ВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1). Вайна каля цітавай копанкі
Скачать 353 Kb.
|
Чаго раскіс, герой?— спытаў дзядзька. — Застаўся ў другагодніках? Не, проста так. — Косцю не хацелася глядзець дзядзьку ў вочы. — А ты падрос за год. Такі стаў хлопец. На турніку займагш ся? А як ваша камуна? Косця маўчаў. Яму было сорамна перад дзядзькам. Дзядзька Пятро быў вялікі, дужы, разумны і не прыставаў з роспытамі. Ён пагаліўся, потым, можа, цэлую гадзіну мыўся каля студні, пырскаючы вадой на дзесяць метраў вакол сябе. Паабедаўшы, дзядзька расчыніў чамадан, выняў адтуль но-венькую валейбольную камеру і падаў Косцю. — Тую, што прывёз летась, разбілі, мабыць, — сказаў ён, смеючыся. — Разбілі ж, праўда? Косця заплакаў. Ён стрымліваў сябе як мог, але слёзы ліліся самі. Яны сыпаліся як боб на босыя Косцевы ногі, і не было ім упынку. Дзядзька моўчкі сеў побач з пляменнікам на ўслон і абняў яго за плечы. I тады Косця ўсё яму расказаў, не ўтаіўшы ніводнай драбніцы... Ну, а цяпер скажы, чаму ты плакаў? — спытаўся дзядзька Пятро. Таму, што я не вінаваты, а ўсе мяне не любяць. Што я зрабіў гэтаму Тарабану? Я яго ніколі першы не зачапіў, заўсёды ён нападае. I нашы хлопцы таксама добрыя. Лічаць, што адзін я вінаваты... -Ты плакаў не таму, Косця, — мякка сказаў дзядзька Пятро. — Вашым жа хлопцам таксама крыўдна, што іх разбілі, але яны не плачуць. Яны проста пакінулі цябе, і ўсё. Ты ім болей не патрэбен. Слухай цяпер, што я табе скажу. Ты хацеў стаць героем, а з гэтага нічога не выйшла. Вось таму ты і плачаш, і злуешся. Дзядзька гаварыў спагадліва, хораша, словы яго не крыўдзілі Косцю, але ён іх не разумеў. Навошта дзядзька памінае гэтае геройства? Хіба ён, Косця, патрабаваў сабе большага, чым іншыя хлопцы? Ён проста стаяў за сваю вуліцу. -Я быў роўны з усімі, — прамовіў Косця. — Пры чым тут нейкі герой? -Тады скажы, чаму ты стаў камандзірам? — спытаў дзядзька Пятро. — Чаму ў тваім двары штаб камуны? -Выбралі мяне, і ўсё. -Дык чаму ж ты крыўдзішся, калі цябе болей не хочуць слухаць? Тады выбралі, а цяпер не выбралі. Косця нічога не адказаў. Ен не ведаў, што гаварыць. Хлопец адчуваў толькі, што дзядзька хоча яго суцешыць. Але боль і крыўда на хлопцаў, якія не хочуць яго разумець, ад гэтага не праходзілі. — Жыве, брат, у нашых душах нейкая нязведаная прага да гераічнага, — гаварыў дзядзька Пятро. — Ты зялёны яшчэ і гэта-га не разумееш. Я і сам ваяваў калі мне было столькі, як табе. Японскага мікаду ў «палон» браў ноччу на могілкі хадзіў. Страш-на было, але ішоў, бо даў чэснае слова, што нічога не баюся. Толькі ўтой час у нас камуны не было. Проста выхваляліся сва-ёй смеласцю адзін перад адным. Дзядзька аб нечым задумаўся. Першамайка ведала, што да белагаловага Косці прыехаў дзядзька з горада. Але ў штаб ніхто з хлопцаў усё адно не прыйшоў. Сёйтой пракрочыў па вуліцы міма Косцевай хаты, коса пазіраючы ў бок двара. Можа, хлопцы спадзяваліся, што на гэтым двары зноў вісіць валейбольная сетка і Косця з дзядзькам, як і летась, гуляюць у мяч. Але не было ні мяча, ні сеткі. Дзядзька