Главная страница
Навигация по странице:

  • Пералічы, — са злосцю агрызнуўся Яша, — колькі будзе васьмю дзевяць Не ведаеш. Дык як жа ты пералічыш

  • ВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1). Вайна каля цітавай копанкі


    Скачать 353 Kb.
    НазваниеВайна каля цітавай копанкі
    АнкорВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1).doc
    Дата19.09.2017
    Размер353 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1).doc
    ТипДокументы
    #8652
    страница3 из 6
    1   2   3   4   5   6

    — Ты цяпер чый?

    Калі Аркадзь быў у згодзе са Слабодкай, ён падаваўЯшу руку. алі ж у гэты дзень ён належаў да першамайцаў, то вінавата лыпаў сваімі бялёсымі вачамі і адварочваўся.

    Спрэчкі паміж Слабодкай і Першамайкай ішлі не заўсёды. У зімовыя канікулы адбылася падзея, якая ледзь не памірыла гэтыя дзве вуліцы. Распускаючы вучняў дахаты, настаўнікі аб'явілі пра ранішнік, які меўся адбыцца на другі дзень Новага года. Гэты ранішнік быў сапраўды выдатны. У самым вялікім класе стаяла ёлка, а пад ёлкай пахаджваў жывы Дзед Мароз. Яша адразу пазнаў гэтага дзеда, бо ім была Ліза з іхняга класа. I хоць Лізе намалявалі вусы і прыклеілі доўгую льняную бараду, яе пазналі ўсе.

    Пад ёлкай скакалі і пелі першакласнікі. Гэта было не вельмі цікава. Першакласнікі, можа, яшчэ і чытаць не навучыліся і проста бэкалі па складах, а тут пусціліся ў скокі. На іх Яша па-зіраў з пагардай.

    Пасля Ліза разносіла падарункі. Усім яна давала адну цукер-ку ў каляровай паперцы і тры «падушачкі». А Яшу дала аж дзве цукеркі ў паперцы і чатыры «падушачкі». Яша пачырванеў, ён баяўся, што хто-небудзь убачыць, што Ліза дала яму цу-керак болей, чым каму. Але гэтага, мабыць, ніхто не бачыў, бо аб'явілі, што будзе паказана п'еса.

    Яша ніколі не бачыў спектакля і таму хутка забыў пра Лізіны цукеркі.

    Усіх запрасілі ў другі клас, дзе была павешана заслона. Зас-лону адхінулі, і пачалася п'еса. Яша адразу пазнаў усіх, хто быў на сцэне. Спачатку выйшаў белагаловы Косця з другім хлоп-цам, які таксама жыў на Першамайцы. У іх, як і ў Лізы, былі намаляваны вусы. Косця іграў белагвардзейскага генерала. Спачатку некаторыя хіхікалі, але п'еса была цікавая, і яны змоўклі. У Косці на плячах зіхацелі зробленыя са срэбранай паперы пагоны, а на грудзях вісеў самы сапраўдны царскі крыж. Косця ні разу не збіўся, ён гаварыў як па пісаным.

    Хутка Яша зусім забыў, што ён сядзіць у класе і глядзіць спек-такль. Баючыся зварухнуцца, сачыў ён за белым генералам, за камандзірам чырвоных, за смелай чырвонай разведчыцай, якая не пабаялася прабрацца ў штаб да самога генерала і пад-слухоўвала яго загады.

    Амаль усе артысты, што ігралі ў п'есе, былі з Першамайкі. Але Яша пра гэта цяпер не думаў. Ён хацеў толькі, каб чырво-ныя перамаглі белых, каб выратавалі з турмы смелую развед-чыцу каб нашы зноў адбілі ў белых горад...

    Яша не шкадаваў далоняў, калі п'еса скончылася. Белагало-ваму Косцю і другім артыстам апладзіравалі ўсе — і Слабодка, і Першамайка. Яны ўсё-такі добра прадстаўлялі. Калі вечарам вярталіся дадому, то размова ішла толькі пра п'есу і першамай-скага Косцю, з якога выйшаў-такі добры артыст. Тарабанаў Алёша спачатку маўчаў. Але пад канец не вытрымаў.

    Гэты ваш Косця проста задавака, а вы ўсе дурні! — сказаў са злосцю. — Я вось адлупцую яго, дык будзе ведаць п'есу. Гене-рал знайшоўся... Забыў, як я яго ганяў...

