ВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1). Вайна каля цітавай копанкі
Скачать 353 Kb.
|
-I ў вас многа кніг? -Дзевятнаццаць штук. Але цікавых толькі шэсць, — прызнаўся Косця. -А ў вашу бібліятэку можна запісацца? -Можна, толькі трэба прынесці сваю кнігу. Кнігі ў Яшы не было, і гэта яго засмуціла. Прапанаваць стары падручнік арыфметыкі ён не адважыўся, а «Містэра Цвісцера» — падарунак настаўніцы — не хацелася аддаваць. -У мяне ёсць кніга пра Бураціна і залаты ключык, — успомніў Яша. — Толькі ў мяне палавіна, я яе сам перапісваў... -У нас ёсць Бураціна, — сказаў Косця. — Прынесла Ліза. Нічога, мы цябе запішам і без кнігі. Прынясеш, як будзе ў цябе. Добры хлопец гэты белагаловы Косця. Ен нічога не шкадаваў і адразу ішоў на ўступкі. Яшу ён вельмі спадабаўся. Калашкан таксама не сказаў нічога дрэннага пра Косцю. — Толькі ён нейкі ціхі, — здзівіўся Змітрок. — Ен жа і крычаць не ўмее. Як толькі Косця камандаваў войскамі і перамог Тарабана? Гэта было дзіўна і незразумела. Ціхі, памяркоўны Косця здаваўся слабым у параўнанні з самаўпэўненым, грубым Алёшам. Не, ні Яша, ні Змітрок не маглі ўявіць Косцю камандзірам. Але ж неяк ён з'яднаў ІІершамайку? XIV Белагаловы Косця любіў чытаць. Кнігі прывабілі яго вельмі рана, можа, з дзевяці ці нават з васьмі гадоў. Маці з раніцы ішла на работу, малодшая сястра не ўмешвалася ў Косцевы справы, клапоцячыся толькі аб сваіх ляльках, якіх трэба было і на-карміць, і абшыць. Косця быў самастойны і незалежны. Ен рабіў што хацеў у сваёй прасторнай хаце з двух пакояў. I ён чытаў. Чытанне займала болыпую частку таго часу, якога ў Косці было колькі хочаш. Да дванаццаці год хлопец праглынуў, мабыць, болей за сотню кніг. Магчыма, па гэтай прычыне Косця і вылучаўся сярод астатніх хлопцаў Першамайкі. Ён заўсёды ўсё ведаў. Ён мог расказаць і пра пустыню Сахару, і пра Паўночны полюс, і пра тое, што людзі хутка паляцяць да зорак. Здавалася, на белым свеце не існуе ніводнай загадкі і таям-ніцы, пра якую б белагаловы Косця нічога не ведаў. Перша-майскія хлопцы гарнуліся да Косці і даражылі яго сяброўствам. Была, вядома, яшчэ адна надзвычай важная прычына, якую нельга скідаць з рахунку, калі гаварыць пра папулярнасць Косці на Першамайскай вуліцы. Дзверы яго хаты гасцінна расчыня-ліся перад кожным, хто б пажадаў сюды зайсці. Тут было заўсё-ды людна. Хлопцы таўкліся ў Косці ад ранку да вечара. Ніхто на іх не крычаў, і ніхто не ўмешваўся ў іх справы. Косця вызна-чаўся надзвычай добрым і памяркоўным характарам: ён дазва-ляў у сваёй хаце ўсё. У яго гулялі ў шашкі, майстравалі розныя машыны і хітрыя штукі, а калі на стале ляжаў бохан хлеба, то адломлівалі па ёмістаму кавалку і елі, нібы свой уласны. Не-здарма пазней, калі арганізавалася камуна, Косцева хата стала штабам. Яша і Калашкан штодня хадзілі цяпер на Першамайку. Яны, як свае, купаліся ў копанцы, гулялі з першамайцамі ў «ялавога» і «кругавога». Каля самай копанкі стаялі ўжо качэлі. Іх памагалі ставіць і Яша з Калашканам. Яны разам з усімі хлопцамі неслі слуп ад самай старой грэблі. Змітрок у дадатак забяспечыў пер-шамайцаў жалезным колам, якое ён прывалок з дому. Без гэта-га кола, што круцілася на самым версе слупа, не было б ніякіх качэляў. Так што цяпер Яша і асабліва Змітрок мелі свае заслугі перад Першамайкай і ніхто не мог папракнуць іх за мінулае. 3 Лізай Яша таксама памірыўся. Ён убачыў яе ў першы ж дзень, як яны прыйшлі на Першамайку. Яшу было вельмі со-рамна за тое, што ён тады ўзяў Лізу ў палон. Але яна пра гэта не ўспамінала сама і, здаецца, ніколі не крыўдавала за мінулае. У цябе ёсць сшыткі? — спытала Ліза. Пяць штук, — Яша паглядзеў у зямлю. — I адзін леташні, падпісаны. Але ён зусім чысты... А ў мяне дваццаць. Мне мама купіла... Яша маўчаў. Ён не мог пахваліцца такім багаццем. — Я табе два сшыткі дам, — сказала Ліза. — I сцірку дам, у мяне дзве... Вядома, і пасля гэтага сшыткаў у Лізы заставалася больш, але Яша лішняга не хацеў. Яша аднойчы спытаў у белагаловага Косці пра камуну. Ён яшчэ не дужа верыў, што яна ў першамайцаў ёсць. Аркадзь Па-нядзелак расказваў пра агарод, майстэрню і сталовую, але нічо-га гэтага Яша не бачыў. Таму ён думаў, што Аркадзь проста хлусіў. Нельга ж два самакаты і тую маленькую будачку, дзе ляжыць трохі яблыкаў лічыць камунай... Камуна ўяўлялася Яшу чымсьці вялікім, прыгожым, дзівосным, што бывае толькі ў казцы. Косця засмяяўся. — Камуна — гэта не казка, — сказаў ён. — Проста ўсе людзі будуць некалі так жыць. Мы робім усё разам, вось табе і малень-кая камуна. Ты ж адзін качэлі не паставіў бы... Нічога дзіўнага, незвычайнага першамайцы сапраўды не рабілі. Але ў іх было весела. Таму Яша і Змітрок, як толькі зда-ралася вольная часіна, беглі на Першамайку. Адзін раз яны ўба-чылі нешта зусім новае. На Косцевым двары стаяла аж тры тачкі. На іх хлопцы грузілі нейкія палкі. — Гэта крушына, — растлумачыў Косця. — Мы яе сушылі, а цяпер возім здаваць. Пудоў дваццаць у нас. Мы грошы збіраем на лыжы і канькі. Яша і Калашкан не верылі сваім вушам. Яны ніколі не ду-малі, што за крушыну плацяць грошы. Яе ж у лесе можна нала-маць колькі хочаш. — Мы і лазу здавалі, — хваліўся Косця. — I ўжо зарабілі сорак восем рублёў. Яша ледзь не плакаў. У яго не было ні канькоў, ні лыж. Каб ён ведаў, то даўно б перайшоў да Косці і сушыў бы гэтую самую крушыну. Першамайцы нагрузілі свае тачкі і павезлі крушыну. Яша і Змітрок ішлі за імі ўслед з апушчанымі галовамі. У іх былі толькі канькі-дзеравяшкі, і спадзявацца на лепшае пакуль што не пры-ходзілася. Можа, вы будзеце яшчэ сушыць крушыну? — з надзеяй спытаў Яша. Не, болей не прымаюць, — Косця, мабыць, шкадаваў, што залішне пахваляўся. — Будзем яшчэ здаваць косці і жалеза. Мы касцей і жалеза можам сто пудоў назапасіць, — зага-рэўся Яша. Здадзім тады разам, — паабяцаў Косця. У Яшы нібы выраслі крылы. Ён ужо бачыў новыя снягурачкі, якія справіць, і ўяўляў сабе, як будзе на іх імчацца па звонкім лёдзе. Гэтыя першамайцы былі проста цудоўныя хлопцы. Яны не толькі сушылі крушыну, збіралі косці і жалеза. Яны яшчэ хадзілі абкопваць дубкі, лавілі капканамі кратоў і пават памагалі касіць калгаснае жыта. Яша цяпер бачыў, што Косця не хваліцца. На Першамайцы такі была камуна... Яша хутка здагадаўся: белагаловага Косцю болей за ўсё на свеце цікавілі планёры. Першамайскі камандзір нават не даваў нікому патрымаць планёр у руках, а хаваў яго ў сваёй хаце на печы. Ён склеіў планёр па малюнку, які быў змешчаны ў часо-пісе. Першамайскія ж хлопцы, здаецца, не вельмі цікавіліся авіятарскімі захапленнямі свайго камандзіра. Яны нават падколвалі яго. — Не паляціць твой планёр, — раўнадушна гаварылі яны. — Летась жа не паляцеў. Косця злаваўся. Нарэшце настаў дзень выпрабавання. Яша прыйшоў на Першамайку яшчэ з раніцы. Яму дужа хацелася паглядзець, як паляціць планёр. Першамайскія хлопцы сабраліся ля Косце-вай хаты. Сам Косця сядзеў на даху. Адтуль ён і запусціў планёр. Але гэты планёр далёка не паляцеў. Ен пратрымаўся ў павет-ры, можа, якіх секунд пяць і ўпаў на вуліцу ў пясок. Косця злез 3 даху прыгнечаны і змрочны. Усе бачылі, што добрых планё-раў ён клеіць яшчэ не ўмее... Але гэта былі дробязі — самакаты, крушына, планёр — у параўнанні з тым, што хутка адкрылі Яша і Калашкан на Першамайцы. Першамайскія хлопцы, аказваецца, трымалі моцную дружбу са старым Лявонам, які пасвіў калгасных коней. Канюшня знаходзілася ў канцы вуліцы, і, калі гналі коней на начлег, можна было скакаць верхам праз усю Першамайку. Гэта асабліва ўзрадавала Яшу. Колькі ён марыў, каб прамчацца верхам на кані на вачах у настаўніцы Марыі Рыгораўны і Лізы. Цяпер яго мара была блізка да здзяйснення. Яша, хвалюючыся і баючыся, што яму адмовяць, у той жа дзень папрасіўся ў Косці ўзяць яго на начлег. Косця ахвотна згадзіўся. — Мы пасвім коней да поўначы, — прызнаўся Косця. — Ста-ры Лявон спіць толькі да першых пеўняў, а потым прачынаец-ца і спаць не можа. Але спіць ён моцна і баіцца, каб коні не нарабілі шкоды. А за тое, што мы пасвім, ён дае нам колькі хочаш ездзіць верхам... Гэта было цудоўна. Пра лепшае Яша не мог і марыць. У той жа вечар ён скакаў на кані. Ен ляцеў услед за белагаловым Косцем і бачыў, што Марыя Рыгораўна стаяла ля сваіх веснічак. Яна, здаецца, таксама заўважыла Яшу. Толькі Лізы ў гэты час на вуліцы не было. Але Яша ўсё адно радаваўся. Ён цяпер ужо ведаў, што і Ліза ўбачыць яго на кані. Коней жа гоняць на нач-лег кожны вечар... Цудоўная летняя ноч вісела над зямлёю. Справа была вёс-ка, злева — шырокі расісты луг, а зверху — неба, засеянае, можа, мільярдам зорак. На поплаве хлопцы расклалі агонь і паселі вакол яго ў кружок. Стары Лявон прымасціўся воддаль, накрыўся з галавой кажухом і адразу захроп. Прагныя языкі агню лізалі сухое ламачча, яно весела патрэсквала, і полымя шугала высо-ка ўгору. Ад гэтага цемень яшчэ болей згушчалася, за дзесяць крокаў ад вогнішча цяжка было што-небудзь убачыць. Недзе ў вёсцы, ля клуба, спявалі камсамольцы прыпеўкі пра кудлатага папа і кулака, рыпаў гармонік, а туг на лузе толькі гарэў агонь ды зрэдку пазвоньвалі званкамі коні. Косця расказваў пра Афрыку. Ён ганарыў так маляўніча і пераканаўча, нібы вандраваў па Афрыцы сам. Яша слухаў і, здаецца, бачыў на ўласныя вочы густыя і рапІЧНЫЯ лясы, перавітыя ліянамі, высокія какосавыя палі.мы, на якіх віселі арэхі, кожны велічынёй з галаву. Па афрыканскіх гушчарах блукалі тыгры і львы, у водах блакітнага Ніла плавалі нснажнрныя кра-кадзілы. Але Яша крочыў за Косцем па Афрыцы і не адчуваў ніякага страху. Побач былі хлопцы, белагаловы Косця. Перад імі, дружнымі і з'яднанымі, адступала ўсё... Свет раскрываў перад прыціхшымі хлопцамі свае бясконцыя дары і цуды. I было незабыўна хораша ад адчування багацця жыцця, ад таго, што не ўсё яшчэ адкрыта і знойдзена на зямлі, што можна яшчэ быць і магеланамі, і калумбамі. У небе блішчалі зоркі, гарэў агонь, звінелі званкамі коні. I тут ля агню разгараліся і плылі ў неабсяжную далячынь хлапечыя мары... Яша цяпер разумеў, чаму першамайцы слухаюць Косцю. Ён не быў такі дужы, як руды Алёша, затое ён быў вельмі разумны. Яша дзівіўся: як можна столькі ўтрымаць у галаве? Галава ў Косці, здаецца, была такая самая, як і ў другіх, а ведаў ён, можа, у сто разоў болей... Пасля пяклі ў прыску бульбу. Ніколі яшчэ Яша не еў такой смачнай бульбы. Яна сама рассыпалася ў роце і была смачнейшай за ўсё, што яму даводзілася да гэтага часу каштаваць. Аднаго вечара Яша расказваў першамайцам пра гару Багародзіцкую. Слухалі яго ўважліва, а калі ён скончыў, усе змоўклі і запытальна паглядзелі на Косцю. — Пра царкву, якая затанула, выдумалі, — сказаў Косця. — А гара Багародзіцкая ўзнікла пасля ледавіка. Косця гаварыў пра ледавікі, якія ішлі з далёкай Поўначы, праўзгоркі, балоты і азёры, утвораныя магутнымі льдамі... Яша слухаў і не мог наслухацца... Разгаварыліся і пра Пепу. Болыдасць хлопцаў лічыла яго чараўніком. — Мой дзядзька, які цяпер у горадзе, ведае Пепу, — сказаў Косця. — Ніякі ён не чараўнік. Пепа вучыўся за доктара, а калі горад занялі белыя, ён дапамагаў нашым. За гэта белыя заму-чылі на яго вачах маці і сястру. Яго самога таксама два разы прастрэлілі кулямі, але ён выжыў. 3 таго часу Пепа такі. Косця ведаў вельмі многа. Можа, яму расказваў пра ўсё гэта дзядзька, які працаваў у горадзе і летась прыслаў Косцю валей-больны мяч і сетку... Першамайка вабіла Яшу, як магніт. Ён ужо не мог пражыць дня, каб не збегаць да белагаловага Косці, не пакруціцца на качэлях. Змітрок Калашкан быў таксама сваім чалавекам на Першамайцы. Яго там паважалі за праўдзівасць і незалежнасць характару. Да першамайцаў хадзілі гуляць Алесь Бахілка і дру-гія хлопцы. Бахілка як камандзір Тарабанавага палка спачатку трохі пабойваўся, але яго таксама ніхто не крануў, і Алесь па-смялеў. Аднаго Аркадзя Панядзелка не любілі на Першамайцы, і ён не паказваў туды носа. Руды Алёша ўсё хварэў, і пра яго ніхто не ўспамінаў. Усім было добра і без Алёшы. Але Тарабан напомніў пра сябе сам. Аднаго разу, калі Яша вяртаўся з Першамайкі дадому, ён нос у нос сутыкнуўся з Тара-банам. Той сядзеў на беразе Цітавай копанкі і, відаць, спецыяльна пільнаваў Яшу. — Дзе быў? — грозна спытаў Алёша. Яша хлусіць не ўмеў і расказаў усю праўду. — Я з вамі пагавару яшчэ, — паабяцаў Алёша. — Не ўцячэ ад мяне ні твой Калашкан, ні Бахілка. Можаш ім перадаць... і Тарабан, даўшы моцнага кухталя, адпусціў Яшу. — Калі яшчэ пойдзеш на Першамайку, то будзе не гэтак, — прыгразіў ён. — Зарубі сабе на носе... Крыўда перапаўняла Яшавы грудзі. Якое права мае гэты Алёша ўсімі камандаваць і з усіх здзекавацца? Рад, што ў яго здаравенныя кулакі. Яша на першым часе не ведаў, што рабіць. Гсці скардзіцца Косцю яму не хацелася. Ён жа ўсё-такі служыў у Тарабанавым войску, і Косця тут ні пры чым. Але Яша нават не дапускаў думкі, што заўтра не пойдзе на Першамайку. Хлопец пабег агародамі да Калашкана. Змітрок, выслухлўшы навіну, раззлаваўся. — Я ведаў, што гэты Тарабан будзе яшчэ лезці, — рашуча сказаў ён. — Трэба яго правучыць. Яны рушылі да Бахілкі. Бахілка спачатку вагаўся, але, калі Яша сказаў яму пра Алёшавыя пагрозы, набраўся ваяўнічасці. Утрох яны падышлі да Тарабанавага двара. Яны хадзілі, можа, цэлую гадзіну і з выклікам свісталі, пакуль Алёша заўважыў іх. Нарэшце ён выйшаў са свайго двара. -Ногі ліжаце Косцю! — падступіў ён да Калашкана. — Думаеш, гэта вам так пройдзе... -Ты да нас не лезь, Тарабан, — Змітрок гаварыў спакойна. — Мы будзем рабіць што захочам... Калашкан хацеў абысці Тарабана, але той загарадзіў яму дарогу. Тады да рудога Алёшы падышлі Яша з Бахілкам. — Мы цябе не чапаем, і ты нас не чапай, — дрыжачым ад узбуджэння голасам сказаў Яша. — Хопіць табе камандаваць... Тарабан схапіў Яшу загрудкі. У тую ж хвіліну Калашкан падставіў ножку а Бахілка тузануў яго за плечы. Тарабан упаў а ўсе трое стаялі. Алёша ўсхапіўся. Ён проста шалеў ад злосці. Ця-пер ён кінуўся з кулакамі на Калашкана. Паўтарылася тое самае — трое былі намнога дужэй за аднаго. Алёша ўстаў з зямлі, але біцца ўжо не кідаўся. Ён неяк адразу звяў, адчуўшы, што адзін нічога не зробіць. Угнуўшы галаву ў плечы, Тарабан пай-шоў у свой двор... Насупраць Тарабанавага двара, на выгане, хутка сабраліся амаль усе хлопцы, якія ваявалі ў Алёшавым войску. Не было толькі Аркадзя Панядзелка і Лузаніка. Хлопцы пра ўсё ўжо ве-далі, але ніхто не заступіўся за Алёшу. Усе смяяліся, гаманілі, а Тарабан адзін хадзіў па сваім двары. Яшу зрабілася нават шкада Алёшы. Усё-такі ён смелы хлопец. Ён жа і не дурны. Ці нельга з ім дамовіцца проста, без ніякай бойкі? Яша ўжо хацеў сказаць пра гэта Бахілку і Калашкану, каб паклікаць Алёшу і памірыцца, але Тарабан у гэтую хвіліну выйшаў з двара сам. Па аднаму цяпер не хадзіце, — крычаў ён. — Галовы паадкручваю... Не палохай, — адказаў Калашкан. — Не баімся. — Генерал без арміі! — крыкнуў Яша. Тарабан зноў знік на сваім двары. Мірыцца ён не хацеў... Назаўтра трэба было ў школу. Па Яшу забег Змітрок. I зусім нечакана прыйшоў Косця Кветка. Ён яшчэ ніколі не быў на Яшавым двары. — Пакажыце мне свайго голуба, — папрасіў Косця. Яша вынес на двор клетку. Туркалік ужо вырас зусім. Распусціўшы хвост, ён насіўся па клетцы і вуркаваў. Косця глядзеў на голуба моўчкі. -Яму сумна аднаму, — сказаў ён нарэшце. — Давай пусцім яго на волю. Ён прывык у мяне, — сказаў Яша, бо яму шкада было выпускаць голуба. — Ён нікуды не паляціць... -Калі не паляціць, тады вернецца да цябе. Давай паспрабуем... Яша неахвотна адчыніў дзверцы. Голуб вырваўся з клеткі і, зрабіўшы над дваром два няўпэўненыя, павольныя кругі, імкліва пачаў набіраць вышыню. Праз хвіліну ў небе відаць была толькі шэрая кропка, якая набліжалася да лесу. — Не вернецца, — з сумам зазначыў Яша. — Значыць, знойдзе сваіх, — сказаў Косця Кветка. Хлопцы пакрочылі ў школу. Пра Тарабана яны нават не ўспомнілі. Ён болей не займаў у іх думках ніякага месца, смелы Алёша Тарабан. Ён не ведаў ні пра ледавікі, ні пра Хрыстафора Калумба, ні нават пра тое, што ў хуткім часе людзі паляцяць да самых зор... 1957 |