Главная страница
Навигация по странице:

  • 2.Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

  • 3.Мова і маўленне. Віды маўлення (унутранае і вонкавае, вуснае і пісьмовае, маналог, дыялог і палілог).

  • 4.Гістарычныя ўмовы і этапы развіцця беларускай мовы.

  • 5.Беларуская мова сярод славянскіх моў. Фанетычныя, лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы ў паразнанні з рускай.

  • 6.Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Аспекты вывучэння гукаў мовы. Гук і фанема. Агульная характарыстыка галосных і зычных гукаў.

  • 7.Лінейныя фанетычныя адзінкі і іх характарыстыка.

  • 8. Склад і складападзел.

  • 9.Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў.

  • бел яз1. 1. Беларуская мова нацыянальная мова беларускага народа. Дзве формы беларускай нацыянальнай мовы і іх характарыстыка


    Скачать 113.72 Kb.
    Название1. Беларуская мова нацыянальная мова беларускага народа. Дзве формы беларускай нацыянальнай мовы і іх характарыстыка
    Анкорбел яз1.docx
    Дата12.01.2018
    Размер113.72 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлабел яз1.docx
    ТипДокументы
    #13902
    страница1 из 7
      1   2   3   4   5   6   7

    1.Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Дзве формы беларускай нацыянальнай мовы і іх характарыстыка.

    Нацыянальнай называецца мова, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Нацыянальная мова – катэгорыя гістарычыая: яна складваецца ў перыяд пераўтварэння народнасці ў нацыю, таму што нацыя як гістарычная супольнасць акрамя агульнай тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу характарызуецца і агульнасцю мовы. Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі, і агульнасць мовы з'яўляецца важнай умовай эканамічнай і палітычный канцэнтрацыі жыцця грамадства ў перыяд складвання нацыі. У склад нацыянальнай мовы ўваходзіць і літаратурная мова, і мясцовыя гаворкі, і прастамоўе, і сацыяльныя дыялекты. У эпоху фарміравання нацый адбываецца станаўленне адзінай літаратурнай мовы, якая пачынае абслугоўваць усе сферы пісьмовых і вусных зносін і паступова выцясняе астатнія разнавіднасці нацыянальнай мовы. Распаўсюджваецца адзінае вуснае літаратурнае. 3 другога боку, можна прывесці прыклады, калі адна мова з'яўляецца сродкам зносін некалькіх нацый

    Значнае пашырэнне грамадскіх функцый спрыяла і развіццю самой беларускай нацыянальнай мовы, і ў першую чаргу яе літаратурнай формы. За кароткі час значна ўзбагаціўся слоўнікавы запас, развіліся функцыянальныя стылі, удасканаліўся граматычны лад, замацаваліся літаратурныя нормы, была створана навуковая тэрміналогія.

    На сучасным этапе беларуская нацыянальная мова паспяхова выконвае свае функцыі ў розных сферах зносін паміж людзьмі, на ёй ствараецца разнастайная мастацкая літаратура, выдаюцца газеты і часопісы, друкуюцца навуковыя працы, яна гучыць па радыё і на тэлебачанні.

    дзве формы — вусную і пісьмовую.Вусная - абслугоўвае надзённыя патрэбы людзей. Яна разлічана на слыхавое ўспрыняцце. Характарызуецца багаццем інтанацыйных магчымасцей, мелодыкай, выразнасцю жывога гучання. Пісьмовая літаратурная мова —апрацаваная і прадуманая фіксацыя мовы з мэтай узнаўлення сказанага. Разлічана на зрокавае ўспрыняцце. Пісьмовая форма літаратурнай мовы мае спецыфіку ў адборы слоў, дае магчымасць прадумана і правільна выкарыстаць словы ў структуры сказаў .

    2.Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

    Нормы мовы- выпрацаваныя грамадствам правілы адбору слоў у адпаведнай граматычнай форме, а так сама правілы напісання і вымаўлення.

    • Арфаэпічныя, патрабуюць носьбітаў мовы аднолькавага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у словах і спалуч. слоў.

