Главная страница
Навигация по странице:

  • 2. Функцыі мовы. Гіпотэзы паходжання мовы.

  • камунікатыўная

  • рэгулятыўная, ці фатычная

  • акумулятыўная

  • намінатыўную

  • эстэтычная, ці паэтычная

  • 1. Лагасічная (логасная) тэорыя паходжання мовы

  • 2. Тэорыя «грамадскай дамоўленасці».

  • 3. Гукапераймальная гіпотэза.

  • 4. Выклічнікавая гіпотэза.

  • 6. Матэрыялістычна тэорыя

  • 3.Мова і грамадства. Сацыяльная прырода мовы. Уплыў грамадства на мову

  • паняцце мовы. Паняцце мовы. Паняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова


    Скачать 117.53 Kb.
    НазваниеПаняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова
    Анкорпаняцце мовы
    Дата30.12.2021
    Размер117.53 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаПаняцце мовы.docx
    ТипДокументы
    #322293
    страница1 из 8
      1   2   3   4   5   6   7   8

    1. Паняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява.

    Мова (сістэма фанетычных, лексічных і граматычных знакаў для абмену (перадачы і прыёму) інфармацыяй у працэсе зносін паміж людзьмі) – з’ява грамадская. Яна ўзнікае з развіццём соцыуму (грамадства), ахоплівае ўсе сферы дзейнасці чалавека і адыгрывае надзвычай важную ролю ў яго жыцці. З дапамогай мовы адбываецца працоўная, эканамічная, палітычная дзейнасць. Мова – састаўная частка духоўнай культуры чалавека і народа. Пакуль жыве мова – жыве і народ. Дзякуючы мове людзі пазнаюць сябе і сусвет, выказваюць думкі, пачуцці, перажыванні, перадаюць вопыт працоўнай дзейнасці.

    Беларуская мова мае шматвяковую гісторыю. Яна прайшла доўгі складаны шлях свайго развіцця – ад старажытнай мовы беларускай народнасці да сучаснай мовы беларускай нацыі.

    Чалавек думае, адчувае, вырашае свае праблемы, «жывучы» ў мове. Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца інфармацыяй, наладжваюць кантакты, выказваюць адзін аднаму свае думкі, пачуцці. З яе дапамогай людзі ўсведамляюць і асэнсоўваюць свет, захоўваюць і перадаюць ад пакалення да пакалення набытыя веды і вопыт.
    2. Функцыі мовы. Гіпотэзы паходжання мовы.

    Функцыі мовы ў грамадстве

    а) асноўныя, базавыя функцыі мовы (камунікатыўнаяі пазнавальная,або кагнітыўная) і іх сутнасць;

    +б) камунікатыўная функцыя і яе прыватныя функцыі і іх сутнасць(рэгулятыўная,ці фатычная, і акумулятыўная);

    в) пазнавальная функцыя і яе прыватныя функцыі і іх сутнасць (намінатыўнаяі эмацыйная);

    г) сувязь камунікатыўнай і пазнавальнай функцыі з эстэтычнай,ці паэтычнайфункцыяй;

    д) этнічнаяфункцыя як сімвал нацыі, сродак этнічнай кансалідацыі;

    е) спалучэнне розных функцый у маўленні.
    Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перадаваць пачуцці, – гэта ўсё дзякуючы яе універсальнаму характару і поліфункцыянальнасці. Універсальны характар мовы вызначае разнастайнасць яе функцый.

    Асноўнымі сярод усіх функцый (а іх налічваецца каля 25) мовы з'яўляюцца камунікатыўная (мова – найважнейшы і унікальны сродак узаемаадносін паміж людзьмі) і пазнавальная, ці кагнітыўная (мова забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет). Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскія суполкі, людзі перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.На базе дзвюх асноўных функцый мовы развіваюцца іншыя, больш прыватныя. У складзе камунікатыўнай функцыі вылучаюцца, напрыклад,рэгулятыўная, ці фатычная,пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой, і акумулятыўная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці народа.

    У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюць намінатыўную – функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці і эмацыйную – функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою.

    Словы з’яўляюцца яшчэ і сродкам мастацкай творчасці. Таму з камунікатыўнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці паэтычная, сутнасць якой у здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гучаннем, адборам слоў, іх спалучэннем. Гэтая функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.

    Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў такім выпадку з'яўляецца фактарам еднасці этнасу. Народ імкнецца захаваць яе як сведчанне сваёй нацыянальна-гістарычнай адметнасці і культурна-духоўнай самабытнасці. Для беларускай мовы гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай. 

    Гіпотэзы паходжання мовы

    Пытаннямі паходжання мовы са старажытных часоў займаюцца дзве галіны ведаў – філасофія і філалогія. Таму ў сучаснай навуцы існуюць як філасофскія, так і філалагічныя гіпотэзы паходжання мовы.

    1. Лагасічная (логасная) тэорыя паходжання мовы. Яна належыць да старажытных філасофскіх канцэпцый. Сутнасць яе ў тым, што «слова» (мова) існавала да з’яўлення чалавека, ўвасабляла дух і валодала магічнай сілай. Менавіта «слова» было сродкам і энергіяй, якія стварылі свет з першаснага хаосу. З гэтага вынікае, што мова была першаасновай ўсяго на свеце. Параўнайце, як пра гэта гаворыцца ў Бібліі: «У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць».

