пахваліўся Алесь Бахілка. — Мы возьмем сабе адно парасятка на развод...

    — Ёсць такія свінні, — згадзіўся Алёша. — Я бачыў свінню, якую запрагалі ў воз. I яна цягнула лепей за каня...

    Хлопцы паселі на выгане ў кружок і па чарзе расказвалі дзіўныя гісторыі. Над зямлёй плыла цёплая ноч, бясшумна ляталі ў паветры чорныя кажаны, на балоце, ля Цітавай копанкі, завялі сваю шматгалосую песню жабы. Хлопцам было прыемна і хораша.

    • На свіннях можна ездзіць, — падтрымаў Алёшу Змітрок Калашкан. — Я на Салвэсевай рабой свінні да самай чыгункі імчаўся. А мой дзед на ваўку з лесу прыехаў...

    • Воўк жа мог яго з'есці, — здзівіўся Бахілка.

    • Вось дурань, — цыкнуў на Алеся руды Алёша. — Ты слухай...

    • Мой дзед пайшоў у лес па грыбы, — расказваў Калашкан. — Набраў поўны кошык ды ідзе сабе дамоў. А па дарозе воўк. Бяжыць проста на дзеда. Дзед не спалохаўся і хап ваўка за зяпу, каб не ўкусіў. Ну, а пасля сеў на яго верхам, узяў за вушы і пры-ехаў, як на кані, у самы двор.

    • А тады што? — не вытрымаў Яша.


    • Калі тады?

    • Ну, як у двор прыехаў...

    • Тады ваўка забілі, а шкуру злупілі. Дзед цэлы год боты з яе шыў. Сабе пашыў, бабулі, мне...

    Ніхто ніколі не бачыў на Калашкане ботаў, але ўсе хацелі яму верыць. Вельмі ўжо цікавая гісторыя здарылася з яго дзедам. Таму ніхто не пярэчыў віхрастаму Змітраку, які да самай позняй восені мясіў гразь чырвонымі ад холаду босымі на-гамі.

    Яшу да смерці хацелася здзівіць хлопцаў чым-небудзь цікавым. Але нічога дзіўнага ён не мог успомніць. Усё, што расказвалі бацька і дзед, было звычайным і нецікавым, яно ніколькі не магло захапіць хлопцаў. Нарэшце Яша ўспомніў. Некалі дзед Атрахім расказваў пра царкву, якая затанула на іхнім балоце — Гарадзінцы. Хлопец не мог дачакацца, пакуль руды Алёша за-кончыць новую гісторыю пра льва, які ўцёк са звярынца і якога нібыта на ўласныя вочы бачыў сам Тарабан. Леў напавал нішчыў жывёлу і людзей, але, сустрэўшыся з рудым Алёшам, у якога дарэчы аказалася ў руках сякера, спалохаўся і ўцёк.

    • А мне дзед расказваў пра нешта, чаго ніхто не ведае, — з хваляваннем пачаў Яша.

    • Ну, давай, — дазволіў Алёша.

    Усе прыціхлі, чакаючы пачуць цікавую навіну.

    — На Гарадзінцы, дзе цяпер гара Багародзіцкая, стаяла некалі царква, — гаварыў Яша. — Туды ўсе хадзілі маліцца. Па балоце да царквы ляжала адна толькі вузенькая кладка. Адзін раз на Вялікдзень па кладцы ішла жанчына з малым дзіцем. Яна вы-пусціла дзіця з рук, і яно затанула ў багне. Тады жанчына пра-кляла царкву і Маці Багародзіца пачула яе праклён. Яна апусціла царкву ў балота. А на тым месцы вырасла гара Багародзіцкая...

    Хлопцы насцярожана змоўклі. Вясной, калі збіралі яйкі качак і кнігавак, кожны сядзеў і сушыўся на гэтай самай пясча-най гары Багародзіцкай, якая невядома чаму вырасла сярод балота. Але ніхто, відаць, не чуў пра гісторыю з царквой.

    — Мой дзед і цяпер на Вялікдзень ходзіць на гэтую гару, — хвалюючыся, працягваў Яша. — Прыкладзе вуха да зямлі і слухае. У царкве, якая затанула, на Вялікдзень заўсёды моляцца і звоняць у званы. Дзед сам чуў...

    Надыходзіла ноч. Вуліца спала. Чыстае летняе неба было засеяна безліччу зорак. Недзе ў самым цэнтры сяла спявалі пад гармонік свае частушкі камсамольцы.

    • Брахня, — парушыў нарэшце цішыню руды Алёша. — Твой дзед проста брэша...

    •   1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта