вопросы к зачёту по белорусскому языку. Белорусский язык. На цвёрды зычны
Скачать 37.23 Kb.
|
Ге, хе, ке (няма) Беларуская мова – нацыянальная мова беларусаў Нацыянальнай называецца мова, якая з'яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Нацыянальная мова - катэгорыя гістарычыая: яна складваецца ў перыяд пераўтварэння народнасці ў нацыю, таму што нацыя як гістарычная супольнасць акрамя агульнай тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу характарызуецца і агульнасцю мовы. Мова - найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі, і агульнасць мовы з'яўляецца важнай умовай экана- мічнай і палітычный канцэнтрацыі жыцця грамадства ў перыяд складвання нацыі. У склад нацыянальнай мовы ўваходзіць і літаратурная мова, і мясцовыя гаворкі, і прастамоўе, і сацыяльныя дыялекты. Аднак яны не з'яўляюцца раўнапраўнымі. У эпоху фарміравання нацый адбываецца станаўленне адзінай літаратурнай мовы, якая пачынае абслугоўваць усе сферы пісьмовых і вусных зносін і паступова выцясняе астатнія разнавіднасці нацыянальнай мовы. Распаўсюджваецца адзінае вуснае літаратурнае маўленне. Працэс пашырэння літаратурнай мовы асабліва паскараецца ў перыяды інтэнсіўнага сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця нацыі. Павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню, узрастанне ролі сродкаў масавай інфармацыі (перыядычнага друку, радыё, тэлебачання) ствараюць спрыяльныя ўмовы для шырокага распаўсюджання літаратурнай мовы сярод усіх прадстаўнікоў нацыі. Гэта, у сваю чаргу, вядзе да звужэння ролі і функцый мясцовых гаворак і іншых разнавіднасцей нацыянальнай мовы. Звычайна кожная нацыя атаясамліваецца з адной нацыянальнай мовай, напрыклад, французы - з французскай, шведы - са шведскай, палякі - з польскай, грузіны - з грузінскай, украінцы - з украінскай і г. д. Аднак у сучасным свеце нярэдкія сітуацыі, калі адна нацыя карыстаец- ца некалькімі мовамі. Тыповым прыкладам можа служыць Швейцарыя. Швейцарцы - адна нацыя, аднак карыстаюцца французскай, ня- мецкай, італьянскай і рэтараманскай мовамі. У сучасным Парагваі індзейцы гуарані складаюць больш за 90 /Насельніцтва краіны. Таму мова гуарані мае такі ж высокі прэстыж, як і афіцыйная іспанская мова. Сёння гуарані ў гэтай краіне з'яўляецца нацыянальнай мовай, якая выкарыстоўваецца ў розных сферах грамадскага жыцця [1]. 3 другога боку, можна прывесці прыклады, калі адна мова з'яўляецца сродкам зносін некалькіх нацый, напрыклад іспанская ў краінах Лацінскай і Цэнтральнай Амерыкі. У такіх выпадках фарміруюцца нацыянальныя варыянты той ці іншай мовы: англійская брытанская, англійская амерыканская, англійская аўстралійская і г. д. Сучасная літаратурная беларуская мова як вышэйшая форма нацыянальнай мовы пачала складвацца ў ХІХ ст. Гэты працэс супаў з перыядам так званага славянскага адраджэння, калі адбывалася інтэнсіўнае фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх літа- ратурных моў. Асаблівасцю складвання мовы беларускай нацыі было тое, што новая беаруская мова амаль не мела традыцый пераемнасці з пісьмовай старабеларускай мовай - мовай беларускай народнасці - і складвалася на народнагутарковай аснове. Упачатку ХХ ст. беларуская мова набыла ўсе правы і функцыі нацыянальнай мовы. Упершыню пасля некалькіх стагоддзяў перарыву яна пачала абслугоўваць усе сферы моўнага жыцця беларускай нацыі. Значнае пашырэнне грамадскіх функцый спрыяла і развіццю самой беларускай нацыянальнай мовы, і ў першую чаргу яе літаратурнай формы. За кароткі час значна ўзбагаціўся слоўнікавы запас, развіліся функцыянальныя стылі, удасканаліўся граматычны лад, замацаваліся літаратурныя нормы, была створана навуко- вая тэрміналогія. На сучасным этапе беларуская нацыянальная мова паспяхова выконвае свае функцыі ў розных сферах зносін паміж людзьмі, на ёй ствараецца разнастайная мастацкая літаратура, выдаюцца газеты і часопісы, друкуюцца навуковыя працы, яна гучыць па радыё і на тэлебачанні, што з'яўляецца сведчаннем высокага ўзроўню яе развіцця. 2. Сістэма нормаў беларускай літаратурнай мовы Што тычыцца норм беларускай літаратурнай мовы, то толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы (1933, 1957 г.), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратурных нормах беларускай мовы. У моўным ужытку некаторыя літаратурныя нормы могуць існаваць у розных варыянтах, якія трэба разглядаць часам як звычайную з‘яву. Тым не менш, не ўсе ўжывальныя варыянты дапускаюцца ў маўленні, прызначаным для сацыяльнага выкарыстання, бо многія з іх з‘яўляюцца проста адхіленнямі ад літаратурнай нормы, якая і дазваляе для ўжывання толькі пэўныя варыянты. Так, беларускія формы слоў дзіця і дзіцё, паўтара і паўтары, раба і рабыня і інш. служаць варыянтамі і дапускаюць сваё раўнапраўнае ўжыванне, а ў формах слоў і словазлучэнняў пачнём і пачнем ,у паліто і паліце, сабака пабег і сабака пабегла і інш. адзначаюцца памылкі (правільна, пачнём, у паліто, сабака пабег). Для выбару правільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поўныя з якіх павінны быць настольнымі кнігамі кожнага кіраўніка (гл., напрыклад: Слоўнік 1987; Тлумачальны слоўнік 1977 – 1984; Тлумачальны слоўнік 1996 і інш.). Унутры агульнай літаратурнай нормы выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ) , сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы). Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Напрыклад, у адрозненне ад літаратурных норм суседняй блізкароднаснай рускай мовы такі гук беларускай мовы, як ч вымаўляецца толькі цвёрда (у рускай мове – толькі мякка), гук р у беларускай мове толькі цвёрды, а ў рускай мове можы быць і цвёрдым, і мяккім; у канцы слоў беларускія губныя зычныя п, б, м вымаўляюцца толькі цвёрда, а ў рускай мове – толькі мякка (параўн.: голуб і голубь, насып і насыпь, сем і семь і да т.п.). Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволены тэмп маўлення (гл.: Фанетыка 1983, 51 – 52) і больш выразнае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншых асаблівасцяў, засведчаных у спецыяльных працах (гл.: Янкоўскі 1966, 13 – 14). Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету (Гумбольдт 1984, 344). Неправільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або нават нізкую культуру маўлення чалавека (параўн. неправільнае вымаўленне слоў: *кілóметр, *магáзін, *дакýмент, *адзíнаццаць і інш замест правільных норм вымаўлення кіламéтр, магазíн, дакумéнт, адзінáццаць і інш.). Складанасць акцэнталагічных норм беларускай мовы, гэтаксама як і ў рускай, палягае ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам (напрыклад, у чэшскай мове – на першым складзе, у польскай – на перадапошнім, у франнцузскай – на апошнім), націск з‘яўляецца рухомым і можа служыць як для адрознення граматычных форм аднаго слова (параўн.: гýбы – губы, у першым выпадку назоўны склон множнага ліку слова губа, у другім – родны склон адзіночнага ліку прыведзенага слова), так і лексічных значэнняў слоў (параўн.: бýйны ‘неспакойны, дзёрзкі’ і буйны ‘выдатны, значны’ і інш.). Тым не менш, літаратурныя нормы беларускай мовы для некаторых слоў дапускаюць варыянтны націск (жыхар і жыхáр, лáскавы і ласкáвы, надáлей і надалéй і інш). Фактычна ўсе слоўнікі беларускай мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якія трэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі. 3.Узнікненне пісьменства Пісьмо – сістэма начартальных знакау, якімі карыстаюцца для фіксацыі вуснай мовы. 1) Прадметнае пісьмо – інфармацыя перадаецца пры дапамозе пэуных прадметау. 2) Піктаграфія – такое пісьмо, знакі якога уяуляюць сабой схематыныя малюнкі, што наглядна выяуляюць прадмет ці з’явы рэчаіснасці. Асалблівасці: Больш ці менш дакладна перадае змест думкі, але не перадае структуру выказвання. Перадае канкрэтныя паняцці і не перадае абстрактых(галоуны недахоп) Не прывязана да канкржтнай мовы, можа чытацца на розных. 3) Ідэаграфія – пісьмо, знак якога перадае цэлае слова. Асаблівасці: Перадае і канктрэтнае і абстрактнае. Карыстаецца строга фіксаваным наборам знакаў Не прывязана да мовы Перадае элементы структуры выказванняў, але не перадае гучання слоў. (Галоўны недахоп – вялікая колькасць знакаў) 4) Складовае пісьмо – знак якога перадае склад (спалучэнне зычнага і галоснага). Асаблівасці: Колькасць знакаў скарачваецца Прывязана да мовы Перадае гучанне 5) Фанаграфія – знак перадае гук. Асаблівасці: Знакау ад 20 да 50 863 – дата узнікнення славянскай мовы. Старажытныя славянскія азбукі. Глаголіца – самая старажытная с славянскіх азбук. Створана у канцы 9 ст., амаль цалкам супадала с кірыліцай алфавітным складам, парадкам пералічэння і назвамі літар. Адрознівалася складанасцю літар. Шырока ўжывалася у 9-11 ст. потым был выціснена больш зручнай кірыліцай. Кірыліца – другая з старажытных славянскіх азбук. Утворана у 10-11 ст. на аснове грэка-візантыйскага пісьма. 24 літары грэчэскага алфаіту і 19 асобных. Гісторыя беларускага пісьма У аснове сучаснага беларускага алфавіта – кірыліца. Яна з’явілась у канцы 10 – пачатку 11 стагоддзя. У сувязі з прыняццем хрысціянства і з’яуленнем рэлігійных тэкстаў на стараславяскай мове. У 13-14 ст. узнікае ужо уласно-славянскае пісьменства. Да 16-га стагоддзя беларускае пісьмо было толькі рукапіснае, а ў 1517 годзе. Ф. Скарына паклаў пачатак ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню. 1517-1519 – скарына пераклаў на беларускую мову і надрукаваў 23 кнігі бібліі рускай. На аснове тагачаснай кірыліцы Скарына стварыу шрыфт, у якім былі загалоўныя і радковыя літары. Шрыфты Скарыны стаў узорам для іншых друкароў, як беларускіх, так і іншаземных. С 14-ага ст. на тэрыторыі беларусі жывуць татары. Яны хутка перайшлі на беларускую мову, а вось рэлігію сваю(іслам) захавалі. Першыя тэксты, напісаны на беларускай мове арабскімі літарамі, з’явіліся у 16-ым ст.. Мова гэтых тэкстау вельмі блізкая да жывой народнагутарковай мовы. Многія дыялектычныя асаблівасці беларускай мовы перадаваліся арабскай графікай нават лепш, чем традыцыйнай кірыліцай. У 17-ым ст. хоць існавала яшчэ і кірыліца, пачалі з’яуляцца тэксты, напісаныя на беларускай мове лацінскімі літарамі. Пад уплывам палякай сталі ужываць лацінскія літары і беларусы. Беларускае пісьмо шырока ужывалася да 1696. 