Главная страница
Навигация по странице:

  • Дык ты ж прысягу падпісваў! — не сцярпеў Яша, адразу выдаўшы свае намеры. — Як жа цяпер

  • Дык чаму ж ты адразу не ішоў да Косці

  • ВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1). Вайна каля цітавай копанкі


    Скачать 353 Kb.
    НазваниеВайна каля цітавай копанкі
    АнкорВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1).doc
    Дата19.09.2017
    Размер353 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1).doc
    ТипДокументы
    #8652
    страница4 из 6
    1   2   3   4   5   6

    Палонных жа не б'юць, — выказаў асцярожную думку Яша. — Ды і нашто біць Косцю, калі першамайцы здадуцца?

    Ты ў мяне замаўчы! — зароў на ўсё горла Тарабан. — Жаласлівы знайшоўся. У нас не гульня, а вайна...

    Яша змоўк. Яму не падабаліся Алёшава фанабэрыстасць і жорсткасць. Але пярэчыць Алёшу, калі ён злаваўся, было нельга. Гэта магло дрэнна скончыцца для таго, хто адважыўся б выступіць супроць Тарабана.

    На нейкі час Яша адарваўся ад войска. Каровы прабілі іхняй Рагулі бок, і яе не пускалі ў статак. Цэлыя два тыдні Яша ганяў Рагулю пасвіць адну. За гэты час хлопец проста знябыўся. Ён баяўся, што вайна з Першамайкай пачнецца без яго. Гэта было б самай большай карай для Яшы. Як бы ён глядзеў тады ў вочы хлопцам сваёй вуліцы! За час, праведзены ў адзіноце, Яша проста знелюбіў павольную і ціхую Рагулю. Хугчэй бьг зарастаў яе бок.

    Рагулю нарэшце парашылі пусціць у статак, і Яша ў той жа вечар пабег на Тарабанаў двор. Там ён супакоіўся. Сапраўдная вайна з Першамайкай яшчэ не пачыналася. Былі асобныя су-тычкі, але белагаловьг Косця бою не прымаў. Ён вёў нейкую хітрую палітьгку.

    За час Яшавай адсутнасці руды Алёша прыдумаў гімн для слабадскога войска. Хлопцы маршыравалі па вуліцы і спявалі:

    Аты-баты, йшлі салдаты,

    Аты-баты, ваяваць,

    Аты-баты, йшлі салдаты

    Першамайку разганяць...
    Песня спадабалася Яшу. Пад яе было лёгка ісці, і яна прыда-вала адвагі і смеласці. Кожную раніцу Слабодка, адбіваючы крок, ішла з гэтай песняй купацца ў Цітавай копанцы. Перша-майскія хлопцы не паказваліся. Усе лічылі, што яны проста баяцца сілы Слабодкі. Але хутка пайшлі трывожныя чуткі. Нехта расказаў Алёшу, што да Аркадзя Панядзелка прыходзілі пасланцы з Першамайкі, і ён аб нечым з імі дамаўляўся. Гэта была здрада. Аркадзь лічыўся цяпер камандзірам палка, у яго полк уваходзілі не толькі хлопцы з чыгункі, а і са Слабодкі, і калі б ён цяпер перайшоў на бок Першамайкі, гэта зблытала б усе планы вайны. Трэба было нешта неадкладна прыдумаць.

    — Ідзі прывядзі мне Аркадзя, — загадаў Яшу руды Алёша. — Ты з ім разам вучышся, проста пазаві яго да сябе гуляць.

    Яша пайшоў. Ён не любіў Аркадзя і ніколі не хадзіў да яго. Каб Яшава ўлада, ён ніколі не прымаў бы Аркадзя ў слабадское войска. Хоць яго бацька і лавіў бандытаў, але Аркадзь здраднік. Ясна, што такому давяраць нельга. I навошта яшчэ Алёша прызначыў яго камандзірам палка? Цяпер гэты Аркадзь выдаў белагаловаму Косцю ўсе іхнія планы...

    3 такімі невясёлымі думкамі прыйшоў Яша на чыгуначны пасёлак, дзе жыў Аркадзь. Ён застаў яго дома, але Аркадзь нават не захацеў з Яшам размаўляць.

    Не пайду я да цябе, — сказаў ён. — Ведаю я вашы хітрыкі... Хочаце мяне да Тарабана зацягнуць.


    Дык ты ж прысягу падпісваў! — не сцярпеў Яша, адразу выдаўшы свае намеры. — Як жа цяпер?

    Пляваць я хацеў на гэтую прысягу. Косця ў сто разоў ра-зумнейшы за вашага Тарабана. Не хачу я з вамі, і канец. I хлоп-цы нашы не пойдуць...