    Усе змоўклі. Нікому не хацелася пярэчыць рудому Алёшу, хоць яго пагроза была зусім недарэчнай. Вайна, якую яны вялі летам, зусім не датычыла цікавай п'есы. Ды і сам жа Алёша загадаў не чапаць першамайцаў.

    Настрой у Слабодкі быў сапсаваны. Сапсаваў яго сам Тара-бан Алёша, якога пакуль што ўсе слухаліся. Палавіну дарогі хлопцы маўчалі. Гэтае маўчанне зусім вывела Тарабана з раўна-вагі.

    — Бяжыце цалуйцеся са сваім Косцем! — закрычаў ён на ўсю вуліцу. — Мне на вас напляваць. Толькі пабачу, як вы летам паку-паецеся! Гэтыя першамайцы вас і блізка не пусцяць да ко-панкі...

    Тарабан аддзяліўся ад усіх і пакрочыў прэч. Ніхто яго не пазваў, ніхто не пабег услед. Хлопцы стаялі разгубленыя і не ведалі, што рабіць.

    — Пайшоў і няхай ідзе, — сказаў Змітрок Калашкан. — Вельмі нос задраў, слова нельга сказаць пры ім. Вайна — гэта адно, а п'еса — зусім другое. Ды ніхто і не збіраецца бегчы за Косцем...

    Назаўтра Тарабан першым падышоў да хлопцаў. Пра Косцю ён болей не ўспамінаў, і ўсе ўздыхнулі з палёгкай. Усё-такі не варта спрачацца паміж сабой тым, хто жыве на адной вуліцы.

    Праз тыдзень пачаліся заняткі, і ўсё пайшло ранейшым парадкам: Мяжа, якая падзяляла класы, усё-такі засталася. Сла-бодка не збіралася здаваць заваяваных пазіцый, нягледзячы на тое, што першамайцы са сваім Косцем выступілі ў п'есе.

    Аднойчы ў клас, дзе вучыўся Яша, зайшла піянерважатая Таня Цырульнікава. Яна сказала, што ўсім, хто цяпер вучыцца ў другім класе, трэба рыхтавацца да ўступлення ў піянеры. Яна яшчэ сказала, што ў піянеры спачатку прымуць тых, хто добра вучыцца і ў каго добрыя паводзіны. Перад усім класам Таня Цырульнікава заявіла, што хутчэй за ўсіх у піянеры прымуць Яшу і Лізу.

    3 гэтага дня Таня Цырульнікава пачала часта заходзіць у другі клас. Яна хацела арганізаваць тут танцавальны гурток. Але запісвацца ў такі гурток хлопцы адмовіліся. У яго запісаліся адны дзяўчаты. Хлопцы сказалі піянерважатай, што яны згодны ўдзельнічаць толькі ў п'есах пра вайну. Тады Таня нава-жыла, апрача танцавальнага, арганізаваць і драматычны гур-ток. У гэты гурток запісаліся ўсе хлопцы са Слабодкі і Перша-майкі, якія вучыліся ў другім класе. На рэпетыцыю трэба было заставацца пасля заняткаў кожную суботу.

    Але п'есу Таня Цырульнікава падабрала нецікавую. У п'есе паказвалася, як нямецкія рабочыя змагаюцца з фашыстамі. Ніякай вайны ў п'есе не было. Трэба было толькі маршыра-ваць па сцэне з чырвоным сцягам, спяваць песні і крычаць «Рот фронт!». Пад канец фашысты самі ўцякалі. Самая сумная роля дасталася Яшу. Яму перад канцом належала выйсці на сцэну і сыпануць лістоўкі.

    Хлопцы ўсё ж не вешалі насоў. Яны спадзяваліся, што пас-ля гэтай нецікавай Таня Цырульнікава знойдзе і добрую п'есу. Таму яны і засталіся на рэпетыцыі.

    Але і гэтую нецікавую п'есу на сцэне не паставілі. Аднойчы вечарам усе прыйшлі на рэпетыцыю, а піянерважатай не было. Таню чакалі, можа, цэлую гадзіну, а янаўсё не прыходзіла. Тады Яша і яшчэ адзін хлопец з Першамайскай вуліцы пайшлі яе сустракаць. Яны ўбачылі піянерважатую на школьным агародзе. Яна цалавалася пад бярозкай з нейкім высокім хлопцам. Таня не толькі цалавалася, яна яшчэ чамусьці і плакала...