хадзіў з крывым садоўніцкім нажом па садзе, абразаючы сухое галлё. Косця з панурым выглядам сядзеў на прызбе. Хлопцы адварочваліся і ішлі сваёй дарогай. Назаўтра дзядзька зноў завёў размову пра геройства. Ён быў вясёлы, смяяўся, і яму, здаецца, не было ніякай справы да Кос-цевых пакут. -Не ідуць да цябе твае хлопцы, атаман, — падкалоў ён Косцю. — Чаму б гэта? -Не ідуць — і не трэба. Абыдуся і без іх. -Не трэба, не трэба... А сам надзьмуўся як мыш на крупы. Скажы лепш: ты ведаеш, чаго хочуць твае хлопцы? -Нічога яны не хочуць, — Косця адказаў са злосцю ў гола-се. — Як было ўсё добра, дык і яны былі добрыя. А як дрэнна... Эге, браце-атамане, так гаварыць нельга. Можаш колькі хочаш сабе злавацца, але справе гэтым не паможаш. Валейбол у вас летась адабралі? Адабралі, — Косця здзіўлена паглядзеў на дзядзьку. Дык чаму ж ваша камуна тады не распалася? Я прыдумаў рабіць самакаты, потым мы ў школе п'есу ставілі. Ну і думалі, шго пераможам Тарабана... — А сёлета, значыць, і самакаты не памагаюць, — усміхнуўся дзядзька. — Дрэнь твае справы, Косця... Днём дзядзька хадзіў на сяло і на станцыю, а пад вечар вярнуўся надзвычай вясёлы. Ведаеш што, Косця, — сказаў ён. — На якое ліха здалася табе гэтая Цітава копанка? Бачыў я яе. Гэта ж нейкая брудная лужына, а не копанка. Смурод там стаіць такі! Давай выкапаем новую. -Удвух? — здзівіўся Косця. -Паспрабуем удвух, а там відаць будзе... Вечарам, узброіўшыся рыдлёўкамі, белагаловы Косця ра-зам з дзядзькам Пятром пашыбавалі на першамайскі выган. Яны ішлі і не бачылі, што за імі праз шчыліны парканаў сочаць дапытлівыя вочы першамайскіх хлопцаў. I калі дзядзька, скінуўшы верхнюю кашулю, узяўся за рыдлёўку і пачаў сячы ёю дзёран, падышло трое цікаўных. Яны былі яшчэ без рыдлёвак. — Хто не капае, купацца не пусцім, — сказаў дзядзька і па-пляваў на рукі. — Эх і копанка будзе!.. У той вечар прыйшлі з рыдлёўкамі шэсць хлопцаў. Дзядзька Пятро паехаў назад у свой горад праз тры дні. Тады яшчэ не было выкапана нават палавіны копанкі. XII На Тарабанавых зборах Яша цяпер не з'яўляўся. Ён быў за-няты. Рагуля ўсё яшчэ не магла хадзіць у чарадзе, за ёю быў патрэбны асобны нагляд. Хлопец пакутаваў ад адзіноты. Пепа блукаў паміж пнёў, ірвучы нейкія зёлкі. Ён мог прахадзіць так цэлы дзень, не прамовіўшы ні слова. Яго, здаецца, нішто не цікавіла на гэтым свеце, апрача свайго ўласнага роздуму і по-шукаў лекавых траў. Аднойчы Яша спаткаўся са Змітраком Калашканам. Змітрок вылез з альхоўніку, перад якім пасвілася Рагуля. Ён цягнуў на спіне вялікую вязку сакавітага бабоўніку. — Я цяпер да Тарабана не хаджу, — адразу прызнаўся нядаўні камандзір палка. — Ён здурнеў зусім. Няхай са сваім Панядзел-кам мілуецца. Задавака... Змітрок лаяў рудога Алёшу апошнімі словамі. Еч, відаць, не мог дараваць яму сваёй ганьбы ля Цітавай копанкі. Алёша тады збіў яго проста за нішто. Ён яшчэ мяне папросіць, каб прыйшоў, — гарачыўся Змітрок. — Але дудкі, не на таго натрапіў. Можаш перадаць яму. Я не пайду да Тарабана, — сказаў Яша. — I не буду яму нічога перадаваць. Не хачу я болей з ім... Змітрок прасвятлеў. Ён сядзеў на вязцы бабоўніку і ўсмі-хаўся. — Я так і ведаў. Цябе ж Алёша таксама біў, дык навошта за ім бегаць. Думаеш, я па гэты бабоўнік сюды прыйшоў? На чорта ён мне. Занясу бабцы, няхай не крычыць, што гуляю. Я хацеў цябе пабачыць... Калашкан прабыў з Яшам да самага вечара. Яны разам гналі Рагулю дадому. А табе не страшна з гэтым дурным Пепам? — спытаў па дарозе Змітрок. Ён разумны, — бараніў Пепу Яша. — Ён, каб захацеў, мог бы настаўнікам стаць. Настаўнікам? — здзівіўся Калашкан. — Тарабан жа загадае яму, дык ён скача на вуліцы. Які ж з яго настаўнік, калі ў яго клёпкі не хапае? А хіба дурны можа рашыць задачу? А Пепа якую хочаш рашыць у галаве, без ніякай паперы. Ён толькі не хоча нічога. Хто яму што скажа, ён тое і робіць. Можа, ён хворы трохі. А так ён разумны... Дык чаму ж ён усіх слухае? Не ведаю, я ж кажу, можа, хворы... Змітрака ўразіла, што пастух не баіцца гадзюк і злосных сабак. Яны ўсю дарогу размаўлялі пра Пепу і не прыйшлі ні да якой пэўнай думкі. — У яго, мабыць, адна палавіна галавы разумная, а другая не, — выказаў здагадку Змітрок. — Але чаму ж яго не кусаюць гадзюкі? Гэтага Яша не ведаў. Цяпер Калашкан прыходзіў да Яшы штодня. Яны разам выганялі Рагулю і да вечара бадзяліся па лесе. Змітрок быў доб- ры хлопец. Ен не крыўдаваў, калі што не так, і не любіў біцца. Калашкан мог не есці цэлы дзень і ніколі не ўспамінаў пра яду. Яша проста дзівіўся. — Я прывычны, — адказаў Змітрок. — Бабулі самой мала, а я магу наесціся зайцавай цыбулі. Я яе колькі хочаш ведаю... Хлопцы дзялілі Яшаў абед папалам і шукалі зайцавай цы-булі. Яна расла на пясчаных узгорках па сасонніку, была вельмі смачная, і Яша не мог зразумець, чаму дарослыя не любяць зайцавай цыбулі. Калі нарваць яе цэлы жмут ды яшчэ назбіраць прыгаршчы суніц, то не трэба ніякі абед. Калашкан не быў балбатлівы, і Яша паказаў яму ўсе гнёзды, якія ведаў. — Як птушкі падрастуць, я забяру іх дадому, — пахваліўся ён. — Будуць у мяне жыць, спяваць. А яды ім хіба многа трэба? Мух і чарвякоў колькі хочаш... Змітрок ухваліў гэты план. Са свайго боку ён прапанаваў нарабіць клетак, каб птушкі не паўцякалі. — На той год яны пачнуць несціся, — гаварыў ён. — Прывык-нуць і будуць самі прылятаць на двор. Першымі хлопцы прынеслі чатырох варанят. Іх пасадзілі ў вялікую фанерную скрынку і паставілі на вышкі. Вараняты не вельмі сумавалі па гняздзе і не перабіралі харчам. Яны елі чар-вякоў, вараную бульбу, хлеб і былі заўсёды галодныя. — Прывыклі, — радаваліся хлопцы. — Ім лепей, як у гняз-дзе... Клетку з галубамі-туркалікамі, якіх Яша забраў з гнязда, паставілі ў хаце. Галубы цэлы дзень нічога не елі, але на другі дзень пачалі патроху дзяўбці хлебныя крошкі і піць ваду. Кот Кузьма цяпер па цэлай гадзіне праседжваў каля клеткі, і вочы ў яго гарэлі зялёным агнём. Было ясна, што Кузьма зырыўся на птушак і яго трэба было ад гэтай паганай прывычкі адвучыць. Яша са Змітраком нямала паламалі галаву, каб як прымусіць ката падружыцца з птушкамі. — Яго трэба добра карміць, — выказаў думку Змітрок. — Ён тады не зачэпіць туркалікаў. Але Кузьма, выхлебтаўшы цэлы чарапок малака, падыходзіў да клеткі і па-ранейшаму не зводзіў сваіх зялёных вачэй з галубоў. Тады хлопцы ўжылі больш рашучыя меры. Змітрок трымаў у руках голуба, а Яша лавіў ката і, паднёсшы яго да птушкі, бязлітасна лупцаваў. Кот драўся кіпцюрамі і ўцякаў з усіх ног. Так працягвалася, можа, цэлы тыдзень. Кузьма ўжо не адважваўся падыходзіць да клеткі. Хлопцы парашылі, што ён як агню баіцца шыракахвостых туркалікаў. Аднойчы Яша адчыніў клетку. Адзін голуб вылецеў адтуль і сеў на падаконнік. У тую ж хвіліну Кузьма маланкай сігануў з печы і ў адно імгненне адар-ваў туркаліку галаву. Яша лупцаваў ката да знямогі. Але справе гэта не памагло. Голуб быў мёртвы, і ніхто не мог яго ажывіць. Хлопцу стала сумна. Гэты свет быў заснаваны яўна несправядліва. Чым па-крыўдзіў прыгожы маладзенькі туркалік сытага пушыстага Кузьму? Ці нельга зрабіць так, каб ніхто нікога не чапаў і ўсе — птушкі, звяры — жылі самі па сабе і не нападалі адно на ад-наго? Яша са Змітраком пахавалі туркаліка з пашанай. Зрабілі невялікую труну і на магіле паставілі помнік. Пасля гэтага спра-вы з птушкагадоўляй пайшлі ў хлопцаў яшчэ горш. Маленькія птушачкі — чакунцы, снегіры, паўзункі — не хацелі жыць у клет-ках і паміралі. Яны вялі за дзень-два, не дакрануўшыся да казю-лек, мух і камароў якіх не шкадавалі для іх хлопцы. Яша зусім засмуціўся. Птушыныя могілкі раслі з кожным днём. Бессар-дэчны Кузьма вынюхаў гэтыя могілкі і не пасаромеўся павы-грабаць мёртвых птушак і паесці. Жылі толькі чатыры вароны і туркалік. Вароны адчувалі сябе добра. Яны каркалі на ўсё горла, просячы ежы. Туркалік крыху сумаваў у адзіноце. Яша ўжо збіраўся перавесці яго да варон. Але тут здарылася нечаканае. Аднаго разу, прыгнаўшы Рагулю з пашы, Яша са Змітраком палезлі на вышкі і засталі клетку пустой. Варон не было. Хлопцы не ведалі, што і думаць. Але хутка ўсё стала ясна. Варон нехта пазабіваў, і яны кучай ляжалі ў кутку хлява. Яша гатовы быў кінуцца з кулакамі на таго, хто ўчыніў гэты нечуваны здзек. Якраз выйшаў з хаты бацька, і Яша са слязьмі на вачах падбег да яго. — Не румзай, — сказаў бацька. — Навошта ў хляве гэтая дрэнь? Яшчэ куранят перадушаць твае вароны. Што ты — сала з іх есці будзеш? Нават родны бацька не хацеў разумець Яшу. Нікога, апрача абарванага Калашкана, не было цяпер на белым свеце, хто б здолеў суцешыць Яшу. I Змітрок суцешыў. — Не трэба плакаць, — разважліва сказаў ён. — Старыя ўсе скупыя. Мая бабуля такая самая. Я летась прынёс вожыка, дык яна абліла яго варам. Прыдумала, што ён з'еў кураня. А кураня ў крапіве знайшлося. Яно здохла само. 3 Калашканам Яша здружыўся моцна. Ён кожнай раніцы агародамі бег да яго. Вуліцай хлопец не хадзіў — баяўся напаткаць Тарабана. Яны з Калашканам нават правялі адзін да адна-го тэлефон. Для гэтага Змітрок сцягнуў у бабулі клубок нітак, і яны разматалі яго па агародах ад Калашканавага да Яшавага двара. Пепа, убачыўшы неяк у руках у Яшы дзвюх маленькіх берас-цянак, раззлаваўся. Такім злосным Яша не бачыў яго ніколі. — Птушак