    Дык чаму ж ты адразу не ішоў да Косці?

    Куды хацеў, туды і ішоў, — адказаў Аркадзь. — А ты не сунь носа, куды не просяць...

    На гэтым размова і скончылася. Сваёй задачы Яша не вы-канаў. Не мог жа ён сілком зацягнуць да сябе гэтага Панядзел-ка. Хлопец вярнуўся на Тарабанаў двор і пра ўсё расказаў Алёшу.

    У той жа дзень пад павеццю тэрмінова засядаў штаб. Алёша ўпершыню разгубіўся. Ён не ведаў, што рабіць. Хлопцы кры-чалі, усяляк пагражалі Аркадзю, а Тарабан сядзеў і маўчаў. Ён здаваўся нейкім прыбітым, прыніжаным. Такім яго Яша не бачыў ніколі.

    Я яго злаўлю і заб'ю, — прапанаваў Цярэшка Лузанік. — Няхай ведае...

    Калі заб'еш, то ён ужо нічога не будзе ведаць, — перабіў Цярэшку Алесь Бахілка. — Яму трэба проста добра ўсыпаць. Каб не круціў хвастом. Нашым — дык нашым, а вашым — дык вашым.

    Спаймаць, зняць штаны і крапівой, крапівой, — падтрымаў Бахілку Змітрок Калашкан. — Каб ён цэлы месяц не мог сесці. I скардзіцца сорамна будзе...

    Пры апошніх словах Алёша падняў галаву. Яго вочы загарэліся. Усе бачылі, што Алёша нешта зноў прыдумаў.

    — Аркадзя трэба злавіць, — сказаў ён ціхім, але рашучым голасам. — Але біць яго не будзем. Раз ён знюхаўся з першамай-цамі, то біццём не паможаш. Аркадзя трэба прывесці сюды. Зробім на яго засаду...

    IX

    Палавіна слабадскога войска вечарам пайшла ў засаду каб узяць у палон уласнага камандзіра палка. Засаду зрабілі каля Панядзелкавай хаты. Стаіўшыся за вуглом, хлопцы чакалі. Дома Аркадзя не было, значыць, ён недзе гуляў і сваёй хаты, вядома, абмінуць не мог. Чакаць Аркадзя прыйшлося доўга.

    Са сваім Косцем мілуецца, — прашаптаў нехта. — Трэба было на поплаве ля сцежкі схавацца, тады б іх абодвух сцапалі...

    Спыніць размовы! — уладна загадаў Алёша.

    Нарэшце паказаўся Аркадзь. Ён ні аб чым не здагадваўся і весела насвістваў. Аркадзь падышоў ужо да сваіх веснічак, але тут перад ім, нібы з-пад зямлі, вырасла постаць Тарабана.

    Не спяшайся, — сказаў Алёша. — Трэба пагаварыць. Аркадзь закрычаў. Але яго адразу акружылі шчыльным кальцом, заціснулі далонню рот і павялі. Яша вёў свайго аднаклас-ніка пад левую руку. Аркадзь калаціўся як асінавы ліст, яго рука была халодная і ліпкая.

    — Пусціце, — хныкаў ён па дарозе. — Мой бацька міліцыі скажа...

    Нядаўняга камандзіра палка завялі ў густы высокі дзядоўнік, што рос на слабадскім выгане. Яго ніколі не касілі, і дзядоўнік разросся, як лес. Сюды ніколі ніхто не заглядваў.

    Скідай штаны! — загадаў Аркадзю руды Алёша. Панядзел-ка пачало трэсці як у ліхаманцы. Хлопцы памаглі Аркадзю спусціць штаны.

    Не біце мяне, — прасіўся ён. — Я вам усё раскажу.

    I Панядзелак расказаў. Ён выклаў усё як на далоні. Белагало-вы Косця, аказваецца, пачаў да яго пад'язджаць з першых дзён канікулаў. Аркадзь спачатку не згаджаўся. Яму падабалася быць камандзірам палка ў арміі Слабадской вуліцы. Але Косця па-абяцаў навучыць Аркадзя рабіць планёры. Ён нават зычыў даць адзін гатовы планёр хлопцам з чыгункі. Акрамя гэтага, на Першамайцы майструюць самакаты. На гэтых самакатах можна ездзіць без нічыёй дапамогі. Трэба толькі вадзіць уперад-назад за рьгчаг, як на дрыгзіне, і самакат рухаецца. Слабадскія ж хлопцы не ўмеюць рабіць ні планёраў, ні самакатаў. Яны толькі ваю-юць...