    • Акцэнталагічныя, рэгулюць месца націску у словах.

    • Арфаграфічная, правілы перадачы на пісьме вуснай мовы.

    • Словаутваральныя, ахоўваюць наібольш трывалыя традыцыйныя словаўтваральныя тыпы.

    • Марфалагічныя, замацоўваюць правільнае карыстанне моўных сродкаў да пэўных зменных часцін мовы.

    • Сінтаксічныя, рэгулююць граматычную сцвязь слоў у разнастайных прыназоўн. І безпрвназ. Канструкцыях, забяспечваюць правілыя формы кіравання і дапасавання.

    • Фразеалагічныя, рэгулюць традіцыйнае замацаванае вуснай і пісьмовай практыкай выкарыстання фраз хар. Для іх структурна-граматычнымі , семантычнымі і спалучальнымі асаблівасцямі.

    • Лексічныя, выводзяць за рамкі ужывання тыя адзінкі якія не прымае літ. Практыкай, яны патрабуюць ужываць словы засведчаныя слоўнікамі, выводзяць за рамкі ужывання дыялектн. Словы і жарганізмы.

    Пунктуацыйныя, вызначаюць правільнасць пастаноўкі знакаў прыпынку.

    3.Мова і маўленне. Віды маўлення (унутранае і вонкавае, вуснае і пісьмовае, маналог, дыялог і палілог).

    Мова- гэта сістэма гукавых знакаў пры дапамозе якіх адбываецца камунікацыя.

    Маўленне- гэта канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў вуснай ці пісьмовай формах.

    Асноуныя асаблівасці мовы і маўлення:

    • Мова-пэўны код, а маўленне рэалізацыя гэтага кода;

    • Мова у адрозн. ад маўлення не улічвае канкрэтнай сістэмы зносін і не залежыць ад іх.

    • Мова абстрактная з’ява, а маўленне- канкрэтная;

    • Мова з’яўляецца ідэальнай катэгорыяй, а маўленне-матэрыяльнай (зрок, слых);

    • Для мовы вылуч. адносіны іерархіі, а для маўлення – лінейныя адносіны;

    • Мова не мае канчатковай мэты, а маўл. Скіравана на яе дасягненне;

    • Мова статычная, а маўленне дынамічнае, таму што яно разгортваецца ў прасторы і часе;

    • Мова стабільная, а маўленне рухомае;

    • Мова пазбаўлена варыянтаў, а маўл.- варыянтнае;

    • Мова аб’ектыуная, а маўленне суб’ектыўная;

    • Мова фіксуе калектыўны вопыт, а маўленне фіксуе вопыт канкрэтнага чалавека.

    Дыялог- літаратурная або тэатральная форма вуснага ці пісьмовага абмену выказваннямі (рэплікамі) паміж двума і больш людзьмі.

    Маналог- разгорнутае выказванне аднаго асобы.

    Палілог - гэта гаворка, якая складаецца з рэплік некалькіх (многіх) размаўлялых.

    Адрозніваюць знешняе і ўнутранае маўленне. Знешнім лічыцца вуснае (дыялагічнае і маналагічнае) і пісьмовае маўленне. Унутранае маўленне — гэта размова чалавека з самім сабой. Яно не накіравана на зносіны з іншымі людзьмі і фарміруецца на аснове знешняга маўлення ў дзяцей ва ўзросце каля трох гадоў.

    4.Гістарычныя ўмовы і этапы развіцця беларускай мовы.

    Роля статутаў у гісторыі бел мовы надзвычай высокае. Яны замацоўвалі лепш моўныя здабыткі канцэлярска-юрыдыч. пісьменства свайго часу. Былі ўзорам мовы для шматлікіх пісараў, якія афармлялі дэкрэты сеймаў галоўн. літ трыбунала, анты судоў, дыпламатыч. дакументаў. Арфаграфія ўсіх 3 статутаў хар-ца 2 асн. тэндэнцыі : уніфікацыя графікі, фанетызацыя правапісу. Багацці лексіч. матэрыялу са статутамі не можа параўнацца, не годзен іншы помнік старабел-га пісьменства. Спецыфіка іх лексікі вызнач. тым, што тут закранаюцца самыя разнастайныя бакі грамадскага, гаспадарчага і асабістага жыцця ўсіх сац-х слаеў тагачаснага грамадства. У статутах адлюстраваны ўсе важнейшыя лексікатэматычныя разрады старабел-й лексікі, пачынаючы ад наіменняў дзярж-ых і службовых асоб розных рангаў і заканчваючы падрабязным пералікам с\г культур, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, свойскіх і дзікіх жывел і птушак. Па адносінам кожнага чалавека да сваей мовы магчыма вельмі дакладна судзіць не толькі а яго культурным узроўне, але і а яго грамадзянскай каштоўнасці. Сапраўдная любоў да сваей краіны.

    5.Беларуская мова сярод славянскіх моў. Фанетычныя, лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы ў паразнанні з рускай.

    Усе мовы свету, колькасць якіх па розных прычынах вызначаецца спецыялістамі ў межах ад 3000 да 6000, аб’ядноўваюцца ў генетычна роднасныя сем’і. Сярод 20 такіх засведчаных сем’яў найбольш вялікай з’яўляецца індаеўрапейская, яе мовы распаўсюджаны на ўсіх кантынентах. Амаль кожны другі жыхар нашай планеты карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моў, да якіх адносіцца і беларуская. У сваю чаргу, усе моўныя сем’і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую і па колькасці сваіх носьбітаў, і па тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. Так, да канца 80-х гадоў —— ст. колькасць еўрапейцаў, што размаўляюць на германскіх (англійская, нямецкая, дацкая, фламандская і інш.) і раманскіх (французская, іспанская, партугальская, італьянская і інш.) мовах, складала прыблізна 180 мільёнаў чалавек, а на славянскіх мовах – звыш 240 мільёнаў чалавек, ва ўсім жа свеце славян налічваецца каля 300 мільёнаў чалавек. Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў працах старажытнарымскіх і старажытнагрэчаскіх вучоных і пісьменнікаў – Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. Да І— ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы як па геаграфічных, так і ўласна моўных прыметах: усходняя, заходняя і паўднёвая, але моўныя адрозненні паміж імі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў. На сучасным этапе, сярод даных падгруп вылучыліся асобныя славянскія мовы: усходнеславянская падгрупа (беларуская, руская, украінская мовы); заходнеславянская падгрупа (польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая, кашубская

    мовы); паўднёваславянская падгрупа (сербская, харвацкая, балгарская, славенская, македонская мовы). Такім чынам, ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць усяго тры мовы, але па колькасці насельніцтва, якое размаўляе на гэтых мовах, яна самая вялікая (210,8 млн. чалавек з 240 млн.). Роднасць славянскіх моў і іх блізкасць у адзінстве лексічнага складу, у фанетычнай сістэме, у марфалогіі і сінтаксісе тлумачацца перш за ўсё агульнасцю паходжання з адной праславянскай крыніцы, што падтрымліваецца таксама тымі пастаяннымі інтэнсіўнымі кантактамі, якія абумоўлены знешнімі геаграфічнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі фактарамі, спрыяльнымі для захавання і пераапрацоўкі тоесных і падобных адзінак, рыс, структур у моўных сістэмах славян. Так, ва ўсіх славянскіх мовах ужываецца большасць аднолькавых галосных і зычных гукаў, для ўсіх характэрна змяненне зычных Ёг[, Ёк[, Ёх[ на Ёж[, Ёч[, Ёш[, змяненне старажытных груп зычных, аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў і інш. Напрыклад, параўнаем некаторыя змяненні на прыкладзе беларускай і рускай моў:

    2 Гл.: Супрун, А.Е. ВведенVе в славянскую фVлологVю / А.Е.Супрун. % Мінск:

    Вышэйшая школа, 1989. – С.13.

    Беларуская мова Руская мова

    на[γ]а – но[ж]ачка но[г]а – но[ж]ечка

    ру[к]а – ру[ч]ачка ру[к]а – ру[ч]ечка

    гаро[х] – гаро[ш]ак горо[х] – горо[ш]ек

    зу[п] (зуб), сне[х] (снег) зу[п] (зуб), сне[х] (снег)

    Ва ўсіх славянскіх мовах актыўна выкарыстоўваецца значная колькасць аднолькавых слоў, што абазначаюць прадметы, з’явы, паняцці, з якімі чалавек найчасцей сутыкаецца ў паўсядзённым жыцці. Да такіх можна аднесці наступныя словы: галава, рука, маці, брат, зямля, неба, хлеб, піва, дзень, ноч, зіма, вецер, гром, дом, сцяна, каза, гара, лес, многа, мала, слова, белы, сіні і да т.п. Адначасова кожная славянская мова мае і свае, толькі ёй уласцівыя рысы, якімі адрозніваецца ад іншых моў. У беларускай мове, напрыклад, развіўся і пастаянна папаўняецца пласт уласнай беларускай лексікі, што ўключае такія словы, як бацька, араты, певень, сківіца, чарот, навальніца, золак, ложак, шкарпэтка, сарочка, абшар, хвіліна, пакута, кратаць, сціплы, жабрацкі, выдатна, дрэнна і г.д. У беларускай графіцы адсутнічае літара ], у якасці раздзяляльнага знака выкарыстоўваецца ’(апостраф): сям’я, раз’езд, п’ю. На месцы рускай літары щ ужываецца спалучэнне шч, а на месцы и заўсёды пішацца літара і, якая, дарэчы, выкарыстоўвалася і ў рускім пісьме да 1918 года.

    Выразна выяўляецца адметнасць беларускай мовы і ў галіне фанетыкі: наяўнасць гука Ёў[ (на ўзвышшы, воўк, праўда); чаргаванне Ёл[ з Ёў[ (гуляла – гуляў, пісала – пісаў); прыстаўныя гукі (аржаны, ільняны, вугал, гэты, вокны, гісторыя, гармата, наваколле); аканне і яканне (войска – вайсковец, дрэва – драўляны; вёсны – вясна, зелень – зялёны); дзеканне і цеканне (дзеці, дзверы, Дзмітрый, цётка, ціха, Цюмень); спецыфічныя чаргаванні Ёро[ –Ёры[, Ёло[ – Ёлы[ (бровы – брыво, глотка – глытаць); падоўжаныя зычныя (калоссе, палоззе, пад печчу); афрыкаты дж, дз (дождж, сяджу, дзед).

    У граматыцы беларуская мова мае наступныя асаблівасці: адсутнасць на пісьме літары й у канчатках прыметнікаў, дзеепрыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў: першы, мазгавы, віртуальны, паскораны; гук [н] не ўжываецца ў асабовых займенніках пры іх скланенні і не пішацца літара н: з ім, без яго; рэдка ўжываюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, дзеепрыметныя звароты часта замяняюцца апісальнымі канструкцыямі: Мальчик, гуляющий во дворе, был учеником нашего класса. – Хлопчык, які гуляў у двары, быў вучнем нашага класа; прыназоўнік па ўжываецца з месным склонам назоўнікаў: па вуліцах і плошчах; часткова захаваліся назоўнікі ў форме былога клічнага склону: браце, народзе, Іване і г.д.; рэдка ўжываюцца кароткія формы прыметнікаў: Як многа іх (грыбоў), і ўсе таўсматы, прыземісты, карэнкаваты, чорнагаловы, паўнацелы, як тонкі кужаль, знізу белы; на канцы дзеясловаў першага спражэння ў трэцяй асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу адсутнічае зычны т: ён піша, яна прыедзе; даволі шырока ўжываецца катэгорыя зборнасці (галлё, збожжа, бярвенне); у формах назоўнікаў роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду часцей ужываецца канчатак –у (-ю): экзамену, заліку, ганарару, юбілею, ягадніку; для вышэйшай ступені параўнання прметнікаў выкарыстоўваецца канструкцыя з прыназоўнікам за: саладзейшы за мёд, маладзейшы за мяне; ужываюцца сінтаксічныя

    канструкцыі з прыназоўнікам да: падысці да лесу.

