бел яз1. 1. Беларуская мова нацыянальная мова беларускага народа. Дзве формы беларускай нацыянальнай мовы і іх характарыстыка
Скачать 113.72 Kb.
|
44. Агульныя правілы злітнага і паўзлітнага напісання слоў. Правапіс складаных прыметнікаў. 1. Пішуцца разам: складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх: прадмаг, газпрам, журфак, прадмагаўскі, газпрамавец і інш.; складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі іншамоўнымі часткамі авія-, агра-, астра-, аўдыя-, аўта-, аэра-, бія-, варыя-, вела-, відэа-, гама-, геа-, грам-, заа-, кіна-, макра-, медыя-, мота-, неа-, палеа-, радыё-, сацыя-, спарт-, стэрэа-, танц-, тэле-, фота-, электра- і інш.: авіябілет, аграхімія, аўтаматакрос, аўдыявізуальны, аэрафотаздымка, біяабарона, варыяфільм, веласпорт, відэафільм, геапалітычны, гамагенны, грамзапіс, заапарк, кінастужка, макрадэфармацыя, медыятэкст, мотабол, неалітычны, палеаантраполаг, радыёхваля, спартбаза, стэрэакіно, танцклас, тэлебачанне і інш.; словы з пачатковай часткай поў- (паў-): поўнач, поўдзень, паўгоддзе, паўлітра, паўсвету, паўлыжкі, паўста, паўсотня, паўчвэрткі, паўчвэртка, паўчвэрці, паўлімона, паўяблыка, паўтары, паўтара, паўсукно, паўпаліто, паўаршына і інш. Калі скарочаная ці падобная да прыстаўкі частка слова далучаецца да ўласнай назвы, яна пішацца праз злучок: паў-Слуцка, паў-Ратамкі; словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачатковымі часткамі: а-, анты-, арта-, архі-, гіпер-, дыс-, дэз-, звыш-, інтэр-, інфра-, квазі-, контр-, мета-, між-, мілі-, пан-, паст-, псеўда-, сін-, супер-, транс-, ультра-, экс-, экстра- і інш.: алагізм, антыгуманны, архіважны, гіперправоднасць, дыстрафія, дэзактывацыя, звышгукавы, інтэрнацыянальны, інтраспектыўны, інфрачырвоны, квазізоркавы, контрагент (выключэнне: контр-адмірал), метатэза, міжраённы, міліметр, панславізм, пангерманскі, пастфактум, пастпазіцыя, псеўданародны, сінгармонія, супермаркет, трансатлантычны, ультрамодны, экстэрытарыяльны, экстраардынарны і інш.; складаныя словы, першай часткай якіх з’яўляюцца лічэбнікі: васьмітысячнік, двухбаковы, двухзначнасць, двухколка, двухмоўе, двухрогі, двухногі, двуххвостка, двухрадкоўе, трыццацідвухгадовы, двухтысячагоддзе, сямісотпяцідзесяцігоддзе, чатырохразовы, аднагодкі, адзінакроўны, дванаццаціпавярховы, дзесяціпрацэнтны, а таксамадвукоссе, двукроп’е. 2. Пішуцца праз злучок утварэнні, якія з’яўляюцца: паўторам слова для ўзмацнення яго значэння: сіні-сіні, ледзь-ледзь, горача-горача, хто-хто, ён-ён, хадзілі-хадзілі, а таксама ціп-ціп-ціп, го-го, трэсь-трэсь; паўторам слова ў іншай лексіка-граматычнай форме: мама-мамуся, братка-брацейка, сама-саменька, як-ніяк, хто-ніхто, што-нішто, дзе-нідзе, калі-нікалі, каму-нікаму, сам-насам, крыж-накрыж, раз-пораз; спалучэннем блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў: шум-гам, паіць-карміць, бацька-маці, хлеб-соль, рукі-ногі, шыта-крыта, больш-менш, сям-там, сяк-так, сёй-той, сюды-туды, сёння-заўтра, год-два, тры-чатыры, жыў-быў, бокам-скокам, а таксама пусці-павалюся, узвей-вецер, гуляй-вецер. 3. Пішуцца праз злучок складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з’яўляецца: літара або літарная абрэвіятура любога алфавіта: К-мезон (ка-мезон), -часціца (альфа-часціца), ЗВЧ-разрад, ДНК-залежны, Q-код (кю-код), -падобны (пі-падобны); лічба любога злічэння: 50-годдзе, 12-павярховы, 60-гадовы, 3-працэнтны, алімпіяда-97, мода-2008. 4. Пішуцца праз злучок літарныя скарачэнні складаных слоў: с.-г. – сельскагаспадарчы, с.-д. – сацыял-дэмакратычны, ст.-сл. – стараславянскі, і.-е. – індаеўрапейскі. Злучок («вісячы дэфіс») ставіцца пасля першай часткі складанага слова (лічбы), калі другая частка апускаецца ў сувязі з наяўнасцю такой часткі ў наступным аднародным з ім складаным слове: газа- і водалічыльнік, сацыяльна- і культурназначны, фосфар- і серазмяшчальны, тэле- і радыёвяшчанне, адна-, двух- і трохвалентны, 5-, 10- і 12-павярховы. Складаныя прыметнікі 1. Пішуцца разам прыметнікі: якія суадносяцца са складанымі назоўнікамі, што пішуцца разам: чарназёмны (чарназём), водаправодны (водаправод), мастацтвазнаўчы (мастацтвазнаўства), іншаземны (іншаземец), радыёфізічны (радыёфізіка), жалезабетонны (жалезабетон), самаходны (самаход), хваляводны (хвалявод); якія суадносяцца са словазлучэннямі з падпарадкавальнай сувяззю: каменнавугальны (каменны вугаль), народнапаэтычны (народная паэзія), агульнаадукацыйны (агульная адукацыя), меднарудны, цэнтральнаеўрапейскі, уласнаручны, цвёрдапаліўны, круглагадовы, чырванабокі; якія суадносяцца са словазлучэннямі дзеясловаў з назоўнікамі: дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэва), масларобны (рабіць масла), мукамольны (малоць муку), касцярэзны, кветкаводчы, водазаборны, ільноцерабільны, лесанарыхтоўчы, лёсавызначальны; якія суадносяцца са словазлучэннямі назоўнікаў з лічэбнікамі і прыслоўямі адноснай меры колькасці, аб’ёму, прасторы і інш.: двухразовы (два разы), трохколавы, двухтысячагадовы, сямісотпяцідзесяцігадовы, саракаградусны, пяцідзесяціпрацэнтны, саракатонны, шматразовы, мнагалюдны, усемагутны; першай часткай якіх з’яўляюцца прыслоўі: моцнадзеючы (моцна дзейнічаць), лёгкапаранены (лёгка параніць), цяжкаўспрымальны (цяжка ўспрымаць), нізкарослы, высокаадукаваны, слабасалёны, добраўпарадкаваны, малапрыкметны; але: дыяметральна процілеглы (супрацьлеглы), чыста беларускі, яскрава вызначаны, выключна дасканалы, асабліва адказны, колькасна акрэслены, рэзка адмоўны, кепска ўзараны, усенародна абраны, выпадкова сустрэты, своечасова прыняты, адносна спакойны, бясконца глыбокі, матэрыяльна зацікаўлены; складаныя прыметнікі з дзвюх і больш лексічных частак, якія служаць для абазначэння навуковых і тэхнічных паняццяў: старажытнаўсходнеславянскі, правабярэжназаходнебугскі, старабеларускамоўны, індаеўрапейскі. 2. Пішуцца праз злучок складаныя прыметнікі: утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: вакуум-насосны, генерал-губернатарскі, унтэр-афіцэрскі, ліберал-дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, санкт-пецярбургскі і інш.; часткі якіх абазначаюць разнародныя назвы адпаведнай прыкметы: прыродна-гаспадарчы, жыллёва-будаўнічы, аграрна-сыравінны, лячэбна-працэдурны, таварна-грашовы, электронна-вылічальны, навукова-тэхнічны, грамадска-палітычны, сусветна-гістарычны, народна-вызваленчы, сярэдне-верхні, прытарна-салодкі і інш.; часткі якіх абазначаюць раўнапраўныя паняцці: рабоча-сялянскі, руска-беларускі; часткі якіх абазначаюць асаблівасці ці адценні разнароднай якасці: кісла-салодкі, жоўта-зялёны, горка-салёны, гучна-пявучы і інш.; часткі якіх абазначаюць напрамкі свету ў іх спалучэнні: паўночна-заходні; якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў з пачатковай часткай Усходне-, Заходне-, Паўднёва-, Паўночна-, Цэнтральна- і інш.: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Заходне-Сібірская раўніна, Цэнтральна-Азіяцкі рэгіён і інш.; пачатковай часткай якіх з’яўляюцца лічба або літара любога алфавіта: 1000-гадовы, 5-павярховы, Т-падобны. 3. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных уласных імёнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку, пішуцца разам: заісыккульскі, перадцяньшанскі. 4. Складаныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам: ваеннапалонны, ваеннапалявы, ваеннаабавязаны. 45. Правапіс сладаных назоўнікаў. 1. Пішуцца разам: складаныя назоўнікі з дзвюх і больш асноў, якія спалучаюцца пры дапамозе злучальных галосных о (а), е (я): конезавод, льнозавод, далягляд, землетрасенне, птушкагадоўля, чалавекалюбства, бульбакапалка, хлебапякарня, свінагадоўля, старадрук, чарназём, гарналыжнік, самалёт, патолагаанатам, медыкапсіхолаг; складаныя назоўнікі, у якіх першай часткай з’яўляецца дзеяслоўная форма загаднага ладу на -і (-ы): вярцішыйка, сарвігалава, вярнідуб, прайдзісвет, пакацігарошак; але:перакаці-поле; складаныя назоўнікі ад’ектыўнага тыпу скланення, калі яны з’яўляюцца навуковымі тэрмінамі: галаваногія, бруханогія; складаныя ўласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай нова- (нава-), стара-, верхне- (верхня-), ніжне- (ніжня-), сярэдне- (сярэдня-) і інш.: Новалукомль, Наваполацк, Навасады, Навагрудак, Старакожаўка, Верхнядзвінск, Ніжнявартаўск, Сярэдняборск, Краснаполле, Крутагор’е, Светлагорск. 2. Пішуцца праз злучок складаныя назоўнікі: у якіх скланяюцца ўсе словы: папараць-кветка, вагон-рэстаран, лётчык-касманаўт, член-карэспандэнт; у якіх скланяецца толькі апошняе слова: жар-птушка, сон-трава, стоп-сігнал, вакуум-насос, дызель-матор, генерал-маёр, прэм’ер-міністр, норд-ост; з аднаслоўным прыдаткам: лён-даўгунец, заяц-русак, нявеста-красуня, дзед-мароз, горад-герой. Пры адваротным парадку назоўніка і аднаслоўнага прыдатка злучок не пішацца: красуня дзяўчына; са значэннем цэласнай адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-кіламетр-гадзіна, самалёта-вылет, чалавека-дзень; але: працадзень; якія называюць прадстаўнікоў палітычных і іншых грамадскіх рухаў: ліберал-дэмакрат, нацыянал-патрыёт, сацыял-дэмакрат; з пачатковымі часткамі арт-, віцэ-, вэб-, лейб-, максі-, міні-, обер-, унтэр-, штаб- (штабс-), экс-, прэс-, блок-: арт-галерэя, віцэ-прэм’ер, вэб-старонка, лейб-гвардыя, максі-прэс, міні-матч, обер-майстар, унтэр-афіцэр, штаб-ротмістр, штабс-капітан, экс-чэмпіён, экс-прэм’ер, прэс-сакратар, блок-сігнал; але: блокпост. 3. Пішуцца праз злучок: субстантываваныя спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі раслін: брат-і-сястра; састаўныя прозвішчы, імёны і назвы геаграфічных аб’ектаў: Бялыніцкі-Біруля, Дунін-Марцінкевіч, Жан-Жак Русо, Бурат-Манголія, Эльзас-Латарынгія, Аўстра-Венгрыя, Камянец-Падольскі, Буда-Кашалёва, Пераяслаў-Хмяльніцкі, Давыд-Гарадок, Камень-Кашырскі; уласныя геаграфічныя назвы, якія з’яўляюцца спалучэннем назоўніка з назоўнікам у месным склоне і прыназоўнікам на, а таксама падобнымі