    Гэтую навіну Яша з першамайскім хлопцам мігам прынеслі ў клас, дзе іх чакалі астатнія артысты. Глядзець на тое, як цалу-ецца піянерважатая, хадзілі па чарзе ўсе хлопцы. Пазней вы-светлілася, што ў той вечар Таня праводзіла ў армію трактарыста, з якім дружыла. Але хлопцы аднадушна вырашылі, што звязвацца з такой важатай, якая цалуецца ды яшчэ і румзае, проста не варта. На рэпетыцыі болей ніхто не прыходзіў, і драматычны гурток распаўся.

    VII

    Набліжалася вясна. Сагнала ўжо снег з палёў і балота, дзяўчаты прынеслі ў клас першыя кветкі кураслепу. Другі клас паў-тараў пройдзенае. Самымі лепшымі ўрокамі Яша лічыў тыя, калі Марыя Рыгораўна прыносіла ў клас маленькія кніжачкі і гучна іх чытала. У такія хвіліны ў класе наступала мёртвая цішы-ня. Было чуваць, як дзынкае аб аконнае шкло ажыўшая пасля зімы муха. Затаіўшы дыханне, Яша слухаў гісторыю пра мужна-га хлопчыка Гаўроша, які загінуў на барыкадах, пра маленькую Казету, якая ўпусціла ў студню сярэбраную манету, за што яе моцна білі. Марыя Рыгораўна прачытала многа такіх цікавых кніжачак перад класам. Найбольш падабаліся ўсім апавяданні пра грамадзянскую вайну і пра розных звяроў. Той дзень, калі настаўніца прыносіла новую кніжачку быў для Яшы святам. 3 нецярпеннем чакаў ён апошняга ўрока, на якім пачыналася гучнае чытанне.

    У Яшы быў рубель, і ён захацеў купіць сабе хоць адну з прачытаных настаўніцай кніжачак. Але нават у самай вялікай кра-ме, дзе прадавалі дзёгаць, хамуты, гарэлку і соль і дзе за пры-лаўкам стаяў стары Тарабан, ніякіх цікавых кніжак не было. Там стаялі толькі тоненькія брашуркі пра першую пяцігодку, пра Асінбуд і пра шкоднасць рэлігіі. Але яны былі напісаны сум-на, як задачнік, і Яша іх не купіў.

    Яша ведаў, што цікавыя кніжкі ёсць у бібліятэцы, дзе іх і бярэ Марыя Рыгораўна. Але ў школьную бібліятэку запісвалі з трэцяга класа. Туды для Яшы пакуль што доступу не было. Тады хлопец наважыў запісацца ў сельсавецкую бібліятэку. Там яго не ведалі, іЯша моглёгка зманіць, штоёнужо вучыццаў трэцім класе. Але і ў сельсавецкай бібліятэцы хлопцу не пашанцавала. Бібліятэкарша пачала ўжо запісваць яго прозвішча ў картачку, калі ў пакой зайшла Таня Цырульнікава.

    • Добры гэта вучань? — спытала ў яе бібліятэкарша.

    • Вучыцца добра, але недысцыплінаваны, — адказвала пія-нерважатая. — 3 драматычнага гуртка ўцёк, сябруе з хуліганамі...

    Гэта і вырашыла справу. У бібліятэку Яшу не запісалі. Добра яшчэ, што выручыла Ліза. Яна прынесла ў клас кнігу пра Бураціна і залаты ключык. Пасля таго як кніжку прачыталі ў класе, Ліза дала яе Яшу. Ніколі Яша не чытаў такой цікавай кніжкі. Ён ведаў на памяць усе прыгоды хітрага і адважнага Бу-раціна, але з кнігай не хацелася расставацца. Тады Яша выра-шыў перапісаць яе. Ён спісаў дзесяць сшыткаў у клетку, але дай-шоў толькі да палавіны. Можа б, Яша перапісаў і ўсю кнігу, але якраз нахлынулі важныя падзеі, і «Прыгоды Бураціна» прыйшлося аддаць Лізе.

    Руды Алёша, які вучыўся ў чацвёртым класе, выбіў акно. Ён высадзіў яго з рамай, і Тарабана збіраліся выключыць са школы. Гэта была непрыемнасць. Калі б Алёшу выключылі, то пер-шамайцы ўзрадаваліся б. Яны б задралі свае насы і пальцамі паказалі б на Слабодку. Глядзіце, маўляў, які ў іх камандзір, яго нават са школы вытурылі...

    Але Алёшу ўсё ж не выключылі. Яму вынеслі толькі вымову. Слабодка ўздыхнула з палёгкай...

    А далей падзеі пайшлі адна цікавейшая за другую. Самым вартым увагі ў тую вясну былі, вядома, вайсковыя манеўры. На балоце, недалёка ад Цітавай копанкі, «чырвоныя» ваявалі з «сінімі». Там цэлы дзень бухалі з сапраўдных гармат, стракаталі з кулямётаў, стралялі з вінтовак. Слабодка з цікавасцю са-чыла за манеўрамі. Руды Алёша нават прапанаваў чырвонаармейцам свае паслугі. Ён згаджаўся ісці ў разведку. Але Алёшу чырвонаармейцы прагналі.

    Калі манеўры скончыліся, Слабодка хадзіла збіраць на балота страляныя патроны. Першамайцы іх таксама збіралі. Вай-ны паміж вуліцамі яшчэ не было, але адчувалася, што яна ўспых-не, як толькі пачнуцца канікулы. Вельмі ўжо зноў пачалі фана-бэрыцца гэтыя першамайцы!

    У велікодны вечар да Яшы забег задыханы Змітрок Калаш-кан.

    — Пойдзем да царквы, — сказаў ён. — Там будзе нешта ціка-вае.

    Яша апрануўся і пабег услед за Змітраком. Там ужо сабралі-ся ледзь не ўсе іхнія хлопцы. На цвінтары сапраўды рабілася нешта цікавае. У царкве спявалі веруючыя, а на цвінтары, па-браўшыся за рукі, — камсамольцы. 3 царквы несліся спевы пра Бога, а камсамольцы даказвалі пад гармонік, што Бога няма.

    Але камсамольцы не толькі спявалі. Яны прыдумалі яшчэ хітрэйшую штуку. Калі з царквы збіраліся выносіць Хрыстова цела, на цвінтар прыгрукатаў трактар. На трактары сядзеў ста-ры Крук у вывернутым кажусе і з рагамі на галаве.

    Крук быў вядомы на ўсю акругу прайдзісвет і задзіра. Без яго не абыходзілася ні вяселле, ні святочны кірмаш. Кажуць, сам ён жаніўся разоў восем. Паедзе ў далёкую вёску, дзе яго не ведаюць, і жэніцца.

    Усяночная прайшла цікава. Багамольцы з пратэсамі хадзілі вакол царквы, а ўперадзе на трактары ехаў стары Крук. Гава-рылі пасля, што камсамольцам уляцела за іхні ўчынак. Але слабадскія і першамайскія хлопцы іх цалкам ухвалялі. Камсамольцы сапраўды даказалі, што Бога няма. Бо каб быў Бог, то ён жа пакараў бы старога Крука. Смальнуў бы па ім маланкай або наслаў якую хваробу. Стары ж Крук хадзіў сабе жывы і здаровы. Яму нават нішто не забалела.

    Для Яшы не прайшоў так сабе і гэты Вялікдзень. Назаўтра да іх у хату прыляцеў дзед. Нават не пахрыстосаваўшыся, ён адразу накінуўся на ўнука.

    • Ты, нягоднік, брындаў разам з гэтымі азіятамі! — крычаў ён. — Пачакай жа, вылезе табе бокам твой смех над Богам...

    • Я толькі стаяў і глядзеў, — апраўдваўся Яша. — Я ж нічога...

    • А на што там было глядзець! — лютаваў дзед. — На супастатаў, на багахульнікаў...

    Дзед Атрахім бразнуў дзвярыма і выскачыў з хаты.

    VIII

    Зноў прыйшло лета. У першы ж дзень канікулаў руды Алё-ша аб'явіў, што хутка пачнецца вайна. Трэба было агледзець баявую амуніцыю, нарабіць новых рагатак. Ішлі якраз дажджы, таму вайна не пачыналася. Можна было як след падрыхта-вацца. Яша зрабіў новую рагатку і з нецярпеннем чакаў разгортвання баявых дзеянняў. Ён, як і ўсе, цвёрда верыў, што Пер-шамайка не ўтрымаецца. Аркадзь Панядзелак са сваімі хлоп-цамі зноў быў на баку Слабодкі. Алёша такі ўгаварыў яго. Гэта давала перавагу Слабадской вуліцы.