    — Я адбяру ўсе іхнія самакаты і планёры! — не вьгтрьгмаў Алёша. — Летась жа мы гулялі іхнім валейбольньгм мячом. Дадзім ім добра, дыгк усё наша будзе. Прыцягнуць самі як мілень-кія.

    Аркадзь, захліпаючьгся, расказваў, дзе схаваны два перша-майскія самакаты. На іх ездзяць па чарзе ўсе хлопцы, а веча-рам іх ставяць у гараж. Гараж знаходзіцца за агародамі, у бярэз-ніку. Яго ноччу ніхто не ахоўвае.

    Можна цяпер пайсці і забраць іх, — захліпаўся Панядзелак. — Я туды дарогу добра ведаю.

    Я не злодзей! — адрэзаў Алёша. — Красці я не пайду. Разаб'ю Першамайку, і гэты Косця прьгвалачэ мне ўсё ў зубах...

    Цяпер Аркадзь пачаў расказваць пра самае галоўнае. Ен стаяў без штаноў у калючым дзядоўніку і на яго смешна бьгло глядзець. Добра яшчэ, што ўжо зусім сцямнела і Аркадзю не мрыходзілася хаваць сваіх вачэй.

    Заўтра Аркадзь Панядзелак са сваімі хлопцамі збіраўся перайсці да першамайцаў. 3 белагаловым Косцем яны дамовіліся, што ўжо раніцай будуць купацца ў Цітавай копанцы. Яны разлічвалі, што без станцыйных хлопцаў Слабодка нападаць не адважыцца...

    Панядзелак выдаў яшчэ адзін сакрэт Першамайкі. Там, аказваецца, цяпер камуна. У першамайскіх хлопцаў усё агульнае. У іх ёсць магазін, сталовая і майстэрня. Каб атрымаць што-не-будзь са сталовай ці з магазіна, трэба папрацаваць у майстэрні. Ёсць і агарод — адна градка гуркоў і адна памідораў.

    Аркадзь расказваў далей зусім дзіўнае і незразумелае. Белагаловы Косця прымае ў сваю камуну не толькі хлопцаў, а і дзяў-чат. Дзяўчаты, праўда, прымаюцца не ўсе, а толькі тыя, якія ўмеюць гуляць у «ялавога» і «кругавога».

    Навіны былі вельмі цікавыя. Яша слухаў Панядзелка раскрыўшы рот. Ніякая разведка не магла дазнацца столькі, колькі расказаў Аркадзь. Можа, толькі ён брэша? Яша ніяк не мог уцяміць: як гэта ў першамайцаў усё агульнае? Алёша летась, як адабралі валейбольны мяч у першамайцаў, таксама казаў, што ён будзе агульньг. А сам што хацеў, тое з ім і рабіў. I калі Яша прапанаваў зрабіць для мяча адну патайную хованку, каб адтуль яго маглі браць усе, Алёша нават збіў яго. Ён хацеў распара-джацца мячом толькі адзін. Яша не верыў, што белагаловы Кос-ця катаецца на самакатах нароўні з усімі, што яму таксама трэба працаваць у майстэрні, каб што-небудзь атрьгмаць з магазі-на. Аркадзь Панядзелак, мабыць, проста хлусіць. Не можа ўсё бьгць агульньгм. Ёсць у Яшьг ножык-складанчык. Дьгк хіба ён яго каму аддасць? Нізавошта. Гэты ножьгк Яша сам знайшоў, калі хадзілі з бацькам драць лазу, і ёгг належыць аднаму яму.

    Аркадзь Панядзелак між тым расказаў усё, што ведаў пра Першамайку, і чакаў, што будзе з ім далей. Ён стаяў і калаціўся. Усе маўчалі.

    — Дык на чыім жа баку ты цяпер будзеш? — жорстка спьгтаў Алёша.

    — Ні на чыім, — усхліпнуў Аркадзь. — Даю чэснае слова, што не перайду да Косці.

    Алёша зарагатаў. Ён паднёс кулак да самага носа Аркадзя.

    — А гэта бачыў! — сказаў ён. — Са мной звязаўся, то цяпер не адвяжашся. Ты заўтра пойдзеш да копанкі і скажаш гэтаму Кос-цю, што назусім перайшоў да яго. Але як толькі я пачну наступ-ленне, перабяжыш да мяне. Зразумеў?

    Аркадзь маўчаў. Ён не ведаў, што гаварыць. Яму не хацелася падводзіць Косцю, і ён баяўся рудога Алёшы.

    А калі Косця дазнаецца пра ўсё? — нясмела перапытаў ён.

    Не скажаш, дык і не дазнаецца. I сваіх хлопцаў папярэдзь. Калі хто застанецца ў першамайцаў, то шкуру здзяру. Няхай зарубяць сабе на носе. Заўтра я гэтага Косцю распатлашу ў пух і прах... — Алёша пераможна зірнуў на хлопцаў.

    Аркадзь стаяў, апусціўшы галаву. Выбіраць яму не прыходзілася. Ён, мабьгць, праклінаў тую хвіліну, калі даў згоду ўступіць у слабадское войска і звязаўся з рудьгм Алёшам.

    — Добра, — ггарэшце згадзіўся Аркадзь. - Я зраблю, як ты гаварыў. Адцавайце мне штаны.

    Алёша зноў зарагатаў. Ён, напэўна, прыдумаў нешта вясёлае, бо ледзь не качаўся па зямлі ад смеху.

    — Я табе не веру, — сказаў Алёша. — Таму штаны аддам заўтра, як разаб'ю Косцю. Пачакаеш да заўтра...

    Аркадзь зарумзаў. Ён плакаў, нікога не саромячьгся, як дзяўчына.

    — Калашкан, — падазваў Алёша камандзіра першага палка. — Знімі свае штаггы і аддай гэтаму ваяку. А заўтра, як разаб'ём Першамайку, зноў пераменіцеся. У тваіх штанах ён да Косці не перабяжыць.

    Калашканавы штаны былі дзірка на дзірцы, але выбіраць не прыходзілася, і Аркадзь надзеў іх...

    Назаўтра грымнуў бой. Усё адбылося амаль так, як намеціў Алёша. Першамайцы, якія ні аб чым не здагадваліся, плёскалі-ся ў Цітавай копанцы. Аркадзь у падраных Калашканавьгх шта-нах сядзеў на беразе. Станцыйныя хлопцы не купаліся.

    — Шаляй-страца! — яшчэ на поплаве перад копанкай зароў Цярэшка Лузанік. Яша разам з другім старшым бамбардзірам бухнулі са сваіх гармат.

    — У шатаку-аца! — аддаў агульны загад рудьг Алёша. Слабодка кінулася ў наступленне. Як толькі пачаўся бой,

    станцыйныя хлопцы на чале з Аркадзем перабеглі на бок Слабодкі і пачалі біць з рагатак па копанцы. Гэта адразу дало колькасную перавагу рудому Алёшу.

    — Шавайцеся-здаца! Шавайцеся-здаца! — крычала ўсё слабадское войска.

    Але першамайцы замацаваліся на другім беразе і паспраба-валі адбівацца. Боепрыпасы ім падносілі дзяўчаты. Доўгаў тры-мацца яны ўсё ж не змаглі. Руды Алёша паслаў частку сваіх сіл для абходу копанкі з тьглу. Яша папоўз на жьгваце да кусцікаў, адкуль лёгка было ўдарьгць першамайцам у спіну. Ён падкраўся да іх і падняўся на ўвесь рост. Раптам нехта стукнуў яму па назе. Хлопец азірнуўся і ўбачыў Лізу. У прыполе яна трымала грудкі гліны. Ліза, значыць, таксама ваявала.

    — Стой! Ні з месца! — закрьгчаў Яша. — Ты палонная! Ліза зусім разгубілася. Яна глядзела на Яшу спалоханымі

    вачамі і не ведала, што сказаць. Дзяўчынка хацела ўцякаць, але Яша схапіў яе за руку.

    — Пусці мяне, Яша, — Ліза раптам заплакала. — Я не хачу ў палон.

    Але Яша яе не слухаў. Ён моцна трымаў сваю палонную за руку. У гэты час ён зусім забываўся на тое, што вучыцца з Лізай у адным класе, што яна дае яму кніжкі, сябруе з ім, што яна, калі была на Новы год Дзедам Марозам, дала яму цукерак больш, чым каму. Яша не помніў у гэтыя хвіліны баявога ўзрушэння нічога таго добрага, што зрабіла для яго Ліза.

    Становішча першамайцаў было між тым нявыкрутньгм. На іх насядалі з двух бакоў. Войска белагаловага Косці кінулася наўцёкі. Наўздагон яму прыпусціла слабадская лёгкая кавалерыя. Але нікога дагнаць не ўдалося. Палоннай бьгла адна толькі Ліза.

    На Лізу спачатку ніхто не глядзеў. Усе хваляваліся, расказ-валі адзін аднаму пра свае подзвігі. Аркадзь Панядзелак адразу ж аддаў дзіравыя штаны Калашкану і ггадзеў свае. Калі бой скон-чыўся, Яша адпусціў Лізіну руку. Ён стаяў побач і маўчаў. Яму было няёмка.

    Нарэшце да Лізы падышоў Алёша.

    - Палонная? - запытаў ён. - Вось зараз мы табе ўсыплем. Будзеш ведаць, як лезці да нас...

    Лізу акружылі і разглядалі, як нейкага звярка. Яшу стала крыўдна.

    -Палонных не б'юць, — сказаў ён цвёрда. — Яе трэба адпусціць. Бой ужо скончыўся.

    Гэта ж яго нявеста. Гы-гы-гы, - заржаў Аркадзь Панядзелак. — Яны яшчэ з першага класа шэпчуцца.

    Кроў ударыла Яшу ў твар, і ён ужо не памятаў сябе. Ён схапіў Аркадзя за грудзі, і яны абодва пакаціліся па зямлі. Яша без літасці дубасіў Аркадзя па чым папала. Хлопцы кінуліся іх разбараняць. Ліза стаяла з белым як палатно тварам.

    - А ты бяжы адсюль! — закрычаў на Лізу Алёша— Чаго вылупілася?!

    Ліза пабегла. Яна не паспела адбегчы і дзесяці крокаў, як Алёша загадаў Калашкану:

    Смальні па ёй з рагаткі. Будзе ведаць, як бегаць з хлопцамі.

    -3 дзяўчатамі я не ваюю. - Калашкан пры ўсіх схаваў сваю рагатку ў кішэню.

    Ліза, адбегшы, нешта крычала і пагражала. Але яе слоў нельга было разабраць.

    Яшчэ ніколі так не здаралася, каб Калашкан не выканаў Алёшавага загаду. Усе прымоўклі і чакалі, што будзе рабіць Тарабан. Але ён маўчаў. Ён, напэўна, сам адчуваў, што паводзіць сябе не так, як трэба.

    Перамога была невясёлая. Не паспелі разбіць першамайцаў, як самі перасварыліся. Панядзелак румзаў і пагражаў Яшу. Калашкан стаяў надзьмуты. Ніякіх трафеяў, якімі б можна было ганарыцца, Слабодка не ўзяла.

    - Будзем купацца, — сказаў Алёша. — Цяпер яны сюды і носа не пакажуць.

    Але купанне не развесяліла. Хлопцы боўталіся ў вадзе, як нежывыя. Ніхто не хацеў ныраць, не пырскаўся і не пішчаў. Ніколі, мабыць, у час купання не было на Цітавай копанцы так ціха. Руды Алёша бачыў, што трэба нешта зрабіць, каб войска павесялела. Але што зрабіць, ён не ведаў...

    У гэты час Змітрок Калашкан, які першы палез на бераг, незнарок скінуў у ваду Алёшава адзенне. Тарабанавы штаны адразу патанулі, бо ў іх у кішэнях было поўна розных жалязяк, а шапка без казырка паплыла па хвалях. Голы Тарабан кінуўся на Змітрака. У гэты час ён, пэўна, зусім забыў пра тое, што Калашкан — камандзір палка. Ён лупцаваў яго без літасці. Усю сваю злосць Алёша спагнаў на Калашкане. Змітрок не плакаў. Ён моўчкі выцер з разбітага носа кроў і надзеў свае дзіравыя штаны.

    — Ты яшчэ папомніш мяне, Тарабан, — сказаў ён. — Ваюй цяпер адзін. Цалуйся са сваім Панядзелкам.

    Калашкан пайшоў. Хлопцам было няёмка. Яны бачылі, што Алёша пакрыўдзіў Змітрака дарэмна. Але ніхто за яго не засту-піўся. Усе маўчалі, таму што баяліся рудога Алёшы.

    — Вельмі ганарлівы стаў, — сказаў Тарабан пра Змітрака. — Не слухае. Не трэба мне такія.

    Алёшу падтакнуў толькі Аркадзь Панядзелак. Хлопцы моўчкі папляліся дадому. Першамайку разбілі, але ніякай ра-дасці не было. Яша ішоў ад копанкі сумны і змрочны. Яго душа працівілася парадку, які ўстанавіў у сваім войску руды Алёша. Ён рабіў што хацеў і ніколі ні з кім не лічыўся. Ён зневажаў усіх, хто сам ішоў за ім. Летась гэтак жа ён збіў і Яшу, і ніхто яго тады не абараніў. Перад вачамі Яшы паўставаў разгублены твар Лізы. «Можа, і сапраўды яе трэба было пусціць, — думаў ён. — Яна ж так прасілася. Гэты дурны Тарабан яшчэ хацеў яе набіць. А Змітрок малайчына, ён не паслухаў Тарабана...»

    Назаўтра ў Цітавай копанцы плавала дохлая кошка. Яша адразу здагадаўся, хто яе туды ўкінуў, і яму стала лягчэй на сэр-цы. Гэта зрабіла, вядома, Ліза. Яна па-свойму адпомсціла і Яшу, і рудому Алёшу за сваю ўчарашнюю ганьбу. Але Яша не крыўда-ваў на Лізу. Яна ўсё-такі здорава прыдумала. Няхай цяпер Тарабан кусае сябе за локці. Цэлы месяц рыхтаваліся да бою, разбілі Першамайку, а ў копанцы ўсё роўна купацца нельга. Ніхто ж не паіезе ў ваду, дзе плавае гэтая смярдзючая кошка.

    Тарабан пагражаў Першамайцы, белагаловаму Косцю, абяцаў сцерці яго ў парашок, а Яша толькі ўсміхаўся. Ён ведаў, што Косця тут ні пры чым. Калашкан да копанкі зусім не прыйшоў, і Алёша прызначыў новым камандзірам палка Цярэшку Лузаніка.
    Х

    Статак, у якім каровы прабілі Рагулі бок, ганяў на пашу глухі Пепа. Яму трэба было крычаць у самае вуха, каб ён што-небудзь пачуў. Можа, і Рагуля пацярпела таму, што Пепа не чуў, як яе паролі другія каровы. Пепу лічылі блазнам. Адны гаварылі, што ён стаў прыдуркаватым ад вялікай навукі, другія расказвалі, што яшчэ ў грамадзянскую вайну яму разбілі галаву белапалякі. 3 таго часу ён і стаў слабы на розум. Але пэўна пра гэта ніхто з хлопцаў не ведаў.

    Пепа быў высокі, худы, і вопратка на ім вісела як на калку. Ен заўсёды вінавата ўсміхаўся і нешта гаварыў сам сабе. Руды Алёша ніколі не прамінаў выпадку пасмяяцца з Пепы. Як толькі на вуліцы паказвалася доўгая, згорбленая постаць пастуха, Та-рабан камандаваў:

    — Пепа, паскачы!

    І Пепа, няўклюдна выкідваючы ногі, скакаў. Ён выконваў любое жаданне Алёшы, калі толькі мог яго выканаць. Пепа мог есці зямлю, мог легчы тварам у гразь, мог вось гэтак нязграбна скакаць. У Яшы заўжды падступаў да горла нейкі салёны камяк, калі ён бачыў, як здзекуецца Тарабан з гэтага немаладога чалавека. Рудому ж Алёшу, відаць, прыносіла вялікае задавальнен-не тое, што дарослы Пепа ва ўсім яго слухае.

    У Рагулі зноў вываліла бок, і Яша пагнаў яе на пашу. Толькі ён ганяў цяпер карову разам з Пепам. Яму трэба было наглядаць, каб Рагулю не зачапіла якая-небудзь бадлівая карова. Ця-пер Яша быў рады, што адвязаўся ад Тарабана. У апошнія дні ён ужо радзей заглядваў на Тарабанаў двор і не вельмі радаваўся, калі Алёша яго за што-небудзь хваліў. Цяпер жа была добрая прычына зусім не хадзіць да рудога Алёшы.

    Паводзіны Пепы з першага дня ўразілі Яшу. Ён не ляжаў цэлы дзень, як другія пастухі, падклаўшы світку пад бок, а ўвесь час, сагнуўшыся, нечага шукаў. Яша ўбачыў, што Пепа раз-пораз ірве і хавае ў кайстру нейкую траву. Потым ён звязвае гэтую траву ў пучкі.

    Навошта табе трава? — закрычаў у самае вуха пастуха Яша.

    Лекі, — усміхаючыся, адказаў Пепа. — Лекі...

    Яшчэ праз колькі дзён Яша выявіў, што Пепа зусім не дур-ны. Хлопец проста дзеля цікавасці спытаў у яго, колькі будзе сто на сто.

    — Дзесяць тысяч, — спакойна адказаў пастух.

    Тады Яша папрасіў памножыць трыста дваццаць чатыры на семдзесят тры. Пепа памножыў імгнепна. Ён не карыстаўся ніякім алоўкам і паперай. Ён мог складаць, аднімаць, множыць і дзяліць у памяці любыя лічбы. Яша аж спалохаўся. Здавалася, што ў Пепавай памяці загадзя былі запісаны адказы на ўсе яго пытанні.

    3 гэтага дня Яша пачаў глядзець на пастуха новымі вачамі. Ен толькі не разумеў, чаму Пепа так лёгка дазваляе Тарабану здзекавацца з сябе.

    Хочаш, я пакажу табе вужаку, — усміхаючыся, прапанаваў аднойчы Пепа.

    Навошта тая вужака? — Яша аж здрыгануўся.

    Не бойся, яна не ўкусіць...

    Пепа прысеў пад вываратнем і выцягнуў адтуль тоўстую, як конскае пута, вужаку. Яна звівалася ў яго руках, але не кусала. Пепа рабіў з вужакай што хацеў: звязваў яе ў вузел, а яна толькі паціху сіпела. Яша не ведаў, што думаць пра Пепу. Дома ён рас-казаў усё маці.

    — Ен чараўнік, сынок, вядзьмар, — сказала маці. — Не звяз-вайся з ім.

    Але Яша не верыў, што Пепа вядзьмар. У школе гаварылі, што ніякай нячыстай сілы на свеце няма. Няма ні Бога, ні чор-та, ёсць адна толькі прырода. Пепа ж наогул не быў падобны да ведзьмара. Ён быў ціхі, спакойны і нікому не рабіў ніякай крыўды.

    Яша заўважыў, што пастуха любіць усё жывое. Ад яго не ўця-кала ні адна карова, на яго не брахаў самы злосны сабака. Яны быццам адчувалі, што да іх падыходзіць чалавек з чыстай і адкрытай душой.

    Пасучы разам з Пепам Рагулю, Яша рэдка ўспамінаў Тарабана. ГПто ўмеў Тарабан? Толькі крычаць на ўсіх і біцца. Пепа ж адкрыў для Яшы новы і цікавы свет.

    Кожны дзень пастух паказваўхлопцу новыя птушыныя гнёз-ды. Ен умеў іх адшукваць па нейкіх нябачных, няўлоўных прык-метах.

    — Жаўрук тут жыве, — сказаў Пепа, калі яны гналі статак цераз узаранае на папар поле.

    Яша цэлую гадзіну кружыўся па загоне, абмацаў, здаецца, кожны каменьчык і нічога не знайшоў. Пепа ж усяго два разы пратупаў краем гоняў і паказаў Яшу намошчанае ў самай раллі гняздзечка, у якім ляжала пяць шэранькіх, пад колер зямлі, яек.

    Другі раз Пепа паказаў Яшу гняздо голуба-туркаліка. Шызы голуб выводзіўся ў дупле, дзе-небудзь на высокім дубе, на які было нялёгка ўзлезці. А туркалік нават не масціў сабе добрага гнязда. Два белыя туркалікавыя яйкі былі добра відаць з зямлі, знізу.

    Аднойчы Яша знайшоў гняздо сам. Ён здзівіўся: сярод не-вялікіх пяці шэранькіх яек ляжала адно сіняватае ў крапінку. Яно было большае за астатнія яйкі. Хлопец доўга ламаў галаву над гэтай праявай і ні да чаго не мог дадумацца. Прыйшлося паклікаць Пепу.

    — Гняздо івалгі, — сказаў пастух. — А большае яйка падклала зязюля. Яна лянуецца карміць сваіх дзяцей сама...

    Яшу стала крыўдна за зязюлю. Ён лічыў яе такой добрай і разумнай птушкай. Яна ўмела адгадваць, колькі хто пражыве на свеце гадоў, і вось на табе — не хоча карміць сваіх уласных дзяцей. Мабыць, і адгадвала зязюля таксама няправільна, раз яна несумленная птушка.

    Пасвіць разам з Пепам было цікава. Ён многа ведаў, але амаль заўсёды маўчаў і толькі бездапаможна, па-дзіцячаму ўсміхаўся. Яша адчуваў сябе дужэйшым за Пепу, і ад гэтага было крыўдна. Такі ён вялікі, разумны, гэты Пепа, а яго ўсе лічаць дурным, насміхаюцца з яго. Чаму ён не пакажа людзям сваю сілу і розум? Яша некалькі разоў прыставаў да пастуха з гэтым пытаннем, але Пепа толькі ўсміхаўся.

    — Мне так добра, — гаварыў ён натужным, ціхім голасам. — Я нікога не чапаю, і мяне ніхто не чапае.

    Пепа клаўся на спіну і цэлую гадзіну глядзеў у неба, думаючы аб нечым сваім, незразумелым для Яшы.
    ХІ

    Вуліца Першамайка нават сваім знешнім выглядам адрозні-валася ад Слабодкі. Хаты былі тут пераважна новыя і не ляпі-ліся так густа, як у старой частцы сяла — Слабодцы. Амаль у кож-ным двары быў сад, а там, дзе яго не было, расло хоць некалькі дрэў. Вясной і летам вуліца нагадвала доўгі зялёны калідор.