іншамоўнымі спалучэннямі слоў з дэ, сюр: Растоў-на-Доне, Франкфурт-на-Майне, Па-дэ-Кале, Булонь-сюр-Мэр; іншамоўныя ўласныя імёны з канцавымі часткамі -хан, -шах, -паша, -бей, -бай, -задэ, -аглы, -кызы, -бек і інш.: Ахмат-шах, Асман-паша, Ізмаіл-бей, Курман-бай, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Зейнал-кызы, Асман-бек; іншамоўныя ўласныя назвы асоб і геаграфічных аб’ектаў з пачатковымі часткамі Ван-, Мак-, Нью-, Сан-, Санкт-, Сен-, Сент-: Ван-Дэйк, Мак-Магон, Мак-Кінлі, Нью-Кастл, Сан-Себасцьян, Сан-Марына, Санкт-Пецярбург, Сен-Санс, Сент-Экзюперы; уласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай Усць-, Верх-, Соль-: Усць-Каменагорск, Верх-Ірмень, Соль-Ілецк. 4. Калі ў назве, якая складаецца з двух і больш назоўнікаў, першы абазначае родавае паняцце, а другі з’яўляецца ўласным імем, яны пішуцца асобна: рака Днепр, горад Мінск, вулкан Везувій, маёр Кравец, дзед Янка. 5. Артыклі і часціцы (да, дэ, ла, ле, ля і інш.), а таксама словы дэр, дон, фон, ван у іншамоўных уласных назвах пішуцца асобна: Леанарда да Вінчы, Шарль дэ Кастэр, Анарэ дэ Бальзак, ла Валета, ла Мот, ле Шапелье, ля Крэзо, Ван дэр Мейлен, фон дэр Гольц, дон Хуан, Людвіг ван Бетховен. 6. Асобна пішуцца словы ў геаграфічных уласных назвах, якія з’яўляюцца спалучэннем поўнага прыметніка ці парадкавага лічэбніка з назоўнікам: Стары Свержань, Белы Груд, Карнаты Дуб, Вялікія Радванічы, Старыя Дарогі, Астрашыцкі Гарадок, Восьмая лінія (вуліца), Першая пасялковая (вуліца), Першы чыгуначны (завулак). 46. Злітнае і пазлітнае напісанне прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў. 1. Пішуцца разам: прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным спосабам: назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш.; прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння прыназоўнікаў у і на з рознымі склонавымі формамі колькасных і зборных лічэбнікаў: удвая, утрая, удваіх, утраіх, утрох, учатырох, усемярых, удвух, удзвюх, усямёх, надвое, натрое; прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў прыставачна-суфіксальным спосабам: дабяла, дачыста, дасуха, дасыта, здалёку, звысоку, зрэдку, справа, сослепу, змоладу, змалку, злёгку, паблізу, папросту, паціху, падоўгу, пароўну, улева, управа, навечна, надоўга, насуха, зажыва, зацемна, а таксама заадно, наўдалую, ушчыльную, урассыпную, упустую, збольшага, нашто, навошта, нізашто, потым, надта, зусім, затым, прытым і інш. Спалучэнні прыназоўнікаў з займеннікамі пішуцца асобна: на што, ні за што, з усім, за тым. 2. Пішуцца разам прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння: прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якая самастойна не ўжываецца: бесперастанку, дашчэнту, досыць, замуж, запанібрата, знячэўку, знянацку, навобмацак, наогул, напагатове, напавал, напалам, наперакор, наперарэз, напрост, напярэймы, насцеж, наўздагон, наўздзіў, наўпрост, наўскос, наўцёк, неўзабаве, неўпапад, паасобку, паблізу, спакон, уваччу, удоўжкі (удоўж), упокат, употай, усутыч і інш.; прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні, апоўначы, даволі, дадому, замужам, зроду, наадварот, наадрэз, накрыж, напаказ, напалавіну (напалову), напераменку, напракат, напралом, напрыклад, насілу, насмерць (але: не на жыццё, а на