1696 – Сейм РП аб’явіу адзінай дзяржаунай мовай польскую і усё справаводства перавёу на польскую мову. А на рускіх землях карысталіся выключна кірыліцай. У 1709 і 1710 годах загадам Пятра І у кірыліцу быу унесены шэраг змен. Быу выключаны шэраг літар,былі уведзены арабскія лічбы. Рэфармаваная Пятром кірыліца атрымала назву грамадзянскага шрыфту. У канцы 16-га стагоддзя адбыліся падзелы РП і Беларусь увайшла у склад Расійскай Імперыі, у 19-ым і пачатку 20-га ст. беларусы карысталіся 2 граматычнымі сістэмамі: грамадзянскай і лаціскай. Заснавальнікі Новая беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы: Дунін Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч – карысталіся выключна лацінскімі літарамі. Выпрацоука адзінай графічнай сістэмы беларускай мовы адбывалася у пачатку 20-га ст, калі пачалі выходзіць першыя беларускія газеты – “Наша доля, наша ніва” у Пецербурге, Мінску, Вільні і іншых гарадах. Узніклі першыя беларускія літаратурныя ведаведствы. Існаванне дзвюх графічных сістэм выклікау пэуныя цяжкасці у выдавецкай справе. Газета “Наша Ніва” частку матэрыяла друкавала грамадзянскай, частку – лаціскай. У 1916 газета “Наша Ніва” і іншыя цалкам пераходзіць на грамадзянскую. Грамадзянка прыстасоуваецца да беларускай мовы. Узніклі “Ў,ДЖ,ДЗ”, аднак адзінай графічнай сістэмы у гэтыя часы так і не узнікла. У 20-я гг пасля утварэння БНР, а пасля і БССР, калі беларуская мова стала дзяржаунай, была нармалізавана яе графіка. Значную ролю у гэтым адыграла акадэмічная канферэнцыя, якая праходзіла у 1926 у Мінску. Гэтая канферэнцыя і зацвярдзела курыліцу, як адзіны графічны, сродак беларускай мовы. Лінгвіст Рудольф Абіст імкнуйся аб’яднаць лацінку і кірыліцу у адзін шрыфт і стварыць такім чынам арыгінальны беларускі алфавіт, у якім палова літар ліцінскіх, палова кірылічных. 4.Гісторыя беларускага пісьма Беларускае пісьмо — літарна-гукавое. Яно ўключае сістэму графічных знакаў (літары, пунктуацыю), з дапамогай якіх дакладна перадаецца гукавы склад кожнага слова нашай мовы. Літара — умоўны пісьмовы знак гука, а сукупнасць літар, размешчаных у традыцыйна ўстаноўленым парадку, называецца алфавітам. Сам тэрмін «алфавіт» паходзіць ад назвы першых дзвюх літар грэчаскага алфавіта — альфа і бэта.Яны былі ўзяты з фінікійскага пісьма (фінікійцы – стваральнікі першай літарнай сістэмы пісьма; жылі на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора). Першая з іх мела выгляд галавы быка (бык па-фінікійску — алеф), другая — выгляд дома (па-фінікійску — бэт). Паступова гэтыя знакі пачалі азначаць літары а і б. У моўнай практыцы часам ужываецца замест слова «алфавіт» тэрмін «азбука». Ён ідзе ад назваў першых літар старажытнага славянскага алфавіта «аз» і «букі». Уграфічных адносінах літары алфавіта падзяляюцца на друкаваныя і рукапісныя, вялікія (загалоўныя) і малыя (радковыя). Існуе цэлая сістэма шрыфтоў, кожны з якіх прадугледжвае пэўную форму (малюнак) літар і адпаведныя іх памеры. У беларускім алфавіце 32 літары: 10 літар для абазначэння галосных гукаў і 21 літара для перадачы зычных гукаў. Літара ь (мяккі знак) гука не абазначае. Ёсць спецыяльны знак — апостраф ('). Дж і дз з’яўляюцца дыграфамі. У сучаснай беларускай мове яны абазначаюць афрыкаты [дж] і [дз]. Кожная літара ў алфавіце мае сваю назву, якую нельга блытаць з яе гукавым значэннем. Усе літары беларускага алфавіта выразна адрозніваюцца паміж сабой. Парадак размяшчэння літар у алфавіце ўмоўны, ён не мае прамых адносін да пісьма і не мае якога-небудзь лагічнага абгрунтавання. (Гэта традыцыя, якая ідзе яшчэ ад фінікійскага пісьма.) Але яго трэба ведаць, бо гэта важна ў практычных мэтах. Па алфавіту размяшчаюцца словы ў слоўніках, па алфавіту складаюцца розныя спісы, каталогі, картатэкі і г. д. Пры гэтым выкарыстоўваецца так званы «строгі» алфавіт, г. зн. улічваецца алфавітнае становішча не толькі першай літары слова, але і ўсіх астатніх. Непасрэдным папярэднікам беларускага алфавіта было славянскае пісьмо — кірыліца. Разам з тым, гісторыя беларускага пісьменства звязана і з другой графічнай сістэмай — лацініцай, ці лацінкай. УI тысячагоддзі да н. э. у выніку каланізацыі грэкамі Італіі з грэчаскім пісьмом (заходнім яго варыянтам) пазнаёміліся розныя народы Італіі, у тым ліку і этрускі (VII ст. да н. э.). Ад этрускаў яно стала вядома лацінам — італійскаму племені, якое заснавала Рым. У VI ст. да н. э. лаціны на аснове грэчаскага пісьма стварылі свой алфавіт — лацініцу. Лацініца (лацінка) уключала 23 літары. Некаторыя грэчаскія літары ў яе не ўвайшлі, некаторыя змянілі гукавое значэнне. Змяніліся і назвы літар: замест «альфа», «бэта» сталі ўжывацца: А — а, В — бэ, С — цэ і г. д. У эпоху Рымскай імперыі лацінская мова і пісьмо значна пашырыліся ў Еўропе. А ў сярэднія вякі з пераходам у хрысціянства народаў Еўропы лацінская мова стала афіцыйнай мовай царквы, а затым і навукі амаль ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах. На працягу стагоддзяў лацінская мова была міжнароднай мовай еўрапейскага культурнага свету, а лацінскі алфавіт быў прыняты большасцю народаў Еўропы. Сёння алфавітамі, пабудаванымі на аснове лацініцы, карыстаецца трэцяя частка насельніцтва свету. Гэта большасць народаў Еўропы, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі, некаторыя народы Азіі. Лацінкай карыстаюцца нашы суседзі — літоўцы, латышы, эстонцы, з славянскіх народаў — палякі, чэхі, славакі, харваты і інш. 3 старажытнага ўсходнегрэчаскага пісьма развілося ў V— IV стст. да н. э. класічнае грэчаскае, а затым візантыйскае пісьмо, з якога, у сваю чаргу, узнікла і славянскае пісьмо. У 863 г. візантыйскі імператар накіраваў у Маравію (тэрыторыя сучаснай Чэхіі) місію на чале з двума братамі — асветнікамі Канстанцінам і Мяфодзіем. 