    2. Тэорыя «грамадскай дамоўленасці». Яна з’явілася ў Еўропе ў XVI ст. Паводле яе, не Божае «Слова-Логас», а сам чалавек, яго розум сталі асновай для навуковых адкрыццяў, стваральнай працы, у тым ліку і ў галіне мовы. Менавіта грамадская дамоўленасць адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статку. Але гэта тэорыя не тлумачыць, адкуль узялася мова, як чалавек авалодаў ёю.

    3. Гукапераймальная гіпотэза. Паводле яе, мова ўзнікла са здоль- насці чалавека пераймаць гукі навакольнага асяроддзя (шум ветру, крыкі звяроў, спеў птушак і інш.). Таму гукаперайманні (тыпу гаў-гаў, ку-ку, кут-кудак, мяў-мяў) сталі асновай слоў-назваў чалавечай мовы.

    4. Выклічнікавая гіпотэза. Згодна з ёй, штуршком да ўзнікнення мовы былі інстынктыўныя гукавыя комплексы накшталт ой-ой, ох, ха-ха і інш. як рэакцыя на пэўныя вонкавыя раздражняльнікі (боль, гнеў, радасць і інш.).

    5. Канцэпцыя Гумбальта. Згодна з гэтай канцэпцыяй, якая была прапанавана нямецкім філосафам і лінгвістам Вільгельмам фон Гумбаль- там, «…стварэнне мовы абумоўлена ўнутранай патрэбай чалавецтва. Яна не толькі знешні сродак зносін людзей у грамадстве, але і закладзена ў пры- родзе саміх людзей і неабходна для развіцця іх духоўных сіл і ўтварэння светапогляду». «Народ стварае сваю мову, – пісаў В. Гумбальт, – як зброю чалавечай дзейнасці».

    6. Матэрыялістычна тэорыя («працоўная», або «сацыяльная»). Гэта канцэпцыя была распрацавана ў XIX ст. Паводле яе, мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці першабытных людзей. Гукавыя комплексы з’явіліся ў выніку неабходнасці ўзгадняць свае дзеянні для дасягнення сумесных вынікаў у працы.

    3.Мова і грамадства. Сацыяльная прырода мовы. Уплыў грамадства на мову

    Уявіць сённяшняе жыццё без мовы немагчыма. Усе тыя сувязі, якія існуюць паміж людзьмі, цалкам грунтуюцца на мове. Дзякуючы мове мы можам карыстацца ўсімі назапашанымі чалавецтвам ведамі, разам з тым яна з’яўляецца галоўным сродкам зносін людзей, моваю ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Як жа вызначаецца навукай сутнасць, існасць мовы?

    Адказы на гэтае пытанне існавалі розныя. Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную, такую, як здольнасць есці, піць, хадзіць. Лічылася, што мова закладзена ў самой біялагічнай сутнасці чалавека і перадаецца ў спадчыну. Другія даследчыкі лічылі мову з'явай псіхічнай, адносілі яе да сферы падсвядомай псіхафізіялагічнай дзейнасці. Падобныя сцвярджэнні маюць аднабаковы характар. На самой справе, мова – з'ява біялагічная і псіхічная, але ў тым сэнсе, што ў чалавеку генетычна закладзена здольнасць авалодаць мовай, г.зн. ён валодае псіхафізіялагчным механізмам, які забяспечвае магчымасць маўлення. Але рэалізаваць гэтую здольнасць чалавек можа толькі ў стасунках з іншымі людзьмі – носьбітамі пэўнай мовы (вы ведаеце выпадкі, калі маленькія дзеці, пазбаўленыя чалавечых кантактаў, раслі ў іншым асяроддзі і набывалі звычкі гэтага асяроддзя). Мова не перадаецца, як іншыя біялагічныя прыкметы, у спадчыну кожнаму канкрэтнаму чалавеку. Чалавек вучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачне размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзён жыцця.

    Кожны чалавек валодае не мовай увогуле, а канкрэтнай мовай (ці мовамі), што належыць пэўнаму народу. У гэтым праяўляецца дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з'ява індывідуальная, бо ўласціва чалавеку. Яна дапамагае кожнаму індывідууму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу, са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. З другога боку, – з'ява грамадская (ці сацыяльная), бо належыць канкрэтнай грамадскай супольнасці. Сацыяльная прырода мовы заключаецца найперш у тым, што яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым унікальны і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоўнай культуры чалавецтва. Такім чынам, мова – з’ява грамадская, якая ўзнікла на пэўным этапе развіцця чалавецтва і з’яўляецца вынікам прынцыпова новага якаснага ўзроўню развіцця чалавека і сацыяльнай арганізацыі грамадства.

    Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця любой грамадскай супольнасці на працягу яе гісторыі, з'яўляецца спосабам захавання адзінства народа ў прасторы і часе, формай трансляцыі ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры народа. 
      1   2   3   4   5   6   7   8


    написать администратору сайта