смерць), наўдачу, навек, паволі, падрад, падчас, пакрысе, увосень, уброд, уголас, удзень, углыб, упершыню, уранку, уранні, уразброд, усур’ёз і інш.; прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, век, пачатак, раз, ноч, вечар, раніца і іншых пры адсутнасці пры іх азначэння або дапаўнення: зверху, наверх, уверх, уверсе, данізу, знізу (але: з верху да нізу), наніз, унізе; наперад, уперад, уперадзе; ззаду, назад, узад; збоку, набок, убок, убаку; дагары, згары, угары, угару; увысь; удалеч; навек, навекі; спачатку, упачатку; адразу, ураз; уночы, поначы; звечара (але: з вечара да ранку), надвечар, увечары; зранку (але: з ранку да вечара), уранку. Спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікам пры наяўнасці паясняльнага слова пішуцца асобна: на верх гары, на ніз ямы, у высь завоблачную, у даль палёў, на векі вечныя, у пачатку года, з пачатку вясны. 3. Пішуцца разам прыслоўі таксама, гэтаксама, штодзень, штоноч (штоночы), штовечар (штовечара), штотыдзень (штотыдня), штомесяц, штогод і інш. 4. Пішуцца праз злучок прыслоўі па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску (-цку), -і (-ы), -аму (-яму), -ому, -му (-йму):па-гаспадарску, па-беларуску, па-брацку, па-мастацку, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш. 5. Асобна пішуцца прыназоўнік у і склонавая форма поўнага прыметніка ў значэнні прыслоўя, калі яна пачынаецца з галоснай: у адкрытую. 6. Пішуцца асобна блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам: калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паставіць азначэнне: у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што не выбрацца), да астатку (да самага астатку); калі назоўнік у пэўным (адным) значэнні захаваў хаця б некаторыя склонавыя формы з прыназоўнікамі (за выключэннем назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, далеч, век, пачатак, раз, ноч, вечар, ранак і інш.):пад паху, пад пахі, пад пахамі; па часе, да часу, з часам, у час; праз меру, у меру, па меры; на памяць, на памяці, па памяці; на руку, не з рукі; да душы, па душы; у пару, да пары, не ў пару; за мяжой, за мяжу, з-за мяжы; за граніцай, з-за граніцы. 7. Пішуцца асобна наступныя блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі: без: без упынку, без аглядкі, без разбору, без развагі, без толку, без канца; але: бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова; да: да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці; на: на баку, на хаду, на ляту, на скаку, на віду, на смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на злосць, на жаль; з: з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з гарачкі. 8. Пішуцца асобна: спалучэнні часціц не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў пару, не ў лад, не пад сілу, не да смеху, не да спеху, не да смаку, не да твару, не на жарт, ні на ёту, ні за грош; спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнікам у: у абхват, у абдымку, у абмен, у абрэз, у адзіночку, у абцяжку, у імгненне і інш.; выразы: усё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага і інш.; але: якраз. 47. Ужыванне часціц не і ні. Правапіс часціц-слоў і часціц-афіксаў. Часціца не мае адмоўнае значэнне, калі знаходзіца пры дхзеясловевыказніку або пры любым іншым члене сказа: Не забывай ніколі, дружа, сваю зямлю, сваю родны край. (А.