1х мэтай было стварэнне славянскай пісьменнасці і пераклад на славянскую мову грэка-візантыйскіх богаслужэбных кніг. Канстанцін, які пасля пастрыжэння ў манахі атрымаў імя Кірыла, і быў стваральнікам славянскай азбукі. Да 24 літар грэчаскага алфавіта ён дадаў яшчэ 19 літар для спецыфічна славянскіх гукаў (літары ц, ш былі ўзяты з яўрэйскага пісьма, астатнія створаны спецыяльна). У гонар Кірылы азбука была названа кірыліцай. Вядомы і другі славянскі алфавіт – глаголіца. Ён падобны да кірыліцы (літары адрозніваюцца па форме). На ўсходнеславянскія землі глаголіца трапіла ў канцы X — пачатку XI ст. з прыняццем хрысціянства (988 г.). Графіка кірыліцы значна змянілася з X па XVIII ст. (устаў, паўустаў, скорапіс). На аснове кірыліцы склаліся сучасныя славянскія сістэмы пісьма — беларуская, руская, украінская, балгарская, македонская, сербская. На рускай аснове ў савецкі час створаны алфавіты асецінаў, якутаў, комі, удмуртаў, а таксама алфавіты многіх народаў мусульманскага свету (татараў, узбекаў, казахаў, таджыкаў, туркменаў і інш.), якія ў дарэвалюцыйнай Расіі карысталіся арабскім пісьмом. Старажытная беларуская мова, якая пачала развівацца з XII—XIV стст., карысталася традыцыйным кірыліцкім алфавітам. Да XVI ст. кірыліцкае пісьмо было толькі рукапісным. У XVI ст. (1517 г.) Ф. Скарына заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. 3 гэтага часу ў беларускім пісьменстве сталі ўжывацца і рукапісныя, і друкаваныя літары. На аснове кірыліцы Ф. Скарына стварыў шрыфт, у якім былі загалоўныя (вялікія) і радковыя (малыя) літары. Гэты шрыфт стаў узорам і для іншых друкароў: С.Буднага, В.Цяпінскага, I.Фёдарава, П.Мсціслаўца і інш. Кірыліцкім пісьмом карысталіся на Беларусі да канца XVII —пачатку XVIII ст. Пасля забароны (1696 г.) польскім сеймам выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве афіцыйнай на Беларусі становіцца польская мова, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Паступова ў творах, напісаных па-беларуску, пачынае таксама выкарыстоўвацца лацінская графіка (лацінка ў яе польскім варыянце), якая дагэтуль служыла толькі для афармлення польскіх і лацінскіх тэкстаў. Зрэдку выкарыстоўвалася і кірыліца. Па сутнасці, да самага пачатку XX ст. беларусы карысталіся дзвюма графічнымі сістэмамі — лацінкай і кірыліцай. Лацінкай былі надрукаваны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, першая беларуская газета «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага і інш. Традыцыйная кірыліца к гэтаму часу моцна змянілася. У 1708 г. загадам Пятра I у Расіі была праведзена афіцыйная рэформа кірыліцкага пісьма. Былі выкінуты юсы, амега, ксі, псі і інш., спрошчаны знешні выгляд літар. Па форме яны былі набліжаны да лацініцы. Замест кірылічных назваў былі прынятыя лацінскія назвы (а, бэ, вэ, гэ і інш.). Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай («гражданскай») азбукі, ці «грамадзянкі» («гражданкі»). Узоры літар грамадзянскага алфавіта прапанаваў Пятру I беларус Ілья Капіевіч, манах, асветнік, кнігавыдавец, якога лёс звёў з рускім царом у Галандыі. Грамадзянская азбука не была нейкай новай сістэмай пісьма, яна толькі развівала кірыліцу. За тысячагадовае існаванне кірыліцы ва ўсходніх славян было ўведзена ўсяго некалькі новых літар. У беларускім варыянце кірыліцы пры станаўленні графічнай сістэмы новай беларускай літаратурнай мовы замацаваліся літары ў, і, знак апостраф ('), а таксама дыграфы дж, дз для перадачы спецыфічна беларускіх гукаў. К XX ст. многія літары выйшлі з ужытку. У такім змененым выглядзе беларускі алфавіт захаваўся да нашых дзён. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. гэты алфавіт, у аснове якога «грамадзянка», быў замацаваны як адзіны графічны сродак беларускай літаратурнай мовы. 5.