    6.Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Аспекты вывучэння гукаў мовы. Гук і фанема. Агульная характарыстыка галосных і зычных гукаў.

    Фанетыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы, а таксама націск і інтанацыю.

    Сярод лінгвістычных дысцыплін фанетыка займае асаблівае месца так як вывучае гукавыя сродкі, якія пазбаўлены самастойнага значэння.

    У фанетыке вылучаюцца самастойныя часткі, якія вывучаюць такія фанетычныя сродкі як: націск, склад, інтанацыя.

    Фанетыка звязана цесна з лексічнымі і граматычнымі сістэмамі бел. Мовы так як гукі робячыся адзінкамі граматыкі і лексікі набываюць значэння і вызнач. Існаванне такіх адзінак мовы, як марфема і слова.

    Фанетыка цесна звязана з арфаэпіяй, якая апісвае асаьлівасці выснай мовы, выяўляе заканамернасці гукавай сістэмы.

    Фанетыка вывучае гукавыя сродкі мовы зыходзячы з вым. носьбітаў мовы.

    На фанетыку апіраецца графіка і арфаграфія таму што гукі пры дапамозе графічных сродкаў з улікам арфаграфічных правіл адлюстр. на пісьме.

    Гукі- найдрабнейшыя мінімальныя адзінкі моўнай плыні, якія хар-ца пэунымі прыметамі, а таксама з’яўл. Вынікам працы маўленчага апарата чалавека.

    Гукі- лінейныя фанетычныя адзінкі пазбаўленыя значэння, яны з’яўляюцца буд. Матэрыялам для фан. Адзінак больш высокага ўзроўню.

    Гукі мовы маюць розныя уласцівасці таму яны даследуюцца з розных бакоў.

    Аспекты:

    • Акустычны (фізічны) дазваляе вывучыць гукі, як фізічную з’яву.

    • Артыкуляцыйны (фізіялагічны) дазваляе дасл. працу маул. органаў у выніку дзейнасці якіх утвараюцца гукі.

    • Функцыянальны (лігвістычны)- пры гэтым аспекце гук мовы утв. мноства гукаў маўлення падз. на акуст. і артык.хар-ках.

    Фанема-мінімальная адзінка гукавога ладу мовы.

    7.Лінейныя фанетычныя адзінкі і іх характарыстыка.

    Да лінейных фанетычных адзінак адносяцца:

    - фанетычны тэкст – зыходная велічыня фанетычнага падзелу маўлення. Тэкст абмежаваны паўзамі перад пачаткам і ў канцы можа мець пэўны фанетычны малюнак: вымаўленчы ўступ, кульмінацыі, завяршэнне (заканчэнне);

    - фонаабзац – сукупнасць кампазіцыйных частак тэксту, якая характарызуецца сэнсавай і камунікатыўнай закончанасцю;

    -фраза – адзінка, якая характарызуецца адносна закончаным па сэнсе выказваннем. Ёй уласцівы інтанацыйныя закончанасці. Напрыклад: З гаспадаркі – адна каза.// І тая на дзеда пакрыквае.// Адна фраза ад другой аддзяляецца // (значок фразы).

    - маўленчы такт (сінтагма) – частка фразы, якая характарызуецца інтанацыяй незакончанасці і больш кароткімі паўзамі. Напрыклад: Гарыць арабіна/ – святая віна/, світае ў снягах/ быццам пырскі віна. / – значок сінтагмы.

    - фанетычнае слова – адзінка, аб’яднаная адным націскам. Фанетычныя словы могуць супадаць з лексічнымі словамі, а могуць і не супадаць. Тыя словы, якія прымыкаюць да наступных самастойных слоў называюцца праклітыкамі: на дарозе. Тыя несамастойныя словы, якія прымыкаюць да папярэдніх самастойных слоў называюцца энклітыкамі: як-бы.