нельга чапаць, — пырскаў ён слінаю. — Без пту-шак загіне і лес, і поле... Пепа крычаў і не ведаў, што хлопец не думае рабіць птушкам ніякай шкоды. Яша ж хацеў толькі, каб гэтыя берасцянкі жылі ў яго... Сварыцца з пастухом Яша не жадаў, і таму ён вы-пусціў берасцянак. Яны весела пархнулі і зніклі з віду. У абед прыбег Змітрок і прынёс навіну, ад якой Яша адразу забьгў пра Пепу. -Тарабана разбілі першамайцы ўшчэнт, — хвалюючыся, расказваў Калашкан, і нельга было зразумець, радуецца ён ці не. — Яньг вьгкапалі сабе новую копанку, а Тарабан хацеў адбіць яе ў іх, каб купацца самому. Дьгк яму ж і далі!.. Гналі да самага двара і цяпер, не баючыся, ходзяць па нашай вуліцьг. Я казаў, што ёгг дамілуецца са сваім Панядзелкам. Каб я бьгў там, то не разбілі б... -Першамайцы выкапалі новую копанку? — здзівіўся Яша. Выкапалі. Мне Бахілка расказаў. Копанка маленькая, але вады па самую шыю. -Дык чаго ж Алёша лез да першамайцаў? Копанка ж іхняя. Гэта ж Цітаву ніхто не капаў... -Так яму і трэба, Тарабану, — радаваўся Змітрок. — Бахілка казаў, што таксама болей не будзе служыць у арміі. Алёша толькі б'ецца і крычыць. Ён думае, што яго ўсе баяцца. А гэты белагаловы Косця ніколькі не баіцца. Паражэнне сваёй слабадской арміі на гэты раз зусім не за-смуціла Яшу. Яму не хацелася, як летась, бегчы на Тарабанаў двор і ўступаць у войска рудога Алёшы. Х111 Лета канчалася. Яша ўжо купіў падручнікі для трэцяга класа і наперад ведаў усю чытанку. Яму хацелася ў школу. Ён успамі-наў гаманлівую мітусню на перапынках, урачыстую цішыню класа, калі Марыя Рыгораўна вось-вось павінна некага выклі-каць, паўзмрок школьнага музея, дзе былі чучалы розных пту-шак, а ў шафе за шклом стаялі шклянкі з заспіртаванымі гадзю-камі, вужакамі і рознымі рыбамі. За лета Яша назапасіў многа пытанняў, на якія магла адказаць толькі настаўніца. Ён і сам пра многае даведаўся за гэтае лета, бадзяючыся з Калашканам па лесе. Таму Яша наперад уяўляў сабе, як здзівяцца Марыя Рыго-раўна, Ліза, усе іхнія вучні, калі ён пачне расказваць пра тое, што бачыў і чуў. Вайной з Першамайкай хлопец перастаў цікавіцца зусім. У глыбіні душы ён нават радаваўся, што Тарабанава армія раз-біта. Мабыць, выплылі наверх усе тыя крыўды, якія прычыніў Яшу руды Алёша. У Яшавых думках Тарабан займаў цяпер зусім мала месца. Ён здаваўся хвальком, задавакам, і болей нічога. А з рудым Алёшам здарылася няшчасце. Ён знайшоў у бацькавай краме за скрынямі салодкі коржык і з'еў яго. Тарабан не ведаў, што гэты коржык атручаны і падкінуты спецыяльна для мышэй. Праз некалькі хвілін Алёша пачаў страшэнна крычаць, і яго бацька, здагадаўшыся, у чым справа, кінуўся да доктара. Доктара якраз не было, ён паехаў у другую вёску. Фельчарыца прамыла Алёшу страўнік, але боль не праходзіў. Усе думалі, што Тарабан памрэ. Вечарам паклікалі Пепу. Ён прынёс нейкага травянога настою і даў выпіць хвораму. Ад гэтага зелля боль сцішыўся, і Алёша заснуў. Ён спаў цэлую ноч і яшчэ дзень. Док-тар, які прыходзіў пасля Пепы, сказаў, што небяспека мінула і хворы хутка стане на ногі. Вестка аб