Гісторыя Беларускай арфаграфіі Гісторыя бел. арфаграфіі цесна звяз. з гіст. новай БЛМ. У 1696 – забарона на выкарыстанне БМ на Варшаўскім сейме. Нормы БЛМ складваліся напрацягу к.19 -20ст. Этапы развіцця бел. арфаграфіі: 1)К.19ст. – 1918г. 2)1918 – 1934гг. 3)1934 – 1959гг. 4)1959-2008 5)2008 – нашы дні. 1)1906г. прыняты закон аб свабодзе друку, адмена забароны бел.друку. Працуюць выдавецтвы (Загляне сонца..., Наша хата і інш.), выходзяць “Наша доля” і “Наша ніва”, “Belarus“, „Goman“, “Саха”, “Лучынка”, “Крапіва” і нек. інш. Правапіс кірыліцай і лацінкай. У літ-ры прыходзяць Баглановіч, Купала, Колас. 1912 – пасля апытання чытачоў Нашай нівы прынята кірыліца. 1915-18 – першыя спробы зафіксаваць арфагр. правілы. Публікацыі: “Граматыка і родная мова” Я.Лёсік, “Аб наш правапіс” А.Луцкевіч, “Jak prawilna pisac’ pa-belarusku” У.Луцкевіч, “Як правільна пісаць па-бел” А.Луцкевіч (брашура), “Бел. правапіс” А.Луцкевіч, Я.Станкевіч. 2)1918 – у Вільні выхозіць “Беларуская граматыка для школ” (т.наз. “тарашкевіца”) Браніслава Тарашкевіча – 1ае нарматыўнае выданне. Перавыдавалася 5 разоў, 1991 – факсімільнае выданне (копія). Заслуга Б.Тарашкевіча: 1.Абагуліў і замацаваў пісьмовыя традыцыі таго часу, адлюстраваныя у маст. і інш. літ. 2.Улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістыкі, даследванні Карскага і Шахматава. 3. Улічыў вопыт папярэднікаў. Замацавана аканне, яканне (на 2і3 складах таксама), дзеканне і цеканне ва ўласнабел. словах, прыстаўныя зычн. (вока, гарэх, дом у вагні), мяккі [л’] у запазычаных: Лёндан,кляса (=клас), цв.зычны перад гал. пярэдн. рада у запазыч.: газэта, сымболь, элімэнт; асімілятыўная мяккасць: сьнег, сьвет. Асвоены словы катэдра, Піліп. У 1922 – Я.Лёсік “Практычная граматыка”, 1923 – “Бел.мова. Правапіс” – без змен змешчана тарашкевіца. 1926 – склікана акадэмічная канферэнцыя па рэформе бел. правапісу і азбукі. Прынялі ўдзел вядучыя спец. Інбелкульта, лінгвісты Масквы, Кіева, Германіі. Вырашана замацаваць кірыліцу, адмена ь для адлюстр. асімілят. мяккасці. Вынікі не былі прыняты. Створана спец. камісія начале з С.Некрашэвічам, якая 1930 прадставіла праект “Бел. правапіс”. 3)1933 – выходзіць новы праект, заснаваны на ідэалагічнай Пастанове СНК “Аб зменах і спрашчэнні бел. правапісу” – рэформа бел. арфаграфіі, т.наз. “наркамаўка”: 1)не распаўсюдж. аканне на інтэрнац. словы комунізм, піонер, комсомол; 2)яканне толькі у 1ым скл. перад нац. 3)адмена мяккага [л’] 4)метр, кадр, міністр, АЛЕ сябар; 5)Орджанікідзэ, Орол, Владзімір Ленін, Владзівосток; 6)дзеепрым. незал. стану: пануючы клас. 1951 – арфаграфічная камісія начале з Я.Коласам распрацавала “Праект змен і ўдакладнення бел. правапісу”. 1957 – Пастанова “Аб удакладненні і частковых зменах бел. правапісу” Савета міністраў БССР, выходзіць “Бел. арфаграфія і пунктуацыя”: 1)аканне ва ўсіх словах, акрамя запазычанах на канцы (трыо); 2)яканне ў 1ым пераднац.; 3)дзеканне і цеканне (Цемеразеў); 4)уласн. імёны і геагр. назвы з У (Уладзімір). 4) 1990 – “Закон аб мовах у БССР” – адна дзярж. мова – бел. 1991 – аднаўленне Нашай нівы на тарашкевіцы. 1995 – рэферэндум, 2 мовы (рус,бел). 1992 – Мінск, канферэнцыя “Праблемы бел.правапісу” → створана Дзярж. арфаграфічн. камісія (Н.Гілевіч, А.Падлужны, Булыка, Клышка, Міхневіч, Шуба і інш). 1994 – камісія вынесла на разгляд грамадскасці “Высновы Дзярж. камісіі па ўдакладн. бел. правапісу”: 1)пашырыць фанетычны прынцып 2)падпарадкаваць бел. нормам запазыч. словы. 3)аканне, яканне, асіміл. мяк. і інш. Апублікавана у ЛіМе. Вінцук Вячорка – свій праект правапісу, спалучыў наркамаўку і тарашкевіцу, апублік. у “Спадчыне”; 2005, Вільня – “Беларускі клясычны правапіс” падручнік (Вячорка, Саўка, Санько, Бушлякоў). З прапановамі выступалі часопісы “Роднае слова”, “Бел. мова і літ.”. 5) Закон «О правилах белорусской орфографии и пунктуации» ад 23 ліпеня 2008 (набыў сілу 1.09.2010). Змены: ●Аканне ў спалучэнні «-i + галосны» ў словах іншамоўнага паходжання: Літара «о» пішацца толькі пад націскам; Літары «іё» («ыё») пішуцца пад націскам і «ія» («ыя») не пад націскам: адажыа, трыа, Токіа, Ватэрлоа, АЛЕ радыё; біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, біялогія. ●Аканне ў канцавым спалучэнні «галосны + ненаціскны o»: Старыя выключэнні ліквідуюцца і перадаюцца праз «а»: Токіа, Ватэрлоа, Маа (=Мао Цзэдун). ●Замена «-эр», «-эль» на «-ар», «-аль» у словах іншамоўнага паходжання: шні́цаль, ка́рцар, лі́дар, камп’ю́тар, пэ́йджар, АЛЕ Одэр, Пітэр. ●Яканне ў лічэбніках «дзявяты», «дзясяты», «сямнаццаць» і «васямнаццаць». ●Аканне ў складанаскарочаных словах і абрэвіятурах: скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет, прафсаюз, ... прамкамбінат, ... Цэнтрвыбаркам, прафкам, ваенкам, гарвыканкам, селькар, лінкар (лінейны карабель), ... газпрам. ●Змены ў напісанні «э» замест «е» паводле фанэтычнага прынцыпу: У словах іншамоўнага паходжання літары «э», «е» як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літ. вымаўленнем: у пачатку слова: э́ра, эсэ́, э́ўрыка, э́пас, э́тыка; АЛЕ ерэты́к, Еўро́па, Еўпато́рыя, Ерэва́н, Еўфра́т. У канцы нязменных словаў, а т.с. ўласных імёнаў і геагр. назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ́, рэзюмэ́, рэнамэ́, кафэ́, кабернэ́, плісэ́, дэкальтэ́; Літ. «э» ў запаз. словах пасля губных, а т.с. «з», «с», «н» пішацца згодна з літ. вымаўл.: капэ́ла, пэ́йджар, сурвэ́тка, экзэмпля́р; меда́ль, парла́мент, перспекты́ва. ●Уніфікацыя напісання прыметнікаў на «-скі»: Усе прыметнікі на «-скі», утвораныя ад імёнаў уласных, пішуцца без змякчэння, як і утвораныя ад назоўнікаў на „-нь“: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань). ●Пашырэнне нескладовага «ў» на некаторыя словы іншамоўнага паходжання: для ўніята, ва ўніверсітэце, саўна, фаўна, АЛЕ у канцы фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау і г.д ●З вялікай літары пішуцца «Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь», «Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь», «Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», «Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі», «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь». ●Напісанне спалучэнняў «й + галосны»: Напісаньне літары «ё» замест «йо» у пачатку, пасьля галоснага ў сярэдзіне і на канцы слова: Ёфе, Нью-Ёрк, фае, секвоя, Мая, Папая, АЛЕ Іо́сіф, Іо́ў, Іасафа́т, Іаан Багаслоў, Іаган Себ.Бах. ●Лібэралізацыя правілаў пераносу: «Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалуч. зычн., то пераносіцца або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры. |