Вярцінскі); Гэта не вецер стукае ў дзверы. (М.Калачынскі) Часціца не можа набываць і сцвярджальнае значэнне, калі: а) ужываецца двойчы – пры кожнай частцы састаўнога выказніка: не мог не застацца, не мог не прачытаць, не мог не пайсці; б) у спалучэннях хто не, дзе не, толькі не, куды не і іншых, якія ўжываюца ў рытарычных ці пытальных сказах: Як не любіць свой родны край? (А.Русак); Чаго толькі не перадумаеш ідучы! (Я.Колас);в) стаіць перад назоўнікам з прыназоўнікам без: чытаў не без карысці, працаваў не без радасці; г) стаіць пасля злучніка пакуль, часціц ледзь, чуць: ішлі, пакуль не сцямнела, ішлі ледзь не дзве гадзіны, размаўлялі ледзь не гадзіну. Часціца ні – узмацняльная, а таму яна служыць для ўзмацнення адмаўлення або сцвярджэння. Для ўзмацнення адмаўлення часціца ні ўжываецца: а) у сказах з адмоўем не ці словамі няма, нельга, немагчыма: На вуліцы нідушы не было. ( Э.Самуйлёнак); Дзьмуў, ні на хвіліну не сціхаў моцны вецер, парывісты вецер. (Б.Сачанка); б) у няпоўных сказах, у якіх выказнік з адмоўем не падразумяваецца: У вачах ні кроплі радасці (не было ні кроплі); На небе ні хмурынкі (не было ні хмурынкі); Навокал ні душы (не было ні душы); в) у адмоўных сказах з аднароднымі членамі сказа, у якіх часціца ні выконвае ролю злучніка пры пералічэнні; у такіх выпадках яе можна замяніць паўторным злучнікам і – і: Я ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся, людскую ласку дбайна берагу. П.Панчанка). Параўн.: Я і ў жыцці, і ў людзях не зняверыўся, людскую ласку дбайна берагу. Відавочна, што адмаўленне ў такім сказе ўжо менш рашучае. Значэнне ўзмоцненага сцвярджэння часціца ні перадае тады, калі спалучаецца з займеннікамі і прыслоўямі: хто ні, што ні, куды ні, адкуль ні, чаго ні, які ні, колькі ні. У такія звароты можа ўключацца і часціца б: хто б ні, што б ні, куды б ні і пад.: Усюды сінь – куды ні глядзіш. (А.Вярцінскі); Куды б ні прыйшлося паехаць, пайсці, -- песню бярыце з сабою. (Н.Гілевіч) Са значэннем няпэўнасці часціца ні ўжываецца ва ўстойлівых зваротах: ні рыба ні мяса; ні жывы ні мёртвы; ні прайсці ні праехаць; ні свет ні зара; ні ўзяць ні даць; ні з таго ні з сяго; ні куецца ні плешчыцца і інш. Патрэбна адрозніваць спалучэнні не раз ‘шмат разоў’ і ні разу ‘ніколі’, не адзін ‘шмат, некалькі’ і ні адзін ‘ніхто’: Ні разу не спазніўся на заняткі (‘ніколі’); Не адзін дзень ішоў дождж (‘шмат дзён’); Ні адзін не адмовіўся прыйсці (‘ніхто’). Такім чынам, пры выбары часціц не ці ні трэба ісці ад значэння сказа; устанавіць: выражаецца сцвярджэнне ці адмаўленне. Каб вызначыць адмоўны ці сцвярджальны сказ, трэба задаць пытанне па змесце адпаведнага сказа. Калі адказ станоўчы, значыць, сказ сцвярджальны і трэба пісаць ні, а калі адказ адмоўны, значыць, і сказ адмоўны, таму трэба пісаць не. Пры гэтым часціцу ні можна апусціць, асноўны змест сказа без яе не зменіцца, знікне толькі ўзмацненне. Куды вокам ні кіну, даспадобы мне ціхія нашы мясціны. (П.Броўка) Параўн.: Куды вокам кіну, даспадобы мне ціхія нашы ясціны. Часціцу не нельга апусціць, бо без яе сэнс змяняецца на адваротны: не пісаў – пісаў. Безумоўна, неабходна ўлічваць і інтанацыйнае афармленне сказа. Калі сказы пытальна-рытарычныя, то, як правіла, ужываецца часціца не. |