    - склад – найменшая адзінка вымаўлення ў маўленчым працэсе, якая складаецца з аднаго ці некалькіх гукаў і вымаўляецца адным выдыхаемым штуршком паветра. Склалы бываюць:

    а) паводле таго, з якога гука пачынаюцца:

    - прыкрытыя – склад, які пачынаецца з зычнага (ве-ра-сень);

    - непрыкрытыя – склад, які пачынаецца з галоснага (а-га-род).

    б) паводле таго, якім гукам заканчваюцца:

    - адкрытыя – заканчваецца галосным гукам (ра-дзі-ма);

    - закрытыя – заканчваецца зычным гукам (бон-дар);

    8. Склад і складападзел.

    Склад – найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая ўтвараецца з галоснага гука або спалучэння галоснага з зычнымі гукамі: аб-дым-кі. У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных гукаў. Колькасць жа зычных і размяшчннне іх у складах могуць быць рознымі.

    У залежнасці ад месца галоснага ў складзе адрозніваюць склады:

    - адкрыты – заканчваецца галосным гукам (ра-дзі-ма);

    - закрыты – заканчваецца зычным гукам (бон-дар);

    - прыкрыты – склад, які пачынаецца з зычнага (ве-ра-сень);

    - непрыкрыты – склад, які пачынаецца з галоснага (а-га-род).

    Вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыках слоў называецца складападзелам. У бел. м. складападзел праводзіцца з улікам узрастаючай гучнасці. Найбольш гучнымі з’яўляюцца галосныя, пасля іх ідуць санорныя, за імі – звонкія зычныя, затым – глухія зычныя. Падзяляючы слова на склады, трэба кіравацца наступнымі правіламі:

    1) адін зычны гук, які знаходіцца паміж галоснымі, заўсёды адносіцца да наступнага склада: бя-ро-за, ма-лі-на;

    2) калі паміж галоснымі знаходіцца спалучэнне шумных зычных або спалучэнне шумных з санорнымі, усё спалучэнне адносіцца да наступнага склада: до-шка, ле-сві-ца;

    3) калі паміж галоснымі гукамі размешчана спалучэнне санорнага і шумнага зычных, то санорны адносіцца да папярэдняга склада, а шусны – да наступнага: баль-зам, тор-маз;

    4) калі паміж галоснымі знаходзяцца спалучэнні двух санорных, то санорныя могуць раздзяляцца або адносіцца да наступнага склада: зер-не і зе-рне, сум-на і су-мна;

    5) зычныя [й], [ў] заўсёды адносяцца да папярэдняга склада: бай-дар-ка, вай-скоў-цы.

    9.Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў.

    Галоснымі называюцца гукі, якія вымаўляюцца з дапамогай голасу.

    Усе галосныя гукі беларускай мовы – [а], [о], [і], [у], [ы], [э] – маюць пэўныя артыкуляцыйныя асаблівасці, гэта значыць пры іх вымаўленні адбываюцца такія рухі маўленчых органаў, якія з’яўляюцца характэрнымі толькі для канкрэтнага гука. Пры артыкуляцыйнай класіфікацыі галосных улічваецца становішча языка і губ у момант вымаўлення.

    Паводле ступені пад’ёму языка да цвёрдага нёба пры ўтварэнні галосных усе яны падзяляюцца на тры групы: верхняга пад’ёму – [і], [ы], [у], сярэдняга – [э], [о] і ніжняга – [а].

    У залежнасці ад руху языка па вертыкалі вызначаюць галосныя пярэдняга рада – [і], [э]; сярэдняга рада – [а], [ы]; задняга рада – [у], [о].

    Пры актыўным удзеле губ утвараюцца гукі [о], [у], таму яны называюцца губнымі ці лабіялізаванымі.
      1   2   3   4   5   6   7


    написать администратору сайта