    У двары Косці Кветкі, дзе збіраліся першамайцы і дзе зна-ходзіўся галоўны штаб камуны, усе гэтыя дні панаваў змрочны і панылы настрой. Першамайскія хлопцы павесілі насы. Ніякай радасці не было. I летась паражэнне, і сёлета. Дзесяць разоў разбіралі прычыну вайсковай няўдачы і сыходзіліся на адным: ва ўсім вінаваты Аркадзь Панядзелак. Каб не гэтыя во-сем перабежчыкаў на чале з Аркадзем, Слабодка нізавошта не адолела б Першамайку. Хіба мала першамайцы загартоўвалі сябе, рыхтуючыся да рашаючай бойкі? Кожны дзень займаліся на турніку, вучыліся поўзаць па-пластунску і біць з рагатак без промаху. Аркадзя з яго хлопцамі Першамайка да сябе не запрашала, ён набіўся сам. Даваў абяцанні, прысягаў, што болей ніколі не пяройдзе на бок Тарабана. Сам жа лаяў і высмейваў рудога Алёшу — і зноў пабег да яго падлізвацца. Гэтага нельга было зразумець...

    Белагаловы Косця пакутаваў болей за ўсіх. Ён ніколі не думаў, што ім прыйдзецца гэтак цяжка. Калі ён арганізоўваў камуну, усё здавалася лёгкім і простым. Хіба ўдалося б ім, каб яны не дружылі, змайстраваць гэтыя самакаты або хоць адзін планёр? Вядома, не ўдалося б...

    А гэтая вайна за копанку?! Яны ж толькі хацелі даказаць, што праўда на іхнім баку.

    Першамайка ж зусім не збіралася, выйграўшы бітву карыс-тацца Цітавай копанкай адна. Косця хацеў толькі роўнага права для сябе і сваёй вуліцы, каб купацца, калі захочацца. Той самы Ціт, які даўно памёр і які некалі выкапаў гэтую копанку, ён жа не жыў у Слабодцы. Не жыў ён, праўда, і на Першамайскай вуліцы, якой наогул у той час не было. Хутар старога Ціта стаяў наводшыбе ад сяла. Ад усёй сялібы засталіся толькі дзве грушы-дзічкі, некалькі спарахнелых пнёў ды зацягнутая зялёнай краскай, заросшая па берагах вербалозам копанка.

    Таму былі ўсе падставы лічыць, што Цітава копанка з'яўляецца нічыёй і ніхто не мае на яе ніякага асаблівага права. Дык чаму ж тады дурны Тарабан ваюе за копанку, чаму ён хоча, каб у ёй купаліся толькі адны слабадскія хлопцы?..

    Адчуванне несправядлівасці перапаўняла сэрца белагаловага Косці. Летась Тарабан забраў валейбольны мяч і сетку. Тады ледзь не разышліся ўсе хто куды. Добра, што ён, Косця, прыдумаў рабіць самакаты і планёры і ўгаварыў на гэта хлоп-цаў. А цяпер вось зноў няўдача...

    Косця сядзеў на дубовым бервяне ў сваім двары хмуры і зло-сны. 3 раніцы ў штаб камуны не прыйшло і палавіны хлопцаў. Косця ведаў, што гэта азначае. Яму болей не вераць як камандзіру, не вераць, што Першамайка калі-небудзь даб'ецца пера-могі над Тарабанам. Ад гэтага хацелася плакаць...

    Хутка разышліся і тыя, што з'явіліся з раніцы на двор Косці. Косця застаўся адзін. Ен схадзіў у бярэзнік, за свой агарод, дзе былі зроблены сховішчы для самакатаў. Ніхто з хлопцаў не паказаўсюды і носа. Ва ўсіх знайшліся нейкія неадкладныя спра-вы, і ўсе пазбягалі свайго камандзіра. Косця вярнуўся ў свой двор, узяў кнігу і паспрабаваў чытаць «Палескіх рабінзонаў». Але чытанне не ішло ў галаву. Упершыню за свае дванаццаць гадоў Косця адчуў, што ён у бязвыхадным становішчы. Ён зай-шоў у нейкі недарэчны тупік і не ведаў, як з яго выбрацца. Ён не бачыў за сабой ніякай віны, але ад гэтага боль не змяншаўся. Хлопцы яго пакінулі, можа, нават смяюцца з яго цяпер. Ка-мандзір без арміі... А хіба ж ён напрошваецца ў камандзіры? Выбіралі самі, а цяпер самі адвярнуліся. Косцю было так цяжка, што проста не хацелася жыць...

    Так мінуў дзень, і другі, і трэці...

    На чацвёрты дзень прыехаў дзядзька Пятро з горада. Ён прыязджаў кожнае лета і жыў у Косцевай хаце. Бацькі свайго Косця не памятаў: ён служыў недзе аж у Туркестане на грані-цы, і яго забілі там басмачы.

    1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта