ВАЙНА КАЛЯ Ц_ТАВАЙ КОПАНК_ (1). Вайна каля цітавай копанкі
Скачать 353 Kb.
|
А што ж ядуць тыя багамольцы, што спяваюць пад зямлёй? — спытаў Змітрок Калашкан. — Не пад'еўшы ж, не паспяваеш? Калі царква затанула, то ў ёй жа поўна вады, — выказаў сумненне Алесь Бахілка. — Дзе ж тады спяць тыя святыя? На гэтыя рубам пастаўленыя пытанні Яша адказаць не мог. Яму стала сорамна і крыўдна, што яго гісторыя аказалася са-май горшай.
На словы Алёшы Першамайка адказала дружным рогатам.
Такой абразы сцярпець ужо нельга было. Алёша схапіў грудку зямлі і шпурнуў у белую галаву Косці. За ім, як па камандзе. кінуліся ў бой усе слабадскія хлопцы. Яша таксама раз-порал кідаў у ваду, дзе плавалі першамайцы, грудкамі, аддаўшыся ўсім сэрцам нечакана ўзнікшаму баявому запалу. Але Першамайка недарма артачылася. Праз якую-небудзь хвіліну тыя, што купаліся, самі перайшлі ў наступленне. Ды і пазіцыя была ў іх лепшая. На дне копанкі аказалася болей усялякага дабра, чым на беразе. У слабадскіх хлопцаў паляцелі палкі, кавалкі зляжалага глею, усялякі друз. Змітрака Калашка на першамайцы за нагу зацягнулі ў копанку, і ён боўтаўся там у адзенні. Бахілка лямантаваў, бо нехта пацэліў яму дручком па рэбрах. Самому Алёшу кавалкам гліны заляпілі ўвесьтвар. Першамайка так насядала, што прыйшлося адступіць. Першамайцы выскачылі з копанкі і голыя гналіся за слабадскімі хлопцамі. IV Гэта была нечуваная ганьба. Яшчэ ніколі Слабодка не адступала перад баязлівай, недарослай Першамайкай. Відаць, нешта з гэтымі першамайскімі хлопцамі здарылася. Адкуль раптам у іх з'явіліся такі спрыт і адвага? Але лішне разважаць не прыходзілася. Трэба было шукаць нейкага паратунку, каб змыць ганьбу, што павісла над Слабадской вуліцай. Яшчэ, здаецца, ніколі Яша не глядзеў з такой падзеяй на рудога Алёшу. Алёша павінен бьгў знайсці вьгхад з гэтага надзвычай цяжкага становішча. Увесь той дзень, стаіўшыся пад Тарабанавай павеццю, хлопцы думалі. Была выслана разведка, якая далажыла, што першамаііцы пе купаюцца болей у копанцы. Але гэтая вестка не прынесла палёгкі. У той дзень не хадзілі абдзіраць вішнёвую смалу ў Салвэсеў сад, не насілі здаваць бутэлькі ў краму Алёшавага бацькі, забыліся на ўсе прыгажосці жыцця, якія лета дае проста дарма. — Трэба ім усыпаць! — нарэшце рашуча прамовіў Алёша. Слабодка з палёгкай уздыхнула. Так думалі ўсе, і Алёшавы словы паддалі хлопцам адвагі. — Трэба ім даць, каб яны помнілі і ніколі да нас не чапля п ся, — гаварыў далей Тарабан. — Няхай ведаюць, што яны ўсе нулі без палачак. Я яшчэ пакажу гэтаму Косцю. Хлопцы крычалі, спрачаліся наконт планаў помсты. Але ў кожнага, ды, мабыць, і ў самога Алёшы, быў у душы прытоены страх перад Першамайкай. Гэтыя ж «нулі без палачак» гналі іх сёння ад копанкі аж да самых агародаў. У той дзень нічога не прыдумалі. Алёша распусціў хлопцаў па хатах, загадаўшы з'явіцца назаўтра раніцай. Алёша над нечым думаў. Ноччу Яша не спаў. Яму мроіўся іхні смельг заўтрашні налет на копанку, уцёкі першамайскіх хлопцаў, сапраўдная перамога. Назаўтра Яша, нават як след не паснедаўшьг, прыбег мад Тарабанаву павець. Хлопцы былі ўжо ў зборы. Алёша прыйшоў заклапочаны і сур'ёзны. Ён нешта прыдумаў — гэта бачылі ўсе. Нам трэба армію стварыць, — заявіў Алёша. — Толькі не на гульню, як раней — адны чырвоныя, другія бельгя. Трэба армія нашай вуліцьг. У нас будзе цяпер сапраўдная вайна... Вядома, ніхто не мог прьгдумаць лепей за Тарабана Алёшу. Думка пра армію спадабалася ўсім. Тады Алёша выняў з кішэні істок паперы і прачытаў прысягу, якую ён сам склаў за ноч. Іэтую прысягу трэба было падпісаць уласнай крывёю. Тут жа пад Тарабанавай павеццю кожны пракалоў Алёшавым пяром руку і паставіў сваё прозвішча пад прысягай... Алёша прьгзначьгў камандзіраў. Камандзірамі палкоў былі іі істаўлены Змітрок Калашкан і Алесь Бахілка. Сам Алёша за-аваў за сабой пост галоўнага камандуючага. Яша ніякага чыну не атрымаў, ён застаўся звычайным байцом. Такіх, як ён, была большая палавіна. 3 гэтай раніцы пачалася старанная падрыхтоўка да наступлення на Першамайку. У якасці будучага тэатра ваенных дзеянняў намячалася, вядома, Цітава копанка. Гэта была справа гонару — разбіць першамайскіх хлопцаў каля копанкі, адплаціць ім за ўчарашнюю ганьбу. Цэлы дзень армія рабіла рагаткі. Разведка між тым даносіла, што каля копанкі першамайкі хлопць болей не паказваюцца. Гэта трохі знізіла баявы настрой слабадскога войска. Нікому не хацелася проста так, без перамогі, ісці купацца ў Цітаву копанку. Тады Алёша прапанаваў новы план. У выкананні яго галоўную ролю павінен быў адыграць Яша. Алёша загадаў яму ісці на Першамайскую вуліцу і пранюхаць, што там робіцца. — Цябе яны, можа, і не зачэпяць, — заспакоіў Яшу Тарабан. — А калі будуць біць і распытваць пра нас, то нічога ім не кажы. Зразумеў? Яша, вядома, разумеў, што яго становішча можа быць ня-лёгкім. Але ў душы ён радаваўся даручэнню. Яму здавалася, што нездарма Алёша прызначыў у разведку іменна яго. Калі гулялі ў «кругавога», Яша лепей за ўсіх хлопцаў умеў адгадваць, у каго схаваны мяч. Шкада толькі, што раней Алёша не заўважаў гэтага і ніколі не прызначаў Яшу нападаючым. План разведкі ў Яшы склаўся адразу. На Першамайцы жыла яго цётка, і калі яго сустрэнуць першамайскія хлопцы, ён скажа, што ідзе да яе. Калі ж яны не павераць і пачнуць яго біць, ён можа давесці іх да самага цётчынага двара. Яша пайшоў. Ен не ўзяў з сабой ні рагаткі, ні нават палкі. Нікога з хлопцаў на Першамайскай вуліцы ён не сустрэў. Сон-ца хілілася ўжо к захаду, злосныя сабакі, якія былі тут амаль у кожным двары, з незахаваным падазрэннем праводзілі Яшу. Хлопец прайшоў ужо ўсю Першамайку з канца ў канец і нічога пакуль што не выявіў. Але з пустымі рукамі вяртацца назад не выпадала. Пра сваю цётку Яша забыў, трэба было дазнацца, што робіць гэты самы белагаловы Косця. — Яша, чаго ты тут ходзіш? Хлопец здрыгануўся ўсім целам, але адразу ўзяў сябе ў рукі. Яму нічога не пагражала, бо гэта аклікнула яго Ліза. Яна была ў белай сукенцы і стаяла каля сваіх веснічак. 3 таго часу, як іх адпусцілі на канікулы, Яша не бачыў Лізы. Прыйшлося да яе падысці. Ліза адразу засыпала яго пытаннямі і павяла ў свой двор. Адмовіцца нельга было ніяк. У школе Ліза ніколі не закрывала рукой сваёй чарніліцы ад Яшы і наогул ставілася да яго прыхільна. А аднойчы, калі ён яе за нешта штурхануў, яна заплакала, але Марыі Рыгораўне не паскардзілася. Ліза вынесла з хаты кніжку і пасадзіла Яшу побач з сабой на ганку. Гэта была цікавая кніжка, і называлася яна «Рабяты і зве-раняты». Дома ў Яшы, акрамя чытанкі для другога класа, якую ён адразу прачытаў, яктолькі купіў, і «Містэра Цвісцера», ніякіх кніжак болей не было. Яша прагна гартаў кніжку, забыўшыся ў гэты час на тое, што ён сядзіць побач з Лізай і што сам руды Алёша паслаў яго ў разведку. За гэтым заняткам застала хлопца Лізіна маці. — Мама, гэта той самы Яша, — адрэкамендавала Ліза свайго госця. Яша пачырванеў да вушэй. Ён лічыў найвялікшай ганьбай сядзець іюбач з дзяўчынкай, і тое, што ёсць сведка гэтага яго відавочнага злачынства, кінула хлопца ледзь не ў роспач. Але гэта было яшчэ не апошняе выпрабаванне, якое ў гэты дзень выпала на Яшаву долю. Лізіна маці пайшла ў хату і хутка паклікала туды Лізу разам з Яшам. Адмовіцца зноў было нельга. Ніколі ў жыцці Яша не адчуваў сябе гэтак няёмка, як у тую хвіліну, калі ён сваімі чор-нымі, парэпанымі нагамі ступіўна фарбаваную подлогуЛізінай кватэры. Лепш бы паадсякаць гэтыя чорныя ногі... Лізіна маці паставіла перад Яшам асобную талерку з суніцамі, якія пасыпа-ла цукрам і заліла малаком. Такой раскошы, каб есці суніцы з цукрам, Яша ў сваім жыцці не бачыў. Пасля гэтага Ліза, нібы хлопец, іграла на гармоніку, а Яша, схаваўшы ногі пад стол, слухаў. Усё гэта было падобна на нейкі сон, і Яша ніяк не мог сабрацца з думкамі. На развітанне Ліза дала яму пачытаць гэтую самую кніжку пра рабят і зверанят. Ужо на вуліцы Яша вярнуўся да сапраўднасці. Кніжку ён адразу схаваў за пазуху, бо яе маглі парваць або адабраць перша-майскія хлопцы. Тут, на вуліцы, Яша ўспомніў і пра тое, што яму трэба выконваць свае абавязкі. Яшава разведка ўсё ж закончылася з поспехам. Ён дазнаўся пра многае і прынёс рудому Алёшу цікавыя звесткі. Пасля Яшавай разведкі Слабодка яшчэ болей знелюбіла Першамайку, і на гэта былі свае важкія прычыны. Цяпер можна было ўжо зда-гадвацца, чаму Першамайка трымае сябе так фанабэрыста і непакорліва. Яша дазнаўся, што белагаловы Косця прывабіў усіх першамайскіх хлопцаў валейболам. Валейбольны мяч і сетку прыслаў Косцю яго дзядзька з горада. Цяпер Першамайка цэлы дзень рэжацца ў валейбол. Першамайскія хлопцы разам хо-дзяць улес, разам купаюцца, разам праводзяць амаль увесь свой час. Але гэта яшчэ не ўсё. Косця падбіў першамайскіх хлопцаў, і яны клеяць нейкія планёры. Гэтыя планёры нібыта будуць самі лятаць у паветры. Пра планёры Слабодка, між іншым, не паверыла. Руды Алёша аўтарытэтна заявіў, што ніякі планёр з фанеры ў паветры не ўтрымаецца, бо гэта ж табе не лёгкі папяровы змей... 3 такой думкай пагадзіліся ўсе. Становішча складалася не вельмі добрае. Цяпер ужо кож-ны разумеў, што з рагатак можна пужаць вераб'ёў, а не перша-майскіх хлопцаў. Раз у іх такая моцная дружба, то разбіць іх будзе нялёгка. Зноў Слабодка з надзеяй паглядала на Тарабанавага Алёшу, які адзін мог падказаць правільнае рашэнне. Алёша ж думаў. Ён думаў на гэты раз не вельмі доўга. — Вечарам палезем у Салвэсеў сад, — сказаў Алёша. — Нарвём яблыкаў. Яны ўжо вялікія. Але есці іх не будзем. Я сам палічу, хто колькі нарве... Усе са здзіўленнем сустрэлі гэты загад галоўнакамандуючага. Налёт на Салвэсеў сад рабіўся не ўпершыню, але яшчэ ніколі Алёша не патрабаваў такога. Праўда, і раней для Алёшы хлопцы выцягвалі з-за пазухі па лепшаму яблыку, каб ён пакаштаваў. Але аддаць яму ўсе яблыкі — гэта было ўжо замнога нават для Алёшы. Хлопцы стаялі пахмурныя і з выклікам пазіралі на свайго важака... — Я сказаў, не будзем есці яблыкаў — і ўсё! — раззлаваўся ад гэтых насцярожаных позіркаў Алёша. — Не бойцеся, сам я іх не паем. Пералічым... Тарабан нешта прыдумаў. Гэта высветлілася пасля таго, як ён адклікаў убок камандзіраў палкоў Змітрака Калашкана і Алеся Бахілку і пачаў з імі раіцца. Камандзіры пасля Алёшавага та-емнага шэпту весела зарагаталі. Было ясна, што рыхтуецца нешта цікавае, таму Яша разам з усімі ахвотна палез прыцем-кам у Салвэсеў сад. I хоць ён ведаў, што яблыкаў пакаштаваць не прыйдзецца, налаташыў іх поўную пазуху. Яблыкаў было многа. Алёша пералічыў, колькі нарваў кожны, а пасля дазволіў з'есці па тры яблыкі камандзірам і па два — радавым байцам. Яша з'еў два самыя маленькія яблычкі. Астатнія забраў Алёша. V Назаўтра ўсё стала ясней яснага. Калі Яша прыйшоў на Тарабанаў двор, ён убачыў там Аркадзя Панядзелка і яшчэ не-калькі хлопцаў, што жылі на станцыйным пасёлку. Яны елі Сал-вэсевы яблыкі, якімі іх шчодра частаваў Алёша. Тарабан дамаўляўся з Аркадзем Панядзелкам наконт сумеснага выступлення супраць Першамайкі. Умова была заключана. Аркадзь абяцаў выставіць восем чалавек. Гэта давала вялікую перавагу Слабодцы ў сіле. Цяпер можна было смела ісці вайной на непакорную Першамайку. Праз два дні каля Цітавай копанкі разгарэўся бой. Бой гэты быў кароткі. Першамайка спачатку не здавалася. Яна заняла выгадныя пазіцыі і мужна абаранялася. У першамайскіх хлоп-цаў таксама аказаліся рагаткі, так што ніякай перавагі ў Слабодкі не было. Але Косця Кветка, які камандаваў варожым войскам, не ведаў, што лёс гэтай бітвы ўжо загадзя вырашаны. Ён не ведаў, што з тылу, з боку балота, падкрадаюцца Аркадзь Панядзелак і яшчэ сем хлопцаў, якія сталі саюзнікамі Слабодкі. I калі станцыйныя хлопцы падняліся ў атаку з тылу, рады першамайцаў змяшаліся. Частка войска кінулася наўцёкі, адругая частка разам з Косцем Кветкам трапіла ў палон. Яша ўпершыню адчуў вялікую радасць перамогі. У яго два разы пацэлілі грудкай, але яму ніколькі не балела. Ён ганарыўся, як і ўсе, што Першамайка разбіта і што яна цяпер і носа не паткне да Цітавай копанкі. Захопленым палонным і самому камандзіру Косцю Кветку ўчынілі допыт. Дапытваў сам руды Алёша. Ён спраўляўся наконт таго, колькі жывой сілы і зброі ў варожым войску, якую ваенную падрыхтоўку яно прайшло. Косця Кветка маўчаў. Ён апусціў сваю белую галаву і не гаварыў ні слова. Яшка нават пашкадаваў тады гэтага самага Косцю. Бадай, не варта было яго так мучыць. Хопіць з яго аднаго сораму. Хіба ж гэта прыемна трапіць у палон... Косцю і тых, што разам з ім былі захоплены ў палон, адпусцілі толькі пад вечар. Паражэнне першамайскім хлопцам абышлося дорага. Па-першае, ім давялося адмовіцца ад Ціта-вай копанкі. Першамайцы мелі права купаццаў копанцы толькі пад вечар, ва ўсцаламучанай і бруднай вадзе. У дадатак да гэтага Першамайка раззбройвалася. Усе ра-гаткі, якія наленсалі варожаму войску, к вечару былі перададзены рудому Алёшу. Гэтымі рагаткамі ён узброіў хлопцаў, што прыйшлі на дапамогу Слабодцы разам з Аркадзем Панядзелкам. Самому Аркадзю Алёша даў аж дзве рагаткі. Але самым цяжкім для Першамайкі было не гэта. Са стратай рагатак і нават Цітавай копанкі можна было сяк-так прымірыцца. Тарабанаў Алёша патрабаваў яшчэ ў якасці выкупу за палонных валейбольны мяч і сетку. На такія ўмовы Косця Кветка доўга не згаджаўся. Але сіла была не на яго баку. А Тарабан цвёрда заявіў, што не адпусціць палонных і самога Косцю, пакуль не будуць прынесены сетка і валейбольны мяч. Косцю прыйшлося даць згоду і на гэта. Мяч і сетку прытарабаніў Аркадзь Панядзелак, які цяпер ужо выступаў пасрэднікам паміж дзвюма вуліцамі. Палонных адпусцілі. Радаснай вярталася Слабодка ад Цітавай копанкі. Перамога была поўная. Яша адчуваў сябе на сёмым небе. У хлопца не было нават кропелькі крыўды на Алёшу за яго ранейшыя насмешкі. Каб Алёша загадаў цяпер Яшу памьгць яго ногі, хлопец ні хвіліны не вагаўся б. Пра такую ганьбу Першамайкі, якой дамогся Алёша, Яша нават не марыў. Так ім і трэба, гэтым га-нарліўцам, няхай не задаюцца! Яшавы грудзі распіраў гонар за сваю Слабодку, за рудога Алёшу, такога смелага і разумнага... Некалькі дзён Слабодка жьгла ўражаннямі апошняга бою. Можа, сто разоў успаміналіся ўсе падрабязнасці гэтай гераічнай баталіі, паводзіны кожнага, хто прымаў у ёй удзел. Яшу пахваліў сам Алёша. Ён сказаў перад усім войскам, што Яша не баязлівец, што ён і ў разведку хадзіў смела, і добра ваяваў каля копанкі. Калі раней Яша яшчэ не ведаў, што такое поўнае шчас-це, то цяпер ён у збытку піў асалоду гэтага цудоўнага пачуцця. Сетку павесілі на выгане каля Алёшавага двара. Слабодка цяпер з раніцы да вечара гуляла ў валейбол. Яша прьгходзіў дамоў толькі прыцемкам, стомленьг і шчаслівьг. Ен забываў іншы раз нават ггаабедаць. Ён мог бы і не вячэраць, каб не маці. Але яна не хацела нічога разумець і заўсёды, калі Яша пазніўся, бралася за венік. I ўсё ж гэта былі дробязі ў параўнанні з той вялікай радасцю, якую абяцаў Яшу кожны новы дзень. Лета праносілася вясёльгм карагодам незабыўньгх уражанняў. Яно шчодра дарьгла ясныя цёплыя дні, запоўненыя вялікімі і мальгмі прыгодамі, зорныя вечары з іх званкамі коней на па-пасе і нячутным палётам кажаноў, яно не шкадавала суніц, вішань, яблыкаў і многіх іншьгх цудоўньгх рэчаў. Гэтае лета, як ніколі, з'яднала Слабодку. Хлопцы ўсюды хадзілі талакой! Яны пабывалі нават у пелі — густым асінавым лесе, дзе, як гаварылі бацькі, вадзіліся самьгя сапраўдныя ласі, рабілі паход на далёкую рачулку Ведрыцу, лазілі на маяк, з вяршыні якога былі відаць не толькі ўсе вясковыя аколіцы, а адкрываліся новыя, зусім яшчэ нязведаныя далягляды. I ўсюды, дзе з'яўлялася Слабодка, Першамайка вымушана была ёй саступаць. — Мы вас білі і будзем біць! — заяўляў руды Алёша, убачыўшы каго-небудзь з першамайцаў. — Дзякуем за валейбольньг мяч. Калі купіце новы, скажыце нам. Нам і другі спатрэбіцца... Першамайцам, вядома, бьгло крыўдна слухаць гэтыя насмешкі. Яньг паспрабавалі паўстаць. Аднойчьг яньг распачалі бойку і бьглі з ганьбай разбіты зноў. Не прыйшлося нават клікаць Аркадзя Панядзелка з яго хлопцамі. Слабодка знаходзілася цяпер у зеніце сваёй славы, і яна разбіла б, вядома, армію куды мацнейшую, чым армія Першамайскай вуліцы. Слабодка святкавала сваю другую перамогу. Услед за ёю прыйшла і трэцяя, і чацвёртая... Але і летняе яснае неба часта зацягваюць хмары. 3 Тарабанавым Алёшам пачало рабіцца нешта такое, што псавала ўсю справу. Алёша пачаў задавацца, як ніколі. Ён так вьгсока задраў свой аблузаны нос, што з ім проста нельга было размаўляць. Аднойчы, калі гулялі ў валейбол, Яша адбіў мяч у канаву. Ён пабег за мячом, але Алёша яго спыніў. — Вон з поля! — загадаў Тарабан. — Недарэкі мне не патрэбны. Яшу было крыўдна да слёз. Хіба ж не хадзіў ён у разведку, не ваяваў з першамайцамі, што гэты Тарабан выганяе яго цяпер з гульні, як чужога? А сам ён хіба не заганяў мяч у канаву? Заганяў, але на гэта яму ніхто не казаў і слова. Руды Алёша спыняу гульню, калі яму гэтага хацелася, і забіраў мяч дадому. Там яго ганялі па двары меншыя Тарабаны. Алёша не слухаў цяпер нават камандзіраў палкоў — Змітрака Калашкана і Алеся Бахілку. Тарабана лаялі за вочы ўсе, але пры ім маўчалі. Яго яшчэ баяліся, рудога Алёшы, бо ўсё-такі ён быў самы дужы на ўсю Слабодку. Неяк Яша сказаў пры хлопцах, што мяч належыць усім і для яго проста трэба зрабіць патайную хованку. Тады не прыйдзецца выпрошваць у Тарабанаў. Яшу падтакнулі ўсе, але ў той жа вечар нехта пераказаў рудому Алёшу Яшаву гаворку. Тарабан выклікаў вечарам Яшу да сябе і збіў яго пры ўсіх. Ніхто за хлопца тады не заступіўся. Боль і глыбокая крыўда распіралі Яшавы грудзі. Уцякаючы ад Алёшы, ён крыкнуў, што выходзіць з войска і болей ніколі не будзе ваяваць за Тарабана. Але сказаў гэта Яша проста ад злосці. Ен яшчэ і сам не ведаў тады, як зробіць. Усё ж да Тарабана ён не хадзіў цэлы тыдзень. Яша, як непрытульны, швэндаўся па сваім двары і з зайздрасцю цікаваў за тымі, хто не пасварыўся з Тарабанам і мог гуляць у валейбол, купацца ў Цітавай копанцы, хадзіць па яб-лыкі ў Салвэсеў сад. Яша нават цішком лазіў на дах сваёй хаты і адтуль выглядаў, што робіцца на Тарабанавым двары... У самым канцы канікулаў здарылася нечаканае. У двор да Яшы прыбег Змітрок Калашкан, камандзір Яшавага палка, і расказаў, што Аркадзь Панядзелак здрадзіў. Ён са сваім войскам перайшоў на бок Першамайкі. Першамайка цяпер разам са станцыйнымі хлопцамі нібыта рыхтуе наступленне... У тую ж хвіліну Яша забыў сваю крыўду на рудога Алёшу. Ён памчаўся на Тарабанаў двор. Там якраз ішла нарада. Першамайскае войска рыхтавалася да бою, і ўсе былі ўзбуджаныя, рашучыя і на чым свет стаіць лаялі здрадніка Аркадзя Панядзелка. Яша заняў сваё месца ў баявым страі, ён, як і ўсе, гарэў нецярпеннем бою... У канцы таго лета Першамайка ўсё ж не адважылася наступаць, хоць да яе і далучаліся станцыйныя хлопцы. Хутка вы- светлілася, чаму здрадзіў Аркадзь Панядзелак. Першамаііка проста мела болей садоў, чым Слабодка. У Салвэсеў сад цяпер наогул нельга было прабрацца. Стары Салвэсь пазабіваў усе дзіркі ў агароджы, абцягнуў частакол зверху калючым дротам, а ў садзе прывязаў свайго сабаку Рудзьку. Гэтага Рудзьку цяпер ужо нельга было падкупіць ці як-небудзь задобрыць. Ён, мабыць, злаваўся за тое, што яго прывязалі. Яшу ён болей не пазнаваў і гаўкаў на яго, як і на другіх. Салвэсь яго, мабыць, добра карміў. VI Пачаліся заняткі ў школе. Вайна паміж Слабодкай і Першамайкай спынілася. Чуткі аб гэтай вайне ўсё ж неяк дайшлі да дырэктара, бо Тарабана і белагаловага Косцю выклікалі ў настаўніцкую. Невядома, аб чым размаўлялі настаўнікі з камандуючымі дзвюх варожых армій. Толькі пасля гэтай размовы Алё-ша аддаў загад камандзірам не чапаць першамайцаў. Ён цішком растлумачыў ім, што трэба пацярпець да лета... Усю тую восень і зіму слабадскія хлопцы хваліліся сваімі перамогамі. Гэта не падабалася першамайцам. У класе былі хлопцы і з адной, і з другой вуліцы. I калі ўзнікала спрэчка пра ацэнку якой-небудзь ваеннай аперацыі, клас дзяліўся на два непрымірымыя станы. Спрэчка займала ўсе перапынкі, яна працягвалася і калі хлопцы ішлі са школы дамоў. Аркадзь Панядзелак вагаўся. Ён стаяў то за Слабодку, то за Першамайку. Усё залежала ад таго, з кім у той ці іншы дзень Аркадзь дружыў. Яша, прыйшоўшы ў клас, кожны раз дапыт-ваўся ў яго: |