тым, што Пепа выратаваў рудога Алёшу ад смерці, уразіла хлопцаў нібы пярун з яснага неба. Толькі Яша не здзівіўся. Ён даўно ведаў, што Пепа не дурны, што гэта толькі так думаюць пра яго, бо ён усіх слухаецца. — Я табе даўно казаў пра Пепу, — спаткаўшыся з Калашканам, хваліўся Яша. — Ён ад усякай хваробы можа вылечыць. I бачыш, ён зусім не помсціцца: Алёша з яго здзекаваўся, а ён яго ўратаваў ад смерці. Калашкан цяпер не спрачаўся. Ён толькі не мог зразумець, чаму Пепа не ідзе ў бальніцу і не заявіць дактарам, што ўмее лячыць. Дні ішлі. Да Алёшы, які не ўставаў з пасцелі цэлых два тыдні, ніхто з хлопцаў не хадзіў. Нават Алесь Бахілка і Аркадзь Панядзелак, якія лічыліся камандзірамі палкоў, абміналі Тарабанаў двор. Яша не вытрымаў і падкалоў аднойчы Бахілку, які, налаташыў-шы яблыкаў, еў іх на поўны рот. — Ты хоць бы адно Алёшу занёс. Даведаецца ён, што адзін еў, то пералічыць табе рэбры... Бахілка пачырванеў і ў першую хвіліну нічога не змог адка-заць. Я сам па сабе, а Тарабан сам па сабе, — прамовіў ён нарэш-це. — Хіба я наймаўся яму служыць? Вось Аркадзь пра ўсё раскажа Алёшу, тады будзеш ведаць. Няхай расказвае, — абыякава адазваўся Алесь. — Што я такое зрабіў? Алёшава армія распадалася на вачах. Ніхто не хваліўся першай сёлетняй перамогай ля Цітавай копанкі. Хлопцы нават не злавалі, калі хто-небудзь успамінаў, як першамайцы гналі іх ад сваёй новай копанкі. Лопнуў нейкі абручык, парваліся ня-бачныя ніці, якімі яшчэ нядаўна ўсе былі моцна звязаны. Вайна скончылася паражэннем Слабодкі, і ніхто не хацеў пра гэта ўспамінаць... Незадоўга да заняткаў Яша з Калашканам пайшлі ў арэхі. Арэхаў было мала, хлопцы нарвалі ўсяго па адной кішэні. Нехта ўжо тут добра папасвіўся. Выбраўшыся з густога ляшчынні-ку на паляну, Яша са Змітраком ледзь не самлелі ад страху: про-ста на іх ішоў белагаловы Косця са сваімі першамайцамі. Сяб-ры ўжо хацелі рвануць наўцёкі, але чамусьці стрымаліся. На твары Косці і хлопцаў, што яго акружылі, не было ніякай злосці. — Не бойцеся, — проста сказаў Косця. — Мы не будзем біцца. Першамайцы сапраўды не збіраліся ні караць, ні забіраць у палон сваіх нядаўніх праціўнікаў. Яны трашчалі арэхамі і з ціка-васцю глядзелі на Яшу і Калашкана. Але размова не клеілася. Ні Яша, ні Змітрок не ведалі, пра што гаварыць... — Калі хочаце, пайшлі з намі, — прапанаваў Косця. — Арэхаў не нарвяце, мы ўжо былі тут. Калашкан і Яша пайшлі. Яны хоць і не ўдзельнічалі ў апошнім налёце на Першамайку, але нібы адчувалі віну перад белагаловым Косцем і таму маўчалі. Першамайцы размаўлялі пра сваё. Яны гаварылі пра нейкія качэлі і пра слуп, які трэба выкапаць ля старой грэблі. Яша заўважыў, што першамайскія хлопцы зусім не баяцца белагаловага Косці. Яны перабіваюць яго і нават з ім спрачаюцца. Гэта здзівіла і ўразіла Яшу. Хлопцы непрыкметна дайшлі да першамайскага выгану, і тут Яша ўбачыў новую копанку, якую хацеў захапіць руды Алёша. Копанка была невялікая, але, мабыць, глыбокая. Вада ў ёй светлая, зусім не такая, як у Цітавай. Паблізу стаяў невялікі бу-данчык. Вы доўга яе капалі? — спытаў Яша. Цэлы месяц, — з гонарам адказаў хлопец, якога звалі па-вулічнаму Брык. Сапраўднага імя хлопца Яша не ведаў, бо той перайшоў толькі ў другі клас. Цэлы месяц капалі, — хваліўся Брык. — Мы сюды нават малькоў пусцілі. Налета будзем лавіць карасёў і шчупакоў. Карасёў не будзе, — заявіў Яша. — Застануцца адны шчу-пакі. Чаму? — вылупіўся Брык. Ён пазіраў на Яшу з незахаванай варожасцю — Шчупакі з'ядуць карасёў, — адказаў Яша, помсцячы Брыку за лішнюю самаўпэўненасць. — Які дурань пускае карасёў ра-зам са шчупакамі? Брык анямеў. Ён не чакаў такой смеласці ад Яшы, які адкрыта выступаў супроць першамайскіх парадкаў. Вы ўсе такія! — апомніўшыся, залямантаваў Брык. — У вас ніякай копанкі няма, дык вы хацелі нашу захапіць... Мы з ім не нападалі на вас, — падтрымаў Яшу Калашкан. — Мы даўно выйшлі з Тарабанавай арміі. Сціхні, Васіль! — умяшаўся ў спрэчку белагаловы Косця. — Ты заўсёды крычыш болей за ўсіх. Яны ўсё разведаюць і нападуць на нас, — не сунімаўся Брык. — Вось пабачыце. Яшу стала няёмка. Ён тузануў Калашкана за рукаў, запрашаючы пайсці прэч ад гэтай копанкі, на якую яны не мелі ніякіх правоў. Хлопцы рушылі, ні з кім не развітаўшыся. Іх дагнаў на паўдарозе сам белагаловы Косця. Ён аж задыхаўся ад шпаркага бегу. — Не слухайце вы гэтага Брыка, — сказаў Косця. — Ён нічога не разумее, таму і крычыць. Пайшлі купацца... Хлопцы пераглянуліся. Яны ніколі не думалі, што Косця такі добры. Ён запрашаў купацца ў той самай копанцы, якая належала толькі Першамайцам і якую нядаўна іхні Тарабан хацеў захапіць. — Мы не хочам ніякай вайны, — расказваў па дарозе Косця. — Але з вашым гэтым Алёшам хіба дамовішся? Ен проста ду-рань. У нас жа не армія, а камуна. Зрабіце і вы, калі хочаце, камуну. А навошта біцца? -Тарабана ніхто не слухае болей, — жадаючы сказаць Косцю прыемнае, прамовіў Яша. — Ніякай арміі ўжо няма. А мы з Калашканам даўно ўжо не ваюем. -Я вас і даганяў таму — прызнаўся Косця. — Давайце дружыць. Скажыце хлопцам, няхай прыходзяць да нас. Мы гі-ганцкія крокі, качэлі такія, будзем рабіць. На слупе... Брык стаяў надзьмуўшыся. Ён, відаць, не мог дараваць Яшу абразы і не разумеў, чаго Косця вярнуў назад гэтых хлопцаў са Слабодкі. Усё ж мы вам далі, — сказаў Брык, убачыўшы, што ні Яша, ні Калашкан болей не збіраюцца ісці дамоў. — Мы ведалі, што гэты ваш Тарабан нападзе. У нас было, можа, сто пудоў камен-няў. -Алёша цяпер баіцца вас, — супакоіў Яша Брыка. — 3 ім болей ніхто не гуляе, і арміі ў яго няма. -Няхай ён паспрабуе толькі! — гарачыўся Брык. Яша з Калашканам прабылі ў першамайцаў да вечара. Хлоп-цы бачылі два іхнія самакаты. Іх сапраўды не трэба было папіхаць ззаду. Толькі вадзі за рычаг уперад і назад. Ніякай камуны, апрача невялікай будачкі, дзе змяшчалася крама, хлопцы не заўважылі. У гэтай краме было не дужа тавараў. Ляжала некалькі груш і яблыкаў — вось і ўсё. -А хто ж прыносіць сюды яблыкі? — пацікавіўся Яша. -Усе, у каго ёсць сад, — расказваў Косця. — Пасля работы мы іх дзелім. А хто не працаваў, таму нічога не даём. У нас і свая бібліятэка ёсць, і майстэрня... |