    Валейбольнага мяча не было. Яго за зіму раскалашмацілі меншыя Тарабаны. Пра Салвэсеў сад думаць таксама не пры-ходзілася. Стары Салвэсь умацаваў яго, як крэпасць. Зверху амаль у кожную частаколіну наўбіваў вострых цвікоў і ў тры столкі працягнуў калючы дрот. Ды нават калі б і ўдалося перабрацца цераз паркан, то ў садзе трэба было бараніцца ад Рудзькі, які і блізка не падпускаў да дрэў. У садзе ж, на вішнях і слівах, ужо выступала смачная смала, і яе можна было б надраць колькі хочаш. Слабодка ад бяздзеяння сумавала.

    Праз некалькі дзён руды Алёша зрабіў агляд войску. Ён пра-верыў, ці ў кожнага ёсць рагатка і як яна дзейнічае. Потым ён прызначыў камандзіраў. Камандзірамі палкоў, як і летась, сталі Змітрок Калашкан і Алесь Бахілка. Аркадзя Панядзелка Алё-ша таксама прызначыў камандзірам палка, хоць ён і здраджваў некалькі разоў. Наогул, камандзіраў цяпер стала больш, чым летась. З'явіліся начальнікі кавалерыі, артылерыі, авіяцыі. Вядома, ніякай кавалерыі і авіяцыі ў слабадскім войску не было. Алёша выдумаў такія пасады для таго, каб надаць сваёй арміі найбольш сучасны выгляд. I яшчэ ён, мабыць, хацеў, каб яго акружаў вялікі штаб.

    Артылерыя ж у слабадскім войску з'явілася. Чырвонаармейскія манеўры не прайшлі дарэмна. Хлопцы назбіралі не толькі стрэляных патронаў, але і цэлых, дзе замест кулі была проста сплюшчаная шыйка. Такіх патронаў было, можа, сотні дзве. Калі з іх павысыпалі порах, то яго набралася ледзь не поўная Алёшава шапка. Гэты порах належала неяк выкарыстаць. Вось тут якраз і ўзнікла думка аб артылерыі. Падаў яе руды Алёша. Пазней была арганізавана лёгкая кавалерыя з ліку хлоп-цаў, якія бегалі хутчэй за ўсіх.

    У слабадскім войску з'явіліся дзве гарматы, зробленыя з жалезнай трубы. Вядома, ніякай небяспекі для першамайцау ад іх не было. Хутчэй наадварот. Каб гармату раптам разарвала, то таму, хто яе абслугоўваў, прыйшлося б нялёгка. Артылерыю арганізавалі з тым разлікам, каб наганяць на Першамайку страх.

    Яшу Алёша прызначыў старшым бамбардзірам. На яго аба-вязку ляжала несці на плячы гармату і перад пачаткам наступ лення стрэліць з яе. Пасля гэтага яму належала нароўні з усімі кідацца ў бой. Камандаваў Яшам і яшчэ адным бамбардзірам і іачальнік артылерыі Цярэшка Лузанік. Гэты Цярэшка за шэсць год сваёй вучобы не здолеў нават закончыць трох класаў. Яша цяпер яго дагнаў, хоць Лузанік з незапомных часоў шыбаваў міма Яшавага двара ў школу. Калі Яша яшчэ не вучыўся, ён лічыў Лузаніка надзвычай разумным хлопцам і нават зайздросціў яму. Цяпер жа ўся Яшава павага да Цярэшкі Лузаніка прапала. Цярэшка ж як камандзір паставіў сябе дужа высока.

    Пушку трымай у спраўнасці, — павучаў ён Яшу. — Без маёй каманды не страляць. А то я табе ўсе рэбры пералічу.


    Пералічы, — са злосцю агрызнуўся Яша, — колькі будзе васьмю дзевяць? Не ведаеш. Дык як жа ты пералічыш?

    Лузанік аслупянеў. Ён не чакаў такога адпору. Хлопцы засмяяліся. Тады Цярошка кінуўся з кулакамі на Яшу. Ён быў ду-жэйшы за яго, і Яшу, вядома, папала б, каб іх не разнялі. Лу-занік пайшоў скардзіцца самому рудому Алёшу, і той хутка вы-клікаў Яшу да сябе.

    -Не будзеш слухаць камандзіраў, выганю з арміі! — заявіў Алёша. — Запомні гэта.

    -А камандзір мае права пагражаць? — не вытрымаў Яша. — Чаго ён мне збіраецца рэбры лічыць? Няхай лепш табліцу мно-жання вывучыць. Тры гады ў адным класе сядзіць, дурніла. — Яша ледзь не плакаў.

    -Ён дужэйшы за цябе, — не адступаў ад свайго Алёша. — Ён цябе адной рукой вобземлю лясне. Такіх, як ты, яму трэба тры на аднаго...

    Супраць такога пярэчыць не прыходзілася. Цярэшка Лузанік сапраўды быў дужы як бык. Аднойчы хлопцы пайшлі ў заклад: хто больш з'есць ляжалых грушы-дзічак. Лузанік увабраў аж дзве шапкі. Ён, можа б, з'еў і больш, але гнілак ужо не было.

    Вайна ўсё не пачыналася. Белагаловы Косця нешта хітраваў. Першамайцы не паказваліся каля Цітавай копанкі. Напа-даць жа на іх проста так Тарабан не хацеў. Трэба было, каб Першамайка сама парушыла мірны дагавор і першай прыйшла ку-пацца ў Цітаву копанку. Тады б належала накінуцца на яе з усім гневам і злосцю.

    Пакуль ваенныя дзеянні не пачыналіся, руды Алёша прыдумаў яшчэ адну надта цікавую рэч. Каб захаваць ваенную тайну ад варожай разведкі, ён вырашыў навучыць сваё войска новай мове. Дзе Алёша авалодаў гэтай мовай, было невядома, але яго прапанова спадабалася. Слабодка павінна была цяпер размаўляць так, каб Першамайка не разумела ні слова.

    Яша адразу авалодаў сакрэтам новай мовы. Трэба было проста расцягнуць слова, перанесці першы склад назад, замяніў-шы яго на «ша», і дадаць потым у канцы «ца». Слова рабілася незразумелым. Яшу цяпер звалі: Шаша-яца, Алёшу — Шалёша-аца, Бахілку — Шахілка-баца.

    Руды Алёша неўзабаве наладзіў экзамен свайму войску.

    — Шаша-яца, ша-ідзіца, шадзі-іца, шады-сюцы, — паклікаў ён Яшу.

    Яша ўсё зразумеў і падышоў да Тарабана.

    Шато-хца ша-тыца? — спытаў Алёша.

    Шаршы-стаца шамбардзір-баца! — бойка адказаў Яша.

    Шаладзец-маца! — пахваліў Алёша Яшу.

    Дайшла чарга здаваць экзамен і да Цярэшкі Лузаніка.

    — Шак-яца шабе-цяца шавуць-заца? — спытаў Лузаніка руды Алёша.

    Цярэшка доўга маўчаў. Ён не ведаў, што сказаць. Хлопцы яму ціхенька падказвалі. Але ён, мабыць, добра не пачуў і вы-паліў:

    — Шарэшка-пешка!

    Хлопцы аж клаліся ад рогату. Цярэшка стаяў чырвоны як рак. Каб яго ўлада, ён кінуўся б на гэтых рагатуноў і сцёр бы іх на парашок. Але дысцыпліна абавязвала, і Лузанік толькі цяж-ка соп і шморгаў носам.

    — Шарань-дуца! — атэставаў Цярэшку руды Алёша. — Дурань! — дадаў ён на звычайнай мове, відаць, баючыся, што Лузанік не зразумее.

    У той дзень Цярэшка экзамена так і не здаў. Мазгі ў яго куд-латай галаве, мабыць, варочаліся, як цяжкія жорны, і Лузанік ніяк не мог дайсці сваім розумам да новай мовы.

    Яша ж жыў на сёмым небе. Мова яму вельмі падабалася, і ён гаварыў цяпер толькі па-новаму. Вечарам, прыйшоўшы дамоў, Яша папрасіў:

    Шама-маца, шай-даца шачэраць-вяца.

    Маці спачатку нічога не разумела. Калі ж Яша паўтарыў сваю нросьбу некалькі разоў, яна ўзялася за венік. Яшу прыйшлося карыцца і загаварыць па-звычайнаму...

    Алёша штодня выдумляў нешта новае. Ён гарэў нянавісцю да белагаловага Косці і хацеў як мага лепш згуртаваць вакол сябе сваё войска. Ён наладжваў манеўры, вёў сваю армію на нябачнага праціўніка ў атаку, вучыў поўзаць па-пластунску. Калі называлі прозвішча Косці, Алёша злаваўся і пагражаў. Ён, мабыць, не мог дараваць Косцю школьнай славы і п'есы.

    Калі яшчэ раз забяром у палон белагаловага, — выхваляўся Тарабан, — я пасаджу яго ў мяшок, і будзем усе разам сячы яго дубцамі. Пакуль не папросіць літасці. А тады прымушу яго з'есці цэлы пуд зямлі...

    1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта